• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Вечар сустрэў яго шумам вялікага горада: агнямі машын, бразганнем тралейбусных счапленняў, гудзеннем кампрэсараў і рухавікоў. I толькі праходзячы праз сквер,рэпарцёр Богдан Кайра раптам нібы адчуў паўзу ва ўсім гэтым урбаністычным пейзажы і ўбачыў зорнае неба,на якім гарэлі далёкім і загадкавым святлом усе сем зорак Вялікай Мядзведзіцы, а на ўсходзе ад іх ярка-чырвона мігцеў Марс — было якраз адно з вялікіх процістаянняў. Ён знайшоў прыпынак і паехаў дадому ў аўтобусе.
    III.	Выхад на след
    Пасля абходу і сняданку да агента службы бяспекі, які займаў адзіночную палату ў траўматалогіі, зноў прыйшлі наведвальнікі. Агент.хоць і ляжаў большую частку дня ў ложку (у яго, акрамя пералому пічыкалаткі.была яшчэ зламана і ключыца),часам ужо ўставаў і рабіў кароткія шпацыры і нават выходзіў на мыліцах у калідор.але шмат рухацца яму яшчэ не рэкамендавалі. На гэты раз завіталі афіцыйныя асобы. Сваякі і жонка прыходзілі да яго толькі ў адведзены час.
    Прыбыўшыя афіцэры — адзін з іх быў непасрэдным начальнікам агента,другі прадставіўся каардынатарам рэспубліканскага ўпраўлення,што,вядома,ні аб чым не гаварыла, — пацікавіўшыся станам яго здароўя,паселі ў крэслы і пачалі размову. Той,хто назваўся каардынатарам, выцягнуў з кішэні і ўключыў дыктафон.
    Пытанне: Апошнім часам — мы маем на ўвазе некалькі дзён — вы не заўважалі ніякіх адхіленняў у сваім арганізме?Вы заўсёды былі адэкватным?
    Адказ: Мяркую,што так.
    Пытанне: Калі вы, атрымаўшы загад, падняліся на борт неапазнанага гелікаптэра, што з'явіўся перадусім над плошчай.то што вы там убачылі?
    — Можна,я сяду?— спытаў агент.
    — Так.можаце.
    Адказ: Мне падалося, што я знаходжуся ў аб'екце значна большым.чым няхай сабе і самы вялікі транспартны шрубалёт. Дарэчы, я не зусім “падняўся на борт”: толькі ступіў адной нагой у грузавую кабіну. Вы ж ведаеце, што мне не далі магчымасці туды прайсці, бо...
    Пытанне: Пра гэта пасля. Дык вось,вы,як кажаце, ступілі ўнутр, і што вы там убачылі, што вам адразу кінулася ў вочы?
    Адказ: Я ўбачыў вялізны адсек, настолькі вялізны, што не паверыў сваім вачам.
    Пытанне: Вы можаце акрэсліць яго памеры з дапамогай метрычнай сістэмы?
    Адказ: Так. Мне ўявілася, што я бачу адсек цыліндрычнай формы: каля трыццаці метраў у шырыню,шасцідзесяці — у даўжыню і дзесяці — у вышыню.
    Наведвальнікі пераглянуліся.
    Пытанне: Што вы ўбачылі ў тым адсеку?
    Адказ: Я ўбачыў некалькі членаў экіпажа.
    Пытанне: Як яны выглядалі?
    Адказ: Яны былі каржакаватыя, невялікага росту, лысыя.
    Пытанне: Лысыя?Усе?
    Адказ: Магчыма,паголеныя,я не пытаў.
    Афіцэры ўсміхнуліся, даўшы зразумець.што не пазбаўлены пачуцця гумару.
    Пытанне: Як яны былі апрануты? Яны мелі якія знакі адрознення?
    Адказ: На іх былі камбінезоны светлага колеру. Знакаў адрознення я не бачыў.
    Пытанне: Што незвычайнае вы яшчэ заўважылі ў іх?
    Агент задумаўся на некалькі хвілін.
    Адказ: Вочы. Так,вялікія вочы,вельмі вялікія,крыху лупатыя.
    Пытанне: Колер вачэй?
    Адказ: Цёмныя,непрыемныя.
    Пытанне: Рукі,ногі пілотаў.што вы можаце сказаць пра іх?
    Адказ: Звычайныя.мне не далі магчымасці...
    Пытанне: Яны паводзілі сябе агрэсіўна?
    Адказ: Так. Адразу пачалі штурхаць мяне назад.
    Пытанне: На якой мове яны размаўлялі?
    Адказ: Яны маўчалі.
    Пытанне: Яны ўжылі супраць вас прыёмы рукапашнага бою?
    Адказ: Наколькі я ў гэтым разбіраюся.не.
    Пытанне: А вы — супраць іх?
    Адказ: У мяне не было кропкі апоры — значыць і не было магчымасці.
    Пытанне: Дайце ацэнку іх фізічных якасцей.
