• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    — Чаму вы вырашылі.што яны з Месяца?— падумаўшы,здзівіўся рэпарцёр.
    — Я нічога не вырашыў, але іхні старэйшы ці камандзір сказаў дзіўную фразу: быццам яны праляцелі трыста восемдзесят чатыры тысячы кіламетраў. А гэта ж адлегласць да Месяца. I потым,потым ён казаў нешта... пра дождж. Нібы яны адтуль.дзе няма дажджу. Што за трызненне? Дык на Месяцы ж яго і няма. Хіба не так?
    — Лагічна,— усміхнуўся і паціснуў плячыма рэпарЦёр.
    — Вось. Але ўсё гэта,на мой погляд.адхіляючы фактар,— сказаў аўдытар Саковіч,зняў з пліты чайнік і запрасіў госця ў залу. — Гэта,пэўна,вайсковы шрубалёт,
    а чым яны такім займаюцца на самай справе — наўрад ці мы даведаемся. Вы ж калісьці служылі ў арміі,— дадаў ён саркастычна,— і ведаеце самі,што ў дзеяннях вайскоўцаў часта дарэмна шукаць логіку.
    Рэпарцёр зноў усміхнуўся.
    — Але ж,— сказаў ён,— чаму яны не знайшлі паразумення з міліцыянтамі?Я бачыў,як аднаго ўвішнага аператыўніка літаральна выкінулі з борта.
    — Так,— згадзіўся гаспадар. — I я таму сведка.
    — Дарэчы,— асцярожна пацікавіўся рэпарцёр,— я яшчэ бачыў,як вы падабралі на тым месцы адну рэч — нейкі круглы прадмет невялікіх памераў. Ён быў выцягнуты з кабіны аператыўнікам.а потым ім жа згублены,дакладней,скінуты на асфальт. Што гэта было?
    Паўза.
    — Мяркую.гэта антэна,— урэшце адказаў аўдытар Саковіч. — А,можа,нешта іншае. I вось тут і пачынаецца самае незразумелае.
    — I дзе яна зараз,пры вас?
    — Так. Я падключаў яе. Вельмі дзіўная рэч. Вось яна,вісіць на цвіку.
    Рэпарцёр падышоў бліжэй і памацаў колца.
    — Чаму дзіўная?
    — He ведаю. Тут, каб разабрацца, патрэбны спецыяліст па электроніцы.
    Ці па псіхіятрыі,ха-ха... Урэшце.я зараз падключу. Сядайце бліжэй.вось сюды.
    Гаспадар пасадзіў госця ў крэсла перад экранам і ўключыў тэлевізар.
    Рэпарцёр Кайра ўладкаваўся ямчэй і ўтаропіўся ў экран.
    Паўза.
    Раптам ён адхіснуўся ад нечаканасці.
    3 экрана на яго глядзеў ён сам. Партрэт быў каляровы. Знізу адразу пабеглі надпісы, літары незнаёмай азбукі. Потым партрэт знік і на яго месцы чамусьці з'явілася схематычнае адлюстраванне чалавечага цела, затым асобных яго фрагментаў — таксама ў суправаджэнні тэкставых каментарыяў.
    — Вы ведаеце.на якой гэта мове?— спытаў аўдытар Саковіч і дадаў:
    — Што.уразіла?
    Рэпарцёр паціснуў плячыма.
    — То-та і яно...
    Між тым, ашаломлены рэпарцёр раптам убачыў сябе спачатку дзіцём,потым значна сталейшым,з жанчынай,твар якой падаўся яму быццам знаёмым,потым з ёй і дзецьмі і, урэшце, зусім старым, пэўна, у бальнічным пакоі, так што нават унутрана засумняваўся ў тым, што гэта менавіта ён. Выява на экране знікла.
    Рэпарцёр і гаспадар кватэры сядзелі і чакалі.але экран быў пусты.толькі свяціўся.
    — Мяркую, — урэшце парушыў маўчанне аўдытар Саковіч,— вы ўбачылі,хоць гэта і малаверагодна,будучыню. Ваша жыццё прайшло праз гэтую адмысловую рэч, — ён паказаў на антэну, — і адбілася на экране. Ну.што вы скажаце? Разбудзілі ліха,а было ж ціха...
    — Вы маўчыце?— спытаў ён.
    — He ведаю.што і казаць.
    — Я таксама не ведаю.
    Рэпарцёр задумаўся. За вокнамі пачало сутонець. Сонца заходзіла. Шум аўтамабільных рухавікоў слаба прабіваўся скрозь гукаізаляцыйнае шкло.
    — Бачыце.як усё сышлося,— падагульніў гаспадар. — Я,між іншым.таксама пра сябе амаль усё даведаўся. Ну,у агульных рысах,— ён кіўнуў на антэну. — А як гэта разумець — не магу ўсвядоміць. I растлумачыць — таксама.
