• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Прычына,на мой погляд,адна — сутыкненне Зямлі з невядомым касмічным а'бектам ці з адным з астэ-
    роідаў, маса якога складала прыкладна каля двух мільярдаў тон. Мяркую.такія сутыкненні непазбежныя і адбываліся на працягу мільёнаў гадоў не раз. Апошняе з іх — калі параўнальна невялікае па аб’ёму касмічнае цела абрынулася на Зямлю ў раёне Падкаменнай Тунгускі. Гэта адбылося 30 чэрвеня 1908 года. Тут я хачу зрабіць невялікае адступленне, якое непасрэдна тычыцца падзеяў таго часу. Дык вось, а сёмай гадзіне раніцы жыхары сібірскай факторыі Ванавара ўбачылі на небе асляпляльны шар,які пераўтварыўся ў агнявы слуп. Пачуўся моцны выбух, гук ад якога быў чутны на адлегласці ў тысяча двесці кіламетраў ад месца катастрофы. На плошчы ў радыусе трыццаць кіламетраў тайга была павалена. Каля чатырох гадзін пасля выбуху,на Зямлі адбывалася моцная магнітная бура. На актьінаметрычнай станцыі ў Каліфорніі адзначылі памутненне атмасферы і спад сонечнай радыяцыі, як пасля вулканічных вывяржэнняў. Але вось што цікава: за чатыры месяцы да Тунгускага выбуху над паўднёвым захадам,тэрыторыяй нашага краю,а менавіта пад Брэстам назіраўся V-падобны НЛА гіганцкіх памераў, які перамяшчаўся з усходу на поўнач. За дзевяць дзён да катастрофы неба над Еўропай пакрывалася яркімі каляровымі плямамі. Увогуле адзначалася напружанне ў прыродзе.абцяжаранае баліднай актыўнасцю,а таксама актыўнасцю аб'ектаў звыштонкага пазахранальнапазаметрычнага свету (фемтасвету),гэта значыць,неапазнаных лятаючых аб'ектаў.
    Традыцыйна маса Тунгускага метэарыта (вось толькі ці быў ён мтэарытам?) ацэньваецца прыкладна ў сто тысяч тон, а энергія выбуху — у 500-2000 атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму. Характар распаду гэтага НЛА (на вышыні 5-7 км) гаворыць пра тое, што касмічны аб'ект магчыма быў каметай ці гіганцкім плазмоідам, а не метэарытам. А магчыма і горш: як адзначалася вышэй — госцем з фемтасвету.
    Урэшце.Тунгускі НЛА быў адносна невялікім у параўнанні, напрыклад, з Юкатанскім монстрам ці астэ-
    роідам з рою Адоніса, якія значна раней знішчылі на Зямлі рэптыліі і мамантаў.
    Як гэта адбываецца?— задаў я сабе пытанне, і, пасля ўсемагчымых разваг і разлікаў, зрабіў наступныя высновы.
    Прыкладна на вышыні ў чатырыста пяцьдзесятпяцісот кіламетраў астэроід,хуткасць якога пры ўварванні ў атмасферу дасягае амаль пяцідзесяці кіламетраў у секунду, пачынае плавіцца.утвараючы свячэнне большае,чым свячэнне Сонца. Так як пераважная частка планеты пакрытая марамі і акіянамі, то цалкам верагодна.што вада і прыме на сябе першае сутыкненне з касмічным госцем. Далей тоўшча вады,а потым і зямная кара прабіваюцца ўдарам з сілай, якая пераўзыходзіць энергію выбуху сарака-пяцідзесяці тысяч атамных бомбаў хірасімскага кшталту. Затым адбываецца наймацнейшы выбух пухіра перагрэтай пары і раскалёнай магмы, якая рассейваецца ў атмасферы на драбнейшыя пылінкі. Парушаецца вось вярчэння Зямлі, і па большай частцы яе пракатваецца вадзяны вал вышынёй у два-тры кіламетры. Ён усё змывае на сваім шляху ў акіян і хавае пад слаямі глею.
    Але гэта яшчэ далёка не ўсё.
    Астэроід з такой хуткасцю працінае атмасферную абалонку (яна ўсяго толькі 8-11 км),што ў дзірку адразу ўрываецца касмічн;л холад,які спараджае ўраган неверагоднай магутнасці, тэмпература ўнутры якога становіцца як на ценевым баку Месяца — мінус сто шэсцьдзесят пяць градусаў па Цэльсію. Вось адкуль пад покрывам з ілу ўтвараецца вечная мерзлата.у якой і зараз зрэдку знаходзяць трупы дагістарычных жывёл. Мацнейшыя маразы ператвораць рэкі, азёры і нават моры ў суцэльнае шкло.але з-за выкідаў попла і лавы, хутка тэмпература зменіцца ў бок павышэння на дзесяць-пятнаццаць градусаў па Цэльсію. На некалькі тысяч год на небе не будзе бачна зорак і цемра абдыме планету.
