Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Ён чуйна прыслухаўся. Шум матораў машын на шашы,хаця ў гэты час іх было няшмат,наблізіўся. Чалавек,перасільваючы боль,папоўз далей.
Але сістэма не можа быць правільнай, бо ўжо доўгі час змушае яго не высільвацца супраць таго,што нясе і яму, і яго асяроддзю шмат праблем, а наадварот — падтрымліваць тое, — працягваў ён свае думкі. — I ўвогуле,у яго назапасілася шмат крыўды на тых.каму вымушаны ўвесь час служыць. Хіба ён не з рабочых і сялян?Але гэта так быццам неабходнае для іх пытанне ва ўсялякіх анкетах,якіх яму нямала давялося запаўняць,чамусьці н< спрацоўвае,калі справа тычылася пасады ці ўвогуле р ку па службовай лесвіцы. Пасады і званні атрымлівав ь у першую чаргу тыя,хто мае за
спінай падтрымку ў асобе заможных і ўплывовых бацькоў. Ён жа, як быў, так і застаецца пакуль простым аператыўнікам, нягледзячы на тое, што заўсёды стараўся, вельмі стараўся. Бацькі яго, простыя рабочыя людзі з невялікага мястэчка ў вайну былі звязаныя з партызанамі, і, вядома, не з тымі,якія імкнуліся да нацыянальнай незалежнасці,не з “бульбашамі”,а з савецкай партызанкай, што і дазволіла яму адносна падняцца ў гэтым звышжорсткім жыцці, вырвацца з-пад Ta­ro сучаснага прыгону,які ў іх завецца шчаслівым калгасным ладам. Татальная адсочка кожнага за кожным прапусцісла яго праз сваё сіта. Спачатку дырэктар школкі,дзе ён вучыўся,і які,як водзіцца,быў інфарматарам, выдзеліў яго з пагодкаў, бо ён ужо ў тыя гады быў фізічна развіты і добра паспяваў па школьнай праграме. Яго пачалі незаўважна “весці”, ён набыў пашпарт,здолеў паступіць у інстытут,дзе з першых курсаў ужо атрымаў куратара і выконваў “заданні”. Потым была спецшкола і,пасля яе заканчэння — прызначэнне на нязначную пасаду. Ён хацеў большага і меў на тое,як заўсёды лічыў,рацыю,але трампліну,з якога ён могбы скочыць вышэй,у яго пад нагамі не было. У тым і справа.што не было.
Ён выпацкаўся, перасоўваючыся ў неабходным яму напрамку да шашы, блінцом каравяка, што, як не дзіўна, дадало яму імпэту. Значыць, асфальт побач, — меркаваў ён, — бо кароў пасвяць непадалёку ад аўтастрады. Ён прыслухаўся: так,шаша была побач,і зноў папоўз.
У дзяцінстве яго іншым разам прыніжалі: старэйшыя дзецюкі — ужо прыблатнёныя, бо адсядзелі свае невялікія тэрміны за хуліганства ці дробны крадзёж, пасялковае начальства — усе гэтыя жывучыя лёгкім хлебам эканамісты, бухгалтаркі, касіркі, сакратаркі, сельсаветчыкі,прыніжалі цяжкай працай,бо ён не мог адпачыць,як іншыя і ўлетку,на канікулах,а вымушаны быў працаваць грузчыкам, высільвацца, каб зарабіць на якія-небудзь пінжак ці нагавіцы.
I ўсё гэта моўчкі, амаль кланяючыся, бо навучаныя
няўдалым асабістым жыццём бацькі ўбівалі ў галаву: “цярпі,бо інакш адсель не вырвешся”.
А потым у іх мястэчку з'явілася набрыдзь. Быццам мала было сваёй, занесенай у пасляваенны час, але да якой ужо неяк звыкліся і пераварылі. Гэта ж былі прадстаўнікі нейкай новай незнаёмай генерацыі: цалкам пазбаўленыя маральнасці, хітрыя і выкрутлівыя, як чарвякі, юрлівыя, нахабныя і заўсёды,што было галоўным у іх існаванні і прасоўванні ў іх мэтах,— гатовыя пастаяць, абараніць адзін аднаго. У яго супляменнікаў гэта апошняя рыса ў паводзінах ганебна адсутнічала, што вызначыла і вызначае іх лёс і зараз, — лічыў ён,— нават яго лёс у цяперашняй сітуацыі.
