Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
“Я нічога не разумею,— перадаў нарэшце мне гэты амёбападобны малюск,— бо не магу пралічваць намеры свайго біягаспадара. А на дзеянні гаспадара,— гуг-
нява працягваў ён,— аніякага ўплыву я ўжыць не Ma­ry”. Тут я раззлаваўся.хоць у чыстым выглядзе такія пачуцці нам не ўласцівыя.і хацеў ужо ўвогуле рухацца далей.бо, з пункту гледжання нашага свету, ён меў рацыю —• гэты малюск,але раптам мяне ахапіла сумненне,і з'явілася зусім,бадай,свежая ідэя: я вьірашыў часова прыняць на сябе статус анёла-апекуна таго чалавека-ахвяры,які на вакзале ўпамінаў слова “АНЁЛ”. Сумнеў жа мой заключаўся ў тым, што я западозрыў, спачатку даволі цьмяна, а калі наблізіўся да іх, то больш акрэслена: адказваў мне зусім не анёл-апякун, а дэман.з так званых паўшых — дробны дух.гугнявы і зласлівы,як і ўсе прадстаўнікі яго племені.
Тут я павінен зрабіць невялікае адступленне, якое тычыцца паўшых духаў, менавіта дзеля таго, каб кожная зацікаўленая асоба магла ўрэшце ўявіць сабе ў поўнай меры каго я маю на ўвазе.
Дык вось: духі ці дэманы — тыя самыя існасці,якія прыносяць зло,хоць той-сёй,прыкладам,лічыць,што яны не цураюцца свету мастацтва і алякуюць творчых асоб: так адзін творца нядаўна выказаўся даволі шчыра — на пытанне хто з двух вядомых талентаў лепшы, адказаў: “Лепшы,можа,і я,але дэман таго.другога — мацнейшы”. Так што, ён, пэўна, ведаў, пра што гаворыць. Нянавісць, пыха, хцівасць, юр — адметныя якасці духаў. Твары іх (хоць целы іх тонкія,эфірныя) падобныя да твараў вядомых злачынцаў і зладзеяў, якія існуюць між людзей. Яны.хоць і не ўсе,валодаюць здольнасцямі хутка пераносіцца з месца на месца і пераносіць такім чынам людзей, рабіць змены ў матэрыяльнай прасторы, бо валодаюць некаторымі эзатэрычныміД не толькі,ведамі пра законы космасу і гэтага чатырохмернага свету. Духі свядома ўздзейнічаюць на мыслевую, пачуццёвую і валявую сферы чалавека: могуць забіваць людзей.наводзіць на іх хваробы і — уваходзіць у іх. Духі ўваходзяць у чалавечае цела ўсёй сваёй размытай у часе і прасторы эфірападобнай сутнасцю,як быццам сатканыя з паветра. У целе чалавека гэта псеўдасутнасць не можа размясціцца толькі ў такім месцы, як душа, хоць, часам і падпарад-
коўвае апошнюю. Авалодванне чалавекам пры дапамозе знешняга падпарадкоўвання душэўных сіл воляй дэмана сустракаецца нават часцей,чым апантанасць. Часам у адным целе.у адной асобе ўладкоўваюць сваё жытло некалькі а то і дзесяткі псеўдасутнасцей. Уздзейнічаюць на яго розум,падкідваюць яму псеўдадумкі,і той прымае іх за свае. Праўда, яны не могуць чытаць уласныя думкі людзей, што значна перашкаджае ім у справах, затое здольныя падсілкоўвацца і ўзмацняць свае сілы за кошт трансфармуемай энергіі чалавека, прыстасоўваючы яго энергетыку. Мы,Анёлы,бачым сваіх антыподаў візуальна, што немагчыма і супрацьпаказана чалавеку. Інакш ён назіраў бы, па словах аднаго сучаснага італьянскага уфолага па прозвішчу Матэа Фальконэ, “вірлівую ад “крытэраў” прастору”.
Але ж вернемся да канкрэтыкі. Я адразу зразумеў, што гэты дэман,псеўда-апякун,які мусіў нахабна адазвацца на мой заклік, мімікрыруе пад анёла, а ягоная гугнявасць, якая яго і выкрывае, — адна з асноўных прыкмет такіх “крытэраў”.