    — He веру, — упарта вымавіў рэпарцёр Кайра. — Містыфікацыя нейкая,што ж яшчэ. Але ж дах у нас не паехаў,так ці не?
    — Ну,а гелікаптэр? Мы ўсе бачылі яго. I вы — таксама.
    — 3 гелікаптэра спусціліся трое невядомых мне асоб, вельмі падазроных па выгляду і паводзінах,— пасля роз-
    думу адзначыў рэпарцёр. — Я нейкі час сачыў за імі.але згубіў з поля зроку. Яны каталіся ў метро, як падлеткі, якім больш няма чаго рабіць,а потым зніклі.
    — Вось бачыце,зноў нешта дзіўнае.
    — I ўсё роўна я не веру.
    — He верыце ў што? — іранічна пацікавіўся аўдытар Саковіч.
    — Што гэта было ЭНЛЭА1.
    1 Неапазнаны лятальны аб'ект (НЛА), ці лятаючая талерка, ці Unidentified Flying Objekts (UFO) — з'ява, якая назіраецца на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва.
    — А.вось вы да чаго прыйшлі.
    — То-та і яно. Вы не можаце нават абазначыць арыенціры свайго нігілізму.
    — Калі ва ўсім гэтым праўды хоць на дзесяць адсоткаў, я напішу сенсацыйны матэрыял, — сказаў рэпарцёр.
    — Хісткая тэма,— адзначыў гаспадар. — Нешта туманнае,нібы трызненне,невыразнае,няўлоўнае. Пэўна, менавіта пра гэта калісьці выказаўся Лаа Дзы: “Самае наймагутнейшае ў свеце тое, што нельга ўбачыць, пачуць,спазнаць...”
    — Але ж усё таямнічае робіцца з часам відавочным.
    — Банальная ісціна. Я яе не прымаю. I зусім не ўсё,бо мы шмат чаго не ведаем і дабра ад гэтага ведання не чакаем. Тут я на баку царквы.
    — Давайце знойдзем пагадненне ў прынцыпе. Можа існаваць такая з'ява ці не?
    — Мяркую.можа.
    — I я так лічу,хаця і не надта веру.
    — Трэба звярнуцца да уфолагаў, паказаць ім гэтую рэч,што звалілася з неба.
    — He з неба,а з гелікаптэра,— удакладніў рэпарцёр. — I, па-мойму, яе зусім не збіраліся ахвяраваць. A звяртацца пакуль рана. Я хачу сабраць доказы, калі яны існуюць,і,так бы мовіць,“стрэліць” першым.
    — Я вас разумею,але...
    — Што,але?
    — Лепш быць ад усяго гэтага падалей...
    Спрэчка субяседнікаў завяршылася так жа нечакана, як і пачалася. Экран раптам ажыў. На ім з'явілася выява мегаполіса з вышыні птушынага палёту. Урэшце абодва субяседнікі, хаця і з цяжкасцю, але пазналі свой горад. Услед за гэтым экран перарэзала ўздоўж чорная паласа, на якой узнік наступны тэкст:
    Хранальны сінтэзатар рэкамендуецца захаваць у цэласці да прыходу ўладароў.
    — Ці не пра вашу знаходку гаворка?— пасля роздуму спытаў у гаспадара рэпарцёр. — Хранальны сінтэзатар, цікава, цікава... А вы ведаеце — магчыма, вы з'яўляецеся ўладальнікам унікальнейшай рэчы, з яе дапамогай зможаце вандраваць у часе, станеце празорцам,ха-ха...
    — Вы,я бачу,ужо акрыялі,— заўважыў аўдытар Саковіч і задумаўся. Ён нервова цёр рукі,вочы яго сачылі за экранам. Надпіс,між тым.змяніўся:
    Адмова ў вяртанні хранальнага сінтэзатара будзе сігналам да пакарання ўкрывацеля.
    I адразу пасля гэтага тэксту экран раздзяліўся на дзве палавіны вертыкальнай рысай, злева ад якой з'явілася выява знаёмай антэны, а справа пабеглі ранейшыя пагражальныя надпісы,адзін за другім.
    — Што вы пра ўсё гэта скажаце?— нервова пазіраючы на экран.пацікавіўся рэпарцёр.
    — Давайце падвядзём баланс, — прапанаваў гаспадар.
    — Давайце. Толькі з чаго?Мьі ж нічога,па сутнасці, не ведаем.
    — Чаму нічога? Над горадам з'явіўся шрубалёт, з якога мы выпадкова атрымалі таямнічы хранальны сінтэзатар, пра які мы не маем аніякага паняцця.
    — Магчыма.гэта звязана з ЭНЛЭА?— выказаў здагадку рэпарцёр.
    — А калі ўсё, што мы назіраем, — разнавіднасць палтэргейста?1 — у сваю чаргу спытаў аўдытар.