Ён спыніўся,бо неставала сіл,і перадыхнуў. Яму не верылася ўжо, што ён калі-небудзь дасягне той магістралі, але ж,— падумаў ён,— не мог жа ён,паранены,але жывы,усё-такі выбрацца з магілы.каб цяпер проста так загінуць на гэтым палігоне.уначы; было ж, пэўна, нейкае вышэйшае прадвызначэнне, ці знак,якія садзейнічалі яго неверагоднаму выратаванню. He магло ж гэта выратаванне спачатку адбыцца,а потым пераўтварыцца ў нішто?
Ён зноў папоўз.
3 дзяцінства,падлеткам,ён іх неяк па-асабліваму незалюбіў: іх крыклівасць, усюдыіснасць, пагарду і нянавісць да ўсялякай стваральнай працы, здольнасць уваходзіць у давер і жыць за кошт іншых.
Вядома, пачалі яны з дробнага махлярства, крадзяжоў, а неўзабаве перакінуліся на наркотыкі. У свеце якраз пачынаўся з гэтай нагоды масавы бум. Шматлікія няздары, непаўнацэнныя з суіцыдальнымі комплексамі пацягнуліся да прыхадняў за “дазняком”, які даваў ім новыя,нязведаныя раней пачуванні.
А потым, неяк увечары, бліжэй к ночы, вярнулася малодшая сястра ў парванай адзежы і са збітым тварам. Яна была ў шокавым стане. Як высветлілася, на дарозе яе перастрэў адзін з “тых” і, “паставіўшы пад нож”,згвалтаваў.
Міліцыянты завялі справу,алэ шукаць злачынцу не
спяшаліся: тут усё прадавалася,як ён зразумеў. Тады, выцягнуўшы з дзяўчыны ўсё.што магло б яму дапамагчы ў пошуках,ён пачаў дзейнічаць сам. Спачатку ён звярнуўся да іх “аўтарытэту” — самага ўплывовага сярод гэтай небяспечнай і імкліва растучай дыяспары. “Вы тут усё ведаеце сярод сваіх — скажыце мне,хто гэта зрабіў...” У адказ яму пасмяяліся ў твар. “Маўляў, калі гэта хто-небудзь з нашых, то мы пакараем яго самі,а ты ішоў бы дадому і супакоіўся”. Ён зноў пачаў шукаць,і праз тыдзень ужо ведаў: гвалтаўнік не толькі не з’ехаў адсюль.але хаваецца сярод сваіх — чакае,пакуль усё само не заціхне. Ён зноў знайшоў іх старэйшага. Той нахабна заўважыў: “А ты ўпэўнены,што яна сама пад яго не лягла? Вашых дзяўчын і за банан купіць можна...”
Потым усё гэта забылася, зарэтушавалася часам, толькі ён не забыўся, і, урэшце, высачыў таго, каго так доўга шукаў.
Ён ніколі не думаў.што можна так проста забіць чалавека. Хаця — істотная папраўка — чалавекам ён яго не лічыў. Ён быў ляўша, і выкідны нож, які ён тады заўсёды насіў у левай кішэні,лёгка,на здзіўленне лёгка, увайшоў таму ўблюдку ў сонечнае спляценне: ён хацеў вышэй,дзе сэрца,але не атрымалася. Той чалавек — высокі,чарнявы,з нахабным шырокім ротам,поўным залатых каронак.толькі рохкнуў.нібы вяпрук,якому па зіме заганяюць у бок шыла, і калі ён яшчэ крутануў нож уверх.адразу пачаў завальвацца,асядаць на зямлю.
Ён забіў яго адным ударам, прама на вуліцы, апоўдні, імкліва выцягнуў з цела нож і пайшоў далей — “толькі не бегчы” — стукала ў галаве,“толькі не бегчы”. Нават рэдкія прахожыя нічога не зразумелі, не звярнулі ўвагі,можа,толькі потым.калі ён ужо быў далёка: крочыў усё той жа няспешнай хадой, але ён не бачыў.
Забойцу шукалі доўга: тут ужо міліцыянты высільваліся, як маглі, пэўна, атрымалі неблагі хабар, падыходзілі,і не раз,да яго,дапытвалі,але доказаў у іх не было аніякіх.нож ён адразу выкінуў у канал.а два
яго сябра паручыліся, што былі ў гэты дзень разам. Алібі. У яго было алібі.
Ён зноў пачаў задыхацца і спыніўся. Лесапаласа скончылася: наперадзе быў прасвет. “Толькі дабрацца да шашы”,— падумаў ён. “Выжыць,і выжыць не проста так,а каб адпомсціць”.
Ён зноў папоўз.і праз нкалькі метраў сапраўды лес застаўся ззаду, а перад ім была парослая трыснягом прастора метраў у пяцьдзесят, за якой на адхіле праходзіла магістраль. Адзінокая машына праслізнула на ёй і знікла ўдалечыні,але гэта надало яму сіл. “Блізка, — падумаў ён. — Засталося зусім крыху”.
