Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
рачыню, ціха прайшоў вітальню, адчыніў уваходныя дзверы — яны адчыніліся ўнутр — і выйшаў, павярнуўшы,сам не ведаючы чаму,з лёгкай пстрычкай рычажок замка. Дзверы зачыніліся, і ён апынуўся па-за межамі кватэры. Атарапеласць прабрала яго з новай сілай. Ён падумаў і зноў пазваніў.
Маўчанне.
Было чуваць,як за дзвярыма,унутры,бомкаў званок. Рэпарцёр памарудзіў, але ніхто не адазваўся. Хаця жанчына там,у спальні,павінна ж была пачуць. Тады ён стаў чакаць гаспадара ў пад’ездзе.перад дзвярыма, і прастаяў так,мацюкаючыся ў думках,хвілін дзесяць, пасля чаго паціснуў плячыма і,незадаволены і азадачаны.пайшоў уніз.
На вуліцы ён доўга чакаў на прыпынку, прапусціўшы некалькі тралейбусаў і аўтобус, бо ўсё ніяк не мог звязаць у адзін лагічны стрыжань падзеі апошняга часу.
Ён вярнуўся ў думках да падзей, звязаных з гелікаптэрамД зразумеў,што яму не хапае ведаў. Каб напісаць сенсацыйны матэрыял, якім ён меркаваў ашаламіць чытачоў газеты,а колькасць іх налічвала сотні тысяч,яму трэба было спачатку разрабрацца ва ўсім самому і разабрацца не павярхоўна, як гэта рабілі яго шматлікія браты па прафесіі.а з навуковай кропкі гледжання, у дэталях. “Хаця якая навуковасць можа існаваць па праблеме НЛА1,— думаў рэпарцёр,— бо сама з'ява калі і назіраецца, то адразу засакрэчваецца, а большасць вучоных адносяцца да яе з асцярожнай стрыманасцю.а то і з непрыхаваным скепсісам”.
1 Дэманстрацыя НЛА носіць масавы характар — часцей за ўсё ў небе, іншым разам прыцягвае ўвагу насельніцтва цэлага горада. У ходзе эвалюцыі чалавецтва трансфармуецца і характар НЛА. У старажытнасці, па словах X. Піенса, у небе паказваліся агонь, паходні, тогі, крыжы, аркі, прамакутнікі, калясніцы, выявы караблёў з ветразямі, шпагі, дыскі. З'яўляюц-
ца караблі цыгарападобнай формы. У сярэдзіне мінулага тысячагоддзя пачалі назірацца пасадкі НЛА на зямлю. У XVII стагоддзі ўжо бачылі першых энланаўтаў (гуманоідаў), апранутых у тогі. Хваля з'яўленняў НЛА пракацілася па ЗПІА ў 1897 г. Адбыліся шматлікія сустрэчы гуманоідаў з людзьмі. Гуманоіды былі апрануты па-сучаснаму, яны добра валодалі зямнымі мовамі. Мінулае стагоддзе азнаменавалася магутным выбухам Тунгускага НЛА.
У апошні час узрасла частата з'яў ІІЛА. Яны іншым разам развіваюць каласальныя паскарэнні,часта па зігзагападобнай траекторыі. У 90% выпадкаў НЛА не паддаюцца радыёлакацыі.
Рэшткі жывых істот, знойдзеных на месцы аварыі, якая адбылася з НЛА 2 ліпеня 1947 г. ля горада Росвэл у ЗША, эвалюцыйна і фізіялагічна адрозніваюцца ад нас, жыхароў Зямлі. Унутраная пабудова скусаных каётамі рэшткаў пілотаў НЛА “нагадвае ўнутраную пабудову жамяры”, як засведчыла аўтарытэтная калегія.
Нягледзячы на выпадковыя кантакты з НЛА, няма ніводнага падагульняючага, што выглядае сімптаматычна і наводзіць на вельмі сумны роздум. Кіраўнік амерыканскага цэнтра па вывучэнню НЛА прафесар Д. А. Хайнек заявіў: “Феномен НЛА, нават пасля кампетэнтнага вывучэння кваліфікаванымі спецыялістамі, застаецца невытлумачальным і незразумелым”.
Існуюць сем найбольш тыповых прыкмет і апісанняў НЛА, якія прыводзяць назіральнікі:
Цыгарападобны аб'ект з ілюмінатарамі па корпусу.
Авальнай формы аб'ект, зроблены з матэрыялу, які нагадвае алюміній.
Цёмны аб'ект з яркімі ўспышкамі святла на корпусе.
Цыгарападобнае “воблака”, з металічным дыскам, які круціцца вакол яго па спіралі.
Шар з двума нібы прывязанымі да яго дыскамі. Памеры аб'екта ад 60 да 90 метраў.
