• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    У стане поўнай збянтэжанасці і атупеласці лачуццяў Пётра Саковіч пайшоў назад у спальны пакой і па-
    валіўся на ложак. Думкі самага рознага кшталту праносіліся ў яго галаве і знікалі, а потым нараджаліся новыя. Збівала з толку тое.што ён аніяк не мог адшукаць ва ўсім тым,што адбылося, разумнай і лагічнай паслядоўнасці,сэнсу і рацыянальнага зерня.
    На душы было неспакойна, ён прыўзняўся, угледзеўся і адразу пачуў тэлефонны званок. Аўдытар Саковіч падняўся з ложка,падышоў да палічкі і зняў слухаўку.
    Незнаёмы па голасу мужчына, які назваўся супрацоўнікам галоўнага разведвальнага ўпраўлення, спытаў,з кім ён размаўляе.
    — Пётра Саковіч,— назваўся аўдытар.
    — Ёсць неабходнасць сустрэцца,— сказаў голас у слухаўцы,— і неадкладна. Мы хутка прыйдзем.
    — Як хутка? — нервова і незадаволена спытаў гаспадар кватэры. — Давайце адкладзем ваш візіт на заўтра. Дарэчы.я ўвогуле не бачу ў ім неабходнасці.
    Але ў слухаўцы шчоўкнула, і пачуліся кароткія гудкі. Адразу ж пасля гэтай нечаканай размовы аўдытар Саковіч пайшоў у ванную,апаласнуў твар халоднай вадой,і толькі пачаў выцірацца ручніком,як у дзверы пазванілі. Ён зірнуў у “вочка”. Двое маладых мужчын, здаецца, пазіралі проста на яго праз запыленае шкельца.
    — Хто вы і што вам трэба? — гучна спытаў ён праз зачыненыя дзверы.
    — Мы званілі. Адчыніце.
    Пётра Саковіч накінуў ланцужок і крыху прыадчыніў дзверы,а потым і падпёр іх нагой.
    — У вас ёсць дакументы?
    Двое мужчын у вятроўках, адзін у бейсбольнай кепачцы.другі з непакрытай галавой,адначасова,як аўтаматы.выцягнулі пасведчанні і наблізілі іх да вачэй гаспадара.
    Аўдытар адчыніў. Як толькі нечаканыя наведвальнікі ўвайшлі ў вітальню,ён з нямым здзіўленнем падумаў пра тое, што незнаёмцы з'явіліся тут, у яго кватэры, літаральна праз паўхвіліны пасля тэлефон-
    нага званка. Калі б яны нават тэлефанавалі з мабільніка, з вуліцы,то і тады, каб знайсці пад'езд і падняцца на ліфце,ім спатрэбілася б нашмат больш часу.
    Аўдытар прапусціў іх у залу, і прапанаваў крэслы. Ён хваляваўся,але не паказваў гэтага.
    Мужчыны селі. Адзін з іх,той,што быў у бейсболцы, зняў яе і засунуў у кішэню. Абодва былі абсалютна падобныя адзін да аднаго. “Нібы блізняты”, — падумаў Пётра Саковіч.
    — Нядаўна тут у вас была дзяўчына, — пачуў ён першае пытанне. — 3 якой мэтай яна прыходзіла, як вы думаеце?
    Аўдытар адчуў сябе няёмка.
    — Прастытутка,— урэшце выціснуў ён. — Толькі і ўсяго.
    — Вы хлусіце. Мы ўсё ведаем.
    — Тады навошта пытаеце?
    — Адказвайце. Інакш вы пашкадуеце.
    Вочы наведвальнікаў сустрэліся з ягоным позіркам. Аўдытар адчуў,што яго воля пачынае імкліва слабець. Страх працяў яго.
    •— Яна цікавілася згубленым прадметам з гелікаптэра.
    — Дзе зараз гэты прадмет?
    — У майго знаёмага.
    — Хто ён?
    Праігнараваць пытанне Пётра Саковіч чамусьці не здолеў.
    — Рэпарцёр Кайра з “Паўночнага кур’ера”.
    Паўза.
    — “Паўночны кур’ер” — гэта што?
    — Гарадская газета. Хіба вы яе ніколі не бачылі? — у сваю чаргу задаў пытанне здзіўлены гаспадар.
    — He адхіляйцеся і адказвайце больш дакладна і хутка. Мы не можам чакаць.
    — Дык я вас не трымаю. Я ўсё сказаў.
    — Такім чынам,што вы ведаеце пра рэпарцёра Кайру? — зноў спытаў гаспадара адзін з тых, што прад-
    ставіліся супрацоўнікамі зусім невядомага яму, таямнічага разведупраўлення.
    Аўдытар Саковіч паціснуў плячыма. Ад нязваных наведвальнікаў хвалямі зыходзіла пагрозаД ён адчуваў гэта.
