Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Следчы вытрымаў паўзу.
— У вашым лісце-пасланні ёсць месцы, у якіх вы сцвярджаеце не толькі пра апакаліптычны фінал асобных,скажам так,дробных народаў і нацый,а і ўсяго чалавецтва ад серыі лакальных катастроф ці памылковых рашэнняў, а то і наступстваў робатаіндустрыі ці камп’ютарызацыі. Вы абвяргаеце прагрэс?
— Прагрэс — гэта слова-вылюдак, — паморшчыўся поддопытны. — Гэта хіба прагрэс, калі, напрыклад, нафтавае лобі робіць усё, толькі каб не вырабляліся элетрамабілі,а ў выніку — ’’парніковы эфект”,смерчы, ураганы, павышэнне ўзроўню акіянаў, а значыць, мігранты,эпідэміі,наркотыкі,крымінал і знішчэнне малых народаў, накшталт нашага, беларускага. Калі ў графіне вада,я вып'ю. Яе ў вас мяняюць?
Следчы кіўнуў, дазваляючы.
— Вось вы пішаце,— сказаў ён,— што мана — у аснове ўсіх нашых уяўленняў. Што большасць людзей жыве, так бы мовіць, не на тэму, марнуючы адпушчаны ім тэрмін жыцця,што краіна цягне на сабе цэлыя паразітарныя структуры — гэта значыць, хітрых і ўвішных дурняў і прыстасаванцаў. Што на старонках газет і ў электронных сродках інфармацыі ідзе несупыннае ўхваленне Хама (у вас так і пазначана, з вялікай літары), што разбэшчваецца і разбураецца нацыянальная годнасць беларусаў, нішчацца мова, культура.што калі дзе збіраюцца ў гурт,і мужчыны пачынаюць гаварыць не толькі пра баб і алкаголь,а жанчыны пра х...і ды цукеркі.то такія адразу адсочваюцца...
Вы пішаце яшчэ, цытую: “Хіба галадамор, татальная хцівасць,стукачы,вярбоўка якіх набыла маштабы,што даюць падставы для нацыянальнай ганьбы.блазнаўскія выбары, “чырвоныя куткі”,так званае сацыялістычнае спаборніцтва, парткамы і “жаночыя саветы”, прымусовая псіхіятрыя і ўварванне наркадзялкоў і прыхадняў з Усходу, якія селяцца ў жыццёва важных кропках,а хіба вы не ведаеце,што калі іх будзе пятнаццаць адсоткаў ад асноўнага насельніцтва, то пачнуцца незваротныя сацыяльна-этнічныя змены,і што ўсё гэта бясконца варожае душы еўрапейскага чалавека,у тым ліку і няшчаснага беларуса”...
— А хіба не так? — уставіў зняволены, — хіба не захварэлі мы ўсе на самазнішчэнне?Хіба існаванне нацыі (ну.хоць нашай) не больш значна для Сусвету,чым утрыманне ў паўзгнілым стане трупа квазіправадыра?
— He ў мяне пра гэта пытайцеся,— адказаў следчы.
— 3 іншага боку,згадзіцеся — усё,што адбываецца на планеце,не такое ўжо і важнае ў маштабах таго ж Сусвету. Хіба важна, што вы робіце свой вышук, мітусіцеся на гэтым глыжаку,які ляціць невядома куды ў пустэчы з хуткасцю восемдзесят кіламетраў у секунду?! гэта мітусня — на тэму?
— А хіба бунт адной ці дзвюх мурашак зменіць жыццё мурашніка?— спытаў следчы.
— Але мурашнікі нельга будаваць на здрадзе, даносах,страху ды падпарадкаванасці дурноце. Хіба чалавек — шчаслівы?Не,бо шчаслівыя не спажываюць...
— I таму вы вырашылі паскардзіцца іншапланецянам?
— А каму яшчэ?— усміхнуўся зняволены. — Больш няма каму — у тым-та і рэч.
Следчы нейкі час думаў, жаваў губамі.
— Але ж мы зноў адхіліліся,— сказаў ён. — Настаў момант ікс,і вы выбралі для сваёй мэты астранаўта В. Ён родам адтуль, адкуль і вы — з пасёлка Кмін. Ваш зямляк. Простае супадзенне?
— Вядома. Я не быў з ім знаёмы.
— Прашу вас, падрабязна. Астранаўт В. прыехаў у
пасёлак Кмін да сваякоў гэтым летам,неўзабаве пасля заканчэння касмічнага палёту, скарыстаўшы частку свайго адпачынку. Так?
— Але.
Раптам тэлефон на стале коратка бомкнуў. Следчы зняў слухаўку.
— Так,— праз паўзу загаварыў ён,— разумею. Так.
Ён паклаў слухаўку на месца і націснуў кнопку пад стольніцай. Твар яго пацямнеў яшчэ больш.