Чалавек-ахвяра між тым рухаўся, нічога не падазраючы, па сцежцы ўздоўж невялікага ярка, парослага ўнізе маладымі сасонкамі, альхоўнікам і вербалозам, а пераследавацель мусіў дагнаць яго праз некалькі хвілін, бо крочыў за ім так хутка, што часам пераходзіў на бег. Але тут ужо мусіў умяшацца я,і першае што я зрабіў,— спыніў пераследавацеля на тым месцы,дзе ён замарудзіўся ў дадзеную хвіліну.і той задумаўся, недаўменна азіраючыся па баках. Я адразу падкінуў яму праз яго напалоханага гугнявага апякуна,які праз свой дробны статус быў ужо амаль што пад маёй уладай, думку пра тое, што няблага скараціць шлях і напрасткі праз ельнік дасягнуць канцавога пункта на ўскрайку, дзе ярок зноў пераходзіў у роўнядзь і такім чынам сутыкнуцца з ахвярай. Праўда.пакуль толькі я адзін ведаў,што ў тым ельніку двое жаўнераў спрытна, з дапамогай сапёрных рыдлёвак,закопваюць у зямлю брызентавы скрутак.ахутаны ўжо затухаючай,характэрнай сіне-чорнай аўрай.
Тут я зноў адхілюся, каб паведаміць пра тое.чаму я так цураўся гэтых месцаў. Лесапалосы ўздоўж палігона, якія цягнуцца на некалькі дзесяткаў кіламетраў,і нібы кропкамі пазначаныя нешматлікімі чыгуначнымі станцыямі — аднапавярховымі цаглянымі будынкамі з расхрыстанымі прыбіральнямі на двары — з’яўляюцца месцамі.дзе пастаянна адбываюцца падзеі аднаго і таго ж парадку: гвалтам людзьмі над такімі ж людзьмі. Так,на працягу некалькіх апошніх гадоў у гэтых лесапалосах лютаваў серыйны маньяк Вілен Баравуля, які заўсёды пазначаў свае наезды чарговымі раскурочанымі целамі,у апошнія часы іх ён нават не закопваў. Мэтанакіравана яго не лавілі.бо не было каму,а спаймалі зусім выпадкова. Дзесьці непадалёку ад лесапалос застаўся яго напаўразбураны суседзямі цагляны дом,у якім цяпер пасяліліся ўцекачы з Усходу. Але адлоў таго маньяка,які быў, пэўна, прысуджаны да страты і ўжо супакоіўся навекі ў зямлі дзе-небудзь за агароджай афіцыйных могілак.вядома, не паклаў канец злачынствам людзей,і ўсё гэта спрадвеку сведчыць пра недасканаласць.за нешматлікімі выключэннямі,ўсяго чалавечага роду: ганебнага,юрлівага,зайздрослівага і хцівага.
Дык вось, паразважаўшы якую секунду, мужчына ў кепцы сунуў руку ў кішэню.выцягнуў адтуль карабок з запалкамі і, заціснуўшы ў пальцах адну, рушыў праз ельнік. Я здагадаўся навошта ён выцягнуў тую запалку: менавіта яна,магчыма,была яго зброяй,з дапамогай якой ён заўсёды могнават забіць чалавека.якога пераследаваў. Спецыяльна падрыхтаваныя людзі могуць вельмі спрытна забіваць самымі звьічайнымі.на першы погляд.рэчамі і прадметамі, гузікам, напрыклад, ці ўвогуле голымі рукамі. Хоць,магчыма,я і перабольшваў небяспеку.
Дык вось.той чалавек звярнуў убок.а затым пайшоў наперарэз сваёй ахвяры праз ельнік. Ішоў ён досыць шпарка і таму згубіў нейкую частку сваёй пільнасці,бо нечакана апынуўся перад жаўнерамі, якія якраз вытраслі цела з брызенту і рыхтаваліся скінуць яго ў яму. У руках яны трымалі навостраныя сапёрныя рыдлёўкі.
Гэта былі каўказцы апошняга года службы. Разборкі паміж іхнімі групоўкамі, якія звычайна здараліся на этнічнай глебе,часта завяршаліся для тагосяго з іх землякоў знікненнем. Знікненне чарговага жаўнера лічылі ў часці дэзерцірствам і, адправіўшы паперы на месца прызыву,надта яго не шукалі,таму на палігоне ўвесь час большала безыменных, старанна замаскіраваных магілаў.
Частка 3. Інтэрпрэтацыя казусу
— Такім чынам,пачнём спачатку,— сказаў следчы.
Паддопытны сядзеў перад ім,як і ў мінулы раз.меланхалічна разглядаючы малюнак псеўдаакна на сцяне.
— Прозвішча,імя,імя па бацьку?
— Корбат Андрэй Васільевіч.
— Прафесія?
— Выкладчык.
— Нацыянальнасць?
— Беларус.
— Сацыяльнае становішча?
— Я ж вам тлумачыў.
Следчы пераклаў папку з паперамі на сярэдзіну стала.