    — Нічога,— сказаў ён.
    — Але ж вы знаёмыя.
    — Так.
    — Ён жыве адзін?Вы бывалі ў яго дома?
    — Не,не бываў,— адказаў аўдытар толькі на другую частку пытання.
    — Вы прысвоілі сінтэзатар: важны прыбор з ваеннага аб'екта. Вы яго падключалі да тэлесеткі?
    — Так,падключаў.
    — I што вы скажаце?
    — Нічога.
    — Слова “нічога” змусіць нас прымяніць да вас сілу.
    — Я мала што зразумеў і таму нічога не магу вам паведаміць.
    — А што вы ведаеце пра неапазнаныя лятаючыя аб'екты?— раптам спытаў адзін з візіцёраў.
    Аўдьітар Саковіч здзівіўся.
    — Вельмі мала. 3 газет,тэлепраграм,радыё. Я іх не бачыў.
    — Па-вашаму,яны існуюць?
    — Магчыма,але я не валодаю дастатковай інфармацыяй.
    — Дзяўчына, якая была тут, у вас, што вы можаце пра яе сказаць?
    — Яна... яна...
    — Ну.гаварыце.
    — Я не памятаю.
    — Вы не павінны больш нікому пра яе казаць. І,вядома, пра нас. Інакш у вас будуць вялікія непрыемнасці.
    — А што,у рэшце рэшт,здарылася?Вы можаце мне растлумачыць?
    — Мы нікому нічога не тлумачым.
    Аўдытар Саковіч паглядзеў на непажаданых візіцё-
    раў больш уважліва. Абодва сядзелі ненатуральна прама, са складзенымі на каленях рукамі. Хаця ў пакоі было цёпла, скура на іх тварах выглядала матава-белай.без намёку на склератычныя прожылкі і потавыя залозы. Валасы з аднолькавымі,ненатуральна роўнымі праборамі былі зачэсаны справа налева. “Хіба абодва ляўшы?” — меркаваў аўдытар. Нечаканая думка раптам працяла яго: гэтыя двое і дзяўчына,якая невядома як трапіла ў кватэру,— усе з таго самага гелікаптэра. Так,з гелікаптэра. Гэта пра іх казаў яму рэпарцёр Кайра,і менавіта апошняга ўся тройца высочвае зараз. “Але ж яны прад'явілі пасведчанні,— мільганула думка ў гаспадара кватэры, — і быццам сапраўдныя, але зараз можна падрабіць усё,што заўгодна”.
    Страх працяў аўдытара з новай сілай. Гэта было не такое пачуццё як тады, калі яму часам у жыцці даводзілася апынацца ў экстрэмальнай небяспечнай сітуацыі, а зусім іншы страх перад нечым жахліва-пагрозлівым і нялюдскім,што прыйшло цяпер да яго і патрабавала адказу.
    — Дзе знаходзіцца ваш сродак сувязі? — між тым спытаў яго адзін з “блізнят”,перабіваючы думкі.
    — Сродак... Вы пра тэлефон? — здагадаўся аўдытар. — Так.
    — Ён там,— паказаў Пётра Саковіч у бок вітальні.
    — Прынясіце.
    Непаслухмянымі нагамі аўдытар зрабіў некалькі крокаў, выцягнуў вілку шнура, ўзяў у рукі апарат і прынёс у залу. Увесь гэты час за ім крочыў і назіраў за яго дзеяннямі другі “блізнец”.
    — Вы збіраецеся тэлефанаваць рэпарцёру Кайры,як толькі мы пойдзем, хіба не так? — спытаў першы. — Але ж вы гэтага не зробіце. Мы вам не дазволім.
    Тэлефонны апарат у руках гаспадара кватэры раптам пачаў скручвацца і сціскацца, нібы ён быў з мяккага пластыліну, які пачынаюць награваць. Аўдытар расціснуў рукі,і тэлефон упаў на падлогу,на якой і расцёкся ў выглядзе плямы цёмна-шэрага колеру.
    Пётра Саковіч адчуў,што яму не хапае паветра,стан
    быў блізкім да шокавага. “Можа, гэта гіпноз?” — пранеслася ў яго галаве. Але ён бачыў акаляючую яго прастору цалкам, рэальна: на сваіх месцах стол.канапа,карціна на сцяне — падарунак знаёмага мастака.акно, з-за якога даносіцца шум рухавікоў праязджаючых машын, крэслы. Вось толькі ў крэслах сядзяць, пільна гледзячы на яго.не па-чалавечы-жахлівыя і палохаючыя яго наведвальнікі.
    — Мы пачулі ўсё што хацелі,— сказаў адзін з іх. — Цяпер мы пойдзем,а вы памятайце, што будзеце адразу ж пакараны,як толькі пачнеце расказваць каму-небудзь пра нас і пра тое,аб чым мы тут гаварылі.
