Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Астранаўт В. з'явіўся на валейбольнай пляцоўцы ўлетку, пад вечар, было горача, сонца яшчэ вісела над даляглядам, усё здарылася так імкліва і нечакана: твар,які мы бачылі на газетных палосах,знаёмы сталёвы ёрш кароткіх валасоў,знакамітая белазубая ўсмешка. Ён спыніў сваю “Волгу” наводдаль,падышоў да нас і сііытаў дазволу пагуляць за якую з камандаў. Хлопцы нашы ад нечаканасці аслупянелі. Для мяне ж такія сітуацыі — мёдам не трэба мазаць.
— Давай, распранайся, — назвала я яго проста па імені і на “ты”,— бачыш.у якой мы форме?
Усе дзяўчаты і я былі ў купальніках, хлопцы — у плаўках.
Ён усміхнуўся,абстаноўка,як кажуць, разрадзілася, і праз хвіліну ўжо бегаў па пляцоўцы ў сваіх баксёрскіх трусах.
Так адбылося наша знаёмства з маім галоўным “лохам”. Я кажу гэта.каб не тое,што пакрыўдзіць яго якім чынам,а на злосць сабе. Ён мне падабаўся,гэты сталы ўжо мужчына, які шмат праз што прайшоў, і хоць я зманіла яму, калі назвалася андрафілкай, не такой і вялікай, урэшце, была наша розніца ў гадах, ён мне падыходзіў па ўсіх параметрах. Я,ужо пасля нашай блізкасці.гаварыла з ім пра розныя другарадныя дробязі,пра сваіх бацькоў,пра свой дом у пасёлку,пра ўсё,што бачыла і што мяне цікавіла,а то проста моўчкі адпачывала ці старалася як лепей і ненавязліва дагадзіць, рыхтуючы яму ежу. Забылася я толькі на Уладзіміра Іванавіча, а гэтага нельга было рабіць. Урэшце, ён сам нагадаў мне пра сябе, з'явіўшыся днём на сваёй белай “капейцы” проста на той турысцкі злёт.
Я адразу нахабна паслала яго на тры літары,але ён не адстаў, быў нібыта ў ліхаманцы — пэўна, яму ўжо данеслі яго паралельныя інфарматары пра астранаўта В. Урэшце.гэты чалавек ужыў зброю.якая толькі і магла зацугляць мяне. Я кажу пра шантаж. У мяне з'явілася жаданне плюнуць яму ў твар.але я ўявіла,як усе,а галоўнае — астранаўт В.,даведаюцца пра казарму,і адразу.як кажуць.прыцішыла хаду.
Каб адчапіцца.я і занесла Уладзіміру Іванавічу той канверт,які выпаў з кішэні астранаўта В. Мне думалася, што там адзін смех, чарговая туфта, якая толькі адыме час у такога загружанага да ўпору чалавека,як астранаўт В.,і я нават зраблю яму паслугу,пазбавіўшы ад лішняга клопату.
Пры сустрэчы з Уладзімірам Іванавічам я ў рэзкай форме адмовілася ад каітуса і ледзь не ў твар шпурну-
ла яму той канверт. Ён было пачаў налівацца злосцю, пачырванеў нават яго ўходжаны крэмамі твар,але,распячатаўшы канверт і прачытаўшы некалькі радкоў, страціў да мяне ўсялякі інтарэс. Вочы ў яго заблішчэлі, а на твары з'явілася адхіленасць. Зацікаўленая, я зазірнула яму праз плячо, імкнучыся зразумець, пра што ў тым лісце гаворка, што яго так уразіла,але Уладзімір Іванавіч чытаць мне не дазволіў, спытаўшы,хіба я не ведаю,пра што гаворыцца ў лісце? Я шчыра адказала, што не ведаю, і ён супакоіўся, але хуценька адаслаў мяне.быццам некуды спяшаўся. Так адбылося маё сапраўднае падзенне.
Цяпер, калі мяне ўладкавалі на новую працу,перавялі ў абласны цэнтр, далі пакойчык у інтэрнаце і неўзабаве павінны выдзеліць аднапакаёўку, і ўсё гэта дзякуючы толькі аднаму чалавеку, я адчуваю сябе вусцішна і ніякавата. Хіба я сапраўды сцерва? I тое, што я сентыментальная — толькі даказвае гэта.
Я чакаю толькі наступнага лета,калі вярнуся ў пасёлак Кмін,і буду кожны дзень падыходзіць да знаёмага мне дома на вуліцы.каб пабачыць.ці не з'явіўся ён. А калі ён,урэшце,прыедзе,я падыду да яго і ўсё раскажу. Усё. I пра німфаманію,і пра дзяцінства.і пра казарму.і пра Уладзіміра Іванавіча,пра ўсё. I пра ліст. Я папрашу ў яго прабачэння і,магчыма,ён мне даруе. A калі і не — то я не пакрыўджуся. Урэшце,яго права рашаць.