Аб'ект, які з’яўляецца ноччу, канфігурацыя невыразная, яркае святло бартавых агнёў. Агульны памер каля 45 м.
Яркі светлавы аб'ект, які ляціць па хвалепадобнай траекторыі.
Прыкметы па паху
Непрыемны пах.
Едкі пах.
Пах серы.
Пах эфіру з серай.
Пах ванітаў.
Пах тухлых яек.
Пах згарэлай электраправодкі.
Пах згарэлага газаліну.
Пах нітрабензіну.
Прыкметы па шуму
Моцны шум.
Гудзенне.
Калыханне паветра.
Шумы высокіх тонаў.
Кадзіраваныя сігналы.
Шмат дадзеных пра НЛА засакрэчана. Можна прыгадаць цэлую серыю аварый, захопаў НЛА і іх пілотаў, гібелі пілотаў, якія адбываюцца пастаянна з году на год.
Вось няпоўны спіс некаторых здарэнняў:
1947 г. — штат Нью-Мехіка. Аварыя;
1948 г. — штат Тэхас. Аварыя;
1952 г. — штат Каліфорнія. Аварыя;
1953 г. — штат Арызона. Аварыя;
1962 г. — штат Нью-Мехіка, раён авіябазы Холаман. Аварыя;
1964 г. — штат Канзас, форт Рылей. Захоп НЛА;
1966 г. — штат Арызона. Захоп пілота НЛА;
1968 г. — штат Невада, авіябаза Неліс. Пасадка НЛА;
2003 г. — Уэльс. Выбух НЛА, зняты падлеткам Дж. Барнетам.
Памеры НЛА самыя розныя: ад 0,6 да 90 метраў. Стандартныя — ад 7,5 да 12 м. Сустракаюцца дыскі да 35 м у дыяметры, а таксама гіганцкія апараты вышынёй у некалькі паверхаў і дыяметрам ад 75 да 90 метраў. Назіраліся так званыя “Носьбіты” да 1500 метраў у даўжыню.
Класіфікацыя пілотаў НЛА, адпаведна бразільскаму даследчьіку Ж.У. Перэйры, налічвае 13 тыпаў. Рост ад 80 см да 3 метраў. Некаторыя з іх маюць цыклопападобны выгляд — адно вока замест двух.
Хуткасць НЛА ад 0 пры завісанні да 72 000 км/гадз. ці 20 км/с. Амерыканскі комплекс “Старлейт” у 1974 годзе зафіксаваў кіназ'ёмкай рух ПЛА ў трапасферы з хуткасцю 16 000 км/гадз. і два павароты пад прамым вуглом без зніжэння хуткасці. Перагрузка ў кропках паваротаў, здаецца павінна быць сакрушальнай, і тэхніка і біялогія мажлівыя ператварыцца ў нішто, але НЛА працягваў палёт.
Багдан Кайра пакапаўся ў памяці і прыгадаў, што мае знаёмую дзяўчыну ў цэнтральнай бібліятэцы, студэнтку-практыкантку, якая неяк зрабіла яму паслугу, адшукаўшы рэдкі даведнік, і якую ён нават аднойчы праводзіў да інтэрната, дзе яна часова жыла,і запрасіў да сябе,але дзяўчына не згадзілася. На кароткі час ён згубіў яе з поля зроку, а цяпер успомніў і вырашыў зноў звярнуцца да яе, каб дапамагла знайсці адпаведную літаратуру, а заадно зрабіць яшчэ адну спробу і зноў запрасіць да сябе. Збольшага ён ведаў яе гісторыю.
Дзяўчыну звалі Ліда Баркова.
Ліда Баркова рана пайшла вучыцца. У шаснаццаць яна ўжо скончыла дзесяцігодку ў невялічкім пасёлку паўночнага памежжа з Літвой і паступіла вучыцца ў сталічны інстытут культуры на бібліятэкарку. Бацькі, якія выкладалі ў школе, не хацелі, каб яна была настаўніцай. На апошнім курсе,калі ёй пайшоў дваццаць першы год,Ліда Баркова закахалася ў маладога кандыдата навук.сына заможных бацькоў.якому з усёй шчы-
расцю, на якую была здольная, пачала дапамагаць рабіць доктарскую дысертацыю: суткамі сядзела за камп’ютэрам, наведвала архівы, набірала і рабіла выпіскі. Яна была шчаслівая ў той час і зусім не назіральная, бо некаторыя дзівацтвы і прыхаваныя схільнасці яе абранніка даўно павінны былі яе насцярожыць. Так,ён амаль ніколі не заставаўся з ёй сам-насам, апраўдваючыся тым,што праца над дысертацыяй забірае ў яго ўвесь час і энергію, затое, калі-нікалі казаў ён, як толькі абароніцца,а да таго моманту заставалася ўжо няшмат, яны адразу пажэняцца і пачнуць жыць разам у яго аднапакаёўцы, што знаходзіцца амаль у цэнтры сталіцы. Абраннік яе быў чорнавалосы і чарнавокі мужчына дваццаці пяці год, які старанна сачыў за сваёй знешнасцю.
