Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
— Паведаміце,адкуль вы і мэту вашага з'яўлення!
Незнаёмец раптам узняў руку,і адразу на борце паветранага апарата наступіла цішыня.
— Вы хочаце ведаць,адкуль мы?— спытаў ён ненатуральна акцэнтаваным голасам і адказаў: — Мы адтуль.скажам так,дзе няма дажджу!
— Няма чаго?— па-дурному перапытаў афіцэр і адразу сарваўся на крык. — Загадваю: прызямляйцеся і прад'явіце вашы дакументы і паўнамоцтвы!
— Мы праляцелі трыста восемдзесят чатыры тысячы чатырыста кіламетраў не для таго.каб слухаць чыесьці загады. Тут загадваем мы!
Голас незнаёмца, з яўным акцэнтам, быццам штучны.разносіўся на ўсю плошчу.
— 3 якой мэтай вы — і адкуль? — зноў закрычаў, ужо злуючыся,афіцэр.
Паветраны вандроўнік кіўнуў галавой,нібы згаджаючыся,каб адказаць міліцыянту.
— Тлумачу,— гучна.але па-ранейшаму амаль пазбягаючы сэнсу,сказаў ён,— мы тут аглядаем месца для правядзення свята! Вам жа даўно не хапае парада кахання,рок-канцэрта ці якога гіпер-шоу,хіба не так?Мы ўсё агледзім і зробім адпаведныя разлікі і высновы. У вас будзе свята! Мы разносім святы па ўсім свеце. Праз гадзіну мы будзем у Грэцыі.пасля ў Мексіцы, a потым у Аўстраліі!
— Гэтае правядзенне свята скаардынавана з выканкамам.з уладай?— недаўменна запытаў афіцэр. — Чаму вы не прыземліцеся і не пакажаце дакументы.якія пацвярджаюць вашыя паўнамоцтвы?
Рэпарцёр Багдан Кайра ўбачыў.як у гэты самы час
да лесвіцы,якая яшчэ звісала ўніз з супрацьлеглага боку кабіны, па знаку старэйшага — той, пэўна, кіраваў усімі сілавікамі — кінуўся аператыўнік у цывільным. Ен спрытна ўскараскаўся па лесвіцы і пасунуўся ў кабіну, дзе яму адразу аказалі супраціўленне і пачалі выпіхваць вонкі. Рэпарцёр Кайра са здзіўленнем пабачыў,што аператыўніку супрацьстаяць дзіўнаватыя асобы,так,менавіта дзіўнаватыя: з ненатуральна пукатымі вачыма, нізкарослыя, з доўгімі рукамі і безвалосымі, нібы паголенымі,бліскучымі галовамі. Аператыўнік — яму на дапамогу ўжо караскаўся наверх другі — хапаўся за поручні,розныя рэчы ў кабіне.але ягоныя рукі лёгка аддзіралі і выціскалі нязванага госця назад, на лесвіцу, прычым ногі аператыўніка ўсё яшчэ знаходзіліся на першай яе прыступцы. Урэшце ён абваліўся і пасунуўся ўніз,збіўшы свайго напарніка, які яшчэ толькі падымаўся наверх. Рукамі ён, пэўна, захапіў у кабіне кавалак провада, на канцы якога матляўся колападобны прадмет,і разам з усім гэтым набыткам паваліўся на асфальт. Дзверцы кабіны захлопнуліся. Колападобны прадмет выпаў з рук абмяклага аператыўніка і пакаціўся ўбок. Рэпарцёр зрабіў некалькі здымкаў. Пэўна, аднекуль зблізу пад'ехала машына хуткай дапамогі, бо, выкліканыя па рацыі, да збітага аператыўніка ўжо накіроўваліся, прадзіраючыся праз натоўп.медыкі.
Рэпарцёр Багдан Кайра зноў зрабіў некалькі здымкаў. Ён аніяк не могзнайсці ва ўсіх дзеяннях,сведкамі якіх зрабіўся,нейкага асэнсаванага,лагічнага стрыжня. За гадзіну ў Грэцыю?Але ж гэта немагчыма.
— У нас бракуе часу. Хочаце — падыміцеся да нас! — між тым гучна запрасіў міліцыянта вандроўнік. Ён па-ранейшаму стаяў у праёме кабіны гелікаптэра, толькі з другога боку ад лесвіцы.
Але афіцэр рашуча адмовіўся.
— Спускайцеся і захапіце дакументы! — крыкнуў ён. — He забудзьцеся пра паперы!
Незнаёмец памахаў рукой натоўпу.
— Мы хутка адлятаем! — пракрычаў ён. — Пажа-
даю вам свята! А зараз — мы скінем баласт! У Грэцыю! Так,у Грэцыю!
