Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Гэта была скрываўленая галава Сяргея Петровіча.
Я дрэнна памятаю, што было далей: пэўна, праз нейкі час электрычку спынілі стопкранам, тулава вынеслі,выклікалі міліцыю. Усяго гэтага я быццам не бачыла. Мусіць, гэта быў звычайны шок. Толькі адзін фрагмент адбіўся ў памяці: вусны адсечанай галавы вырушыліся, рот раскрываўся, а вочы некалькі разоў міргнулі. Потым мне медыкі растлумачылі, што мазгі чалавека ў такой вось сітуаціі (нішто сабе сітуацыя!) яшчэ трыццаць-трыццаць пяць секунд здольныя асэнсоўваць усё.што адбылося. Пра што думала яго галава ў тыя апошнія секунды,вось пытанне?
Цяпер увогуле трэба чакаць горшага. Мяркую,наша суполка ці, як казаў нябожчык, “кланчык”, хутка распадзецца, а я, як адвакат, пазбаўлюся многіх сваіх кліентаў, бо як бізнесовец, Сяргей Пятровіч пашыраў маю практыку. Дзіўны выпадак.але зараз усё непрадказальнае і поўнае небяспекі: губляем нават асцярожнасць. Але,як казалі старажытныя рымляне,— казум сенціт дамінус. Гаспадар сам нясе адказнасць за выпадковую страту рэчы.
Яніна Мікалаеўна,калі ёй паведамілі.вельмі шкадавала,што не здолела пераканаць Сяргея Пятровіча ў той вечар, але потым працытавала класіка, што прырода, маўляў.не ставіць недарэчных выпадковасцей,яна хоць і вольна гуляе імі,але гэтае вольнае заўсёды разумнае. Я стала пабойвацца: ніколі не буду ў яе варажыць.
Застаецца даставіць выйграны заклад і далучыць сваю занатоўку да лістоў Яніны Мікалаеўны і нябожчыка.
Што і раблю.
“эНэЛА”
Адзін чалавек па прозвішчу Балаш паехаў з сябрамі на паляванне. Ён не быў заўзятым паляўнічым,але горад стаміў яго і таму чалавек прагнуў хоць на кароткі час змяніць абставіны.
Увечары паляўнічыя дабраліся да месца. Яны прыпаркавалі мікрааўтобус, выпусцілі сабак і пачалі рыхтавацца,каб на світанку ісці на балота. Егер,якога тут ведалі па мянушцы Жабнік, ціхі і несамавіты, да іх прыезду прынёс у паляўнічы домік коўдры і матрацы і распаліў цагляную пліту пад павеццю. Карасёў з сажалкі,якіх ён налавіў днём,падсмажылі,успаролі бляшанку з тушонкай.нарэзалі хлеба і пачалі вячэраць.
Інжынеру Балашу нядаўна споўнілася сорак два гады. Гэта быў высокі, шыракаплечы мужчына з вузкім тварам,блізка пасаджанымі шэрымі вачыма і кароткай стрыжкай. Ён сядзеў спінай да яшчэ цёплай пліты і глядзеў прама перад сабой. Ноч хвалямі наплывала на яго ў кароткіх паўзах, што ўзнікалі ў гутарцы, і зноў аціхала ў зорнай чарнаце восеньскага неба.
Разам з Жабнікам мужчын было чацвёра. Усе яны знаходзіліся ў стане ўзбуджанасці, які ўласцівы супольным выездам на прыроду: выпілі па чарцы.прагна закусілі,потым зноў выпілі і тады загаманілі паміж сабой. Жабнік таксама піў нароўні, але раптам пахіснуўся і аб'явіў,што пойдзе спаць. Гутарка працягвалася,але была яна,як і раней,быццам штучная,нібы ў армейскай казарме, дзе рэдка пачуеш шчырае слова, а афіцэры нападпітку чмураць адзін аднаго анекдотамі.
Яркая ўспышка неспадзявана асвятліла цёмны край лесу, потым адтуль святло снопам скочыла ўгару і праз імгненне згасла.
Мужчыны зазбіраліся спаць.
— Пэўна,метэарыт,— сказаў нехта.
— Энэла.
— Можа.што выбухнула?
— Дык гуку ж не чуваць.
— Спытаць у Жабніка — ён тут усё ведае.
— He дапытаецеся. Надзвычай меланхалічны тып. I ногі не трымаюць. Співаецца.небарака.