    Сінхронна,як па камандзе,абодва ўсталі з крэслаў і выйшлі з кватэры.
    Як толькі дзверы за імі зачынілся, Пётра Саковіч кінуўся да вешака,дзе вісела яго вятроўка, сунуў руку ў кішэню і выцягнуў мабільнік. Той працаваў.
    “Д'яблы,— падумаў аўдытар,— але ж я ім не паддамся, а рэпарцёра папярэджу, — гэта ўжо неабходна, бо хто таго падставіў,аддаўшы так званы сінтэзатар,як не я сам?”
    Аўдытар Саковіч набраў хатні нумар рэпарцёра,але ніхто не адазваўся, хаця ішлі доўгія гудкі. 3 гэтага вынікае, падумаў Пётра Саковіч, што Багдана Кайры дома няма. Нумар яго мабільніка аўдытар не ведаў.
    Раптам ён адчуў вялікую стомленасць. Да таго ж, яму стала холадна, нібы ён знаходзіўся ў зімовы дзень на вуліцы распранутым. Аўдытар заўважыў, што машцы рук яго і ног дробна дрыжаць,нібы пасля знясільваючага веславання на стаерскую дыстанцыю. Ён пасунуўся ў спальню, як быў апрануты, накінуў на сябе коўдру і праз некалькі хвілін праваліўся ў цяжкі сон.
    Але літаральна праз гадзіну Пётра Саковіч прачнуўся. Па скуры яго хвалямі пракатваліся нервовыя дрыжыкі. Пачуццё трывогі з новай сілай ахапіла яго. Ён знайшоў тэлефонны даведнік і адшукаў у ім рэдакцыю “Паўночнага кур'ера”.
    Рэпарцёр Кайра аказаўся на месцы.
    VI.	Філосаф Зайцаў
    Са свайго рабочага месца ля вакна Ліда Баркова бачыла частку вуліцы.аўтобусны прыпынак,на якім звычайна тоўпіліся людзі, шэрыя гмахі будынкаў ды бясконцы паток машын. Гэты пасрэдны і нічым не адметны фрагмент жыцця часам прыцягваў яе ўвагу. Зрэдку, калі яна адкладвала ў бок бясконцыя каталогі, дзяўчына любіла проста так,бязмэтна зазірнуць у свет, які жыў сваім асобным жыццём,быццам зусім не здагадваючыся пра яе існаванне.
    У той дзень з раніцы яна была занята сваёй звычайнай справай. Дзень пачынаўся мітусліва, яна дрэнна высыпалася ў інтэрнаце.і цягнуўся,здавалася,бясконца. 3 калегамі па працы — некалькімі жанчынамі рознага ўзросту — усё тое.пра што яна часам мусіла гаварыць,даўно было перагаворана, і яна часта спынялася, адкладвала ручку і задумвалася. Яе практыка хутка заканчвалася. Далей, пасля размеркавання, у яе пачнецца зусім новае жыццё,— думала дзяўчына.
    Потым, а апошнім часам ён бываў тут штодня, з'явіўся пастаянны чытач — філосаф і футуролаг Герман Зайцаў, з якім у яе складваліся ўсё болып сяброўскія адносіны, нягледзячы на тое,што ад яго часам патыхала ледзь не суровасцю. У іншыя ж моманты саракапяцігадовы філосаф нават лучыў дабрыню, хіба што аздобленую рэзкаватым, мясцовым гумарам. Наведвальнік замовіў ёй адну з нядаўна перакладзеных кніг па праблемах астрафізікі (а ён цікавіўся самымі рознымі і,на першы погляд,несумяшчальнымі рэчамі). Вечарамі ён выкладаў пачасавіком у політэхнічным каледжы. Пакуль Ліда Баркова афармляла яму фармуляр,Герман Зайцаў.як заўсёды,пацікавіўся,ці можа ён разлічваць на сваё любімае месца ў зацішным куце наверсе?
    — Вядома, — запэўніла яго Ліда Баркова, — я пакідаю там паперчыну з надпісам,што месца занята. Яно толькі для вас.
    Бібліятэкарка знайшла і аддала кнігу філосафу, і
    той падняўся на другі паверх,дзе знаходзілася чытальная зала.
    Якраз тады пачуўся тэлефонны званок. Званіў рэпарцёр Багдан Кайра. Справа ў тым, казаў рэпарцёр, што ён у апошнія дні,напэўна,сутыкнуўся з неадэкватнымі праявамі нейкай незразумелай, таямнічай дзейнасці і таму просіць яе падрыхтаваць яму адпаведную літаратуру,ну,напрыклад,па уфалогіі.каб больш даведацца на гэты конт,хаця ён і не надта верыць ва ўсё гэта і што ён хутка будзе, а падрабязна ўсё давядзе ёй пры сустрэчы. I яшчэ,дадаў Кайра, ён хоча пабачыць яе.