Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
водзінах. Адчуваеш пафас? Свядома змяншаючы віну Корбата, што нам зразумела, ён, хацеў таго ці не,зрабіў замах на ўсіх нас, спробу дыскрэдытаваць нашу працу. Магчыма,— нечакана дадаў начальнік,— на яго месцы і я паступіў бы таксама.але мы ў гэтай сітуацыі павінны прыняць нейкія захады,каб захаваць,як кажуць на Усходзе.свой гонар. Ты згодны са мной?
Следчы моўчкі кіўнуў. Ён яшчэ не вызначыў дакладнага напрамку ў ходзе думак начальніка, і таму прыкідваў у галаве ўсялякія магчымыя варыянты.
— Так, — працягваў начальнік. — Я рады, што ты са мной згодны,а мы будзем змушаны захаваць,так бы мовіць,bonne mine — гэта значыць,прыстойную міну,і ў той жа час даць рады ўсім тым парвеню.якія лічаць нас блазнамі.
Следчы кіўнуў зноў.
— Да таго ж,— гаварыў начальнік,— магчыма.я дапускаю ў нашым выпадку іншасказ.але хіба мы вартыя таго, каб толькі абцірацца пасля пляўкоў? Гэтыя дысідэнты, няхай сабе і ўбогія ці нават псіхапаты, павінны быць пастаўленыя на месца, незалежна ад Taro, у якой стадыі знаходзіцца іх хвароба. He для таго няпрўдай і крывёй, і дзіцячымі слязьмі, як сказана дзесьці ў Дастаеўскага,была створана (цалкам магчыма,што і памылкова) гэтая сістэма.каб зараз даць разбурыць яе спачатку вальтэрам і рабесп'ерам, а потым звычайным блатнякам, каб няпраўда, кроў і дзіцячыя слёзы набылі яшчэ большы.катастрафічны памер. Выкажу ерэтычную думку: гэты апантаны, які марыць пра больш глабальныя змены — я маю на ўвазе яго жаданне пакараць усё людства праз сутыкненне з астэроідам — магчыма.і мае рацыю. Так,мае. Але што з таго?Хіба наш бязмежны край стане іншым?Успомнім Пабеданосцава: “Расея — гэта ледзяная пустэльня, па якой блукае ліхі чалавек”. Мяркую, гэты радок тычыцца і нашай псеўдакраіны. Мы — тая ж Расія. Мы заўсёды будзем такімі. Хіба што ўмяшаюцца іншапланецяне, ха-ха... Дарэчы, ты ўважліва прачытаў яго ліст?Там ёсць даволі цікавыя пасажы і адступленні, у
прыватнасці,яго “Роздум пра серыйнага забойцу Баравулю”. Ты памятаеш.да чаго ён там дагаворваецца?Тота і яно. I потым, — задуменна дадаў ён, — у сваім лісце той настаўнік Корбат,які,пэўна,уявіў сябе старшынёй зямнога шара,сцвярджае,што люмпены і хамы з сапсаванымі генамі спарадзілі кастрычніцкага монстра,але гэта не зусім дакладна,бо там і дваранства расейскае задзейнічана. Гэта іх п'яненькія пыскі можна было штодня ўбачыць “у цыган”, і адтуль яны сваіх жонак бралі па п'янай жа справе,дык чые ў іх гены? He, прырода чалавека такая. I кожны новы ператрус толькі новыя пакуты і прынясе,хіба не так?А наконт астэроіда,— праз паўзу загаварыў ён зноў,— дык я — за,бо пасля нас — хоць патоп. — Ён нават хіхікнуў ад свайго жарту. — Мы ж (ну,ты — магчыма і дажывеш) наўрад ці дажывем да таго часу,я маю на ўвазе пазначаны тым апантаным дзве тысячы дваццаць шосты год,а жыць пасля васьмідзесяці.як кажуць у Парыжы, — с'est ridicule — проста смешна.. Урэшце.усё гэта — у парадку трызнення,ха-ха...
Следчы паварушыў вуснамі і быццам хацеў нешта сказаць, але, ведаючы схільнасць начальніка да рыторыкі,вытрымаў паўзу і не прагадаў.
— Табе знаёмае пачуццё прадбачання?— спытаў нейтральна начальнік. — Ты задумваўся над тым.што адбудзецца праз дзесяць,пятнаццаць год?Вядома,не. Ты яшчэ адносна малады і лічыш.што будзеш жыць вечна (ніхто ж не верыць,што памрэ.хаця і ведае),а я вось ведаю,што старасць побач, і яе мне давядзецца сустракаць сам на сам,і ніхто не дапаможа мне ў бойцы за жыццё.