— На сёння дастаткова, — нечакана падвынікаваў ён. — Пойдзеце назад.у камеру.
Зняволены падняўся з зэдліка. “Нешта здарылася, — падумаў ён. — Нешта ў іх там змянілася.бо допыт звычайна больш працяглы”.
— Бывайце,— тым не менш развітаўся ён.
Следчы не адказаў.
Частка 2. Анёл
... Я зноў,у чарговы раз,апынуўся ў гэтым свеце,хоць паняцце таго ці гэтага свету ёсць метафара болып складанай рэальнасці. Мы — шматмерныя сутнасці,і можам бавіць час і там,і тут.хоць асноўны наш сэнс палягае у іншым вымярэнні, знаходзячыся за межамі людскога ўспрымання. Насіншым разам можна ўспрыняць,але не фізічным зрокам,а яснабачаннем і нават акрэсліць лакалізацыю нашай прасторы... Але,пра гэта не варта.
Мая прастора,у якой я часам “праяўляюся”,даволі абмежаваная — усяго каля пяцідзесяці квадратных кіламетраў па вылічэннях чалавека ў яго метрычных вымярэннях.
Я з роду Анёлаў. Наш род стары.амаль як Сусвет.а мы — неўміручыя і захоўваем у сабе ўсе ўласцівасці, якія належаць нашай сутнасці. Асобныя людзі ведаюць пра наша існаванне. Так св. Афанасій з вялікай доляй наіўнасці вызначыў нас як “істот жывых.разумных, бесцялесных, здольных да песнапення, бессмяротных. У гэтым,скажам так.занадта суб'ектыўным вызначэнні адна вартасць.а менавіта “здольнасць да песнапення”,асабліва замілоўвае мяне.
Адпаведна Паданню людзей, анёльскія чыны падзяляюцца на тры іерархіі: вышэйшую, сярэднюю і ніжнюю. Кожную іерархію складаюць тры чыны. У вышэйшую ўваходзяць: Серафімы, Херувімы, Прэстолы. Сярэднюю анёльскую іерархію складаюць — Валадарныя,Сілы,Улады,а ніжнюю — Пачатку,Архангелы і Анёлы. Усе ж носяць агульную назву Анёлаў — па сутнасці свайго служэння. Усе таямніцы, загады і іншае ідуць па сыходнаму парадку — ад Серафімаў да Анёлаў, прычым кожная наступная іерархія дапускаецца толькі да тых ведаў, якія здольная ўцяміць на ўзроўні свайго духоўнага развіцця. Вядома.усё гэта не зусім так,але калі людзі лічаць,то няхай.
Дык вось,я самы звычайны Анёл. Само слова “АНЕЛ” у перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае Пасланнік. Адным з нашых абавязкаў лічыцца,дарэчы,садзейнічаць выратаванню чалавечага роду. У нас няма паняцця полу, мы істоты абмежаваныя часам і прасторай і,хоць і нябачныя людзям.можам мець вонкавы выгляд. Нябачныя мы таму,што зрок людзей,якіх атачае вялікае мноства рэчаў, умяшчае іх усе, але свядомасць фіксуе толькі тыя з гэтага вялікага мноства,якія чымсьці прывабілі ўвагу. Астатнія,нават тыя,якія знаходзяцца ў полі зроку,не ўваходзяць у зону ўвагі. Зрок хоць і ўспрымае нас, але свядомасць не дапускае ў сябе. Таму мы і “невідзімкі”. I гэта абавязкова,бо інакш былі б вялікія і непрыемныя наступствы для абодвух кантактуючых бакоў. Мы маем здольнасць хутка пераадольваць прастору. Мая прастора.у якой я вандрую,і якую назіраю,дакладней, яе стан, непакоіць мяне, хаця я сузіральнік, не болей — нам не рэкамендуецца ўмешвацца ў справы матэрыяльнага свету. Раз-пораз я перакідаюся думкамі з іншымі Анёламі,але гэта адбываецца зрэдку.выключна ў часе якіх адказных ці незвычайных падзей. Тым больш, што іншыя Анёлы могуць быць даволі далёка,на Месяцы,прыкладам,ці ўвогуле вандраваць на якой камеце з так званага воблака Оарта.