Частка 7. Палігон
Раптам ён апрытомнеў. Невыносны цяжар ціснуў на яго,лёгкія праглі, але не маглі запампаваць у цела кіслароду, сэрца з грукатам біла ў грудзі. “Што са мной?” — маланкава з'явілася думка, і адразу ён усё зразумеў, і жах працяў яго, а цела рванулася наверх, вонкі. Пад сабой ён намацаў ужо даўно пахаладзелы труп, што надало яго высілкам яшчэ больш жахлівы імпэт.
Яны,гэтыя адмарозкі, “чурбакі”,закінулі ў падрыхтаваную яму не толькі прывезеную ахвяру, а і зверху
яго,параненага,і цяпер ён апрытомнеў і трэба было выбрацца з ямы, каб застацца жывым. Яма, не глыбока выкапаная.была на аднаго.а ён быў скінуты зверху,так бы мовіць, незапланавана, спантанна, і пласт зямлі над ім, накіданай у спешцы, быў меяшы, чым звычайна робіцца ў такім выпадку. Тут яму быў шанц. Зямля над ім зварухнулася.і гэта надало яму моцы — ён ірвануўся з усіх сіл і пачаў выбірацца наверх,нібы крот ці якое насякомае, знянацку засыпанае пяском: сутаргавымі рухамі,вызваліўшы спачатку спіну і ногі,а потым рукі і галаву,і,урэшце,задыхаючыся,уцягнуў у сябе паветра.
Цемра ўжо згусцілася вакол яго. Лес маўчаў. Нікога. Толькі здалёк,з адлегласці ў некалькі кіламетраў, чулася прыглушанае тахканне буйнакалібернага кулямёта — там,пэўна,ішлі начныя вучэбныя стрэльбы,а ў паўзе ён пачуў яшчэ адзін слабы гук — то быў шум матораў на шашы. Вось туды яму і трэба было дабірацца,каб выжыць.
Раптам боль працяў яго. Быццам доўга чакаў свайго часу,каб накінуцца менавіта цяпер. “Выхад з шокавага стану”, — падумаў ён і, сціснуўшы зубы, каб не крыкнуць.паспрабаваў варушыць нагамі і рукамі. Ногі слухаліся яго.але правая рука — не,да таго ж нясцерпна,нібы агнём.палала рана на галаве. “Але ж я здольны ацэньваць сітуацыю,— падумаў ён,— значыць мозг не пашкоджаны,магчыма,вастрыё рыдлёўкі слізганула па касці і не дасягнула яго”. Ён спадзяваўся.што гэта менавіта так.
Аддыхаўшыся і збольшага адпачыўшы.ён паспрабаваў устаць на ногі,але неўзабаве зразумеў.што гэта немагчыма, і тады вызначыў напрамак і папоўз: на шашы яго падбяруць.
Усё цяпер залежыць ад таго, — думаў ён, — наколькі шмат ён згубіў крыві і ці працягвае гэта рабіць зараз.калі рухаецца?Выходзіла,што страты яе былі адчувальныя, бо праз кожныя дзесяць, пятнаццаць метраў, якія ён з цяжкасцю пераадольваў, яму даводзілася спыняцца і даваць целу адпачынак. Ча-
сам у ім выбухала нянавісць: так ганебна трапіць у пастку і загінуць выпадкова? Ад рук гэтых хітрых, зласлівых і нахабных малпаў,якія ў апошні час пачуваюць сябе ўсё вальней сярод тутэйшага люду? Ці не меў рацыю той дробны правінцыяльны дэсідэнт, за якім яму трэба было прасачыць.і які,у прыватнасці, сцвярджаў якраз і пра гэта?Урэшце,заданні сістэмы, якой ён мусіў служыць, не абмяркоўваліся, але кожны з яе біялагічных шрубкаў, безумоўна, рабіў дзеля сябе іншы раз адпаведныя высновы. “На ўсіх хопіць ствалоў”,— часта казалі сярод яго атачэння.і казаў іншым разам ён сам, бравіруючы гэтым нават перад жонкай, ці якой заведзенай у баку чарговай каханкай. Але зараз,у цемры ночы, паранены і сцякаючы крывёю, ён ужо не быў у гэтым упэўнены. Увогуле ўсё ранейшае існаванне паўставала цяпер перад ім у новым, зусім незнаёмым кантэксце, бо мяжа, якая аддзяляла яго жыццё ад смерці, скарацілася за якое імгненне амаль да нуля.
Нават нянавісць не магла дадаць яму зараз якіх дадатковых сіл ці крыніц энергіі,бо,ўспыхваючы раз-пораз, адразу гасілася стратай крыві: “Пэўна, падае з-за гэтага ціск і ўзнікае пачуццё абыякавасці да ўсяго,— меркаваў ён,— нават да ўласнай смерці”.