    Прыкладна такі сцэнар чакае нас пры чарговым
    уварванні касмічнага госця, якое, магчыма, адбудзецца ў жніўні 2026 года.
    Зрэшты, пакінем убаку пытанне маральнасці такой небяспечна значнай для людства падзеі — ці адбудзецца яна і ці сутыкнецца астэроід з планетай — пакажа час. Значна важнейшым для нас становіцца пытанне выжывання і ўдасканалення белай расы: на маю думку,да 2026 года чалавецтва з дапамогай інжынераў-генетыкаў падзеліцца на касты накшталт старажытнай Індыі ці Расіі часоў прыгону. Калі толькі не перашкодзяць тыя мільярды галодных, неадукаваных, хцівых і прагных да разбурэння варвараў.якія пагубяць і сябе, і некалькі мільёнаў выбраных,штучна створаных да Ta­ro часу ў выніку развіцця генетыкі. А калі спраўдзіцца генетычная рэвалюцыя, а потым стане цалкам рэальным і працэс ажыўлення мёртвых,то на Зямлю ўвогуле можа прыйсці Вялікі Хаос. Як хутка прыйдзе такі час? Магчыма, на працягу жыцця ўсяго толькі аднаго пакалення. Вось тады і спатрэбяцца тыя мільёны ангелападобных людзей, каб давесці да завяршэння місію сучаснага людства з яго састарэлымі пастулатамі накшталт “свабода,роўнасць,братэрства” ці нават “Праца, сям'я, Радзіма”. З'явяцца новыя людзі і новыя каштоўнасці: “Новы чалавек, Сусвет, Вечнасць” — вось што, магчыма, будзе напісана на сцягах той,ужо недалёкай,будучыні.
    Ці здолее людства змяніць памылковы шлях, які цяпер вядзе яго ў бездань? Невядома. Ва ўсякім разе, яму спатрэбіцца вялікая этнічная “зачыстка”, на якую ў яго ўжо не хапае ўнутраных рэсурсаў. Вось тады і з'явіцца касмічны прышэлец. Будзе гэтая з'ява спантаннай ці штучна створанай — мы наўрад ці даведаемся.
    “А вы можаце уявіць,што ўсё напісанае ў якой ступені калі-небудзь спраўджваецца? — спытаў мяне ў канцы нашай кароткай гутаркі астранаўт В. — Пісаць пра нешта — гэта значыць задзейнічаць невядомыя нам сілы”.
    Так,я ведаю пра гэта.
    Частка 10. Анёл
    Я ўзнімаўся ўсё вышэй і вышэй. Бяздонны фрагмент зорнага неба расцілаўся нада мной. Знаёмыя сузор'і мігцелі над галавой. Сярод іх я лёгка разгледзеў Вадалея і Пегаса,Цмока і Блізнятаў,Кіта і Змяі,Геркулеса і Дзевы,а таксама сем яркіх бліскучых зорак сузор'я Вялікай Мядзведзіцы. Ходзяць чуткі,што некаторыя Серафімы, якія непасрэдна далучаны да Першапрычыны, дасягнулі ў сваіх вандроўках нават самых далёкіх галактык гэтага сузор'я,за аддаленымі зоркамі якіх ужо нічога няма.нават пустаты.бо яны знаходзяцца ад нас на адлегласці пятнаццаці мільярдаў светлавых гадоў. Там няма ўжо ні атама, ні электрона, ні кварка,ні часу. Гэта край Сусвету.
    А пакуль я ціха плыў над зямлёй: над гэтымі.вартымі жалю, будоўлямі, якія кампіліруюць збудаванні насякомых,нішчымнымі хатамі,гноем і страхам,нястрымнымі жаданнямі і марнымі надзеямі.
    Гэтыя людзі, што ўжо выводзяць свае недасканалыя лятальныя апараты ў космас — з безабароннымі целамі і смяхотна кароткім тэрмінам існавання, больш не могуць удасканальваць сябе, бо вычарпалі свае генныя магчымасці, а пакуль хлусяць, танчаць на бясконцых парадах і фестывалях,здараецца,ядуць адно аднае ў некаторых аддаленых горных вёсках і ў падвалах мегаполісаў, пераўтвараюць свае паселішчы ў гіганцкія сметнікі, забіваюць адзін аднаго, устанаўліваюць міны, спісваюць мільярды лістоў паперы лічбамі і літарамі,якія складваюць у словы,спілоўваюць і высякаюць цэлую фітацывілізацыю.забруджваюць моры, азёры і рэкі і знішчаюць іх насельнікаў, нараджаюць і кідаюць дзяцей, бясконца размаўляюць.губяць сябе алкаголем і наркотыкамі... і разглядаюць карцінкі.