    Адказ: Іх моц (маю на ўвазе кожнага) перавышала моц сярэдняга чалавека. Гэта былі трэніраваныя асобы.
    Пытанне: Што яшчэ вы заўважылі?
    Адказ: На ўсю шырыню сцены адсека былі абсталяваныя дысплеямі. Нібы соты ў вуллі.
    Пытанне: Іх памеры?
    Адказ: Прыкладна дваццаць на сорак сантыметраў.
    Пытанне: Сістэма дысплеяў працавала?
    Адказ: Але. На ўсіх тых, якія я бачыў, мільгацелі выявы.
    Пытанне: Выявы чаго?
    Адказ: He паспеў разгледзець. На жаль.
    Наведвальнікі зноў пераглянуліся і ўсміхнуліся,нават шчыра, так што агент службы бяспекі пабачыў іх пярэднія зубы: белыя,роўныя і яўна штучныя.
    Пытанне: Кручэнне вінта гелікаптэра вам не перашкаджала?Вы маглі пачуць там што-небудзь незвычайнае?
    Адказ: Яно амаль не адчувалася, я маю на ўвазе вінт.
    Пытанне: Вы чулі якія іншыя гукі?
    Адказ: Лёгкае гудзенне.
    Пытанне: Адчувалі пахі?Напрыклад,серы ці нітрабензіну, можа, іншыя?
    Адказ: Працаваў вінт,і я не памятаю пра пахі. Магчыма.іх зносіла паветраным патокам.
    Пытанне: Што вы асабіста думаеце пра ўсё гэта?
    Адказ: Я напішу ў рапарце.
    Пытанне: Ёсць што-небудзь важнае,пра што вы,магчыма,не скажаце ў рапарце.а паведаміце нам зараз?
    Агент службы бяспекі задумаўся на некалькі хвілін. Твар яго стаў напружаным,быццам ён высільваўся.каб нешта ўспомніць, але так і не здолеў.
    Адказ: Мяркую,я адказаў на ўсё.пра што мяне пыталі.
    Пытанне: Цяпер мы змушаны прапанаваць вам невялічкае “падарожжа ў мінулае”. Так трэба. Вы не супраць?
    Адказ: Што вы маеце на ўвазе?
    Пытанне: Мы маем на ўвазе спрошчаны сеанс гіпнозу. Згодны?
    Адказ: Мне б не хацелася запускаць у сваю падсвядомасць чужынцаў. Але калі трэба...
    — Што ж,тады адразу і пачнём,— сказаў чалавек, які раней назваўся каардынатарам. Ён падняўся з крэсла і выйшаў,а праз паўхвіліны з'явіўся ў суправаджэнні доктара і медсястры, якая каціла перад сабой медыцынскія калёсы. У доктара быў жорсткі,квадратны твар і кароткая стрыжка.
    — Можаце легчы, — загадаў ён агенту, кіўнуў медсястры і дадаў: — Увядзіце раствор.
    — Mary я даведацца.што вы ўводзіце?— пацікавіўся агент.
    — Каталізатар дзеля працэсу самаачышчэння вашай псіхікі,скажам так,— паціснуў плячыма доктар.
    — Я,наколькі ведаю.не вельмі паддаюся гіпнозу,— сказаў агент.
    — У нашым варыянце мае месца простае і кароткае ў часе супрацоўніцтва на ўзроўні падсвядомасці, — мякка супакоіў доктар.
    Па знаку доктара медсястра выкаціла калёсы.
    — Цяпер можаце з ім працаваць,— сказаў доктар, таксама выходзячы. — Ён будзе рэагаваць на вашыя галасы. Праз паўгадзіны ўздзеянне лекаў скончыцца. Я прасачу,каб сюды ніхто не ўвайшоў.нават выпадкова.
    Пытанне: Вы ведаеце,хто мы?
    Адказ: Ведаю.
    Пытанне: Вы павінны ўспомніць тое,што адбылося з вамі на працягу мінулага тыдня, пачынаючы з таго моманту.як вы ўзняліся на борт гелікаптэра. Вам зразумела,пра што мы з вамі гаворым?
    Адказ: Так,зразумела.
    Пытанне: Ці было аказана на вас уздзеянне фізічнага альбо маральнага кшталту ў момант, калі вы падняліся на борт?
    Адказ: He... Так...
    Пытанне: Усё-ткі было ці не?
    Твар агента.які ляжаў з заплюшчанымі вачыма.пабляднеў.а дыханне пачасцілася.
    Адказ: Так,было. Пасля...
    Наведвальнікі перазірнуліся.
    Пытанне: Вы сказалі — пасля. Калі гэта.пасля?
    Адказ: Заўчора ноччу.
    Пытанне: He хвалюйцеся, успомніце дакладна. Вы кажаце.што тут,заўчора ноччу,на вас нехта “наехаў”? Так?
    Адказ: Так.
    Пытанне: Хто гэта быў?
    Паўза.
