Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Хіба што так, — зноў усміхнулася яна і дадала: — Я вам благога не хачу, зразумейце.
— А давайце зымправізуем такі варыянт, — раптам прапанаваў я. — Арганізуем нешта накшталт закладу. Вы сядзьце зараз за стол і на аркушыку паперы напішыце свае назіранні і тое.што ўбачылі наконт мяне,а я сяду і — сваё занатую. Папросім у гаспадыні канверт і заклеім. А калі я вярнуся,то зноў сустрэнемся і прачытаем,што там напісана. Прааналізуем,хто,так бы мовіць, меў рацыю. А каб вы мяне скнарам не лічылі,я ў канверт і ганарар адразу пакладу. Стольнік, скажам так. Дастаткова?А калі я вярнуся з таго В. жывым і здаровенькім.у чым я ніколькі не маю сумневу,то вы ці аддасцё мне ўжо два стольнікі,ці прылюдна абвесціце,што ваша варажба — проста мілае хобі для залішне экзаль-
таваных людзей,якія не могуць знайсці спосабу зарабіць на больш-менш прыстойнае жыццё. (Тут мяне занесла, канечне,але што зробіш,пішу як ёсць).
Яніна Мікалаеўна неяк зусім пасур'ёзнела,але нечакана пагадзілася.
— Дайце,— кажа.яшчэ раз вашу далонь,— заклад дык заклад. Няхай будзе так.
Хвілін дзесяць вывучала руку пад настольнай лямпай, я аж на гадзінніку час засёк, а потым адпусціла мяне. Задала толькі яшчэ некалькі пытанняў.
— Пішыце, — кажа, — а я сваё напішу. I ўсё-такі прашу вас нікуды не ездзіць.
— Досыць слоў,— падагульніў я,— бярьіце асадку і садзімся.
Я занатаваў усё.што тут вышэй напісана, дадаў стодоларавую банкноту, паклаў усё ў канверт і аддаў гаспадыні. За намі сачьілі з цікавасцю.
2.	Нататкі прадказальніцы
Мы с Сяргеем Пятровічам, пэўна, так бы і разышліся.каб не яго ўнутраная нервовасць. Увогуле ён падаўся мне ў той вечар разумным чалавекам, хоць крышку і праставатым, магчыма з-за імпульсіўнасці характару. Але гэта ўжо бракуе,пэўна,усім так званым “новым беларусам”. Урэшце, Бог ім, бедным, суддзя. Бедным у тым сэнсе,што яны пераскочылі, як мне думаецца, праз нешта вельмі важнае: пачалі будаваць дом,забыўшы пра падмурак. Але я адхіляюся. Знешне чалавек часам здаровы і моцны,а ўнутры бывае зусім іншы: гэта,мяркую,ужо ў ім уключылася ці імкнецца ўключыцца сістэма,што працуе з энергіямі,якія выступаюць за межамі нашых пяці органаў пачуццяў. Доўга тлумачыць не збіраюся,але ў кожнага з нас ёсць своеасаблівы цэнтр бяспекі, які каардынуе свядомыя дзеянні па выратаванні жыцця. У аднаго ён моцны,у другога зусім слабы. Энергіі гэтага цэнтра могуць быць бязмежнымі ў нябачным намі свеце. Гэты цэнтр бяспекі ў пастаяннай і напружанай рабоце. Успомніце.як доказ,лічыльнікі,што абганяюць камп'ютэр,ці так зва-
ных савантаў. Ён,цэнтр бяспекі.вылічвае наш рух,апярэджвае цела, правярае нават моц балконаў, мастоў ці каналізацыйных люкаў на нашым шляху, імчыць наперад, прыкідвле мноства камбінацый і шматлікія сустрэчы з агрэсіўнымі існасцямі. Так,нямногія ведаюць, што Сусвет кішыць драпежнікамі. Дык вось: графічнае адлюстраванне дрэннай работы цэнтра нашай бяспекі выяўляецца на нашай далоні. Вопытныя хіраманты ведаюць гэта і яшчэ нашмат больш. Але тое ўжо — нашы сакрэты. Нават простая цыганка з вуліцы можа іншы раз сказаць нешта вартае, хаця, каб дасягнуць у гэтым дасканаласці,трэба дзесяцігоддзі працы і — талент. Ніякай злой волі лёсу няма, вось у чым справа, паверце. Ёсць толькі добрая ці дрэнная работа цэнтра бяспекі кожнага індывіду.
Але я зноў адхілілася. Сяргей Пятровіч падаў мне сваю правую далонь.
