Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Пеценька! Што ж гэта з табой зрабілі! Божа! Дапамажы хоць ты як-небудзь!
У роздуме Міхась Скакун глядзеў.як Насця.спатыкаючыся,ішла па дарожцы да выхаду. Каштоўная скураная сумачка звалілася ў яе з пляча і цягнулася па асфальту.
Міхась больш не пайшоў да Пётры. Днём,пасля Ta­ro як да яго зрэдку наведвалася жонка.ён зноў ляжаў на сваім ложку,чакаў вечара і прахалоды. Ён паспрабаваў чытаць Пётраву кніжку, але вырашыў, што прачытае потым, калі выйдзе адсюль. Да таго ж ён быў няўпэўнены,ці трэба зараз каму-небудзь тое,што сабраў ды надрукаваў Пётра. Хіба тым.на вуліцах,трэба?Але, магчыма, меркаваў сам сабе Міхась,ён чаго і не разумее. Мо ён і ўвогуле не такі ўжо разумны,а можа.проста лянуецца думаць?
Ён прызвычаіўся тут да іншага. За бальнічным блокам раслі сосны, а за імі адразу месцілася невялічкая пляцоўка.у сярэдзіне якой ціха цурчэлі два невялічкія фантаны. Чамусьці іх тут не адключалі і ноччу.
Міхась выходзіў са сваёй палаты з цемнатой. Перад тым яму калолі на сон дэфіцытны марфін — абязбольвалі. “Прыход” быў як ад бутэлькі віна. Ён садзіўся на лаўку,a то проста клаўся на траву, паліў цыгарэту і слухаў,як цурчыць вада. Зрэдку.калі патыхала ветрам, на твар яму прахалодай даносіла вадзяны пыл. Пыл гэты,пэўна,адганяў жамяру і камароў. Ён вяла сачыў,як бягуць думкі.а то проста драмаў. Можа.менавіта ў гэтыя часы ён назаўсёды развітаўся з верай у чалавека. Што б там ні сцвярджалі — людзі вакол усё тыя ж, меркаваў ён. Іх ніколі не перайначыш. Трэба проста знаходзіць для сябе нейкую іншую кропку апоры, ну як цяпер,напрыклад,слухаць,як бруяць фантаны. Уначы яны заўсёды бруяць гучней.
Коткі ў бібліятэцы
Прадвызначана,што неўзабаве яны дабяруцца да катоў. Яны — гэта малалеткі, дзеці прыхадняў, і самі прыхадні, што з'явіліся тут апошнім часам.а катоў, дакладней котку з кацянятамі, яшчэ раніцай я бачыў ля іх кацінай схованкі пад бляшанай трансфарматарнай будкай, побач з пунктам прыёму шклатары. Набрыдзь.бамжы і п'яныя сантэхнікі заўсёды спаганяюць тут сваю злосць і б'юць забракаваныя бутэлькі аб жалезны верх будкі,і цяпер кацяняты,калі часам выбіраюцца са сваёй нары, то змушаныя бегаць па бітым шкле. Цераз дарогу стаяць вялізныя скрыні для смецця,у якіх увесь час корпаюцца галодныя каты. Між іншым,месца катоў,на мой погляд.у цёплых і прасторных пакоях, на лецішчах ці ў бібліятэках. Так, у бібліятэках. Ва ўсякім разе не ў памыйных скрынях ці на бітым шкле. Але так заўсёды адбываецца,калі з-за нейкіх прычын навокал пачынае панаваць нізасцьД гэта становіцца правілам, і ёй даюць магчымасць развівацца далей па сваім жаданні, а галоўнае яе, нізасці, жаданне — нішчыць тое, што вылучаецца з агульных шэрагаў,а потым наогул больш нічога не жадаць. I калі яе, нізасць, не вызначыць адразу і не пачаць з ёй змагацца, ужываючы ўсё, што толькі можа прынесці ёй згубу.то яна імгненна запалоніць усе нішы і нахабна перакрые любыя шляхі. Яна аб'яднаецца з пасрэднасцю і шэрасцю і яны разам вызначаць сваіх
ворагаў з жывёльным інстыктам прадбачання. I тады вакол пачнуць віраваць крыклівыя прыхадні, вуліцы пакрыюцца смеццем, да школ скіруюца прадаўцы гераіну,а на дошках для аб'яў ля крам і міліцэйскіх пастарункаў з’явяцца фотаробаты маньякаў, каб праз нейкі час даваць месца іншым фотаробатам іншых маньякаў.бо хто-хто,а монстры ў нас не пераводзяцца,як не пераводзіцца і сама нізасць. Гэта яна робіць людзей зайздрослівымі і дробязнымі,з ліслівымі тварыкамі гаспадаркоў, і на тварыках гэтых лёгка чытаюцца ўсё тыя ж пасрэднасць і шэрасць. Гэта яна расхінае межы і прыводзіць сюды набрыдзь, павялічваючы ўвесь той гной.які ў выніку мае толькі адну схільнасць — да самазнішчэння.