Так яны гаварылі паміж сабой па дарозе да паляўнічага доміка, які, зрэшты быў звычайнай сялянскай пуняй. Жалезныя салдацкія ложкі стаялі прама на земляной падлозе.
Праз некалькі хвілін заснулі. Інжынер Балаш прыслухаўся да храпу і зірнуў на гадзіннік. Сабакі непакоіліся,камар звінеў над галавой. Туга раптам ахапіла яго. У апошні час гэта здаралася з ім усё часцей,і тады ён гадзінамі ляжаў у сябе дома на канапе ці адчыняў дзверы на балкон,дзе сядаў у крэсла-качалку і сядзеў так, не азываючыся, да ночы, і толькі калі горад сціхаў.то і яму быццам станавілася лягчэй. He спалася і цяпер. Сабакі зноў забурчэлі,і ён выйшаў з пракуранага, напоўненага храпам памяшкання на падворак. Цемра ахінула яго вільготнай прахалодай. Інжынер Балаш доўга сядзеў так у цішы ночы, прыслухоўваючыся да шолаху лесу,а затым вярнуўся ў пуню.
Жабнік разбудзіў іх на досвітку,пасля чаго яны адвязалі сабак і рушылі на балота. У паветры клубіўся туман. Неўзабаве Жабнік пачаў “рассыпаць” групуД інжынер Балаш рушыў убок,а потым скіраваў у сасоннік,дзе было сушэй, паклаў на зямлю куртку, зараджанае (ён праверыў) ружжо, лёг сам і пачаў слухаць, як рыпяць і шамацяць лісцем дрэвы. На балота яму не хацелася.
Раптам інжынер Балаш заснуў. Яму прысніўся дзіўны сон, быццам да яго падышлі двое незнаёмых людзей,па знешнім выглядзе таксама паляўнічыяД папрасілі пагрэць рукі ў яго на грудзях, бо, тлумачылі
яны,пальцы ў іх замерзлі.а трэба націскаць на куркі, а яны не могуць.і прыклалі халодныя рукі яму, незадаволенаму, да грудзей, але тут інжьінер Балаш прачнуўся, зірнуў на гадзіннік і ўбачыў, што праспаў дзве гадзіны. Сапраўды, было халаднавата. 3 балота зрэдку чуліся стрэлы. Ён ляжаў, паліў цыгарэту і думаў. Да леснічоўкі ён вярнуўся, калі ўсе ўжо былі на месцы. Але ніхто не хваліўся забітымі качкамі і не жартаваў.
— Жабнік звар'яцеў, — патлумачылі яму. — Паслалі ў вёску па жонку з сынам.
— I ў чым выявілася яго вар'яцтва? — спытаў інжынер Балаш.
— Пэўна, дэлірыум трэмэнс. Белая гарачка. Весяліцца, спявае. Сцвярджае, што сустрэў на балоце іншапланецян. Ружжо,вось,на ўсякі выпадак,адабралі.
— Наліце паўшклянкі,хай глыне.
— He дапамагло.
Жабнік сядзеў пад павеццю і ўсміхаўся. Яго ватоўка і боты валяліся побач. Ногі былі звязаныя. У вочы ён не глядзеў.
Інжынер Балаш прысеў насупраць.
— Вы нешта ўбачылі на балоце? — спагадліва пацікавіўся ён.
Жабнік згодна кіўнуў.
— Іншапланецян,— сказаў ён. — Іх было двое. Яны папрасілі мяне прадаць ім маю душу. У абмен на шчасце. Давялі,што адна ў іх ужо ёсць,а трэба яшчэ і другая.
— I вы прадалі?— спытаў пасля паўзы інжынер Балаш.
— Так. А навошта яна? Яны вынялі ае адсюль, — Жабнік паказаў на свой жывот. — Яна свяцілася, як лямпачка. Усёй карысці.
Інжынер Балаш расшпіліў Жабніку пінжак і кашулю.
— На вас не відаць ніякіх слядоў гвалту, — заўважыў ён.
— Так. Я нічога не адчуў. Затое я шчаслівы.
Жабнік быў вясёлы і ўвесь час імкнуўся спяваць.
— I якія яны былі, тыя іншапланецяне? — раптам пацікавіўся інжынер Балаш.
— Звычайныя. Двое. Апранутыя,як і мы. Я іх зусім не спалохаўся. Наадварот.яны забралі ў мяне патроны і разрадзілі ружжо — баяліся,што я адбяру назад сваю душу-
— Вас проста разыгралі,— сказаў інжынер Балаш. — Цяпер каго хочаш развялося — і жартаўнікоў таксама. А можа,вам прымроілася?
