Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Адказ: Але. Я растлумачыў ім,што гэта значыць нагрэць ваду да ста градусаў па Цэльсію.
Пытанне: Пра што яшчэ яны пыталіся?
Адказ: Пра тэмпературу нагрэву вады.
Пытанне: Што іх цікавіла?
Адказ: Што значыць “па Цэльсію”.
Пытанне: I вы тлумачылі ім такія агульнавядомыя рэчы?
Адказ: Так. Я іх баяўся.
Пытанне: Чаму?
Адказ: Я не ведаю.
Пытанне: Вы кажаце,яны прыйшлі да вас ноччу,а другой гадзіне. Іх хто-небудзь бачыў,акрамя вас?Дзяжурны ўрач, медсястра?
Адказ: Мяркую,што не. Мне б сказалі.
Пытанне: Як вы гэта растлумачыце?
Адказ: Увогуле не магу растлумачыць.
Пытанне: Што адбылося пасля таго.як вы скончылі гаварыць пра тэмпературу вады?
Адказ: Яны запатрабавалі ад мяне,каб я нікому не казаў пра іх візіт. МаўляўДнакш яны здзейсняць прысуд.
Пытанне: Які прысуд?
Адказ: Да знішчэння. Яны ж раней пагражалі знішчыць мяне.калі я не аддам ім сінтэзатар.
Пытанне: Яны больш не патрабавалі гэтага?
Адказ: Патрабавалі.
Пытанне: У якой форме?
Адказ: У жорсткай. Я баяўся.
Пытанне: Як “у жорсткай”?Патлумачце.
Адказ: Адзін з мужчын сказаў, каб я падаў яму кіпяцільнік.
Пытанне: Вы падалі?
Адказ: Я адмовіўся,думаў,яны будуць мяне катаваць.
Пытанне: Што было далей?
Адказ: Ен сам узяў яго.
Пытанне: I што?
Адказ: Я ўбачыў, як кіпяцільнік у яго руках расплавіўся. Метал сцёк і прапаліў дзіркі ў ленолеуме. Я адчуваў пах палёнага і бачыў дым.
Пытанне: Кіпяцільнік быў доўга ўключаны ў сетку?
Адказ: У тым-жа і справа,што зусім не ўключаны. Ён трымаў яго ў руцэ.
Як па камандзе.абодва наведвальнікі нахілілі галовы і пачалі аглядаць падлогу, на якой адразу знайшлі прапаленыя дзіркі. Афіцэры моўчкі пераглянуліся і ўгледзеліся ў твар агента.
Пытанне: Што вы пра ўсё гэта думаеце?
Адказ: Яны забаранілі.
Пытанне: Забаранілі што?
Адказ: Думаць.
Пытанне: Але ж як можна забараніць думкі?
Адказ: Яны сказалі.што ўсё павінна быць захавана ў тайне.
Пытанне: Што — усё?
Адказ: Наша размова і тое,што я бачыў.
Пытанне: Што адбылося пасля?
Адказ: Яны паўтарылі.каб я аддаў сінтэзатар.
Пытанне: Але ж у вас яго не было?
Адказ: Так.
Пытанне: I што?
Адказ: Мне зрабілася страшна,але я пераадолеў сябе і зноў паслаў іх...
Пытанне: Іх рэакцыя?
Адказ: Адзін з іх,той,хто расшпіліў рукаў.увесь час трымаў зброю.
Пытанне: Як яна выглядала?
Адказ: Бліскучая трубка, прышпіленая да локцевага згібу.
Пытанне: Зброя была выкарыстана?
Паўза.
Твар агента пакрыўся дробнымі кропелькамі поту. Губы задрыжэлі.
Адказ: Так.
Пытанне: Што вы адчулі?
Адказ: Я пабачыў светлавую ўспышкуД больш нічога.
Пытанне: Адчулі боль,апёк,прыступ страху?
Адказ: Нічога.
Пытанне: Вы бачылі.як яны пайшлі?
Адказ: He.
Пытанне: Чаму?
Адказ: Пэўна.я быў у непрытомнасці.
Пытанне: Вы спалі?
Адказ: Я не памятаю,я...
Раптам агент расплюшчыў вочы і памкнуўся падняцца на здаровай руцэ.
— Што са мной?— з цяжкасцю спытаў ён.
— Нічога,адпачывайце.
Наведвальнікі зірнулі на свае гадзіннікі.
— Паўгадзіны прайшло,нават больш,— сказаў адзін з іх.
— Сорак тры хвіліны,— удакладніў другі.
Той.хто назваўся каардынатарам, падышоў да дзвярэй і расчыніў іх.
— Доктара сюды! — паклікаў ён.
Адразу зайшоў заклапочаны доктар і схіліўся над агентам.
— Усё нармальна?
— Піць! — сказаў агент.
Адзін з афіцэраў выключыў дыктафон і схаваў яго ва ўнутраную кішэню пінжака. Абодва развіталіся з хворым і выйшлі.
