• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Студзень — люты 2002 г.
    (Аўтар просіць не шукаць аналагаў адносна існуючых у рэальным жыцці асоб.)
    Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн
    ...3 такога ж
    Мы матэрыялу створаны, як сны.
    Вільям Шэкспір “Бура”
    & *
    На суклоне сонца самота чамусьці ахоплівала вандроўнага лекара з яшчэ болыйым імпэтам. У чаканні вячэры ён сядзеў у карчме,у самым канцы стала,далёка ад цяпла,якое стварала полымя ў каміне.і раз-пораз узіраўся ў маленькае бруднае акенца,за якім ліўся дождж. У карчме было не так і шмат пастаяльцаў ды наведвальнікаў — неадукаваныя сяляне,рамеснікі,местачковыя аматары выпіць, паштар, фурманы, дробны чыноўнік па даручэннях. Выйшаў са сваёй паловы гаспадар,напісаў крэйдай на дошцы кошт вячэры: смажаная парасяціна,хлеб,віно. Вока ў яго было вострае.бо, кінуўшы на лекара адзін-два хуткія позіркі.ён падышоў,няшчыра ўсміхнуўся і сказаў:
    — Масье прадказальнік зноў завітаў да нас! Што ж,калі ласка,калі ласка!
    Каржакаваты чорнабароды мацак з шырока расстаўленымі, бліскучымі вачыма,ён жа вандроўны лекар.незадаволены тым.што яго патрывожылі.кіўнуў
    галавой,даючы зразумець.што пачуў тыраду.і зноў перавёў позірк на акно.
    — Дарэчы,— не пакінуў яго ў спакоі карчмар.нахабна ўжо апелюючы і да астатніх,— у мяне за дзвярыма бегаюць двое парасят: адно — белае.другое — чорнае. Дык якую яны долю зазнаюць, вы не падкажаце, масье Настрадамус?
    Усе крыху прыціхлі, чакаючы адказу на каварнае пытанне.
    — Мы з'ядзім на вячэру чорнага,а воўк з'есць белага, — пасля непрацяглага роздуму паціснуў плячыма лекар.
    — Воўк? Ха-ха! Ну і ну! — весяліўся карчмар.
    Вандроўны лекар спахмурнеў.
    — Прынясіце віна! — уладна і незадаволена перапыніў ён гаспадара. — Я не люблю чакаць!
    Але карчмар не сунімаўся.
    — Дык вось, скіруйце на пожаг белае парася! — з прыхаваным кпінам.ужо ледзь не адкрыта,насміхаўся ён. — Так,менавіта белае! — і зрабіў знак кухару.
    Крыва ўсміхаючыся.кухар знік у бакоўцы. Той-сёй. з прысутных роблена захіхікаў. Астатнія чакалі,што будзе. Служка прынёс віно. Лекар наліў у конаўку, прагна зрабіў некалькі глыткоў і задумаўся пра сваё.
    Некалькі месяцаў таму ў наваколлі Праванса сяляне ўбачылі, як з неба, бліскаючы агнём, упаў вялізны блакітны шар. Ён з грукатам ударыўся аб зямлю,пасля чаго з яго праз расчыненую круглую адтуліну выпаўзлі тры істоты, якія нагадвалі людзей. Усе яны былі параненыя. Сяляне схапілі іх і даставілі ў епіскапат.
    Епіскап Берн'е,агледзеўшы пачварных незнаёмцаў, загадаў спаліць усіх на вогнішчы,а апарат у выглядзе шара ўтапіць у возеры. Перад стратай у агні,у знак прывілеі,яму,лекару Настрадамусу,дазволілі агледзець нячысцікаў. Адзін з іх ужо быў нерухомы і без прыкмет жыцця.і лекар,скарыстаўшы няўпэўненасць святых айцоў, спачатку распрануў і агледзеў, а потым хутка разрэзаў яго цела з дапамогай хірургічных
    інструментпаў. У трупа невядомай істоты не было палавых прыкмет, сэрца, лёгкіх, нырак, печані, страўніка, а з чэрапа замест мазгоў вылілася вадкасць з крысталічнымі ўкрапленнямі.
    Тады ён спешна завяршыў свае доследы і з'ехаў адтуль, бо пачалі ўжо прыглядацца і да яго. А потым прыйшла чума, і ўсё забылася. Толькі ён не забыўся. Асабліва пра тых істот з неба.
    ...Час цягнуўся марудна. Лекар ведаў,што не засне. Так доўжылася ўжо некалькі тыдняў.
    Карчмар,між тым,нечакана паддобрываючыся,сам прынёс яму ежу і нават наліў віна. “Самага лепшага”, — ён пакланіўся лекаруў ў яго вачах ужо былі нязвыклыя здзіўленне і спграх.
