Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Так прайшло яшчэ колькі часу. Рэпарцёр Багдан Кайра зноў зірнуў на гадзіннік і ўбачыў,што ішла ўжо адзінаццатая гадзіна. “Але ж метро праз паўтары гадзіны зачыніцца, — думаў ён, — Цікава, куды тады падзенуцца чужынцы з таямнічага гелікаптэра?”
Раптам,нібы падслухаўшы яго думкі.уся тройца,разам.як па камандзе,паднялася са сваіх месцаў. Цягнік прыпыняў ход — гэта быў,як паведаміў аб'яўнік.чарговы прыпынак: станцыя “Берасцянская”. Чужынцы разам падышлі да дзвярэй. Рэпарцёр Кайра бачыў іх ненатуральна прамыя спіны. Ён зноў зрабіў некалькі
кадраў праз шкло і,пачакаўшы,выйшаў услед за імі. У рэдкім натоўпе ён рухаўся за тройцай незнаёмцаў,якіх было лёгка назваць па аднолькавых бейсбольных кепках.
Чужынцы падняліся, між тым, па эскалатары і выйшлі на паверхню, дзе неўзабаве апынуліся на вуліцы,якая,як вызначыў іх назіральнік,мела назву — Індустрыяльная. Рэпарцёр Кайра ведаў гэты раён горада. Было яшчэ не зусім цёмна, але ліхтары на слупах ужо запаліліся. У іх святле рэпарцёр Багдан Кайра ўбачыў.як усе трое перайшлі на іншы бок вуліцы. Рэпарцёр з немалым здзіўленнем адзначыў,што яны паранейшаму не размаўлялі паміж сабой. Праехаў аўтобус.які закрыў усіх траіх ад яго на дзве-тры секунды. Калі агляд зноў адкрыўся, на вуліцы нікога не было. Схавацца тройца нікуды не магла,паехаць на чымсьці — таксама. Гэтыя дзіўныя і загадкавыя вандроўнікі... проста зніклі.
II.	Фрагмент прэцыпітату
У кожным горадзе, нават самым малым, заўсёды знойдзецца некалькі чалавек, якія ўяўляюць пэўны інтарэс у тым ці іншым аспекце,і інтарэс той яны звычайна не афішыруюць і на чужыя вочы не надта выносяць.
Адным з такіх людзей быў аўдытар Пётра Саковіч. Нельга сцвярджаць.што Пётра Саковіч любіў сваю прафесію (па адукацыі ён быў эканамістам), але аўдытарства дазваляла яму зарабляць неблагія грошы.вядома, калі яго імя ўжо мела такую-сякую вагу,а Саковіч у гарадскім фінансавым свеце карыстаўся трывалай і ўстойлівай рэпутацыяй,— вось ён і мог дазволіць сабе не “падвязвацца” да якой уяўнай фірмы і сядзець там з раніцы да вечара, а быць нечым накшталт вольнага мастака. Добры аўдытар,які прафесійна граматна падгоніць паперы, “абсячэ” фінансавыя “хвасты” і “вушы" для такога небяспечнага стварэння.як падатковая інспекцыя,і тым самым зберажэ фірме капітал, KamTye дорага. Адна такая праверка.на якую аўдытар Са-
ковіч вырываў са свайго жыцця некалькі дзён,давала яму магчымасць бязбедна праіснаваць на заробленыя грошы месяц,а то і два,а мог бы і больш,часам меркаваў ён. Саковіч быў усё-такі даволі сціплым і ашчадным чалавекам.
Раз-пораз аўдытар Саковіч дазваляў сабе разгрузачны шпацыр па горадзе. Прафесія вымушала яго захоўваць ясны розум і свежую галаву з нармальнымі сасудамі, інакш ён доўга не вытрымаў бы: мець справу з бясконцымі лічбамі — каго хочаш “выб'е з сядла”.
На цэнтральнай плошчы аўдытар Пётра Саковіч перадусім апынуўся амаль што выпадкова. Ён са здзіўленнем назіраў за гелікаптэрам над ёй і таму рушыў бліжэй і апынуўся амаль што ў цэнтры падзей, якія не мог вытлумачыць з пункту гледжання звычайнай логікі. Круглы прадмет,які аказаўся ў яго руках, таксама не зусім укладваўся ў лагічны ланцужок: ён быў невялікіх памераў, прыкладна з веласіпедную “зорку”, але зусім лёгкім. Ад прадмета адыходзіў і матляўся эластычны, быццам дротавы, атожылак, падобны да кабеля, на канцы якога было нешта накшталт штэкера. Усё гэта аўдытар Саковіч добра разгледзеў, і паколькі гелікаптэр знік, натоўп разыходзіўся,а аператыўніка, як ён бачыў, забрала хуткая дапамога,то захапіў прадмет з сабой.сунуўшы ў пластыкавы пакет.