Ён зрабіў паўзу і працягваў:
— Вы ўсе,што — хочаце пазбавіцца нават і той няшчаснай дапамогі, якая вам будзе належыць пры дасягненні адпаведнага ўзросту? Хочаце стаяць на Камароўскім ці яшчэ якім рынку з працягнутай рукой,альбо чысціць чаравікі якім-небудзь спартсменам ці мясцовым мафіёзі,распухлым ад пыхі ды ікры?А,можа, вы хочаце люстрацыі?А потым.як яскрава выказваюцца нашы зэкі,— пугачоўкі?Яе вы хочаце?Дык навош-
та мне ўзрушэнні і катаклізмы пры вялікіх пераломах і перабудовах, а іх пах я ўжо выразна чую? Спакой і сіметрыя — вось што трэба кожнаму пакаленню, якое выканала сваю задачу. Хіба не так?
Следчы згодна кіўнуў.
— Разбуральнікі, у першую чаргу нацыяналісты, заўсёды будуць прагнуць скарыстаць нашую слабасць, нашую нерашучасць, недахоп у спрыце,каб,урэшце,заняўшы нашае месца,ха-ха... з грукатам праваліць намаганні двух пакаленняў. Але яны не зоймуць, бо на гэты варыянт існуем мы. А мы неўзабаве дасягнем Taro, што кожны трэці тут будзе нашым чалавекам,а наверсе кіраваць імі стануць Азефы,якія таксама нашыя. Дык я цябе пытаю — ці ўяўляюць яны для нас небяспеку?
— Так,— машынальна кіўнуў следчы, згаджаючыся. Начальнік спачувальна пагрукаў па стале пальцамі: — Мазгі чалавека, які пераходзіць шасцідзесяцігадовы ўзрост, пачынаюць усыхаць прыкладна на дваццаць.пяцьдзесят грамаў на год,— сказаў ён. — Да канца жыцця яны змяншаюць сваю вагу амаль на трыста грамаў,у сярэднім на адну пятую частку,з усімі,як кажуць, вынікаючымі адсюль наступствамі. Табе яшчэ далёка да таго стану,і таму будзь болып уважлівым,сачы за маёй думкай.
Следчы страпянуўся і падабраўся,нібы ганчак.
— Дык вось,— саркастычна працягваў начальнік,— заўтра раніцай,ну,мажліва,да адзінаццатай гадзіны гэты правінцыяльны змоўшчык і дысідэнт.але далёка не зоі.заўваж.не ёлуп,павінен,як кажуць зэкі,адкінуцца. Мы выпусцім яго. Пасля ўсіх фармальнасцяў, да вечара ён апынецца на волі. Просьба вядомага ўсяму свету астранаўта В. будзе задаволена. Але хачу сказаць: такія,як ён — нібы каменьчыкі ў ботах. Кажу табе з поўнай адказнасцю: гэты чалавек вельмі небяспечны,а калі ўлічыць яго магчымы ўплыў на выхаванцаў — ты хоць разумееш,які ён сейбіт і што сее?
— Мы можам запамятаваць просьбу астранаўта В., — сказаў, намацваючы ў думках начальніка лагічны
стрыжань, следчы. — Ён і сам, упэўнены, болып не ўспомніць пра таго аматара эпісталярнага жанру. Яны з ім існуюць у розных вымярэннях. I розных месцах.
— Тут ты памыляешся. Ён нічога не забываецца.
— Мы прымем прафілактычныя меры.
— Гэта ўжо цяплей. I якія?
— Папярэдзім яго.
— Можа, папросім медыкаў, каб зрабілі яму лабатамію?
На плоскім твары следчага з’явілася нешта накшталт усмешкі.
— Думай, — не даў яму расслабіцца начальнік. — Напружвай мазгі. А не то мы неўзабаве дачакаемся Taro, што ўсе мясцовыя інтэлектуалы пачнуць пісаць лісты іншапланецянам,а іх копіі скіроўваць для далейшай прачыткі на варожыя радыёстанцыі. Сістэма не выносіць,калі яе пачынаюць казытаць. Яна можа лопнуць... ад смеху ці яшчэ чаго-небудзь. Толькі мы ў стане абергачы яе ад квазіпрарокаў.
У пакоі запала даволі працяглая паўза,было чуваць, як працуе на стале вентылятар,ды з-за акна даносіцца ледзь чутнае гудзенне рухавікоў.
Следчы расціснуў вусны. Ён усё абдумаў.
— “Лялька”.
— “Лялька”?
— Так. Ён ідэальная “лялька”. Вось ён выйшаў з нашай брамы і... ён ужо безабаронны. Ён — аб'ект для нападу. Яго варта... ну, скажам, падвесці пад моцны псіхалагічны і фізічны ціск.
— Так-так. А вось гэта ўжо амаль горача. Ды не зусім. Ну,а выканаўца?