Між тым, рухацца было нясцерпна цяжка. Падлесак калі-нікалі пераўтвараўся ў балотцы, потым на яго шляху аказалася лясная дарога,якая,пэўна,акрамя танкаў і бронетранспарцёраў, нічога больш не бачыла. Ад тракаў гусеніц на ёй утварыліся глыбокія выбоіны,ледзь не траншэі,перапаўзаць якія яму было вельмі пакутліва. Боль часам асабліва моцна працінаў яго, пульсуючы ў галаве незатухаючым полымем. Ён ужо здагадваўся,што рыдлёўкай у яго перасечана правая ключыца і перабіта плячо. “Так падурному ўліпнуць — ці магчыма гэткае з ім,менавіта з ім?Можа,усё гэта не больш як жудасны сон?Але не, тое не было сном.
Раптам ён убачыў перад сабой нейкі рух: то былі быццам прывіды, здані. “Сабакі, — з палёгкай здага-
даўся ён,але палёгка адразу ж знікла,бо жывёлы.а іх было пяць,ці шэсць.адразу наблізілся да яго на недапушчальна блізкую адлегласць, што азначала прамую варожасць, і атачылі яго з бакоў. Той-сёй з іх паграджальна загірчэў.
Сабак ён не любіў і пабойваўся з дзяцінства,бо падсвядомасць захоўвала ў сабе адбітак аднаго такога даўняга нападу,калі ён быў моцна пакусаны. 3 часам гэтае негатыўнае адчуванне.перажытае ім у маленстве, забылася,але цяпер вось ажыло і абярнулася страхам, які працяў яго, заглынуўшы на момант нават боль.
Безумоўна, гэтыя бадзяжныя жывёлы, якія згуртаваліся ў небяспечную зграю, адчулі за ім слабіну, яго бездапаможны стан, а слабыя па законах прыроды, урэшце-рэшт, павінны загінуць, бо ў адзіночку зараз наўрад ці выжывеш, — вяла меркаваў ён. — А ён panep якраз слабы і адзінокі — чым не прынада для гэтых мяшанцаў, адрынутых калісьці іх гаспадарамі ці нарадзіўшыміся на звалках ці ў якіх крушнях.
Чалавек абмацаў зямлю вакол сябе рукой.знайшоў сухі пруток і зубамі расшчапіў яго з канца, каб быў востры .— усё-ткі зброя,а потым набраў у грудзі паветра і з пагрозай выдыхнуў яго ў іх бок: “Ха-а-х!” Адначасова ён зрабіў пагрозлівы замах здаровай рукой, бо толькі дэманстрацыя сілы магла ўразіць гэтыя здзічэлыя стварэнні і прымусіць іх адступіць. I тут яму прыйшла нечаканая дапамога. Дзесьці ўбаку стрэлілі з ракетніцы, і ў неба над галавой, з шыпеннем распырскваючы светлавыя іскры,вылецела ракета, асвятліўшы на некалькі секунд усё навокал,і яго, і дарогу.якую ён амаль пераадолеў,і сабак,што рыхтаваліся да нападу.
Ракета і адначасовы яго пагражальны замах зрабілі сваю справу: адразу сабакі, якія прыйшлі ў замяшальніцтва па нясмеласці, слізнулі па баках і зніклі, нібы прывіды — нечакана,як і з'явіліся.
Ён сціснуў зубы і папоўз далей.
Раптоўнае.з нагоды аднаго толькі выпадку,абясцэньванне ўласнага жыцця,прывяло чалавека ў стан нязвык-
лай для яго разгубленасці. Ці дасканалая ўся сістэма, калі яна дапускае нават такія выпадковыя збоі,як зараз у дачыпенні да яго?— меркаваў ён. — Мы абараняем яе ў цэлым, але яна не можа абараніць кожнага з нас у адказ,яна проста не здольная на гэта. Магчыма, дэсідэнты кшталтам таго дзівака з яго лістом да іншапланецян маюць у нечым рацыю.калі імкнуцца разбурыць яе?Але ж і ўся так званая дэмакратыя не ў стане нават абараніць сябе і кожнага свайго прыхільніка паасобку,бо запраграмаваная на самазнішчэнне. Гуманізм і псеўдамараль,— падумаў ён,— вось,магчыма,у чым сапраўдная прычына. Нават рэлігія павінна служыць ваярам, а не пакутнікам і гомафілам. А мы ўсё яшчэ выторкваемся з састарэлай маральнасці,нібы саджанцы з зямлі. А тыя, хто напаў на яго і знявечыў,— хіба не мы самі паклікалі іх сюды: з іх колерам скуры,верай,прызналі іх роўнымі сабе, а, значыць, падахвоцілі іх упэўненасць і нашу слабасць, якія цяпер спрацоўваюць супраць нас? Усе мы сталі слабыя,бо падпусцілі іх на нашу тэрыторыю,у нашыя ўладанні,да нашых жонак і дачок, узброілі іх нашымі хібамі ў нашых жа законах,і вось зараз маем тое, што называецца паразай. Але яшчэ прыйдзе час расплаты,— з нянавісцю.якая зноў абрынулася на яго,— падумаў ён,— толькі б выжыць,дапаўзці да шашы,а там яго падбяруцьД ён знойдзе тых мяшанцаў і адпомсціць.