— Дык вось.справа ваша ідзе да свайго,так сказаць, лагічнага завяршэння,— не зважыўшы на рэпліку,працягваў ён. — На ваша шчасце,і не буду нават гэтага хаваць, яна, пэўна, завершыцца для вас дастаткова хутка. Нам толькі застаецца высветліць разам з вамі некалькі, патрабуючых асобнага тлумачэння,момантаў.
— Напрыклад?— спытаў паддопытны.
— Што вам вядома пра астэроід “1985 АН-9” і час яго ўварвання ў зону Зямлі,які вы ў сваім Лісце ў Галактыку “Млечны Шлях” пазначылі жніўнем дзве тысячы дваццаць шостага года?
Зняволены задумаўся на некалькі секунд. Паўза пагражала зацягнуцца,але следчы прыспешыў.
— Адказвайце,не цягніце.
— Пра тое.што астэроід уварвецца ў прастору нашай сонечнай сістэмы і, магчыма, закране атмасферу ці сутыкнецца з планетай, ведаюць дастаткова
многія. Я чуў пра гэта з бюлетэня НАСА. Маса астэроіда некалькі мільярдаў тон, памер каля пятнаццаці-дваццаці кіламетраў у дыяметры. Адхіленні нязначныя.
— Вы маеце доступ да матэрыялаў НАСА?
— Гэтак жа,як і вы. Я чуў па радыё.
— У вашым пісьме ёсць дзіўнаваты для мяне,а думаю і не толькі для мяне, момант: вы даволі празрыста выяўляеце валявое пажаданне.з якім звяртаецеся да невядомых вам абанентаў у космасе (да іншапланецян ці як?), каб уся планета ў дзве тысячы дваццаць шостым годзе пасля сутыкнення з астэроідам,цытую: “пажадана была б зачышчаная ад скампраметаваўшага сябе гома сапіенс”. I далей вы пішаце пра тое.чым выклікана,па сутнасці, такое пажаданне: маўляў, планета на бягучы момант — гэта своеасаблівы “Дом Баравулі” (кароткі аповяд пра маньяка,які доўгі час здзяйсняў злачынствы ў вашых месцах.вы прыкладаеце), і дом той, які пасля крывавых падзей (а хіба не выконвала,пішаце вы.функцыю маньяка наша краіна ў сусветным маштабе?), разбураны суседзямі.але не да канца.паступова засяляецца чужынцамі: бруднымі, зладзеяватымі, хцівымі і нахабнымі.якія ў бліжэйшы час пераўтвораць яго і наваколле (а значыць і Зямлю) у суцэльнае пекла. Мяне,у прыватнасці, цікавіць: на чым заснаваны такі ваш змрочны прагноз.такая мізантропія?
Паддопытны адвёў позірк ад псеўдаакна.
— Вы чулі калі-небудзь пра афрыканскае племя ік? — спытаў ён.
— He чуў,але аргументуйце далей. Хаця вашы фантазіі,заўважу,прагнуць псіхааналітыка.
— Антраполагамі занатавана гісторыя яго гібелі. Мадэль такой гуманітарнай катастрофы ў большых ці меншых маштабах уласціва ўсім народам.
— I ў планетарным?
— Так.
— Цікава. I вы што, назіраеце пачатак таго канца, які напаткала племя ік,у цяперашнім нашым грамадстве?
— Вядома. Калі адымаюць ежу ў старых.канібалізм у падвалах дамоў у гарадах становіцца ледзь не нормай,а дзяцей кідаюць на волю лёсу,а ўсе нашы дасягненні ў культуры і мастацтве могуць быць проста збітыя сімвалічнай пстрычкай якімі-небудзь пранырлівымі прайдзісветамі,ці ўвогуле купкай смярдзючых прыхадняў, што “садзяць” дзяцей на гераін,а хам атрымае знешнюю і ўнутраную волю,то што?Ён,Хам, як вы ведаеце.пляўка не варты,а Бога злопае.
— Досыць. На месцы вашай працы вы не ўтойвалі сваіх поглядаў?
— Ваша пытанне я магу пераадрасаваць вам самім.
На плоскім твары следчага не выявілася аніякіх пачуццяў.
— Вернемся да вашага пісьма. У ім вы зноў імкнецеся разбурыць сістэму паняццяў,якая склалася ў грамадстве: так, вы сцвярджаеце, што ў будучым сутыкненні цывілізацый (і дзе вы такое выкапалі?) магчымы крах не толькі хрысціянства,як рэлігіі,але і ўсёй белай расы,і што віна за гэта большай часткай ляжа на ўсю славяна-мангалоідную супольнасць. Тут ваш месіянскі комплекс набыў самы высокі тэмбр. Вы не любіце славян?А самі вы хто?