Дома аўдытар Саковіч спачатку прыгатаваў сабе паесці (жонка і непаўналетняя дачка яго адпачывалі на лецішчы і павінны былі вярнуцца толькі з халадамі), потым нейкі час сядзеў на канапе,праглядваючы газеты, зрабіў некалькі тэлефонных званкоў і, урэшце, натрапіў вачыма на свой здабытак.
За вокнамі ўжо сцямнела. Круглы прадмет з гутаперчавым атожылкам-апендыксам заканчваўся штэкерам.чым жа яшчэ ён можа заканчвацца,раздумваючы над знаходкай, якая так нечакана дасталася яму, разважаў аўдытар Саковіч. Сама антэна — а што,як не яе.трымаў ён у сваіх руках — была надзвычай лёгкая,
з незнаёмага, на першы погляд.металу, з зубчыкамі па краях, унутры якіх віднеліся ўкрапіны крышталепадобнай формы.
Аўдытар Саковіч падключыў антэну да тэлевізара — штэкер,хаця і з патугай.але стаў на месца,— уладкаваўся ў крэсле і пстрыкнуў пераключальнікам настройкі.
Экран засвяціўся. Рэзкая светлавая паласа перарэзала яго па вертыкалі. Злева на экране аўдытар Саковіч пабачыў карцінку: зусім незнаёмы яму змрочны пейзаж — безжыццёвая ўпадзіна да самага далягляду, на пачатку аточаная невысокімі гарамі, таксама без прыкмет расліннасці. Над усім зеўрала чорнае неба,абсыпанае бліскучымі зоркамі. А над даляглядам завіс вялікі шар у блакітным ззянні.
Аўдытар Саковіч угледзеўся больш уважліва ў малюнак неба і ў выяву шара і пазнаў — гэта была Зямля. Ен нават добра распазнаў абрысы кантынентаў. Няйнакш знята амерыканскімі астранаўтамі ў час наведвання Месяца, — падумаў ён, але раптам наструніўся і знерухомеў.
Пейзаж быў натуральны. Мігцелі зоркі на чорным правале неба. Потым выбухнуў успышкай пры падзенні метэарыт. Але гэта было не ўсё. Адзін з некалькіх цыгарападобных аб'ектаў, якія аўдытар Пётра Саковіч прыняў спачатку за масіўныя камяністыя глыбы, раптам нібы ажыў, распаўсюджваючы вакол сябе свячэнне,узняўся ў вышыню і нязвыкла хутка знік за чорнай сцяной далягляду.
Ажыла і другая палова экрана. ГІа ёй аўдытар Саковіч са здзіўленнем убачыў краявід Зямлі з вышыні птушынага палёту: лесапаласу.чыгунку з цягніком на ёй,звілістую стужку ракі і,урэшце,панараму незнаёмага горада. Пётра Саковіч схадзіў на кухню,дзе зрабіў сабе бутэрброд.а калі вярнуўся.адна палова экрана была пустая. Аўдытар Саковіч уладкаваўся ў крэсле і пасунуўся з ім бліжэй да дысплея. I адразу ўсе выявы на ім зніклі.а замест іх з'явіўся партрэт яго самога ў атачэнні хутка змяняючыхся надпісаў на незнаёмай
мове і зусім незнаёмымі яму літарамі, якія нагадвалі іерогліфы,і таблічка з лічбамі:
1.073270.
Апошнія дзве лічбы імкліва мяняліся ў адваротным адліку.
70
69
68
67
66
65...
Пётра Саковіч знерухомеў. Партрэт на дысплеі, у якім ён пазнаў сябе.раптам знік,а замест яго ўзнікла выява квартала,у якой аўдытар Саковіч з цяжкасцю і са здзіўленнем пазнаў месца, дзе ён нарадзіўся і жыў да цяперашняга часу,хіба што месца гэта было перасунута ў мінулае. На экране ён убачыў вуліцу мінулага дзесяцігоддзя,па якой хадзілі людзі,апранутыя па модзе тых часоў,ездзілі “аўто”,якія зараз ужо наўрад ці сустрэнеш на дарогах.прамільгнула і сышла з кадра яшчэ зусім маладая суседка, якая даўно, як ён ведаў, памерла,але Пётра Саковіч пазнаў яе.