IV. Падманлівая цішыня
Пасля гутаркі з аўдытарам Саковічам рэпарцёр Кайра вырашыў праявіць фотаплёнку з матэрыялам,
які быў ім зняты на плошчы і ў вагоне “падземкі”. Ён нават не пайшоў у рэдакцыю, дзе меў фоталабараторыю,а зрабіў усё дома. Здымкі гелікаптэра чамусьці не атрымаліся.на іх амаль нічога нельга было разабраць: чорныя плямы на шэрым фоне. Затое выявы чужынцаў у аднолькавай вопратцы ўзніклі на фотапаперы даволі выразна: асабліва тыя некалькі кадраў.якія Barflan Кайра здымаў у метро праз шкло вагона. Выцягваючы іх пінцэтам,рэпарцёр спачатку вырашыў.што сапсаваў іх,ці папера была не зусім якасная,але калі праявіў усе і высушыў — вельмі здзівіўся: галовы ўсіх траіх акружаў зеленаваты фасфарасцыруючы арэол.нябачны няўзброеным вокам. У іншых пасажыраў метро, выявы якіх трапілі ў кадр,свячэння вакол галоў не было. Па скуры рэпарцёра Кайры,які адчуў сябе першаадкрывальнікам чагосьці невядомага і пагрозлівага, прабеглі мурашкі.
Але самы сапраўдны ўдар чакаў яго тады, калі ён пачаў праглядваць ранішнюю пошту. Увагу рэпарцёра прыцягнула да сябе невялічкая інфармацыя ў адной з незалежных газет. Яна насіла назву “Дзіўныя мафіёзныя разборкі”. Вострыя вочы рэпарцёра ўжо праз некалькі секунд выявілі ў газетных радках нешта больш важнае, чым бандыцкія прыгоды. Багдан Кайра ўтаропіўся вачыма ў тэкст: “Замах на жыццё аператыўнага работніка спецслужбаў быў зроблены прама ў бальніцы, дзе той ляжаў у траўматалагічным аддзяленні з пераломам нагі. Увечары, невядома якім чынам прамінуўшы медыцынскі персанал,трое бандытаў — сярод якіх была маладая жанчына — увайшлі ў асобную палату,дзе знаходзіўся пацярпелы. Па словах аператыўніка, яны патрабавалі ад яго нейкую невядомую яму дэталь прыбора ці сам прыбор,быццам прысвоены ім раней,калі ён падымаўся на борт неапазнанага дасюль гелікаптэра, які з’яўляўся некалькі дзён таму над горадам. Хутчэй за ўсё, патлумачыў аператыўнік, патрабаванне таямнічага прыбора было зачэпкай, бо на адмову аддаць ім прыбор незнаёмцы асляпілі яго невядомай зброяй, ад чаго ён страціў пры-
томнасць. Калі ж зноў апрытомнеў,то ў палаце нікога не было”.
Багдан Кайра задумаўся. Тое,што ён прачытаў на бакавой калонцы газетнай паласы, выклікала ў яго незразумелую трывогу. Зноў гелікаптэр,думаў ён,не,тут нешта не тое,бо чарговая загадка цягне за сабой новую загадку, і гэтак далей. Узбуджаны газетнай нататкай, рэпарцёр пайшоў у вітальню і зірнуў на вяшак,дзе ён пакінуў ахвяраваную аўдытарам Саковічам на час адсутнасці антэну. Пластыкавы пакет вісеў на сваім месцы.
Багдан Кайра асцярожна выцягнуў так званы сінтэзатар.зноў падключыў яго да тэлевізара і прысеў на KaHany. Экран успыхнуў,і на ім узнік надпіс:
Татальная адсочка
Надпіс паўтараўся праз роўныя прамежкі часу,нібы пульсаваў, потым знік. На яго месцы,разам з партрэтам рэпарцёра, з'явіўся новы, надпіс лічбавы, але не менш дзіўны і незразумелы
1.600.285.420
Апошнія дзве лічбы пачалі мяняцца: спачатку стала 19, потым 18, 17 і далей у адваротным адліку з інтэрвалам прыкладна ў секунду, быццам гадзіннік адлічваў час.
20
19
18
17
16...
Рэпарцёр паназіраў яшчэ, але на дысплеі больш не з'яўлялася нічога незвычайнага: зноў узнікалі выявы асобных раёнаў горада — адзін за другім, нібыта іх здымалі камерай з вышыні птушынага палёту; пацягнулася панарама незнаёмай мясцовасці з лясным масівам ды стужкамі рэк.
Рэпарцёр падумаў, паглядзеў яшчэ і выключыў тэлевізар.
Ён пачакаў і набраў нумар аўдытара Саковіча. Праз некалькі гудкоў слухаўку знялі,але ніхто не адазваўся.