Аднойчы Ліда Баркова ўбачыла яго на вуліцы перад домам,дзе ён жыў,з маладым хлопцам.пафарбаваным пад бландзіна. Яны,пэўна,развітваліся,бо трымаліся за рукі.але развітанне яўна зацягвалася,бо рук абодва не расціскалі даволі працяглы час. Іншым разам у кватэры яна таксама заспела незнаёмага ёй хлопца, той ляжаў.што яе здзівіла,хаця і апрануты,на канапе гаспадара. Бязмерна даверлівая, яна здагадалася пра ўсё толькі тады,калі яе абраннік абараніў урэшце дысертацыю, пасля чаго нахабна і разлікова развітаўся з ёй. Здагадалася і пра тое, што яе проста выкарысталі як бясплатную сакратарку.кур’ера і машыністку.як і пра тое.іпто яе псеўдажаніх аказаўся нават не бісексуалам, што апошнім часам даволі распаўсюдзілася ў пэўных моладзевых колах,а звычайным гомасексуалістам.
Лідзе Барковай засталося адбыць пераддыпломную практыку ў сталіцы,і яна праходзіла яе ў архіве цэнтральнай бібліятэкі.
Адзінота маладой дзяўчыны, як і яе прыгажосць, кідаліся ў вочы. Высокая, стройная, светлавалосая, яна падабалася многім.але шок пасля першага вопыту вымушаў яе адхіляць любыя кантакты з мужчынамі.
Намер адразу прызначыць спатканне і нават запрасіць яе да сябе,а рэпарцёр,па звычцы.не губляў ча-
су дарэмна, сутыкнуўся з непаразуменнем і нават халодным адчужэннем. “Але ж тваё сэрца нікім не занятае?— дапытваўся рэпарцёр,чыё самалюбства было закранута, — Хіба не так?” “Так, — адказвала яму бібліятэкарка,— але я пакуль закрыла для сябе гэтую тэму і,мяркую,надоўга”. “Якую тэму?” — пытаўся рэпарцёр. “Тэму кахання”... “Але ж ты маладая і прыгожая, — даводзіў рэпарцёр Кайра. — I калі ты можаш дастаўляць мужчынам радасць.то навошта гэтаму пярэчыць?”
Прыгадаўшы ўсё гэта,рэпарцёр раптам вырашыў не ехаць пакуль на працу і тым больш дадому, а патэлефанаваць у бібліятэку. Прынятае рашэнне хоць і палепшыла ягоны настрой (ён падумаў, што пабачыць дзяўчыну, якая яму падабалася), але ненадоўга. На вуліцы, хоць і было яшчэ адносна рана, хапала бедна апранутых і п'янаватых людзей абодвух полаў,чуліся рускамоўная мацяршчына і лаянка.а Кайра гэтага не любіў, завіхаліся нейкія маладыя тупалобцы, дзелячы толькі што набытыя шпрыцы (на другім баку рэпарцёр пабачыў аптэку) — пэўна, наркаманы — вырашыў ён. На душы ў яго стала пагана. Думкі пра недасканаласць чалавечага роду ўсё часцей наведвалі яго ў апоілні час. Ён ужо дасягнуў таго ўзросту, калі ў некаторых, схільных да аналізу.людзей нібы расплюшчваюцца вочы. Часам ён быў проста ўражаны тым.наколькі дробязныя, сквапныя і баязлівыя існуюць побач людзі. “Калі б мне далі ў рукі наймагутнейшую бомбу і прапанавалі,на выбар,куды яе кінуць,— з радыкалізмам маладосці меркаваў рэпарцёр,— я б узарваў увесь наш варты пагарды свет. Так.узарваў!..”
V.	Дзяўчына па выкліку
3 суседняга горада-спадарожніка,куды яго запрасілі прадстаўнікі фірмы па вытворчасці і продажы субпрадуктаў праверыць і спарадкаваць фінансавую дакументацыю.аўдытар Пётра Саковіч прыехаў на электрычцы вечарам у пятніцу. Яшчэ з вуліцы ён са здзіўленнем убачыў, што ў яго кватэры гарыць святло. “Жонка з
дачкой з'явіліся.але чаму так рана і не паведамілі?”,— падумаў ён, зайшоў у пад'езд і пачаў падымацца па лесвіцы. Пётра Саковіч не выносіў ліфтоў і ніколі імі не карыстаўся.