    I ўсё-ткі гэтая трэцяя ад Сонца, паміраючая планета пакуль яшчэ невыказна, фантастычна цудоўная. Маючы паверхню ў болып як 510 мільёнаў квадратных кіламетраў, ахутаная спрыяльнай для існавання арганічных істотаў і жыцця атмасферай, пакрытая
    вялікімі акіянамі, лясамі, азёрамі і рэкамі, яна лёгка паварочваецца вакол сваёй восі за дваццаць тры гадзіны пяцьдзесят шэсць хвілін і чатыры секунды, a вакол Сонца — за трыста шэсцьдзесят пяць і дзвесце пяцьдзесят шэсць тысячных сутак. Усё на ёй,на гэтым блаславёным аазісе, створана для працы і адпачынку мудрых.каб яны сузіралі і любаваліся ўсім існым вакол сябе: ад кроплі дажджу да вывяржэння вулкана, ад дробнай мошкі да магутных кітоў,ды ўхвалялі Першапрычыну.
    Мы не можам наўпрост умешвацца ў справы людзей і ўплываць на іх, хіба толькі назіраць. Ходзяць чуткі.што аднойчы адзін з Анёлаў,які вандраваў з кароткаперыядычнай каметай Маркаса, кантактаваў з групай у некалькі дзесяткаў чалавек, што доўгі час, змяняючыся.адсочвалі нябеснае цела. Гэта былі сябры адной з распаўсюджаных сектаў, і, на жаль, сярод іх аказаліся некалькі сенсітываў.якія ўвайшлі з ім у кароткі, нескардынаваны дыялог і памылкова вырашылі,што гэта касмічны карабельД што іх запрашаюць да сябе. У выніку ўсе яны скончылі жыццё самагубствам.
    Hi я,ні хто іншы не ведаем, навошта створаны гэты Сусвет і, магчыма, ніколі не даведаемся. Адпаведна прынятых меркаванняў,на некаторыя пытанні мы не толькі не можам адказаць,але нават не маем права іх ставіць. Іншыя з іх хутчэй адносяцца да галіны чыстых загадак, і іх проста немагчыма патлумачыць,таму што знішчана ўся пачатковая інфармацыя.
    Такім чынам, Сусвет павінен быць у большай ці меншай ступені такім,якім ён ёсць,хоць бы таму,што мы існуем у ім.
    •к-к-к
    ...Раптам я заспяваў. Гэта здарылася са мной упершыню і даволі нечакана, бо я не дапускаў і думкі, што калі-небудзь змагу стаць, хоць на хвіліну, песнапеўцам і пяюном Першапачатковай
    Прычыны. Песня мая адзінока загучала ў небе, запаўняючы сабой яго нікчэмна малую частку,і ляцела далей.
    Я спяваў, і, магчыма, у гэтую хвіліну мяне пачулі ўсе сенсітывы Сусвету: птушкі ў сваіх гнёздах на балотах і дрэвах.звяры і рыбы,а таксама кіты.якія павольна падымаюць і апускаюць свае магутныя целы ў цёплых водах Гальфстрыма, сланы ў афрыканскіх саванах.і Анёлы на ўсіх планетах,астэроідах і каметах.
    ***
    Я спяваў...
    ***
    Галактыка “Млечны Шлях” уяўляе сабой сферычную сістэму з прыкладна 2 X 1011 зорак, агульнай масай не менш як 3 х 1044 г, ці каля 1200 млрд. мас Сонца. Большая частка яе знешніх абласцей складаецца з цёмнага рэчыва, роля якога дагэтуль невядомая. Хутпкасць варочання рэчыва Галактыкі вакол галактычнага цэнтра дасягае 300 км/сек. Дыяметр “Млечнага Шляху” каля 1023 см, узрост, па меншай меры, 1010 гадоў. У цэнтры “Млечнага Шляху”, што знаходзіцца ў сузор'і Стральца, па меркаваннях, існуе звышмасіўная “чорная дзірка”, а сам цэнтр рухаецца адносна бліжэйшых галактык (а ўсе яны разбягаюцца ў розныя бакі) з хуткасцю 50-80 км/сек. Адлегласць да яго ад Сонца складае 8,5 кпс (1 кпс = 1000 пс), а адлегласць у 1 пс святло праходзіць за 3,26 года.