— Алё! — сказаў рэпарцёр нецярпліва, — можа, вы яшчэ спіце?
Маўчанне.
Рэпарцёр Кайра націснуў на рычагі зноў набраў нумар. Зноў слухаўку знялі.але адказу не было.
Рэпарцёр накінуў на плечы “вятроўку”,захапіў па звычцы сумку і паехаў да аўдытара. Прыкладна праз паўгадзіны ён падымаўся ўжо ў ліфце на шосты паверх, дзе ў трохпакаёвай кватэры жыў Пётра Саковіч. Рэпарцёр Кайра знайшоў знаёмыя дзверы і пазваніў, але ніхто не выйшаў адчыняць. “Можа,гаспадар яшчэ ў ад'ездзе, але ж хто тады маўчаў у слухаўку?” — пачынаў ужо адчуваць раздражненне Багдан Кайра і таргануў дзверы на сябе. Яны, на здзіўленне, лёгка адчыніліся,і рэпарцёр.не задумваючыся, увайшоў у кватэру.
У вітальні было пуста. Ён зазірнуў на кухню — таксама нікога.
— Ёсць хто дома?— гучна спытаў рэпарцёр.
Маўчанне.
Багдан Кайра зрабіў па інерцыі яшчэ некалькі крокаў і спыніўся.
— Спадар Пётра! — паклікаў ён. — Вы дома?
Адказу ён не пачуў.
Паўза.
Раптам рэпарцёру стала ніякавата. Гэта не было рэакцыяй баязліўца — Багдан Кайра ім не быў,але яму неспадзявана прыгадалася, як у далёкім дзяцінстве, калі ён заставаўся ўвечары дома адзін (Багдан Кайра рос без бацькі, а маці хадзіла на працу пазменна), ягоныя пачуцці былі якраз сугучныя цяперашнім: то былі непрыемныя хвіліны напружанага чакання чагосьці нязвыклага.таямніча-варожага і нават страшнага. Так і зараз, рэпарцёру чамусьці захацелася стаць у кут, спінай да сцяны,а яшчэ лепш — выйсці назад за дзверы і апынуцца на шумнай вуліцы.
Замест гэтага Багдан Кайра пастукаў і адчыніў дзверы ў залу. Ён абвёў вачыма пакой: стаялі на сваіх месцах крэслы і стол,канапа,на сцяне вісела невялікіх па-
мераў абстракцыянісцкая карціна, тэлевізар, шафа — усё было як і раней,калі рэпарцёр прыходзіў сюды некалькі тыдняў таму браць інтэрв'ю. He было толькі гаспадара, гаспадыні ці кагосьці з дзяцей. Хаця ў Саковіча была адна дачка-падлетак, — успомніў Кайра. Рэпарцёр Хайра павярнуўся і пастукаўся у другі пакой,то была.адпаведна планіроўцы,спальня.
Маўчанне.
Багдан Кайра адчыніў дзверы і... знерухомеў.
На ложку, засланым клятчастай коўдрай, ляжала жанчына. Фіранкі на вокнах былі прыспушчаныя, і твар яе быў нібы ў цені. Жанчына была маладая.гадоў дваццаці пяці — трыццаці, светлавалосая, з кароткай стрыжкай, рэпарцёру на нейкае імгненне нават нешта падалося ў ёй знаёмым.але ён не быў у гэтым упэўнены. Вочы яе былі заплюшчаны. На жанчыне была сукенка, на плячах нешта накшталт лёгкай накідкі. Грудзі яе ледзь-ледзь падымаліся ў такт дыханню. Жанчына спала.
Самыя розныя думкі замітусіліся ў галаве Багдана Кайры. Ён не бачыў жонкі аўдытара, калі прыходзіў браць інтэрв'ю, але бачыў яго дачку, і дачка была,па яго разліках,намнога маладзейшая за гэтую жанчыну — значыць, гэта спіць жонка ці нават каханка.вырашыў рэпарцёр,а сам гаспадар,пэўна,выйшаў да суседзяў і затрымаўся. Дык што рабіць?Гучна паклікаць?Гэта можа яе спужаць.калі яна раптам пабачыць незнаёмага чалавека,закрычыць,яшчэ збягуцца людзі,потым трэба будзе доўга тлумачыць усю паслядоўнасць яго ўчынкаў, гаварыць, хто ён і чаму зайшоў, чаму кватэра аказалася адчыненая, і ўсё іншае. Лепш выйсці і пачакаць гаспадара ў пад'ездзе, каля дзвярэй, а потым пазваніць яшчэ, мо, яна прачнецца.
Рэпарцёр завярнуўся.адступаючы назад,у вітальню, і ў гэты момант яму раптам падалося, што вочы жанчыны злёгку, можа, на некалькі міліметраў расплюшчыліся.і ягоны позірк сустрэўся з ейным. Доўжылася гэта менш за секунду. Рэпарцёр,якога аж кінула ў га-