Ён папстрыкаў пераключальнікам,але па ўсіх праграмах было аднолькавае: выява квартала. Аўдытар Саковіч пачакаў яшчэ,а потым выцягнуў штэкер і пераключыўся на сваю, хатнюю антэну. У вушы адразу ўварваліся істэрычна-бадзёрыя галасы рэкламнага роліка пра нейкі сродак ад перхаці. Дзіўна, вырашыў ён і выключыў тэлевізар,бо яму стала ніякавата.а па спіне прабег халадок страху. Некалькі дзён Пётра Саковіч не падыходзіў да сваёй знаходкі і нават не ўспамінаў пра яе,пакуль не пачаў у кватэры некаторыя нязначныя перастаноўкі і дробны рамонт. Давялося вырашаць лёс антэны: выкінуць малапрыгодную рэч адразу на антрэсолі ці спачатку паказаць яе знаёмаму тэхніку-інжынеру. Аўдытар Саковіч падумаў і на ўсялякі выпадак вырашыў зноў падключыць антэну да тэлевізара.
Паўза.
На экране, як і ў мінулы раз, узнік знаёмы з дзяцінства квартал. Раптам Саковіч уздрыгнуў ад нечаканасці: ён зноў убачыў сябе — малога.з ранцам за спінай і,пэўна,на шляху ў гімназію.
План стаў буйным,і Саковіч пабачыў сябе пасталелым,студэнтам,з жонкай,потым з дачкой,цяперашняга,і — нечакана — у ложку,з ненатуральна адкінутай галавой.але тут экран зацямніўся,а потым на ім зноў з'явілася звыклая мітусня з краявідамі. Пётра Саковіч устрывожыўся: што там было.на экране,чаму яго выява пададзена ў такой дзіўнай позе?Ён папстрыкаў яшчэ пераключальнікам, але безвынікова, і праз некалькі хвілін увогуле выключыў тэлевізар.
Зазваніў тэлефон. Аўдытар Саковіч зняў слухаўку і адазваўся. Званіў рэпарцёр Кайра. Аўдытар Саковіч адразу ўспомніў энергічнага маладога чалавека, які колькі месяцаў таму браў у яго інтэрв’ю.
— Я бачыў вас на плошчы, — адразу ўвёў у курс справы рэпарцёр. — У той дзень, калі вы назіралі за гелікаптэрам. Памятаеце?
— Так,памятаю.
— Я таксама быў там. Толькі далекавата ад вас,хацеў вас пасля затрымаць, каб пагаварыць, але не знайшоў у натоўпе.
— Вы маеце рацыю,— сказаў аўдытар Саковіч,— я люблю гуляць па горадзе і сапраўды быў тады на плошчы. Дык пра што вы хацелі пагаварыць?
— He па тэлефоне,— пасля паўзы адказаў рэпарцёр. — Калі вы не супраць.я днямі заеду да вас пасля працы. Мне па дарозе. У мяне ёсць ваш пеленг,да таго ж, мы сустракаліся.
— Добра, — згадзіўся Пётра Саковіч. — Але вы павінны ўлічыць, што я зараз вельмі заняты па сваіх справах і хутка мушу ўвогуле з'ехаць у камандзіроўку ці на лецішча.
— Тады сёння?
— Няхай так.
Аўдытар Саковіч паклаў слухаўку і зноў заняўся лічбамі. Потым ён адказаў на некалькі тэлефонных
званкоў і тэлефанаваў сам. Неаднойчы ён лавіў сябе на жаданні зноў уключыць тэлевізар з набытай такім дзіўным чынам антэнай,але стрымаўся.
Прыкладна праз гадзіну ў дзверы пазванілі,і рэпарцёр Кайра зайшоў у вітальню.
— Я не буду аднімаць ваш час,— адразу пачаў ён прабачацца перад гаспадаром,— але пагаварыць трэба. I неадкладна.
— Заходзьце ў залу і сядайце ў крэсла. Я зраблю гарбаты.
Але рэпарцёр Кайра не стаў уладкоўвацца ў крэсла, а пайшоў следам за гаспадаром,адначасова выкладваючы таму свае думкі.
Справа ў тым, пачаў даводзіць аўдытару рэпарцёр Кайра,што ён сам не адчувае лагічнай паслядоўнасці і сэнсу ў падзеях мінулага тыдня, пачаткам якіх было прыбыццё невядомага гелікаптэра. Можа, спадар Пётра.які апынуўся на месцы падзей раней за яго,растлумачыць.што ўсё тое азначала?
— Але я і сам губляюся ў здагадках,— адказаў гаспадар. — Паветраныя вандроўнікі (а як іх яшчэ назваць?) казалі пра рэкагнасцыроўку месца для нейкага будучага свята,плялі абы-што,быццам яны прыляцелі з Месяца,але ж гэта лухта. Шрубалёты не лётаюць на Месяц.