Часам я ўключаю сваю.карыстаючыся тэрміналогіяй людзей.біяакустычную сістэму,і ў мае вушы ўліваюцца
галасы чалавечай прысутнасці ў гэтым чатырохмерным свеце. Калі мяне нешта цікавіць у гэтай плыні, я магу, нават больш дасканала за чалавечыя камп'ютары.вылучыць тое,што мне трэба з тых тысяч і тысяч галасоў.карыстаючыся прыкладна той жа сістэмай,што і людзі,вызначыўшы словы-паролі і г.д. Адным з такіх слоў заўсёды з'яўляецца вызначэнне маёй сутнасці — слова “АНЁЛ”. Як толькі нехта памінае мяне ці заклікае, ці яшчэ з якой нагоды ўжывае гэта слова — я фіксую ўсю ці адпаведную частку гаворкі. Так і цяпер,паўторанае некалькі раз слова “АНЁЛ” у размове паміж двума мужчынамі на вакзале, насцярожыла мяне. Адзін з іх сеў у цягнік,а другі вярнуўся ў свой мегаполіс. Пралічыўшы сітуацыю і падумаўшы, я, хоць бы са звычайнай цікавасці,рушыў следам за тым цягніком.
Працяглая лесапаласа,якая доўжыцца з правага боку па ходу цягніка, калі ён рухаецца ва ўсходнім напрамку,даўно выкарыстоўваецца як палігон. Звычайна я імкнуся пазбягаць гэтых месц,бо тут заўсёды нешта здараецца.
Так і цяпер. Лёгка плывучы паміж дрэваў,я заўважыў двух жаўнераў, якія рухаліся па лясной, у выбоінах ад танкавых тракаў дарозе.піхаючы перад сабой жалезную,на адным коле,каталку,— на такіх ля вайсковых казармаў штодня возяць бачкі з харчовымі адыходамі. Гэтым разам да каталкі быў прывязаны труп,закручаны ў падраны і брудны брызент. Тое,што гэта менавіта труп,я вызначыў адразу — па адчувальным паху (людзі яго не ўспрымаюць да часу,пакуль не пачынаецца працэс гніення), і рэштках аўры, якая яшчэ захавалася і была характэрнага.сіне-чорнага колеру. Жаўнеры азіраліся па баках, і было бачна, што яны вельмі спяшаліся. Я абмінуў іх і рушыў далей — на палігоне апошнім часам усё часцей закопвалі трупы,і,урэшце,заўважыў прасеку,за ёй чыгунку і цягнік, які якраз тармазіў ля чарговай станцыі. Тут я прыпыніўся і пачаў назіраць.як з вагонаў вылезлі некалькі чалавек,на мой погляд,у большасці сваёй дачнікі,і пачалі разбрыдацца ў розныя бакі. Усё гэта было не Bap-
та якой асаблівай увагі, але мы, Анёлы, часта бачым крыху больш чым,прыкладам, людзі: так,я заўважыў, што адзін з тых нямногіх,хто выйшаў з вагона — менавіта той,хто цікавіў мяне як асоба — сярэдніх гадоў мужчына,быў ахвярай. Так,ахвярай,бо следам за ім з вагона скочыў спрытны — спартовага складу чалавек у вятроўцы і нізка насунутай на лоб кепцы. Ён яўна ішоў следам за ім,нават больш.бо я адчуваў.няхай сабе і не прамыя яго думкі, а, так бьі мовіць, полевы іх адбітак і занепакоіўся — мы хоць і пе ўмешваемся у людскія справы, а ўсе-ткі калі-нікалі з цяжкасцю выконваем ролю назіральнікаў. Дык вось, чалавек-ахвяра, няспешна азірнуўся на адыходзячы цягнік, па баках,і паволі рушыў па сцежцы ў бок лесу,які,дарэчы, пачынаўся амаль адразу. Свайго пераследавацеля ён, вядома.хоць і ўспрыняў зрокава,але не надаў увагі,хіба што не надала яго свядомасць, а будзь ён больш сенсітыўны,то,пэўна,устрывожыўся б і стаў надзвычай абачлівым і памкнуўся б неяк ухіліцца ад небяспекі. А тое,што небяспека набліжалася,мне стала вядома адразу. Гэты чалавек у кепцы быў магчыма, менавіта тым,хто меў намер яго знішчыць. Цяпер ці пасля. Я, падумаўшы, паслаў мысленна заклік да яго анёла-апекуна, але ў чалавека-ахвяры таго не аказалася. Я здзівіўся, але не вельмі,бо такое здараецца. Затое быццам адазваўся анёл-апякун яго праследавацеля. Ён быў вельмі збянтэжаны маёй прысутнасцю і маім заклікам і замітусіўся, спрабуючы неяк адказаць на мае пытанні. Ён, пэўна, зусім не ўлічыў той акалічнасці,што паміж намі ляжыць мяжа — вельмі ж розны ў нас аказаўся статус, і таму нам было даволі складана знайсці паразуменне,але я надта і не настойваў і тактоўна запытаў яго вельмі простымі думкаформамі хто ён і каго апякае,і чаму яны так спяшаюцца, пераследуючы адзінокага падарожніка. Адказ якога я з цяжкасцю дачакаўся,толькі ўзмацніў мае падазрэнні.