Тут амаль што на галовы разявак паляцелі розныя прадметы: выкарыстаныя пакеты, пустыя пластыкавыя бутэлькі, папера, поліэтыленавыя мяшкі з невядомым напаўняльнікам колеру зямлі,некалькі бананаў, смецце і іншы прэцыпітат1.
1 Прэцыпітат (лац. praecipitatus) — скінутае ўніз.
Бліскучае колца,якое крыху раней выхапіў з кабіны гелікаптэра пры адступленні аператыўнік,трошкі пракаціўшыся, павалілася на бок якраз ля ног мужчыны, які стаяў пад клёнам, нагамі на бардзюры,і трымаўся рукой за галіну. На плошчы,дарэчы,раслі каля дзесятка такіх напаўдэкаратыўных дрэваў. Мужчына нахіліўся, падняў прадмет і пачаў яго разглядаць. Рэпарцёру Багдану Кайры.які бачыў усю гэтую імклівую сцэнку, прыгадалася, быццам ён калісьці сустракаў мужчыну, што стаяў зараз пад дрэвам, са здзіўленнем узіраючыся то ў неба,то ў колца ў сваіх руках. Ён пакапаўся ў памяці, а паколькі памяць у яго была вострая, прафесіянальна адточаная і заўжды гатовая служыць гаспадару,то ўспомніў: мужчыну звалі Пётра Саковіч.
Пётра Саковіч быў свабодным аўдытарам, і не абыякім,а ціхай гарадской знакамітасцю. Рэпарцёр Кайра некалькі месяцаў таму бачыў яго на нейкай прэзентацыі і нават перакінуўся некалькімі словамі,дамаўляючыся на інтэрв'ю.
Адразу пасля гэтых, не зусім вытлумачальных у сэнсе логікі.падзей незнаёмец у паветры зачыніў за сабой дзверцы кабіныД гелікаптэр імкліва ўзняўся ў неба. Хуткасць,з якой ён набраў вышыню і знік — прычым лопасці вінтоў круціліся амаль на тых жа абаротах, калі гелікаптэр вісеў над плошчай — надзвычай уразіла рэпарцёра Багдана Кайру. Увогуле ад убачанага ў яго душы засталося нейкае прыкрае пачуццё — гэтыя бутэлькі, смецце, бананы, у рэшце рэшт. Ён пашу-
каў вачыма аўдытара Пётру Саковіча, але таго ўжо не аказалася ля дрэва, увогуле натоўп разыходзіўся, многія ішлі ў разгубленым маўчанні. Рэпарцёр Багдан Кайра засунуў фотаапарат у сумку і, падумаўшы нейкую хвіліну,рушыў да станцыі метро,якая была побач, — так было хутчэй дабірацца дадому. Ён набыў у касе некалькі жэтонаў, пасля чаго спусціўся на эскалатары на Кальцавую лінію, каб даехаць да патрэбнага прыпынку. Рэпарцёр зайшоў у вагон. Дзесяткі тры людзей сядзелі на лаўках. Некалькі чалавек стаялі.трымаючыся за поручні. Зайшла папрашайка, як адзначыў сам сабе назіральны Багдан Кайра.з муляжом дзіцёнка на руках, загорнутым у рознакаляровыя лахманы,і пачала паволі рухацца ў праходзе. Некаторыя пасажыры давалі ёй дробныя грошы. Рэпарцёр адвярнуўся і пазяхнуў,але раптам звярнуў увагу на групу з трох чалавек,якія сядзелі ў самым канцы вагона: двое мужчын побач і жанчына насупраць. На іх былі аднолькавыя бейсболкі, цёмныя сонцаахоўныя акуляры, курткі са знакам фірмы “Nike”, светлыя парусінавыя нагавіцы і красоўкі. Яны сядзелі ненатуральна прама, моўчкі і глядзелі перад сабой. Рэпарцёр Кайра уздрыгнуў ад нечаканасці — усе трое,напэўна,былі з таго самага гелікаптэра, які вісеў нейкі час над плошчай,ён пазнаў іх,памылкі быць не магло. Рэпарцёр Кайра азадачана падумаў пра тое.што гелікаптэр па нейкіх прычынах чамусьці не ўзяў назад на борт трох сваіх пасажыраў, дзіўным было і тое,што ніхто з прысутных на плошчы,пэўна,не звярнуў і не зверне.вырашыў рэпарцёр.на гэта ўвагі. Людзі ўвогуле хутка ўсё забываюць.