    1 Палтэргейст (адпаведна тлумачэнню якое даў больш за дзесяць гадоў таму акадэмік А. Вейнік, буйнейшы уфолаг Беларусі). У перакладзе са старажытнанямецкай азначае “шумны дух”. Праяўляецца гэты вядомы ўжо не адно тысячагоддзе эфект у вельмі разнастайных формах, што перашкаджае яго вывучэнню і разуменню.
    Кароткая характарыстыка: у доме ці каля яго ўзнікаюць шумы, галасы, грукат. Тэлепартуюцца розныя прадметы, выскокваюць электрапробкі, кавалкі паркета, згінаюцца і ламаюцца металічныя прадметы, б’ецца посуд, люстры, узрываюцца электралямпачкі і г.д.
    Чалавек можа адчуваць удары, казытанне, уколы, пераносіцца па паветры. Прадметы перамяшчаюцца скрозь сцены, шыбы, сценкі халадзільнікаў, не шкодзячы іх. У паветры могуць узнікаць струмені вады, каменне і г.д. Самазапальваецца папера, вопратка, гадзіннікі раптам пачынаюць спяшацца.
    На сценах, шыбах і паперы могуць з'яўляцца надпісы зневажальнага, пагражаючага ці інфармацыйнага характару. Чалавек можа ўступаць у кантакт з нябесным аб'ектам і атрымліваць адказы з мінулага, сучаснага і будучыні. У адказ на пастаўленае пытанне на сцяне ці дзвярах халадзільніка можа быць паказаны сюжэт, падобны да кінафільма з мінулага, сучаснасці ці будучыні.
    Матэрыя ці яе вытворныя аб'екты ўзнікаюць з нічога і вяртаюцца ў нішто.
    — Дык што? — пасля паўзы пацікавіўся рзнарцёр. — Будзеце вяртаць знаходку? Яны ж пагражаюць, бо, пэўна,выявілі прапажу.
    — He бачу,каму,— уздыхнуў разгублены гаспадар.
    — Можа,забярэце яе з сабой?Вы ж збіраецеся ў камандзіроўку. Там з гэтай штукай сыдзеце яшчэ і за экстрасэнса,— асцярожна пажартаваў рэпарцёр.
    — Я еду працаваць. Трэба карміць сям'ю.які з мяне экстрасэнс,ха-ха. Маё прызванне — лічбы.
    Рэпарцёр стаў збірацца.
    — Я пайду,— сказаў ён. — Бывайце.
    — Паслухайце, — спытаў яго гаспадар, — а чаму б вам не патрымаць гэты прадмет,— ён кіўнуў у бок экрана, — пакуль у сябе, паказаць якому прасунутаму электроншчыку. У вас жа шмат знаёмых. Потым сустрэнемся і ўсё абмяркуем. Да таго ж вы збіраецеся рыхтаваць сенсацыйны матэрыял.
    Рэпарцёр Кайра,які ўжо ўзяўся за ручку дзвярэй,затрымаўся, абдумваючы прапанову.
    — Што ж,давайце так і зробім,— урэшце сказаў ён. — Няхай гэтая рэч пабудзе пакуль што ў мяне. Я і сам хацеў вам прапанаваць такі варыянт. Я пагавару з тым-сім са знаёмых і паспрабую знайсці адказы на нашы пытанні. Жадаю вам удалай паездкі.
    — I яшчэ, — дадаў гаспадар, — гэтая штука літаральна звалілася мне на галаву, а яе ўладальнікі, магчыма,зараз,як і абяцалі.у Грэцыі.Мексіцы ці яшчэ дзе. Дык я не адказваю за тое,што яна захоўваецца ў мяне. Хіба не так?
    — Лагічна,— сказаў рэпарцёр і дадаў: — Што,стала крыху ніякавата?
    — Ці будзе захоўвацца некалькі дзён у вас, — працягваў гаспадар. — Урэшце,няхай ляжыць тут,вярнуся — разбяромся.
    — He,— падагульніў рэпарцёр,— я забяру. Вядома, на нейкі час.
    — Па-мойму,ніхто за ёй не прыйдзе. Адкуль ім ведаць,што яна ў мяне?І тым больш — у вас?А калі і даведаюцца — аддамо. Мне чужога не трэба.
    — Выдатна разумею вашы маральныя ваганні,— не ўтрымаўся ад іроніі рэпарцёр. — I, дарэчы, як яны збіраліся за гадзіну даляцець да Грэцыі?
    — Калі гэта яны — то такое магчыма.
    Аўдытар Пётра Саковіч вынес з залы прадмет, які яны абодва лічылі антэнай,і запакаваў яго ў пластыкавы пакет.
    — Як вярнуся,патэлефаную.
    — Бывайце, — развітаўся рэпарцёр, забраў пакет і выйшаў.