— Як загадаеце.
— Думай,думай сам.
— Выберам падрыхтаванага аператыўніка.
Начальнік кіўнуў круглай галавой з характэрнай, крыху зрэзанай патыліцай,уласцівай яго pace і быццам зноў перапоўніўся іроніяй.
— He, — сказаў ён. — Што за крыважэрныя
інстынкты? Нам трэба любіць людзей, якія б яны ні былі і якія б памылкі не дапускалі.
— А калі яны проста напрошваюцца ў “дурку”?
— Я супраць такіх метадаў. I іншым не параю. He. Трэба даць яму ахоўніка да самага яго дому. А там прасачыць усе яго сувязі. Ён жа адразу пойдзе з кімсьці на кантакт,хіба не так?
— Вядома.
— А ўвогуле,гэты небяспечны для грамадства блазан мае рацыю.скажам так,на дзевяноста адсоткаў,хаха. Хоць і ў яго доказах ёсць даволі слабыя месцы. Часам голая публіцыстыка, ха-ха... Ён скардзіцца, што паўсюль мана. Добра,няхай так. Але,што адбудзецца, калі дазволіць праўду?Што,калі мы пачнем гаварыць толькі яе?Што тады будзе?Нават у страшным сне нельга такога ўявіць. Ты разумееш,іпто я маю на ўвазе? Калі б усе былі сотте П /айі,добрасумленныя,дык хто б іх такімі вызначыў без аналагаў?
— Так.
— Я задаволены,што ў нас паразуменне. Такім чынам,каб лепш скокнуць,трэба спачатку і адступіць.
Следчы інтуітыўна зразумеў — размова скончана, і падняўся з крэсла.
— Так. I вось што,— развітваючыся,дадаў начальнік са сваёй усмешкай прасцяка. — Можа ты разважыш: калі б яго ліст дайшоў,напрыклад,праз нейкі час да якіх іншапланецян.і тыя,скажам,паведамілі па інстанцыі -— гэта значыць Госпаду Богу, як ты думаешь, выканаў бы Творца яго просьбу?Ці,можа,яшчэ выканае?
•kk-k
Дзесьці на трэцім прыпынку,пасля адыходу ад цэнтральнага вакзала, у перапоўненым вагоне цягніка з'явіўся пасажыр. Ён прайшоў праз увесь вагон.лёгка адсунуў плячыма тых.хто яму перашкаджаў, а потым “купіў” у правадніцы старую,пакінутую кімсці газету, перакінуўся з ёй не вельмі выразна двума-трыма словамі,пасля чаго яму знайшлося месца.
Пасажыр,апрануты ў “вятроўку” і з шэрай плоскай
кепкай на галаве.чытаў газету, зрэдку кідаючы позірк на тых,хто сядзеў побач. У яго быў асіметрычны твар, блеклыя вочы, кароткія валасы. Мочкі вушэй былі падоўжаныя і нібы прышытыя да шчок. На выгляд яму можна было даць каля трыццаці год. Праз нейкі час ён склаў газету і,сунуўшы яе ў кішэню курткі, выцягнуў адтуль карабок запалак,адабраў з дзесятак і мусіў завастрыць з таго боку, дзе не было серы. Усе завостраныя ён паклаў у кішэню курткі,пакінуўшы адну.якой пачаў калупаць у зубах.
Ішоў час, цягнік з імпэтам “з'ядаў” кіламетр за кіламетрам. Раз-пораз ён спыняўся на якой станцыі, каб прапусціць таварны састаў. Уключаны дынамік захрабусцеў перад чарговым прыпынкам, скорагаворкай выпіхваючы невыразныя словы па-расейску, каб зрабіць абвестку. “Лясная”,— урэшце пачулася адтуль.
Пераследавацель няспешна падхапіўся з сядзення і ўважліва прыгледзеўся. Некалькі пасажыраў.сярод якіх ён выявіў і свайго падапечнага, рыхтаваліся да выхаду. Ён пачакаў,а потым лёгка саскочыў на платформу і агледзеўся. Месца,дзе ён мусіў аказацца, было звычайнай станцыяй з павеццю і паламанай лаўкай пад ёй ды будынкам касы з маленькім, закратаваным акенцам, пад якім тырчэла зашмальцаваная шматлікімі рукамі фанерная соўгалка. Усё гэта калісьці было пафарбавана ў зялёны колер, але фарба з часам паблякла і дзе-нідзе асыпалася. Ад будынка станцыі вялі некалькі пратаптаных незаасфальтаваных дарог. Адна з іх — праз лесапаласу,іншыя — уздоўж чыгункі і на другі бок палатна,дзе цягнулася поле. Некалькі чалавек выйшлі разам з ім.