Яна множыць “графіці” сатаністаў на сценах і цупка сочыць за тым,што пішуць яе антыподы. Напішыце, паспрабуйце, толькі адно слова: “жыве”, ці яшчэ што-небудзь у гэтым сэнсе,і адразу ўсчынецца вэрхал, а збраяносцы пасрэднасці і шэрасці пачнуць сапраўдны гон,быццам пажаданне жыцця — злачынства і самы цяжкі грэх. Так,смяротны грэх,не інакш.
...Праз акно сваёй кватэры я раз-пораз аглядаю вуліцу. Я жыву ў невялікім,забруджаным радыяцыяй гарадку.раённым цэнтры,бо ў свой час не ўцёк адсюль назаўсёды. А цяпер ужо занадта позна — я ўжо не той, што раней. Я гляджу ў акно і бачу.як у двары завіхаюцца прыхадні: брудныя і крыклівыя асобы абодвух полаў; тут жа бегаюць іх дзеці з разбухлымі ад паразітаў жыватамі.і зноў усё тыя ж бамжы,бамжы,бамжы... Калі над усім пануюць шэрасць і пасрэднасць.то большасць іх прадстаўнікоў апускаеццаД гарады становяцца бамжатнікамі. Тут,пэўна,дзейнічаюць памылковыя законы Дарвіна, а мараль... Што ж, яна мяняецца разам з генамі. Я гляджу ў акно і бачу,як яны ходзяць па вуліцы: купкамі і паадзіночцы.а то.апошнім часам, і парамі — зусім па-сямейнаму. 3 пакетамі ў руках.дзе боўтаюцца дзве-тры пустыя бутэлькі, у зашмальцаваных нагавіцах і вязаных шапачках, якія на зонах называюць “педараскамі”. Часам яны спраўляюць свае
натуральныя патрэбы, надта не зважаючы на іншых і не адыходзячы нават за які вугал, а то і мастурбуюць тут жа.
...Грукат ад нязграбных грузавікоў прарываецца праз шкло. Я гляджу ў акно і думаю, што заўтра, як толькі развіднее, паспрабую забраць котку з кацянятамі да сябе.накармлю як-небудзь,а потым.як кацяняты вырастуць.раздам знаёмым... Але,раптам узгадваю я,у мяне ж ёсць у кватэры гаспадыня. Котка. Цын. Пастарабеларуску гэта азначае “волава”: дымчата-шэрага колеру з ледзь бачнымі крэмавымі падпалінамі; азірнуўшыся,я бачу яе на сваім звычайным месцы — пад батарэяй ацяплення. Яна ўжо старэнькая і шмат спіць. Але чужых наўрад ці пацерпіць на сваёй тэрыторыі. Так, жывёлы абачлівейшыя і лепшыя за нас. Тыя,што купкамі, парамі ходзяць зараз па вуліцы.часам горшыя за жывёл. Гэта яны аднойчы надзелі на сябе лепшае, што мелі ў сваіх убогіх гардэробах, і пайшлі на сваё свята.каб прадаць разам усё.што ў іх было, тым жа чужынцам. Корабам тапырыліся на іх плячах парадныя касцюмы і віселі цяжкія скураныя курткі на нязграбных постацях іх жанчын, і яны ўсё ішлі і ішлі ў той день,і на іх тварах была напісана шэрасць.
Не,мяркую я,Цын не пусціць у свой дом чужынцаў. У адрозненне ад людзей,кошкі паважаюць і шануюць свабоду і свой дом, які бароняць, ахвяруючы нават жыццём. Так.жывёлы першыя прымаюць на сябе ўдары лёсу,і гінуць таксама першыя.
Сёння з раніцы я праводзіў жанчыну. Яна прыехала з іншага горада,значна большага за той,дзе жыву я, і правяла ў мяне паўдня, ноч і яшчэ крыху: амаль суткі.
Усяго якую гадзіну таму я размаўляў з ёй.седзячы на лаўцы ў неспакойным прывакзальным скверы.які наскрозь прадзьмухвала ветрам, бензінавымі выпарэннямі і рыканнем рухавікоў. Некалі,шмат гадоў назад, у мяне было да тае жанчыны даволі моцнае пачуццё,і яна ведала пра гэта,і таму паводзіла сябе вольна.вось
толькі ранейшай упэўненасці ў яе не было. Стройныя яе ногі былі аголены крыху больш,чым звычайна.яна часта ўсміхалася, зазіраючы мне ў вочы, але без надакучлівасці і залішняй,робленай клапатлівасці,неяк нават ласкава і амаль па-сяброўску. Я падумаў чамусьці, што ад яе больш не вылучаецца фермонаў,а што гэта значыць — можна і не тлумачыць. Хоць, магчыма, я і памыляўся. Дык вось, жанчына раптам спыталася ў мяне:
“Што б ты хацеў зараз больш за ўсё?”
