• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Ад назірання ўсяго гэтага птушка Квезал адчула,як яе сэрца зноў нібы трымціць на адной тонкай і наструненай ноце. Раптам яна быццам пачула крокі. Гэта сын Гаспадара, падумала яна,і,пэўна,ён прыйшоў, каб пакарміць яе,а,можа,і вызваліць з няволі. Ён возьме і адчыніць дзверы клеткі, разважала птушка Квезал, і яна зноў стане вольнай.
    I праўда,гэта аказаўся сын Гаспадара. Падлетак падышоў усутыч і, выцягнуўшы руку, пачухаў птушцы шыю,а потым — потым шчоўкнула засаўка, і дзверы клеткі расчыніліся. Шлях быў свабодны.
    Птушка адразу скокнула ў вольную прастору за дзверцай клеткі, і ў некалькі ўзмахаў крылаў пачала ўзнімацца ўсё вышэй і вышэй — туды,дзе,у зіхаценні зорак,яркі,вялікі і прываблівы.вісеў Месяц. I птушка Квезал падумала: калі яшчэ ёй выпадзе такая нагода, дый увогуле,што трымае яе тут,на Зямлі?! яна набірала вышыню і бачыла, як Зямля паступова застаецца ўнізе — гіганцкі блакітны шар з рэкамі, морамі і акіянамі, дзе-нідзе асветлены сонцам, пакрыты аблокамі ці цяжкімі хмарамі, якія раз-пораз перакрыжоўваліся бліскавіцамі, і яна чула далёкі гром. А потым усю частку далягляду наперадзе заслаў Месяц, і птушка Квезал плыла і плыла да яго, узмахваючы сваімі магутнымі крыламі.
    •к "к •к
    ... — Ну,я нават крыху паспаў,— сказаў ачуняўшы Гаспадар і патрос галавой. Ён сядзеў за сталом.перад ім стаяла гарэлка і ў талерцы яда — вяселле працягвалася. Але на яго ўжо быццам і не зважалі — усім кіравалі шматлікія госці, якіх, здавалася, станавілася ўсё больш і болып.
    — А зараз, — закрычаў раптам Гаспадар.каб прыцягнуць да сябе ўвагу, — зараз я пакажу вам птушку Квезал!
    I ён прынёс клетку.у кутку якой грувасцілася птушка.
    Гаспадар сунуў у клетку руку,потым,здзіўлены,ужо абедзьве рукі і выцягнуў птушку вонкі.
    Раніцай наступнага дня Гаспадароў сын закапаў яе скарчанелую тушку ў зямлю ля сметніка.
    Ізумрудна-зялёныя мухі
    Яны з'явіліся раптоўна: некалькі дзесяткаў, не менш,ён пачаў лічыць,але збіўся,бо мухі поўзалі па ім бязладна і як бы з падскокам. У вачах у яго замільгацела,і ён перастаў лічыць. Мухі былі ізумрудна-зялёныя, таго неверагодна зялёнага колеру, які ўласцівы хіба толькі штучным стварэнням. Куртка яго была ў крыві — мухі трымцелі,адчуваючы гэта. I толькі тады ён зразумеў, што прыгожыя зялёныя насякомыя — звычайныя падлавыя мухі і яму,значыць,хутка гамон. Мужчына скасавурыўся на свае ногі, грудзі і жывот: нагам у красоўках было холадна, хаця сонца ўжо сляпіла яму вочы, і далонь, што ляжала на рукаятцы рэвальвера, таксама была халодная і мокрая ад поту. Ён сціснуў пальцы.
    ...Ён сціснуў кулакі,і тады,пэўна,нешта спрацавала ў яго галаве, быццам адбылася пстрычка і нібы пераключылася на больш высокае напружанне мазгавое рэле, бо яму раптам стала горача, а рука аўтаматычна нырнула за пазуху,дзе ў самаробнай кабуры грэўся яго “Радом”, адзін з варыянтаў бельгійскага нагана. Гэта быў сямізарадны рэвальвер калібру 7,62 мм з барабанам, які насоўваўся наперад, — мадэль вытворчасці 1895 года. Паўгода назад малады мужчына набыў яго за пяцьсот долараў у чалавека, які прыехаў з Польшчы.