Раптам усе трое, нібы па камандзе, павярнулі галовы ў яго бок. Рэпарцёр Кайра не бачыў іх вачэй за цёмнымі шкельцамі акуляраў,але чамусьці быў упэўнены — глядзяць менавіта на яго. Ён таксама быў упэўнены, што паміж ім і трыма незнаёмцамі імгненна ўзнік таямнічы, неасэнсаваны кантакт, і не толькі візуальны. Рэпарцёр Кайра адчуў пачуццё не тое што страху — чаго, урэшце, яму баяцца, — а няўлоўнай трывогі. Падумаўшы некалькі секунд — увесь гэты час незнаёмцы
быццам вывучалі яго,— ён павярнуўся і выйшаў з вагона — быў якраз прыпынак. Краем вока ён убачыў, як уся тройца зноў вярнулася ў першапачатковы стан: двое мужчын побач і жанчына насупраць ужо сядзелі, гледзячы.як і раней,прама перад сабой. Але рэпарцёр Кайра не быў бы рэпарцёрам.каб не паспрабаваў дакапацца да ісціны,і таму імкліва зайшоў у вагон,толькі ў суседні, адкуль яму праз шкло была добра бачна ўся кампанія. Пасажыраў у вагоне па-ранейшаму было якраз у межах нормы — ён сеў, асцярожна выцягнуў з сумкі фотаапарат і пачаў назіраць за чужынцамі. Праз падвойнае і адносна чыстае шкло вагонаў рэпарцёр Багдан Кайра вывучаў іх твары і неўзабаве зрабіў для сябе некалькі высноў. Твары мужчын і жанчыны былі падобныя адзін да аднаго нават у самых дробных дэталях. Падабенства было такое,быццам некалькі фотаздымкаў зрабілі з аднаго негатыва. Усе трое былі па-ранейшаму нерухомыя і не абменьваліся паміж сабой нават словам. Папрашайка з муляжом у руках,між тым, рухалася па вагоне далей і неўзабаве падышла да тройцы, за якой назіраў рэпарцёр. У наступнае імгненне здзіўлены рэпарцёр убачыў,як жанчына — адна з траіх незнаёмцаў — схапіла папрашайку за руку, і тая ўскрыкнула,мусячы вырвацца.але не здолела. Другой, свабоднай рукой,незнаёмка тарганула за лахманы.і ўсе ўбачылі, што замест дзіцёнка папрашайка трымае старую,падрапаную ляльку з адламанай нагой.
Здавалася, факт з'яўлення штучнага дзіцяці выклікаў у таямнічых незнаёмцаў здзіўленне і зацікаўленасць, але на іх тварах нічога такога не адбілася. Нават тады, калі нахабная папрашайка з брыдкай лаянкай кінула не патрэбную больш ляльку і замахнулася на маладую жанчыну свабоднай рукой. Але далей замаху нічога не адбылося, бо яна раптам адхіснулася, быццам ударылі яе, спалохана віскнула і кінулася да выхаду. Якраз аб’явілі прыпынак, цягнік спыніўся, і папрашайка выбегла вонкі. 3 нямой цікаўнасцю тройца пачала разглядаць кінутую ёю ляльку.
Заціснуўшыся ў кут вагона, заінтрыгаваны Багдан Кайра імкліва зрабіў некалькі здымкаў усіх траіх і адразу схаваў фотаапарат, каб не прыцягваць увагі пасажыраў. Падобна на тое, што яго манеўр застаўся незаўважаным, вырашыў ён. Рэпарцёр Кайра зноў пачаў узірацца ў твары кожнага з тройцы. Ён злавіў сябе на думцы,што рэдка назіраў што-небудзь больш таямнічае і цікавае. Хто яны?Адкуль?Навошта сышлі з гелікаптэра і куды едуць?Якія ў іх мэты?Гэтыя пытанні прымушалі яго сядзець у вагоне, нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шмат часу. Ён з вялікім здзіўленнем адзначыў для сябе.што здзейсніў ужо дзве поўныя паездкі па Кальцавой лініі, і цягнік рушыў ужо на трэцюю. Дзіўныя пасажыры,тым не менш,здавалася,і не збіраліся пакідаць вагон. Маладая жанчына,адна з іх, траіх,між тым.падабрала з падлогі знявечаную ляльку, і ўсе трое пачалі яе моўчкі разглядаць. Той-сёй з прысутных у вагоне назіраў за тройцай,чакаючы,што будзе далей. Але нічога не здарылася, акрамя таго, што жанчына расшпіліла сваю сумку-рукзак і, пад маўклівае здзіўленне вагона,паклала туды ляльку.
Час ішоў. Рэпарцёр Кайра зірнуў на гадзіннік. Нешта ў падзеях, якія паволі разгортваліся перад ім, не вязалася паміж сабой. “Можа,гэта тэрарысты?— меркаваў азадачаны рэпарцёр. — А можа, вар'яты? Але вар'яты не лётаюць у гелікаптэрах. А тэрарыстам наўрад ці патрэбна гадзінамі катацца ў метро без аніякай бачнай мэты”.