    — Я не вазьму з вас платы.масье лекар,— сказаў ён,— калі вы зробіце ласку і паведаміце мне год.месяц і дзень— ну,хоць год — майго скону. Я хачу ведаць. Хачу пачуць гэта зараз ад вялікага прадказальніка.
    — Нават так? — здзівіўся вандроўны лекар. — Навошта вам гэта? Веды заўжды нясуць небяспеку.
    Карчмар захваляваўся.
    — Прыручанае ваўчаня забегла на кухню — кухар якраз сышоў — і з'ела белае парася,— з жахам сказаў ён. — Вы мелі рацыю. Вы вялікі прадказальнік, і я схіляю перад вамі голаў.
    — Дык нам засмажылі чорнага?
    — Так.
    — Я не магу выканаць вашу просьбу,— непахісна, але ветліва заявіў карчмару вандроўны лекар. — Я не жадаю прадказваць дакладны час адыходу з нашага свету каго-небудзь і каму-небудзь. Гэта небяспечна. Вельмі. Веданне прыносіць вялікую тугу. Дастаткова таго, што я сам пра сябе ведаю: год, месяц і нават дзень свайго скону. Паверце, гэта вельмі ўскладняе жыццё.
    I ён прыняўся за ежу,а,скончыўшы з ёю, застаўся сядзець — засяроджаны на сваіх думках і адзіноце, вельмі самотны чалавек у гадах.без сям'і, трывалай работы.без сяброў і без надзеі. “Надзеі няма нідзе,—
    думаў ён. — I лепшае.шпго можа быць у гэтым свеце, — увогуле нічога не ведаць. Проста жыць: піць, есці, спаць, размнажацца, сустракаць усход свяціла і праводзіць яго ўвечары,бо само наша жыццё ў гэтым загадкавым, таямнічым і варожым Сусвеце не больш.як лёгкі,імклівы цень,што мільгае між дрэваў,бяжыць па траве і аднойчы знікае назаўсёды... “
    Частка I. Паказ
    Аблічча праўды — грознае.
    Яна нешта страшнае, невыноснае I смяротнае.
    Мігель дэ Унамуна
    I.	Клоны
    Гелікаптэр з'явіўся над горадам з поўначы, прыкладна за гадзіну да заходу сонца, калі спёка крыху зменшылася, і, абляцеўшы галоўную плошчу, завіс над ёю, на вышыні, прыкладна дзесяці — дванаццаці метраў.
    Пасля выпадковыя назіральнікі казалі.што ён быў не зусім звыклага,чорна-карычневага колеру,з выявай аранжавага паўмесяца на борце і ўвесь зіхацеў рознакаляровымі агнямі, хаця яшчэ было даволі светла. Шматлікія абывацелі, якія адразу скіравалі ў бок плошчы,ужо назаўтра сцвярджалі, што лопасці вінтоў рухавіка гелікаптэра працавалі амаль бязгучна, што і дазволіла ім пачуць іншыя гукі, якія даносіліся з паветранага апарата, а менавіта (sic!): папсовую музыку, няўцямныя выкрыкі і галасы. Асобных зразумелых слоў і ўвогуле якога лагічнага накірунку ў тых галасах,сцвярджалі яны,спачатку быццам не было. Потым дзверцы кабіны раптоўна расчыніліся і ў праёме ўзнікла постаць у маскіравальным камбінезоне. У мігценні агнёў,ды й увогуле было яшчэ светла,можна было разгледзець,што гэта быў малады чалавек у цёмных акулярах, з ненатуральна белым тварам і гадоў дваццаці пяді.які меў выгляд вайскоўца, быццам без
    асаблівых прыкмет, акрамя вышэйназваных, ды яшчэ аднаго: за яго плячыма блішчэў штучны серпік месяца (некаторыя “прасунутыя” ў галіне электронікі пасля сцвярджалі, што гэта было не што іншае, як цеплавізійная камера.якая спалучалася з яго шлемам).
    Рэпарцёр гарадской газеты “Паўночны кур'ер” Багдан Кайра праязджаў у тралейбусе паблізу ад цэнтральнай плошчы, калі ўбачыў гелікаптэр і натоўп, які імкліва сцякаўся да месца дзеяння. Рэпарцёр Кайра па звычцы, доўга не раздумваючы, выскачыў на бліжэйшым прыпынку і скіраваў назад.на плошчу, правяраючы наяўнасць у сумцы дыктафона і фотаапарата. Гэта быў малады мужчына гадоў трыццаці,лёгкі на хаду, у цёмна-сініх джынсах і баваўнянай клятчатай кашулі навыпуск. Дапытлівыя вочы яго і шырокі лоб гаварылі пра наяўнасць рашучасці і розуму. Прамыя цёмна-русыя валасы былі коратка падстрыжаны. Рэпарцёр Кайра ўклініўся ў натоўп,прасунуўся бліжэй да гелікаптэра.які вісеў над плошчай.і ўрэшце апынуўся хаця і не зусім побач.але амаль што ў некалькіх кроках ад месца падзей.