    Агента працяла хваля дрыжыкаў. Усё цела яго,пачынаючы з ног, закалацілася дробнымі нервовымі паторгваннямі.
    Пытанне: Вы ў парадку?
    Адказ: Так. Мне крыху холадна...
    Пытанне: Хто да вас прыходзіў?
    Адказ: Гэта былі,гэта...
    Пытанне: Хто?
    Адказ: Яны прадставіліся супрацоўнікамі расійскага ГРУ.
    Пытанне: Яны прад'яўлялі дакументы?
    Адказ: Так. Пасведчанні супрацоўнікаў аддзела разведкі ваенна-паветраных сіл.
    Пытанне: Вы кажаце,яны з'явіліся ноччу?Колькі іх было,і як яны выглядалі?
    Адказ: Усе спалі,і я таксама. Была другая гадзіна ночы,я чамусьці прачнуўся і якраз зірнуў на гадзіннік. Іх было трое: двое мужчын і жанчына.
    Пытанне: Як яны выглядалі?
    Адказ: Усе ў спартыўных куртках, светлых нагавіцах, красоўках. На галовах бейсболкі фірмы “Nike”.
    Пытанне: Іх узрост?
    Адказ: Прыкладна дваццаць пяць — трыццаць пяць год.
    Пытанне: Вы можаце апісаць іх знешнасць?
    Адказ: Яны былі звычайныя. Падобныя.нібы браты і сястра. Так, вельмі падобныя адзін да аднаго. Усе ў сонцаахоўных акулярах.
    Пытанне: Вы заўважылі якія-небудзь асаблівасці ў іх саміх ці іх паводзінах?
    Адказ: Так. Жанчына трымала ў руках ляльку.
    Пытанне: Ляльку?Вы не памыліліся?
    Адказ: He. Я добра разгледзеў.
    Пытанне: Ляльку якую: хлопчыка, дзяўчынку, мо, якую жывёлу?
    Адказ: Дзяўчынку. 3 адной нагой.
    Пытанне: Чаму з адной?
    Адказ: He ведаю.
    Пытанне: Другой,што — не было?
    Адказ: Пэўна,яна была адламаная.
    Пытанне: Мэта іх візіту?Вам яе паведамілі?
    Адказ: Так. Яны сказалі,што я павінен вярнуць ім сінтэзатар. Што ён з сакрэтнага аб'екта — гэта значыць гелікаптэра, — які праводзіў выпрабавальны палёт.
    Пытанне: Вы вярнулі ім сінтэзатар?
    Адказ: Я не ведаю,што гэта такое.
    Пытанне: Вы ім так і сказалі?
    Адказ: Так.
    Пытанне: Што было пасля?
    Адказ: Яны пачалі пагражаць.
    Пытанне: Якім чынам?
    Адказ: Яны сказалі,што калі я не вярну ім запатрабаваную рэч.то буду знішчаны.
    Пытанне: Гаварыў хто: адзін з іх ці ўсе па чарзе?
    Адказ: Гаварылі мужчыны.
    Пытанне: А жанчына?
    Адказ: Яна маўчала.
    Пытанне: Што было далей?
    Адказ: Адзін з іх расшпіліў маланку на рукаве, і я ўбачыў прымацаваную да рукі бліскучую трубку.
    Пытанне: Што за трубка?
    Адказ: He ведаю. Яны зноў сказалі, каб я аддаў ім сінтэзатар. Маўляў,гэта вельмі важная частка з абсталявання гелікаптэра.
    Пытанне: Што вы адказалі на іх патрабаванне?
    Адказ: Я паслаў іх...
    Пытанне: I?
    Адказ: Яны запыталіся.што гэта азначае.
    Пытанне: Што-што?
    Адказ: Ну,тое,куды я іх паслаў.
    Пытанне: Яны былі цвярозыя, паводзілі сябе адэкватна?
    Адказ: Мяркую,што так. Але нешта было не тое. Я спужаўся.
    Пытанне: Што было не так?
    Адказ: Яны быццам не ведалі сэнсу асобных выразаў. Мяркую,блефавалі,каб мяне застрашыць. Але надта натуральна.
    Пытанне: Чаму вам раптам стала страшна?
    Адказ: Яны... Яны сталі паводзіць сябе,як вар'яты.
    Пытанне: Як гэта выявілася?Яны вас білі?
    Адказ: He.
    Пытанне: У чым іх паводзіны межавалі з вар'яцтвам?
    Адказ: Яны не ведалі агульнавядомых рэчаў.
    Пытанне: Якіх?
    Адказ: Яны ўбачылі кіпяцільнік у конаўцы і спыталі.што гэта такое.
    Пытанне: Вы ім растлумачылі?
    Адказ: Так,я сказаў,што той рэччу — гэта значыць кіпяцільнікам — кіпяцяць ваду.
    Пытанне: Яны задаволіліся адказам?
    Адказ: He. Яны спыталі.што такое “кіпяціць”.
    Пытанне: Вы ўпэўнены,што яны менавіта так спыталі?