Але самае цяжкае чакала яго наперадзе. Адхіл быў даволі стромкі, і яму трэба было запаўзці наверх. Па першай спробе ён праз хвіліну з'ехаў уніз і згубіў прытомнасць, пасля чаго доўга адпачываў, але надта доўга не выпадала, і ён зноў пачаў караскацца наверх. Ногі яго дзейнічалі,ён навобмацак скінуў чаравікі.і гэта дапамагло. Праз некалькі хвілін,задыхаючыся,ён выпаўз на бальшак.
Ён пераадолеў яшчэ некалькі метраў,апынуўся на асфальце і стаў чакаць,прыслухоўваючыся да цяжкіх удараў сэрца. Машына. Яго павінна падабраць машына.
Хвілін праз дзесяць ён убачыў светлавыя агні,якія імкліва набліжаліся,і урэшце высвецілі яго і яго паднятую руку.але нябачны яму вадзіцель “фіата”, нават не сцішыўшы ходу,аб'ехаў яго і паімчаў далей.
Урэшце з'явілася яшчэ адна — гэта таксама быў “фіат” і таксама,як і першы,пранёсся побач. “Тараканы,поскудзь,— думаў ён,— і гэта людзі?” Потым машын доўга не было, ён зноў згубіў прытомнасць, але ачуняў. Ад цёплага асфальту пад ім ледзь чутна пахла бензінам, але гэты пах перабіваў іншы пах — яго крыві.
Яшчэ некалькі машын праехалі паўз яго: здаралася іх вадзіцелі сцішвалі хуткасць,але потым.нібы абвяргаючы гэту сваю слабасць і інстынктыўную рэакцыю на дапамогу,націскалі на газ і спяшаліся далей,прэч ад яго.
Ён упаў у адзервянелае бяспамяцтва,а потым увогуле згубіў прытомнасць, і прыйшоў у сябе толькі тады,
калі адчуў дотык чыісьціх рук і пачуў голас. “Was mit ihnem?Was ist los?”1 — пьітаўся ў яго невядомы мужчына па-нямецку. — “Sie sind stark vervun det. Schneller!”2 Побач з ім нахілялася да яго і невядомая жанчына.ён адчуў пах нашатыру і прашаптаў паанглійску,бо вучыў толькі гэту мову: “Help! Help me”.
Частка 8. Роздум
пра серыйнага забойцу Баравулю
Безумоўна, адным з доказаў схільнасці славянскіх народаў да самазнішчэння з'яўляецца ардынарны, дарэчы,даволі распаўсюджаны прыклад,калі грамадства замест таго, каб арганізавацца і, не марудзячы, абараніць сябе,прымяніўшы жорсткія меры пакарання да тых, хто робіць на яго замах, становіцца інертным аб’ектам для маральнага і фізічнага здзеку. Першымі заатакаванымі бываюць звычайна дзеці і слабыя ды хворьія, старыя, а таксама даверлівыя, прастадушныя і шчырыя асобы. Напад актыўна вядзецца з боку наркадзялкоў, педафілаў, вычварэнцаў, люмпенаў, махляроў, паразітарнага чынавенства, крымінальнікаў і г.д. Асабліва актывізуюцца ў гэтыя часы серыйныя забойцы. Так,у межах толькі маёй няшчаснай краіны.гэтага вечнага прыдатку Расіі, за год па неафіцыйнай статыстыцы бясследна знікаюць каля тысячы людзей, у большасці дзяцей. Злачынцы застаюцца ў асноўным беспакаранымі ў першую чаргу таму, што спрытна хаваюць трупы,а вышук,як правіла,не вядзецца,калі няма прамых доказаў.
Да сарака гадоў Вілен Баравуля нічым не выяўляў драмаўшай у яго падсвядомасці пачвары. Ён пабудаваў звычайны цагляны дом,у якім пасяліўся з жонкай і двума дзецьмі, працуючы ў раённых адукацыйных установах. З'яўляючыся сябрам таварыства “Веды”,што давала яму выдатнае прыкрыццё ў вандроўках, ён нават раз-пораз выступаў з лекцыямі перад навучэнцамі,
1 Што з вамі?Што здарылася?
2 Вы моцна паранены. Трэба хутчэй.
рабочымі дробных мясцовых прадпрыемстваў і невялікімі сельскімі калектывамі. Урэшце, дадзенае яму бацькамі ад нараджэння імя (якое ў расшыфроўцы азначала псеўда правадыра) ужо выяўляла пэўны штрышок для псіхааналітыка. Але ў той час псіхіятры, вядома.ім не цікавіліся.