    Па меры таго як унізе імкліва збіраўся натоўп цікаўных, паветраны незнаёмец у праёме кабіны гелікаптэра з белазубай усмешкай назіраў за людзьмі, адначасова прыкладваючыся да бутэлькі (ён піў прама з рыльца), а пасля зняважліва кінуў яе, напаўпустую, уніз,і тая бразнулася на бетон.але чамусьці не разбілася,з-за чаго некалькі разявак на асфальце палахліва і паспешліва адхіснуліся ў бакі. Шум з гелікаптэра,між тым, яшчэ ўзмацніўся: чуліся смех, незразумелыя выкрыкі,гукі,падобныя да магнітафоннага запісу — быццам яго ўключалі на якую хвіліну,а потым нехта знарок абрываў музыку, уніз часам ляцелі недапалкі, пакамечаная папера і смецце.
    Раптам з кабіны гелікаптэра выкінулася лесвіца,па якой на зямлю хутка спусціліся адзін за адным тры аднолькава апранутыя асобы: двое мужчын і жанчына — усе ў бейсболках фірмы “Nike”, цёмных сонцаахоўных акулярах, светлых нагавіцах з кужалю і кра-
    соўках той жа фірмы. Рэпарцёр Багдан Кайра схапіўся за фотаапарат і зрабіў некалькі здымкаў на ўсялякі выпадак: гелікаптэра ў небе (тры кадры) і тых, хто спусціўся па лесвіцы (два кадры).
    Непрыкметныя сярод іншых, паветраныя вандроўнікі адразу згубіліся ў натоўпе,тым больш што ўвага людзей неўзабаве скіравалася на іншае.
    Да натоўпу на вялікай хуткасці наблізілася патрульная міліцэйская машына, затармазіўшы ў самы апошні момант.ад чаго людзі,якія стаялі бліжэй да яе ходу.абачліва пасунуліся.утварыўшы калідор.куды тая машына і ўціснулася. 3 яе таропка выскачылі чацвёра міліцыянтаў у летніх пілотках. Адзін з іх — афіцэр — трымаў у руках мегафон. За гэтай машынай з'явілася яшчэ адна: то быў крыты фургон-аўтобус накшталт аўтазака,з якога таксама пачалі выскокваць міліцыянты і асобы ў цывільным, пэўна, аператыўнікі службы бяспекі.ахопліваючы натоўп паўколам.
    Тут,як рознагалосна паведамлялі пасля некаторыя з найбольш цікаўных назіральнікаў, паміж паветраным вандроўнікам і афіцэрам міліцыі адбыўся кароткі дыялог, асноўныя моманты якога рабілі ўражанне бязглуздзіцы і поўнага непаразумення бакоў — урэшце, абывацелі маглі і памыляцца.
    — Разыдзіцеся!
    Афіцэр, зняўшы і засунуўшы ў кішэню форменных нагавіц пілотку,крычаў,звяртаючыся не то да натоўпу, не то да паветраных вандроўнікаў, часам нервова пазіраючы ў неба,дзе,то злёгку ўздымаючыся на метрдругі.то апускаючыся ўніз, вісеў гелікаптэр. Вецер ад паволі працуючых вінтоў перабіраў валасы на невялікім,са скошанай патыліцай,чэрапе міліцыянта.
    — Так,не стварайце небяспекі!
    У голасе міліцыянта з'явіліся ноткі разгубленасці, быццам ён гаварыў у мегафон ці то незнаёмцу ў вышыні над ім,ці ўвогуле тым,хто знаходзіўся паблізу ад яго,ці самому сабе — у мэтах самазаспакаення. Якраз у гэты момант рацыя ў яго кішэні засігналіла,і афіцэр, адной рукой трымаючы мегафон.другой прыклаў яе да
    вуха і выслухаў каманду. Ён адразу набыў некаторую ўпэўненасць.
    — Хто вы такія?
    Ён пракрычаў гэтае пытанне, звярнуўшы свой цёмны не то ад загару,не то ад лопнуўшых дробных склератычных пражылак твар да паветранага незнаёмца, які па-ранейшаму знаходзіўся на аблюбаваным ім месцы — у праёме кабіны.пазіраючы ў натоўп.