    Ён ускінуў руку са зброяй, і тры стрэлы адзін за
    другім,без паўзы ўзарвалі вагон. Першая куля трапіла ў шыю аднаго з нападаўшых — укормленага,з чорнымі пукатымі вачыма і ў чорным доўгім плашчы. На яго белы шалік адразу пырснула кроў,яго адкінула назад, у праход.дзе ён упаў і захрыпеў,драпаючы пазногцямі брудную падлогу. Другая куля трапіла ў лоб таму,хто ўставаў з сядзення,і мазгі яго абпырскалі спінку гэтага сядзення і дзяўчыну насупраць, якая адразу закрычала і крычала не перастаючы, калі ён стрэліў у трэці раз, услед таму, хто нападаў на яго, трымаючыся за спінай лупатага ў белым шаліку і плашчы. Гэты трэці, у жоўтай скураной куртцы і каўбойскіх вастраносых чаравіках,пэўна,хутка кумекаў,бо крутнуўся,спрабуючы ўцячы. Ён быў гонкі і спрытны, але ж куля была яшчэ больш спрытная,яна ўвайшла яму якраз між лапатак,— і ўсё было скончана.
    Цягнік імчаў у прыцемках далей.вагон быў пусты, толькі ён і гэтыя трое ды шлюха,якая набрала ў грудзі паветра і закрычала яшчэ больш гучна.
    Малады мужчына саўгануў наган за пазуху, падхапіў з сядзення сумку з газетамі і перакінуў цераз плячо. Ён быў светлавалосы.высокага росту,лічы,зусім хлопец. Толькі на твары ад носа да куткоў вуснаў рэзка выдзяляліся дзве зморшчыны, якія рабілі яго старэйшым. Мацерчатая бейсбольная кепка з пластмасавым брылём была нізка насунута на лоб. Мужчына памкнуўся да дзвярэй,але нечакана павярнуўся і крыкнуў:
    — Маўчы,жывёла!
    Дзяўчына адхіснулася ад яго да акна і раптам змоўкла. Яна была скуластая.з кірпатым носам і пафарбаваная пад брунетку, з ярка-чырвоным ад памады ротам. Мужчына мімаволі адзначыў усё,хаця навошта гэта было яму, — крутануўся і кінуўся да выхаду — цягнік ужо замаруджваў хаду на чарговым прыпынку.
    Ён выскачыў адразу ж,як дзверы расчыніліся.і пабег праз асветленую ліхтаром пляцоўку за будынак станцыі ў ноч — гэта быў адзін з бязлюдных прыпынкаў ля невялікага пасёлка ці нават вёскі. Прыглуша-
    ныя крыкі за яго спінай пачаліся зноў, але электрацягнік крануўся,набраў хуткасць і рушыў. Што ж,пакуль яны там паведамяць машыністам,а тыя па рацыі на бліжэйшую станцыю,а там падключыцца міліцыя, у яго будзе хвілін трыццаць-сорак,а мо,калі пашанцуе, і больш, каб адарвацца ад пагоні. А пошук пачнецца, магчыма,у гэтую ж ноч.хіба не так?Урэшце,ён не сумняваўся.
    Прабягаючы ўздоўж пракапанай канавы (непадалёку грувасцілася і цёмная гара экскаватара), ён кінуў туды сумку з газетамі, крыху аддыхаўся і нагамі закідаў яе жвірам. Хаця, мільганула ў яго галаве, усё гэта дарэмна,бо тая дзяўчына,пэўна,ужо расказвае пра ўсё,і пра газеты таксама,а прыстрэліў бы і яе,дык усё было б інакш,можа,і ўратаваўся б,але ж вось сумленне, ці што там яшчэ, нейкая сіла ў ім не дазволіла лішняй крыві. Хаця — што яму да той дзяўчыны? Ha­ro вартае яе нікчэмнае жыццё і каму ўвогуле патрэбна гэткае смецце? Хіба што тым цыганам, каб прадаваць ёй наркату і карыстацца яе целам, пакуль яно здаровае?
    Пазбавіўшыся ад сумкі.ён зноў пабегу цемру.
    ...Урэшце,усё з таго і пачалося.што ў іх с...м райцэнтры, звычайным правінцыяльным гарадку, было мала дзевак. Іх проста не хапала на ўсіх,бо побач было два, ды не, нават тры гарадкі-спадарожнікі з вайскоўцамі — там дыслацыравалася цэлая армія. Штогод, штомесяц, штодня мангалоідныя лейтэнанты і капітаны бралі з гарадка даніну — дзевак у жонкі, звозілі іх за свет ці заставаліся з імі ў сваіх гарадкахспадарожніках,каб пладзіць такіх жа мангалоідаў і будучых вайскоўцаў, як і самі.