Гэты яшчэ даволі малады, збольшага адукаваны і сімпатычны чалавек паклаў яе на стол і я,як заўсёды ў такія моманты,унутрана сцялася. Кожны з іх — тых, хто хоча даведацца — нават не падазрае, што прад'яўляе падрабязнае адлюстраванне свайго мінулага, сучаснага і будучага. Гэта — як выклік лёсу.
Вось што я там убачыла. Ён быў жанаты другі раз, бацькі яго таксама былі ў разводзе. Я спытала, ці праўда гэта.і ён адказаў, што так, праўда, але пра гэта ведае палова гасцей на вечарынцы. Я не пярэчыла, бо не гэта было галоўнае. На некалькі секунд я нібы ўпала ў транс і зведала пра яго многае, і што жыццё яго апошнім часам больш не мела,скажам так.прыкрыцця. Я сказала яму, што ў асобныя перыяды, каб выжыць,не трэба мець жаданняў,а трэба толькі цярпліва чакаць.бо наш лёс — супрацьстаяць сілам жыцця. Але ён не зразумеў мяне. Так, людзі звычайна не разумеюць. Яны ніяк не могуць спасцігнуць жаху перад тым, што яны проста людзі.вось у чым справа.
А чалавек — такая ж недасканаласць,як і ўсё ў нашым свеце. Бо ёсць і іншыя светы.якія мы не бачым. I лёс яго,чалавека,можна параўнаць хіба што з існаван-
нем кузуркі.якая мусіць перапаўзаць дарогу,па якой бягуць машыны, крочаць пешаходы.дый якая птушка скосіць вокам.убачыць і здзеўбане... Да таго ж ён,Capreft Пятровіч,здаецца,не з тых.хто ў адзіноце не баіцца ісці сваім шляхам. А гэта ўжо горш. Але такіх,хто не баіцца,параўнальна мала. He важна,церпяць яны паразу ці не — яны вядуць свой бясконцы супраціў сілам жыцця так,быццам той супраціў — апошні. Але гэта ўжо,бадай,філасофія іншага парадку.
Я пашукала,ці ёсць у яго на далоні квадрат — самы спрыяльны знак, які толькі можа быць на руцэ. Гэты знак гаворыць.што яго ўладальнік,здараецца,мусіць пазбягаць самых пагрозлівых непрыемнасцей.заўсёды нечакана і самым цудоўным чынам. Але гэтага знака не было. Дарэчы, у хірамантыі два асноўныя накірункі: усходні і заходні. Трэба ведаць абодва. Але ў любым з іх рука чалавека — найцікавейшая мапа шматлікіх хіралагічных характарыстык. Дык вось.хоць бы самае простае — знакі. Людзі.якім увогуле не варта нараджацца на свет.адразу вызначаюцца знакам на далоні — адзінай папярэчнай лініяй. Урачы ведаюць: гэта хвароба Даўна. Зорка ў асобных выпадках, у залежнасці ад месца размеркавання, сведчыць пра славу, багацце,але і пра няшчасце і нават смерць. Крыж таксама гаворыць пра непрыемнасці, траўмы, але можа быць і спрыяльным знакам. Выспа — неспрыяльны знак,такі ж знак і круг.
Сцяг— наадварот, рэдкі знак,які сведчыць пра духоўную веліч, мужнасць і сілу характару і ўсё такое. Знакаў шмат. Ёсць яшчэ на далоні лініі: сэрца.галавы, лёсу, жыцця, здароўя. На ўсіх руках, дарэчы, час бяжыць па-рознаму і вызначаецца індывідуальна. Гэта ўсё — самае простае. Але ў хірамантыі ў гэтай прастаце пачынаецца самае незвычайнае. Бо ўсе будучыя выпадковасці: траўмы, смерць, няшчасныя выпадкі прадстаўлены на руцэ знакамі і спалучэннямі знакаў. I яны з'яўляюцца задоўга да падзеі. За дваццаць, трыццаць гадоў можна прадбачыць абставіны,якія прывядуць да ракавога выпадку.
Я збольшага расказала амаль пра ўсё гэта Сяргею
Пятровічу,так,напаўголаса,быццам сама сябе загаворвала. Тут ён спытаў,менавіта якія знакі я бачу ў яго на далоні,няўжо зусім дрэнныя,і пра што яны гавораць: пра няшчасце ці, можа, нават пра тое, што прыйдзе смерць?Я адказала.што смерць кожнага з нас заўсёды побач,прыкладна на адлегласці з метр,і ёй не трэба аднекуль прыходзіць.проста наступае адпаведны час,калі арганізм згаджаецца на яе напад — вось і ўсё. Лепш заўсёды памятаць пра яе і пасябраваць з ёй. Ён усміхнуўся іранічна.