“Менавіта ў гэты час, у гэтую хвіліну?” — пацікавіўся я.
Але яна адказала,што задала пытанне і не хацела б удакладняць яго. Я глядзеў ёй у вочы і раздумваў. Адказ напрошваўся сам сабой.і я ўжо раскрыў быў рот, каб сказаць тыя некалькі слоў.якіх яна чакала: штонебудзь кшталтам: “каб мы зноў апынуліся ў кватэры і каб ты распранулася...” і гэтак далей што-небудзь такое.жанчыны любяць слухаць рызыкоўныя рэчы,але я змушана зацягнуў паўзу.
Паўза была сапраўды працяглая. Я раптам задаў сам сабе яе пытанне і ўсур'ёз і надоўга задумаўся: са мной такое здараецца. А потым сказаў, што хацеў бы вярнуць да жыцця некалькіх котак і сабак.якія жылі раней побач са мной і якіх я перажыў.і што гэта самае маё вялікае жаданне. Я нават сам здзівіўся з такога свайго дзікага адказу, але перайначваць што-небудзь было позна: жанчына відавочна страціла цікавасць да гутаркі, і я правёў яе да электрычкі і развітаўся. Потым я пайшоў дамоў.
I вось цяпер я дапіваю паціху бутэльку віна і падводжу вынікі. Многа піць мне нельга, але іншым разам хочацца пляваць на забароны. Многа піць нельга таму, што сасуды ў мяне зусім ні на што не прыдатныя пасля таго, як пятнаццаць год таму ваенкамат скіраваў мяне на ліквідацыю, як яны казалі, аварыі. Нізасць заўсёды падганяе ўсё пад сваю выгоду. He катастрофа тысячагоддзя, а аварыя. Цяпер я хутка стамляюся, у мяне слабыя і крохкія сасуды,а сэрца збіваецца з рыт-
му, пакуль не наглытаешся розных таблетак. Сёння.у тым жа самым скверыку.я збольшага патлумачыў усё гэта жанчыне,але яна сказала,што і яна сама не маладзела ўвесь гэты час і што яна не супраць быць са мной да самага скону. Так, не супраць; і тут яна, пэўна, разлічвала на маю асаблівую рэакцыю.але я зноў прамаўчаў. Урэшце.што я мог ёй сказаць?Што тады,пятнаццаць год таму, калі я вярнуўся з той ліквідацыі, я ўжо меў на хвасце іх камітэт: чамусьці мясцовая адпаведная служба адразу вылічыла мяне і запісала ў ворагі. Мяне элементарна праслухоўвалі; толькі потым я даведаўся: і з той жанчынай таксама. Ад пачатку і да таго часу,калі паміж намі,ёю і мною,усё скончылася. Быццам пасрэднасці і шэрасці мала было таго,што па сутнасці зрабілі з мяне інваліда. Тады.пятнаццаць год таму, яны навесілі мне ўмоўны тэрмін і скіравалі ў дворнікі. Урэшце, тую карту — дворніцтва — я сам тады выцягнуў, бо ў той час гэта была прафесія выключна для выбраных. Працуеш сабе паціху ў пустаце і адзіноце і думаеш. Думаць — вось хіба што было важна. Як трапна заўважана: “усякая думка — лянотная і хутка спыняецца. Думай,каб уцякаць...”
Толькі вось уцякаць тады не выпадала. He было куды. Хіба што ў пустату ці ў алкаголь?Хоць і зараз усё — пустата,і нішто тут не варта чаго-небудзь. Але я не баюся адзіноты. Вось мой колішні сусед —мясцовы дробны дзялок ■— баіцца. Калісьці яму пашанцавала.бо нізасць прамінула яго і дала нават шанц,каб выжыць: ён не трапіў на тую ліквідацыю, куды нас гвалтам бралі разам, хоць і ў розныя дні. He трапіў. Ён часта тэлефануе мне.калі не зусім п'яны і калі-нікалі расказвае пра той дзень,як іх,яшчэ цёпленькіх, з пасцеляў.прывезлі ў ваенкамат,і ваенком падымаў са стоса асабовую справу чарговай ахвяры н, гучна зачытаўшы прозвішча і ўзяўшы з таго распіску, перакладаў паперы ў іншы стос. Так бы мовіць — з жывых у адносна жывыя,у такія,як зараз я. “I ты ведаеш,— расказвае мне былы сусед,— я раптам бачу.што памочнік ваенкома, старлей — знаёмы мне па жыцці,добра знаёмыД