Ён гаварыў гэтыя супакойлівыя словы.але раптам адчуў.як халодная хваля пракацілася ў яго па спіне. Там,у лесе,як ён спаў... Калі душа Жабніка была другой.то ў каго яны забралі першую?Ён успомніў пра ружжо. Калі ў ствале ёсць патрон.а ён ні разу не стрэліў у лесе — значыць яго падазрэнні беспадстаўныя, а Жабніка трэба ў вар'ятню. Бо ён дакладна памятаў: калі спаў і сніў той дзіўны сон.ружжо было зараджана...
Інжынер Балаш пакрочыў у пуню, знайшоў сваё ружжо і “пераламаў” ствол.
Патрона ў ім не было.
...Вярнуліся ў горад вечарам. Ужо калі жонка з дачкой звыкла сядзелі ля тэлевізара,інжынер Балаш выйшаў на балкон і пачаў гушкацца ў крэсле-качалцы,як гэта рабіў і раней.
Горад аціхаў. 3 расчыненых вокнаў дома насупраць гучна і з надрывам спявалі па-расійску,і інжынер Балаш падумаў, што спяваць сталі ўсё часцей. Быццам станавілася ўсё больш і больш шчаслівых. Быццам не было на свеце цемры, у якой спатыкаюцца на шляху, усеагульнай здрады і ахутаных туманам балот.
Інжынер Балаш падумаў пра гэта па інерцыі.бо так думаў раней. Цяпер жа ён з прыемнасцю ўспрыняў матыў і нават прытупваў у такт нагой.
На балконе насупраць заспявалі гучней,з ненатуральна-вясёлым імпэтам. Хіба кожны з іх таргаваўся на балоце з іншапланецянамі?— меркаваў,між тым,інжынер Балаш. — I ўвогуле ўсё лухта, падумаў ён і засмяяўся. Шчасце распірала яго. Ён зарагатаў, апантана заспяваў сам,а потым раптам загікаў у такт музыцы і затупаў нагамі,не зважаючы на скамянелыя твары дачкі і жонкі, якія ўзніклі за шклом балконных дзвярэй.
ЗМЕСТ
Раманы
Ліст у галактыку “Млечны шлях” 	4
Пятая цэнтурыя,трыццаць другі катрэн 	83
Любіць ноч — права пацукоў	236
Аповесці
Апладненне ёлупа 	328
Сезонныя гульні ў футбол 	370
Лавец святла поўні	400
Апавяданні
Апошні кінасеанс позна ўвечары 	472
Амерыка 	481
Птушка Квезал і Месяц	493
Ізумрудна-зялёныя мухі 	500
Усе малпы любяць бананы 	517
Уначы гучней бруяць фантаны	524
Коткі ў бібліятэцы 	537
Знак да нападу 	546
эНэЛА 	555
Літаратурна-мастацкае выданне
Станкевіч Георгій Васільевіч
Апладненне ёлупа
Раманы, аповесці, апавяданні
Адказны за выпуск Вокладка
А.У.Гайдук
У.Гадун
Падпісана ў друк з гатовых дыяпазітываў заказчыка 00.00.2004.
Фармат 84x108 УзгПапера афсетная. Гарнітура SchoolBook. Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 29,4. Ул.-выд. арк.27,3.
Тыраж 2 000 экз. Заказ 3150.
Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” ЛН № 02330/0056996 от 01.04.2004. 220034, Мінск,вул. Захарава,42. Тэл.: 285-29-20. e-mail :belredng@unibel .by
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Выдавецтва ’’Беларускі Дом друку”. 220013,Мінск,пр. Ф.Скарыны, 79.
ЮРЫ СТАНКЕВІЧ
Празаік, драматург, сцэнарыст. Культавая асоба сярод моладзі правага накірунку. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1988 годзе. Раман "Любіць ноч — права пацукоў" (1998) прынёс яму прызнанне на радзіме і за яе межамі.
Аўтар трох раманаў, шматлікіх аповесцяў і апавяданняў, а таксама некалькіх п'ес і кінасцэнарыяў. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і беларускага ПЭН-цэнтра. Творы Юры Станкевіча — жорсткія, алегарычныя, прытчавыя — дапамагаюць асэнсаваць многія праблемы жыцця сучаснага чалавека.