Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Цікава, што гэтыя людзі няўлоўныя. Калі мы паспрабавалі наблізіцца да іх з мэтай ідэнтыфікацыі, яны зніклі ў натоўпе, як быццам растварыліся ў паветры.
Прафесар Корнхельм і яго калега Макс Вандэрхаўфэр адкрылі надзвычайныя ўласцівасці сваёй камеры выпадкова. Яны канструявалі яе з мэтай фіксаваць спадарожнікі і іх рэшткі ў касмічнай прасторы, a таксама атрымліваць на плёнцы запіс іх выпраменьвання.
Калі яны ехалі з Жэневы ў Осла, Вандэрхаўфэр зрабіў у аэрапорце некалькі кантрольных здымкаў, каб пераканацца, што апарат працуе. Камера аказалася не толькі спраўнай, але зарэгістравала і тое, чаго не ўдавалася зафіксаваць раней.
— Спачатку мы не маглі нават гіпатэтычна растлумачыць таямнічае свячэнне вакол галоў некаторых асоб на здымках, — сказаў прафесар Корнхельм. — Мы звярнуліся да мясцовай паліцыі з просьбай ідэнтыфікаваць сфатаграфаваных, каб даведацца, ці маюць яны на працы альбо дома справу з выпраменьваннем. I тады здарылася неверагоднае: ніводнай з асоб, якія былі на фота з арэолам, знайсці не ўдалося. Паліцыя аказалася бяссільнай. 3 дадзеных, якія сабраны, вынікае, што такіх асоб увогуле не існуе. Тады да нас упершыню прыйшла думка, што мы маем справу з пазазямнымі істотамі.
— Як і чым яны ўзброены?
— Па словах нашага агента, што меў кантакт з імі, — прамянёвай трубкай,якая звычайна замацавана на локцевым згібе і схавана пад вопраткай. Менавіта такая зброя была выкарыстана днямі супраць яго самога.
— Вы кажаце “прамянёвая”. Што гэта за промні і які вынік іх уздзеяння?
— Характарыстыка зброі амаль невядомая. Вынік уздзеяння — частковы ці поўны параліч цела. Страта памяці. Магчымы смяротныя зыходы. Таму асноўная парада — страляйце першымі.
Праз хвіліну група.раздзеленая на дзве пяцёркі,пачала аперацыю...
Калі чалавек,як адзінка грамадства,лічыць,што яго жыццё і ўчынкі застаюцца ў цэлым.за невялікім выключэннем сяброў і родных, невядомымі іншым, то звычайна памыляецца. Кожны з нас так ці інакш кантралюецца грамадскай думкай, сям'ёй, суседзямі, камп'ютэрным банкам дадзеных, напрамую органамі бяспекі ці праз іх шматлікіх інфарматараў. У гэтым сэнсе не быў выключэннем і рэпарцёр Кайра.
Адна машына з чатырма агентамі службы бяспекі імчала якраз у напрамку таго раёна.дзе было яго жытло. Ішла пятая гадзіна. Агенты былі ў цывільным — шэрыя касцюмы, клятчастыя кашулі. Толькі ў кожнага з іх была зброя і пад кашулямі бронекамізэлькі. Яны скіравалі ва ўнутраны двор, заглушылі рухавік, і старэйшы — лысаваты бландзін з шыяй барца і выцвілымі ад сонца брывамі — загадаў вадзіцелю заставацца на месцы і назіраць, а сам з двума напарнікамі падняўся на чацвёрты паверх.
Перад дзвярыма кватэры рэпарцёра Кайры агенты спыніліся,двое сталі па баках,а трэці пазваніў. Па дадзеных аператыўнай распрацоўкі.яны ведалі,што рэпарцёр пакінуў працу і павінен быў у гэты час знаходзіцца дома. Мэтай візіту была канфіскацыя ў яго таямнічай рэчы з гелікаптэра.пра якую ведаліД пошук следу невядомых асоб з далейшай іх ідэнтыфікацыяй.
Маўчанне.
Агенты пераглянуліся,трэці зноў пазваніў і доўга не прымаў пальца ад кнопкі званка. У кватэры, тым не менш,ніхто не адзываўся. Старэйшы зрабіў знак.і той, хто званіў, перастаў націскаць на кнопку, другі ўзяўся і пацягнуў на сябе ручку дзвярэй, і ад нечаканасці агентьі замерлі: дзверы былі адчыненыя.
У поўнай цішыні па бязгучнай камандзе ўсе трое ўвайшлі ўнутр і апынуліся ў вітальні.пасля чаго адзін з аператыўнікаў зазірнуў на кухню, а старэйшы асцярожна адчыніў дзверы ў залу і — не стрымаў воклічу.
Прама перад імі на канапе сядзелі,склаўшы рукі на каленях,двое маладых мужчын і дзяўчына з пластмасавай лялькай у руках, падобныя адзін да аднаго, як дзве кроплі вады,і моўчкі,не праяўляючы аніякіх пачуццяў, глядзелі на тых, хто ўвайшоў, праз цёмныя шкельцы сонцаахоўных акуляраў.
Паўза.
Уражаныя неардынарнасцю сітуацыі, аператьіўнікі застылі ў праёме дзвярэй. Некалькі доўгіх секунд пайшло на вывучэнне становішча. “Блізняты” ніяк не зрэагавалі: ніводнага пытання.ні слоў абурэння,здзіўлення ці пратэсту не вырвалася з іх вуснаў. Ніхто з іх нават не паварушыўся. Урэшце старэйшы з аператыўнікаў нібы ачуняў і скамандаваў:
— Усім легчы на падлогу.і рукі за галаву!
Услед за камандай усе агенты адначасова выхапілі пісталеты.
— Выконваць загад! — закрычаў старэйшы. — На падлогу!
Але гэта было апошняе,што ён крыкнуў.бо з-пад ляжачых на каленях рук клонаў бліснула асляпляльнае святло.і ўсе трое агентаў захісталіся і асунуліся долу. Адзін з іх,тым не менш.паспеў стрэліць,але,пэўна,не здолеў патрапіць у каго-небудзь з праціўнікаў і, кінуўшы зброю.курчыўся на падлозе,пакуль не заціх, хаця быццам і не страціў прытомнасці,як і ўсе яго таварышы. Усе клоны сінхронна ўсталі з канапы і, зірнуўшы адзін на аднаго, пачалі рухацца да выхаду. Ішлі яны напрасткі.наступаючы нагамі на целы ляжачых агентаў, быццам гэтыя целы не ўяўлялі для іх ніякай матэрыяльнай перашкоды. У руках аднаго з іх быў поліэтыленавы пакет,з якога выторкваўся кавалак кабеля са штэкерам на канцы. Дзяўчына па-ранейшаму трымала ў руцэ падрапаную пластмасавую бруднаружовую ляльку з адной нагой.
Праз некалькі хвілін пасля знікнення клонаў агент, які знаходзіўся ў машыне, заўважыў, што раптам страцілася сувязь з групай — іх мабільная рацыя не адгукалася, — узняў трывогу. Яшчэ праз нейкі час у
кватэры рэпарцёра было ўжо некалькі аператыўнікаў службы бяспекі і эксперт-крыміналіст, якія вынеслі трох агентаў на насілках — тыя ўсё яшчэ не маглі рухацца — і павезлі ўсіх у шпіталь. Быў аб'яўлены перахват нявызначаных “блізнят”,і на ўсіх уездах і выездах з горада паставілі часовыя ўзброеныя блокпасты. Але ўсё безвынікова: клоны зніклі.
Праз паўгадзіны пасля здарэння на кватэры, дзе пакінулі ў засадзе двух узброеных аўтаматамі аператыўнікаў, быў затрыманы рэпарцёр Багдан Кайра, які якраз вярнуўся дахаты. Пад час своеасаблівага бліц-допыту ён паведаміў, што раней бачыў клонаў на плошчы,якраз калі яны спускаліся па лесвіцы з гелікаптэра,а потым у метро. Ён таксама прызнаў,што захоўваў у сябе часова ахвяраваную яму аўдытарам Пётрам Саковічам дэталь з гелікаптэра, якую трымаў у цэлафанавым пакеце на вешаку ў вітальні,але цяпер таго пакета на вешаку няма.
На пытанне,якая рэч захоўвалася ў пакеце.рэпарцёр адказваў нешматслоўна, нават скупа, і патлумачыў службоўцам, што ён атрымаў гуманітарную адукацыю,а таму прызначэння той рэчы выявіць не здолеў,і акрамя сціплага яе апісання, нічога больш сказаць не можа. Па ветлівай просьбе супрацоўнікаў ён, тым не менш, узяў аловак і намаляваў дэталь з гелікаптэра такой, якой яе бачыў. Калі агенты пацікавіліся, чаму неапазнаныя дагэтуль злачынцы апынуліся ў яго кватэры, рэпарцёр Кайра адказаў, што такое ж пытанне ён можа задаць ім,а калі яны хочуць ведаць яго меркаванне — дык “блізняты” прыходзілі па тую самую рэч.што вісела ў поліэтыленавым пакеце на вешаку.
Пасля таго як пытанні скончыліся і агляд кватэры быў завершаны, рэпарцёру прапанавалі размясціць у кватэры двух супрацоўнікаў на той выпадак,калі невядомыя злачынцы па якіх-небудзь прычынах вернуцца. Рэпарцёр Кайра сказаў.што ён не супраць,але сам,магчыма,пойдзе начаваць у гатэль ці да каго з сяброў,бо ў яго не хапае месца на ўсіх трох — кватэра новай
планіроўкі, аднапакаёвая і малая па метражу. Да таго ж.дадаў ён,у пакоі з'явіўся непрыемны пах.1
1	У “пілотаў НЛА”, таксама як у монстраў, д'яблаў і іншай нечысці, адсутнічае цень (?!) Сюды ж можна дадаць пах серы, а таксама аміяку ад дзіўных чалавекападобных істот, якія раз-пораз невядома адкуль з'яўляюцца сярод людзей. Насцярожваюць пры гэтым прымітыўнасць і дробязнасць такіх падзей. Сам сцэнарый кантактаў з людзьмі, як правіла, надзвычай прымітыўны — раптоўнае з’яўленне, удар па псіхіцы і здароўю чалавека, потым нейкія бессэнсоўныя дзеянні і хуткае знікненне. Чалавек пры гэтых “кантактах” заўсёды нешта аддае — псіхічную энергію, кроў, здароўе і нічога не атрымлівае ўзамен.
Больш таго, заўважыў ён, на падлозе ляжыць гільза ад пісталетнага патрона,разбітая ваза,што стаяла на паліцы, а гэта значыць, што тут стралялі. Ён сам калісьці служыў у арміі і разумее,што да чаго, але ж пераканаўча просіць не рабіць тут разбурэнняў, бо ён чалавек зусім не багаты, а нават бедны ў матэрыяльным сэнсе. На тое яму адказалі, што затрымліваць яго не маюць права,ён вольны ісці куды захоча ці заставацца тут — агенты спаць не збіраюцца,а будуць сядзець хіба што ў крэслах.пакуль іх не заменяць. А за ўсё разбітае ці разбуранае ён атрымае кампенсацыю.
Але праз нейкі час гаспадар кватэры сказаў,што перадумаў ісці і што ён,як журналіст, застаецца на месцы, тым больш, што будзе рыхтаваць матэрыял па гэтай тэме, якая, на яго погляд, набывае ўсё большую цікавасць.
Ужо ноччу з трыма пацярпелымі аператыўнікамі спецназа была праведзена падрабязная гутарка. Самыя важныя яе моманты адразу былі накіраваны па факсу ў камітэт і прагледжаны аналітыкамі. Яны ўважліва прачыталі іх,адначасова праслухоўваючы на магнітнай стужцы адказы пацярпелых агентаў.
Пытанне: Дзверы ў кватэру рэпарцёра Кайры былі адчынены?
Адказ: Так.
Пытанне: Рэпарцёр.ён жа адзіны гаспадар кватэры, сцвярджае.што пакінуў іх зачыненымі,як заўсёды. Ён мог памыляцца?
Адказ: Малаверагодна. Іх,хутчэй за ўсё,адчынілі з дапамогай адмычак ці яшчэ як невядомыя злачынцы.
Пытанне: Што вы ўбачылі ў кватэры?
Адказ: Траіх асоб у цывільным, адна з іх была маладая жанчына. Усе падобныя адзін на аднаго, як блізняты.
Пытанне: Што вы адчулі пры гэтым?
Адказ: (Першы агент)... Страх. Чамусьці моцны страх.
(Другі). Так. Страх.
(Трэці). Страх.
Пытанне: Якая была ваша рэакцыя?
Адказ: Звычайная ў такіх выпадках: загадалі легчы на падлогу і пакласці рукі на патыліцу.
Пытанне: Яны адрэагавалі агрэсіяй?
Адказ: Так. Яны пачалі страляць першымі.
Пытанне: Вы можаце ахарактарызаваць іх зброю?
Адказ: Прамянёвыя трубкі.
Пытанне: Як яны ўздзейнічалі?
Адказ: Спачатку промні асляпляюць.а потым губляеш каардынацыю рухаў.
Пытанне: 3 вашага боку быў стрэл у адказ. Ён трапіў у каго-небудзь з праціўнікаў?
Адказ: (Першы агент). Я ўпэўнены,што трапіў.
Пытанне: I што?
Адказ: Куля не пашкодзіла яго. Гэта настолькі дзіўна,гэта... неверагодна...