Над далонню кожнага чалавека яшчэ існуюць восем планет. Нават самая далёкая — Нептун — і тая займае на ёй невялічкі ўчастак. Есць на далоні і ўчасткі,якія належаць нашым родным, бацькам і дзецям. I ўсё гэта зноў у розных спалучэннях і варыянтах. Зараз многія з гэтых сіл жыцця былі якраз супраць яго. Я сказала:
— Вы вольны выбіраць. Магчыма, ваша воля справіцца з усім неспрыяльным. Але ведайце: мы аформім усе нашы дзеянні ў словы і нават занатуем іх на паперы. А занатаваныя словы набываюць сваю асаблівую моц і часта збываюцца.
— У такім выпадку досыць слоў.досыць размоў,— усміхнуўся ён і дадаў:
— Да сустрэчы.спадарыня Касандра.
3.	Занатоўка гаспадыні
Для поўнай раўнавагі.хаця якая ўжо тут раўнавага, я вырашыла далучыць да ўсяго вышэйсказанага і сваіх некалькі слоў.
Назаўтра,пасля вечарыны,мне з раніцы патэлефанавала сяброўка Валянціна — жонка Сяргея Пятровіча, — бізнесоўца, які ўчора забег да нас на паўгадзіны і якому варажыла Яніна Мікалаеўна. Валянціна папрасіла прабачэння.што не змагла пайсці ўчора да мяне,але мы з ёй заўсёды без лішніх цырымоній. He можаш,не хочаш — дык навошта сябе прымушаць?
Дык вось,Валянціна спытала.ці не хачу я прабегчы з ёй па магазінах,бо Сяргей даў ёй на два дні машыну (яна,дарэчы,таксама водзіць аўто),і машына да таго ж
з поўным бакам паліва, вось толькі трэба падкінуць яго з раніцы на вакзал, бо ён едзе ў В. Я падумала і згадзілася, бо якая жанчына адмовіцца пабыць у магазінах,куды даўно хацела заехаць.ды не хапала часу. На грамадскім транспарце, дарэчы, не надта разгонішся: у мяне пасля тралейбуса адразу мігрэнь пачынаецца. Я згадзілася, бо яны нават паабяцалі заехаць па мяне,і пачала збірацца.
...У машыне,акрамя іх,быў яшчэ і кампаньён Сяргея Пятровіча — спартыўны мужчына гадоў сарака.якога ён быццам жартам прадставіў як целаахоўніка.хаця хто іх ведае,можа,і праўда,я ў гэтых нюансах не разбіраюся.
Усім было чагосьці весела. Мы прыехалі на вакзал, і Сяргей Пятровіч выбіў у аўтаматах два білеты на электрычку.
— Я варажбітцы паабяцаў на электрычцы ехаць,— засмяяўся ён. — Вось і паедзем. — I дадаў: — Да аэрапорта, вядома.
Я хацела застацца ў машыне,але Валянціна пацягнула і мяне праводзіць.
Ішло якраз на познюю восень. Я не люблю гэты час: дні ляцяць хутка, рана цямнее, халодныя дажджы,мокры снег, надвор’е мяняецца — цыклон за цыклонам. Да таго ж — вакзалы. Нідзе мяне так не ахоплівае Ty­ra, як на вакзалах. Наша сям'я раней жыла ў доме ля чыгункі. Цягнікоў я з дзяцінства баюся: памятаю,пачую гудок паравоза — бягу прэч, абы падалей. А тут яшчэ паўсюдны бруд,нахабныя каўказцы ў крамках са сваімі напаўп'янымі шлюхамі-прадаўшчыцамі, нашэсце нейкіх жабракоў,цыганы,бамжы,мітусня... Як сказала б наша хірамантка — рай для энергавампіраў.
Да адыходу электрычкі заставалася каля хвіліны. Мы стаялі на пероне,а мужчыны заскочылі ў тамбур. Сяргей Пятровіч усё нешта наказваў жонцы пра дзяцей — я не прыслухоўваўся. Потым дзверы ў электрычцы зачыніліся,у адной іх палавіне была дзірка — нехта выбіў шкло. Сяргей Пятровіч,быццам не ўсё яшчэ дасказаў, высунуўся ў гэтую дзірку — гаварыў. Цягнік загудзеў, запрацавалі электрагенератары, ён
вось-вось павінен быў крануцца, але тут са свістам дзверы зноў рэзка расчыніліся — пэўна, машыніст вырашыў,што не ўсе яшчэ селі,ці ўвогуле правяраў сістэму, і мы ўбачылі, як адсечаная шклянымі зазубінамі, нібы нажом гільяціны.літаральна да нашых ногмарудна спаўзла чалавечая галава. Яна яшчэ нейкую секунду — дзве вісела на кавалках скуры ды сухажыллях,а потым звалілася да нашых ног. Мы анямелі, а электрычка,між тым,кранулася.