Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
меннікаў — ну,карацей,у вялікай колькасці эскімосаў (кітайцаў, рускіх, беларусаў і г.д.) ёсць ген “х”,а ў астатніх — няма. Іншародны ген “х” не можа быць вынікам натуральнай мутацыі, значыць трэба шукаць агульных продкаў. Імі могуць быць толькі іншапланецяне,ці нейкія полевыя формы жыцця. Створаныя імі гібрыдныя істоты масіравана ўкараняюцца як захопнікі і ў чалавечае асяроддзе,каб дасягнуць зменаў у прыроднай генетычнай спадчыннасці чалавецтва. Прасцей кажучы, вырашаецца задача самазнішчэння чалавецтва праз паскоранае выміранне, і вызваляецца такім чынам жыццёвая прастора для... тых самых. Ствараючы адпаведныя ўмовы жыцця,харчавання,змяняючы геафізічныя фактары, якія носяць яўны мутагенны характар, біяаснову нашай формы жыцця калісьці скіравалі на самазнішчэнне. Маюцца на ўвазе радыеактыўнае забруджванне (гэта ўжо нам добра знаёма.хіба не так?),хімічная інтаксікацыя.змены ў патагеннай мікрафлоры (вось тут і пра СНІД узгадаем),наркаманія і гэтак далей. Плоць чалавека крыкам крычыць аб дапамозе. Але ж рэжым знішчэння яўна замарудзіўся, вось таму, пэўна, і адбылося зараз так званае галоўнае паскарэнне, бо ідзе ўжо атака на рэпрадуктыўнасць людзей: прапаганда бяздзетнасці, гомасексуальных адносін і г.д. Вынікае,што,мы не можам трывала супрацістаяць неабсяжнаму Космасу? Ці мы ўжо зусім недачалавекі?.. Вось у такіх і падобных асоб геном яўна падпсаваны. А што ўсе астатнія?Хіба яны не авечкі.якіх пазначылі на пакладанне? 3 усімі нашымі рэвалюцыямі, роўнасцю, братэрствам, базарамі, лайфшоу і фэстамі,невытлумачальным знішчэннем жывёл, наркатой і алкаголем. Хто падсунуў нам псеўдавучэнне пра шчасце і дабрачыннасць? Я маю на ўвазе нас,з нашымі рэвалюцыямі? Чым ўсё скончылася, урэшце? I зараз таксама: завядзецца ў якой структуры самы яўны вычварэнец ці разбуральнік, і носяцца з ім, пакуль усё навокал не прагніе і не запоўніцца такімі ж асобамі. Узарваць! Увесь гнілы свет спажыўцоў і функцыянераў узарваць!
Рэпарцёр, усхваляваны сваёй прамовай, нарэшце спыніўся.
— Ну, Багдан, ты проста Чэ Гевара, — усміхнулася дзяўчына.
— На жаль, мы, хоць і лічым сябе ўладарамі ўсёй планеты,не можам,як вы бачыце,кіраваць жыццём на ёй,— падагульніў філосаф Зайцаў. — I ўвогуле, дарагі Багдан.з некаторымі вашымі думкамі я нават згодны. Так,абсалютна згодны.
Паўза.
— Як праваслаўны, — парушыў маўчанне аўдытар Пётра Саковіч, — я больпі схіляюся да поглядаў архімандрыта Серафіма Роўза.1 Хаця.як і кожны чалавек, я раздумваў, і не аднойчы над гэтай звыштаямнічай і звышзагадкавай праблемай, і зрабіў нейкія свае высновы.
1 Серафім Роўз — вядомы амерыканскі праваслаўны тэолаг і даследчык праблемы НЛА. Аўтар працы “Знакі на небе”.
— Але пры чым тут веравызнанне? — перабіў яго рэпарцёр Кайра. — Што з таго.што вы праваслаўны, я — уніят,а Ліда — пратэстантка?
— Пачакайце. Пакуль што менавіта распрацоўка Серафіма Роўза мне бліжэй за ўсе астатнія тэорыі, хаця большасці з іх я, пэўна, і ўвогуле не ведаю. Дык у чым тут мая загана?— абурыўся аўдытар Саковіч.
— Няхай працягвае,— сказала Ліда Баркова і кінула незадаволены позірк на рэпарцёра. Той адразу згодна заківаў.
— Серафім Роўз лічыў,што НЛА.хаця і маюць некаторыя “сумніўныя” фізічныя характарыстыкі (успомніце.што і наш зямляк,уфолаг Альберт Вейнік у іх доказна сумняваўся), не могуць быць нечымі касмічнымі караблямі. Гэта наіўная мана. Тут мы хутчэй за ўсё маем справу з парафізічнымі і акультнымі з'явамі. Сапраўды,чаму рэшткі разбіўшыхся “талерак” змяняюць свае рэчыўныя якасці, чаму іх “пілоты”
назіраюць за адным і тым жа тысячагоддзямі: збіраюць камяні і палкі, а сцэны псеўдакантактаў глыбока бессэнсоўныя і абсурдныя?Як, дарэчы,і наш выпадак з гелікаптэрам на плошчы?Калі гэта былі яны,вядома. Але ж Роўз (і я за ім) не лічыць феномен НЛА спараджэннем разбалансаванай чалавечай псіхікі,а прызнае існаванне нейкай інстанцыі, якая правакуе ўзнікненне аб'ектаў,няхай,магчыма і фантомнага характару. Сутнасць праблемы, мяркую, у тым, што побач з намі на Зямлі прысутнічае нейкая пазаматэрыяльная форма разумнага жыцця. Яна,каб увайсці ў наш свет,прымае тыя ці іншыя формы, якія ў той жа час з’яўляюцца праекцыяй нашай свядомасці,што ўспрымаецца гэтай, так званай “полевай” формай разумнага жыцця...
— Нешта я не магу дагнаць,— буркнуў рэпарцёр.
Усе паглядзелі на гаспадара.чакаючы.
— Што ж, амаль што цёпла, — усміхнуўся філосаф Зайцаў,— але пакуль яшчэ не горача.
— А што па-вашаму — горача,Герман Антонавіч? — пацікавілася бібліятэкарка.
Усе зноў скіравалі позіркі на гаспадара.
Філосаф Зайцаў падумаў і сказаў:
— Вось вы пазнаёмілі нас, магчыма, не ў чыстым выглядзе.з дзвюма варожымі канцэпцыямі: натуральнай навукі, якая лічыць, што сусвет створаны Прыродай,і Царквы,для якой існуе толькі адзіны Тварэц-Бог. Але ж апошнія дадзеныя гавораць не на карысць ні воднай з іх,а пра варыянт іх жахлівага сімбіёзу.
— Чаму жахлівага,Герман Антонавіч?— не ўтрымалася Ліда Баркова. — Зноў вы пужаеце.
— Усё,што мы сёння ведаем пра акаляючы нас свет, падводзіць нас да неверагоднай, дзікай на першы погляд, фантастычнай ідэі: што мы жывём у віртуальным асяроддзі, — пасля роздуму патлумачыў філосаф Зайцаў. — Гэта ідэя — сімбіёз поглядаў Царквы.з аднаго боку, і Навукі — з другога. Наўрад ці, калі гэта так, нам будзе дадзена ўведаць, кім распрацаваны і здзейснены ўвесь гэты каласальны Эксперымент, але ўсё больш доказаў таго,што мы маем справу з таталь-
най віртуалізацыяй і з'яўляемся суб'ектамі Маніпуляцыі ў маштабах усяго нашага Сусвету.
— I што гэта ўсё значыць?— асцярожна пацікавіўся рэпарцёр Кайра. — Ніякіх іншапланецян няма?
— Так. Няма.
— Але ж вы сцвярджаеце, што НЛА існуюць і іх трэба вывучаць?
— Так, існуюць, але гэта зусім не азначае.што за намі назіраюць іншапланецяне,чакаючы,калі мы вырашым свае сацыяльныя, экалагічныя і маральныя праблемы ў сусветным маштабе, каб потым з намі пасябраваць. Гэта,мякка кажучы,несур’ёзна,а больш брутальна — лухта, а яшчэ больш — ідыятызм. Я і сам рамантык, якому б хацелася верыць ва ўсё гэта: у іншыя светы,іншыя цывілізацыі на бліжэйшых ад нас планетных сістэмах, у “братоў па розуму”. Але тое.што з'яўляецца ў выглядзе ЭНЛА — не “браты па розуму”. Гэта нешта больш глыбокае і страшнае. Калі б мы мелі справу з іншай цывілізацыяй нашага ўзроўню,то кантакт быў бы, верагодна, магчымы. Але паколькі мы яшчэ не можам у касмічнай прасторы дабрацца далей Месяца,то і яны,іншапланецяне нашага ўзроўню, калі і існуюць, не здолеюць даляцець да Зямлі з-за адлегласці ў тысячы светлавых гадоў. Калі, увогуле, усё, што існуе па-за Сонечнай сістэмай, не з'яўляецца ўсяго толькі дэкарацыяй. I такое магчыма.
— Дык што такое, на ваш погляд, гэты свет, і што ўяўляюць сабой тыя аб'екты.якіх класіфікуюць.як неапазнаныя?— спытаў рэпарцёр.
Філосаф Зайцаў задуменна абвёў гасцей позіркам.
— Наш свет,мяркую,гэта толькі звышгіганцкі згустак інфармацыі,толькі і ўсяго. Гэтая ідэя ўзнікла зусім нядаўна,па меры назапашвання ведаў,і масы пра яе нават не падазраюць. Ведаюць нешматлікія “прасунутыя”, якіх можна параўнаць са старажытнымі жрацамі.
— Крута,— недаверліва ўсміхнуўся аўдытар.
— Як так?— засумнявалася і Ліда Баркова. — Але
ж — вось я,побач вы, вось стол, крэслы, шмат розных рэчаў...
— Субматэрыя. За ёй няма рэальнага рэчыва. Гэта не толькі мая гіпотэза. Ідэю пра тое,што мозгчалавека ўспрымае думкі аднекуль звонку выказаў нобелеўскі лаўрэат у галіне фізіялогіі мозга прафесар Джон Эклз. Вучоныя дагэтуль не могуць зразумець механізму творчага працэсу. Чалавекам кіруе НЕШТА,якое знаходзіцца за межамі яго цела. А самі мы — толькі віртуальныя біяробаты, з наборам стандартных праграм паводзін. Імі кіруе Свядомасць праз мозг,які служыць прыёмнікам і дапаможным сервісным камп'ютэрам,што апрацоўвае інфармацыю.Адсюль выснова — вакол нас толькі субматэрыя, гэта значыць інфармацыя,а наш мозгканструіруе карціну акаляючага нас свету, інтэрпрэтуючы выпраменьванні іншага, першаснага ўзроўню рэальнасці.які існуе па-за нашым часам і прасторай.1
1 Да нядаўняга часу лічылася, што ўся інфармацыя, неабходная для фарміравання і развіцця чалавечага арганізма, закадзіравана ў малекуле ДНК. Быў падлічаны аб'ём яе памяці — каля 10 млрд. адзінак інфармацыі. Але матэматыкі даказалі, што такога
аб'ёму памяці катастрафічна мала для жыцця арганізма. Таму трэба, каб малекула ДНК мела памяць у квадрыльён раз большую, чым яна здольная змясціць! Дзе ж утрымліваецца гэты неверагодны
аб’ём дадзеных? Адказ разбурае матэрыялістычныя асновы навукі: асноўная праграма развіцця арганізма захоўваецца не ў ДНК, а ў сферах больш тонкіх энергій. Малекула ж ДНК — толькі створаны з субматэрыі прыёмнік, які дазваляе арганізму атрымліваць “зверху” неабходную інфармацыю.
Эксперыменты паказалі, што генетычны апарат — не самадастатковая сістэма, і што існуе знешняя генетычная інфармацыя, якая ідзе ад “Вышэйшага Розуму”.
У храмасомным апараце рэалізуюцца невядомыя
раней віды памяці (салітонная, галаграфічная, палярызацыйная). Малекулы ДНК і біяклеткі могуць вылучаць і ўспрымаць хвалевую інфармацыю рознага характару.
— Дык хто тады чалавек?— спытаў рэпарцёр.
— Мяркую.таксама згустак інфармацыі,але ўзброеньі біякамп'ютэрам і іншымі рэчамі, пра якія мы пакуль мала ведаем. Чалавек — гэта пакуль яшчэ вялікая таямніца. Ва ўсялякім разе даказана,што мозг можа генерыраваць толькі самыя простыя думкі, напрыклад: як памяшаць цукар у шклянцы з гарбатай.а потым перакуліць яе ў рот. Але ж сярод нас ёсць і геніі, і суперлічыльнікі і саванты1, мозг якіх працуе звышпрадукцыйна.
1	Саванты — людзі з фенаменальнымі здольнасцямі ў нейкай адной галіне. Іх на Зямлі налічваецца каля 20 чалавек. Адзін з такіх паказаны ў амерыканскім мастацкім фільме “Чалавек дажджу”.
— I што ўсё гэта значыць? — спытаў аўдытар Саковіч.
— Тое,што ў іншым вымярэнні,якое,магчыма зусім побач,2 існуе звышсістэма Матрыц,якая і кіруе ўсім у нашым свеце,і кожным з нас.
2	3 разлікаў фізіка Роберта Фута з Мельбурнскага універсітэта вынікае, што побач з намі пастаянна існуе нябачны, неадчувальны свет, гэткае “рэчыва нашых сноў”, разлітае паўсюдна. Адлегласць паміж двума светамі, магчыма, меншая даўжыні атама (!). Якой бы фантастычнай не здавалася гэтая ідэя, яна абапіраецца выключна на формулы і факты, сабраныя Футам у яго кнізе “Shadowlands” (“Прывідныя светы”).