    A то яшчэ дзевак з мясцовага педвучылішча — адзінай у іх горадзе навучальнай установы — размяркоўвалі пасля вучобы... у аддаленыя кішлакі азіяцкіх рэспублік. Нашы мудрыя кіраўнікі ў сталіцы так вырашалі — гладкія і саладкамоўныя ёлупні — уся гэтая шушамець,якая ў чарговы раз аб...сь са сваёй гісторыяй і сваімі перамогамі. Увогуле.гэта быў горад недача-
    лавекаў. Такое можа быць,бо ён пабачыў за сваё жыццё шмат гарадоў — вялікіх і малых.калі служыў у чыгуначных войсках. Суцэльная гніль. А калі вакол цябе завялася гніль і яе не выпаліш у свой час з дапамогай агнямёта,напалму,трацілу ці яшчэ якім чынам,то яна размножыцца і ўсё стане гніллю. Дарогі пакрыюцца напоўненымі смярдзючай тванню ямамі, рэкі і азёры запаскудзяць мазутам, крышкі люкаў каналізацыі знікнуць, і ў іх правалы пачнуць скідваць смецце, пад'езды і лесвіцы ў дамах запаскудзяць п'яныя пралетары, а дахадзягі-старцы з устаўнымі сківіцамі пачнуць заклікаць да ўсялякіх узбуйненняў,быццам мала сваёй гнілі, дык каб прыйшла яшчэ і ўсялякая набрыдзь. Усе пачнуць слухаць розных ёлупняў, запабягаць перад імі, надзяляць пасадамі і кватэрамі. I калі гэта і хто тут вынішчаў тых ёлупняў,нават памкнуўся іх утаймаваць?Наадварот,яны нішчылі і нішчаць тых, хто з імі не згодны. Калі ж хто і браўся за дурноту,каб змагацца з ёй яе ж зброяй,то адразу ўсчынаўся сусветны гвалт. Вось дзе першапрычына, хаця дзевак было мала,нічога не запярэчыш,і — гэта дакладна. I потым, калі ў яго з'явілася нявеста.а ён толькі адслужыў у іх с...й арміі, то не тое што на якую-небудзь аднапакаёўку,а і на вяселле грошай у яго не было. 3 таго ўсё і пачалося,ён жа не быў сынком якога функцыянера, аднаго з тых, хто на іх с...я святы заўсёды стаяў на збітай мясцовымі цеслярамі трыбуне пад іх любімым правадыром і зекрыў вочы на шэсце тых,з транспарантамі,сцягамі,надзьмутымі шарыкамі-прэзерватывамі ў руках і п'янымі пысамі. Пэўна.і ён павінен быў штогод ісці пад тымі транспарантамі і сцягамі ў святы, пляскаць у далоні,працаваць на тых ёлупняў у будні і чакаць усё жыццё.пакуль яму,старому і нядошламу ад хвароб, выдзеляць урэшце якую с...ю кватэру, але нашто яму тое,у чым ужо не будзе патрэбы?Хіба тыя,у чырвоных мантыях на трыбунах.ці іх дзеці мелі ў тым патрэбу?Ім даставалася ўсё дарма.а яму нават на гэта варта было змарнаваць паўтара года катаржных работ. Хто прыгаварыў яго да тых работ?Пяць тысяч долараў
    — вось была цана яго лаяльнасці,законапаслухмянасці і шчасця. Усяго толькі пяць тысяч. А ў тых цыганоў, па якіх ён адкрыў страляніну, былі кватэры? Ці цыганы ўсё яшчэ жывуць у сваіх шатрах дзе-небудзь на ўзлессі? Адкажы мне, лес? Цяжка дыхаючы, ён прадзіраўся праз начны гушчар.
    ...Лес шумеў у яго над галавой. Ён аблізаў вусны сухім языком і зірнуў на мух. Яны поўзалі ўжо і па твары, яны былі нахабна-смелыя і мэтаскіраваныя, як усе насякомыя. Лес. Адкуль яны ў лесе,паблізу ж няма, здаецца, ні падлы, ні звалкі? Адкуль яны з'явіліся так хутка,нібы іх навялі якім лакатарам? Лес жа такі чысты,жывы і вечны. Пошум лесу — самае цудоўнае, што ёсць на свеце. Хто гэта сказаў?Нейкі пісьменнік. Але ці ведаў пісьменнік,што ў лесе хаваюцца мірыяды такіх вось ізумрудна-зялёных мух і чакаюць свайго часу?Так,ён тады шмат чытаў і нават рыхтаваўся паступаць у інстытут замежных моў. Урэшце, куды заўгодна.толькі б вырвацца з таго гарадка,але тут з'явілася дзяўчына.
    ...Дзяўчына гнутка і зграбна падабрала пад сябе ногі, а потым лёгкім рухам паднялася з посцілкі, на якой яны ляжалі, і пайшла да ракі. Яна паволі ўваходзіла ў ваду,і ён назіраў,як рака ўбірае ў сябе спачатку яе доўгія ногі, потым голыя акруглыя клубы, спіну і спыняецца на ўзроўні шыі. Тады дзяўчына павярнулася і паклікала: