Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Але.хто даў вам права ўскрываць прыватную перапіску? — спытаў паддопытны па прозвішчу Андрэй Корбат. Гэтае пытанне ён,пэўна,задаваў следчаму і раней,бо пытаўся раўнадушна,быццам і не спадзеючыся на праўдзівы адказ. — Хіба вы не парушылі тым правы чалавека,закон?Не астранаўт жа прынёс ліст вам у “кантору”? Гэта было б занадта нават у сэнсе таго абсурду,які стварае наша жыццё. I чаму пасланне кудынебудзь па-за межы планеты і без дакладнага адраса лічыцца злачынствам?
Следчы ўсміхнуўся,але на гэты раз яго ўсмешка ўжо была натуральнай: пагардлівай і нават прыхавана пагрозлівай і даволі зласлівай. Палярнасць іх натур і характараў ужо нельга было не заўважаць.
— He будзем адхіляць і акцэнтаваць увагу на абстрактных рэчах, — перапыніў ён. — Ваша пісьмо асаблівае. I ўчынак таксама. Дык вось, пачнём ус-
памінаць усё спачатку. Нарэшце, у ходзе вашых успамінаў усплываюць новыя дэталі. А гэта важна. He будзем спяшацца.але і марнаваць часдарэмна таксама не варта. Пачынайце. Вось вам цыгарэта. Лічыце гэта за... хабар.
— “Кантора” часам раздзьмухвае справу, каб апраўдаць сваё фінансаванне. I тады раскручваюць надзьмутых сланоў на вяровачцы... Нацыяналістычных, тэрарыстычных,афарыстычных,фашысцкіх. Я не палю.
— Я таксама.
— Тады навошта прапануеце?
— Тут такія рэчы маюць каштоўнасць. Убачыце самі.
— Я не збіраюся абжывацца. Гэта абсурд.
— Мы дамовіліся не адхіляцца,— адразу перапыніў зняволенага следчы. — Давайце па справе. Мінулым разам вы расказалі,як слухалі радыё і пачулі пра тое, што рыхтуецца так званае пасланне да Галактык. Ад розных катэгорыяў нашых грамадзян: сялян,рабочых, інтэлігенцыі, піянераў, урэшце. Прымаліся і абмяркоўваліся пісьмы-рапарты, у якіх яны расказвалі пра свае працоўныя справы, дасягненні. Планавалася наступная адпраўка іх у спецыяльным кантэйнеры ў космас. Увесь праект насіў назву “Савецкая зямля — бераг Сусвету”. Так?
— Але.
— I што вы асабіста вырашылі ў сувязі з гэтым?
Паддопытны па прозвішчу Андрэй Корбат паціскаў у пальцах і панюхаў цыгарэту, але прыпальваць не збіраўся.
— Як вы,магчыма,ведаеце,— пачаў ён,— першае пасланне чужым Галактыкам (быццам у сваёй,“Млечным Шляху”,нас ужо ведаюць, ха-ха...) адбылося год таму, і несла ўсяго тры зашыфраваныя словы-паняцці: “Мір, Правадыр,СССР”. Для мяне,напрыклад,тут адразу ўтварылася недакладнасць. А,крый Божа.калі ўзнікне нагода, то як іншы розум расшыфруе слова-паняцце Правадыр,зашыфраванае,да таго ж.псеўданімам. Што гэта такое — я вас пытаю? I за каго нас пасля такіх пасланняў
будуць прымаць? Добра, калі толькі за вартых лабатаміі ідыётаў,— саркастычна працягваў паддопытны,— ну няхай сабе атрымаюць тое пасланне.расшыфруюць назвы з большага,а потым да нас па гэтай наводцы іншапланецяне прыляцяць.каб паглядзець,павывучаць,парадавацца — і што?Міру — няма.скрозь войны,Правадыра няма таксама,хіба што яго труп у цэнтры ўсходняга мегаполіса, a СССР — гэта штучнае ўтварэнне, якога хутка, магчыма,да іх з'яўлення.таксама не будзе... Усё гэта нават нясмешна...
— Вось я і смяюся з вас, — паблажліва адказаў на гэтую тыраду следчы. — Вы што — не разумееце, што ўсё гэта было чыста сімвалічным актам?
— Я разумею,— сказаў паддопытны. — Толькі там, — ён тыцнуў пальцам у столь,— могуць не зразумець такіх тонкасцей.
— А вы што — верыце ў нечае там існаванне,па-за зямлёй?— іранічна спытаў следчы. — Чаму тады яны, тыя, хто там існуе, не з'явіліся раней ці не аб’явяцца зараз?
— Тут усё можа быць прасцей.чым вы нават думаеце,— заўважыў зняволены. — Вось вы,прыкладам,часта ходзіце да суседзяў па пад'езду ў госці?А калі суседзі да таго ж п'яніцы ці наркаманы.ці ўвогуле жабракі альбо апушчэнцы якія?Так і да нас, магчыма, адносяцца... I ў госці не ходзяць.і ніхто дурных,так бы мовіць.і не сватае...
— Ну,а краіна наша,СССР,куды па-вашаму дзенецца?— ужо яўна зацікавіўся следчы. — Хіба вы не можаце зразумець, што гэта цэласная і непахісная дзяржаўная сістэма,якая перажыве ўсіх нас і яшчэ дзесяткі пакаленняў?
— Усё мае свае межы, — аспрэчыў тое меркаванне чалавек па прозвішчу Андрэй Корбат. — Нават свет мае свой пачатак і свой канец.
— Вашы дзеянні,— між тым з напорыстым задавальненнем сказаў следчы,— класіфікуюцца.як насаджэнне ў грамадства ідэйна-шкоднага, паклёпніцкага тэксту з элементамі крайняга цынізму. Вось вы пішаце,што “на-
ша савецкая зямля — ніякі не бераг Сусвету.і хаця зразумела,што ў такой тэзе маюць месца метафара і алегорыя,тым не менпі Сусвет,па дадзеных НАСА.пашыраецца ў розныя бакі і з усё ўзрастаючай хуткасцю — дык які тут бераг?А ў іншым сэнсе — хутчэй “дэградацыйнае плата, юдоль нянавісці і страху”. — Следчы спыніўся. — Вы не любіце,і гэта мякка сказана,а хутчэй ненавідзіце сваю Радзіму,— адзначыў ён.
— Сказаць хвораму праўду — не значыць ненавідзець яго. I потым — мая радзіма тут,а не ў шматковым новаўтварэнні.
— Так,— ажывіўся следчы,— вось я,дарэчы,адзначыў бы яўна нацыяналістычны ўхіл і пасаж пра тое, што.цытую: “Нам тут.як ніколі,патрэбныя людзі з беларускай душой, вострым розумам і цвёрдай воляй”,і далей: “На вялікі жаль.нашу бедную нацыю ўзняць з каленяў амаль немагчыма, бо ўзнімаць яе няма каму, няма ў нас нацыянальнага авангарда, які валодае той цвёрдай воляй і, урэшце, нацыя ці сама падымецца.ці яе ніхто не падыме”. — Дарэчы,што вы маеце на ўвазе.калі пішаце пра “баявы нацыянальны авангард”?
— Калі нацыю прыгнечваюць, яна мае права бараніць сябе любымі сродкамі,— сказаў зняволены.
— Хто б мог падумаць, які мянтуз часам можа хавацца пад звычайным карчом,— усміхнуўся следчы,— я,ка.б вы ведалі,нават ухваляю вашу,амаль што даходзячую да інфантылізму, шчырасць. Калі вы, да ўсяго, пасля яшчэ і павініцеся,і мы ўсё аформім адпаведным чынам,а гэта,паверце,справа не такога ўжо працяглага часу.то вам будзе зроблена палёгка.
— У чым мяне,у прыватнасці,абвінавачваюць?Мне б варта ўжо прад'явіць нешта больш дакладнае, чым туманныя пагрозы і неабавязковыя размовы?Хіба я не маю рацыю?
— Трымаць вас тут месяц і нават больш — цалкам у рамках закона.
— Вы кажаце пра закон, які напісаны на паперы і склеены ў брашуркі? Але ж ён не працуе, вось у чым з'ява. He будзем хоць тут хітраваць.
— Пакінем гэта, — перапыніў яго следчы. — Вось вы пішаце, цытую далей,што “кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі — не болып як прыхаванае імкненне дэградуючых люмпенаў, якія занадта размножыліся, знішчыць здаровы генафонд.а інакш мог быць зваротны працэс”, і што “адзначаны дзіўны факт: французскія рэвалюцыянеры прысуджалі да страты ўжо і за светлыя валасы і блакітныя вочы”...
— Так, — пацвердзіў зняволены. — Гэта, на жаль, аксіёма.
— Далей — болей, — следчы папстрыкаў па стале кароткімі, з чорнай шчэццю на фалангах, пальцамі, — вы перайшлі да цынічнай знявагі Правадыра. Вы пішаце: “у цэнтры крывадушнага і бруднага мегаполіса ляжыць паўзгнілы труп, якому прымушаюць пакланяцца артадаксальныя ідыёлагі, і якога падтрымлівае ад ператварэння ў гной цэлы інстытут медыкаў,ствараюцца песні,што,маўляў,ён “всегда жнвой” і “такой молодой”. Вы разумееце, — следчы зрабіў шматзначную паўзу,— што ўжо адной гэтай цытаты з вашага ліста дастаткова,каб накіраваць вас у лагер?Ці ў інстытут Сербскага на тэрміновае абследаванне з адпаведнымі наступствамі?He хачу вас пужаць, але, магчыма, мы так і зробім. Ці вось вы пішаце пра вынікі так званай тэлегоніі і, што гэтаму віной не толькі фестывалі, а і “шызафрэнічныя савецкія песні і стужкі кшталту “Цырк”, і, што вы з жалем канстатуеце “наступствы маскультуры,якая апявае люмпенаў і недачалавекаў”. Вы літаральна пырскаеце жоўцю, калі з цынічнай знявагай успамінаеце пра, цытую: “...засранак Розу Люксембург, Апасіянарыю, Клару Цэткін,Калантай, Зямлячку і іншых шэльмаў”, ці вось яшчэ вашы,не менш дзіўныя, пасажы пра “квітнеючую карпаратыўнасць гомасексуалістаў, педафілаў і іншых вычварэнцаў, разгул крымінальнікаў, чарнакніжнікаў, неверагодныя і малавытлумачальныя садысцкія здзекі над жывёламі”. Вы акцэнтуеце ўвагу на тым, што “адзіная краіна, якая дазваляе сабе забойства такіх рэліктаў,як кітоў,— гэта наш “берагСусвету”,а ў гонар
флатыліі “Слава”,што вынішчае унікальнейшых жывёл, якія, магчыма, трымаюць сувязь з Космасам і іншым светам,а пра яго мы і не падазраём, ствараюцца халопскія фільмы-вылюдкі і распяваюцца хамскія песні”... Дарэчы, вы што — упарта верыце ў нейкія іншыя светы, у іншапланецян? Можа, вы, ха-ха, разлічвалі, што яны сапраўды атрымаюць і прачытаюць ваш ліст?Ну,адказвайце!
Паддопытны ўсміхнуўся.
— Калі наш Сусвет.усе сто пяцьдзесят пяць мільярдаў галактык, нарадзіўся з бязмежна малой велічыні, практычна з нічога — то,пэўна,не для таго,каб п'яныя люмпены на засмечаных вуліцах падколвалі адзін аднаго нажамі,— заўважыў ён. — I не для таго,каб,і так надзвычай кароткае жыццё бялкова-нуклеінавай істоты,якую мы называем чалавекам,псавала істэрычная і пустая мана. Павінна ж быць нешта іншае, інакшы свет,магчыма,свет анёлаў ці эльфаў,а то і электронных чыпаў з будучыні.ці духаў.хіба не так?Дзе ж логіка? Навошта тады вечнасць?Для каго?
— Так, так. — Следчы раптам запаліў цыгарэту. Цёмная скура на яго твары.нібы ад моцнага загару,дысансавалася з бледнымі зальісінамі па краях збягаючага назад ілба. — Цікава. Цікава з вамі паразмаўляць. Вось, значыць, дзе ваш пункцік. Свет анёлаў. I хто на ваш погляд,трымае з імі сувязь?
— Ну, не мы з вамі, — меланхалічна, з ноткай стомленасці ў голасе,заўважыў паддопытны. — Магчыма, птушкі (ён кіўнуў на малюнак псеўдаакна), а можа — кіты, дэльфіны, сланы, хто ведае...
— Кіты? — недаўменна перапытаў следчы. — Вы сцвярджаеце, што птушкі, сланы і кіты трымаюць сувязь з анёламі і іх светам?
— Так. Дакладней — магчыма,што так,бо я не Ma­ry апераваць доказамі.
Следчы ўсміхнуўся нават спачувальна.
— Яшчэ разбяруцца,— сказаў ён,— якія комплексы, акрамя месіянскага, утрымлівае ваша пасланне. Я, напрыклад.магу толькі гадаць. Калі вы нармальны ча-
лавек,то навошта вам было гэта рабіць?Хіба што ў вас сіндром адзіцячвання?Ведаеце,выкладчыкі,якія доўга працуюць з моладдзю, іншым разам, пачынаюць павучаць ужо ўсіх запар і не церпяць ніякіх пярэчанняў у свой адрас. He пацерпіць такога і наша грамадства.
— Я даслаў ліст не грамадству, а ў Галактыку, не блытайце. Калі б наша грамадства бегала па яе прасторы,па ўсіх планетах, тыцкаючы там усім у нос выяву Правадыра,тады б складвалася іншая справа,— заўважыў паддопытны.