Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Пытанне: Што яшчэ дзіўнага і неверагоднага ўбачыў кожны з вас?
Адказ: (Першы агент). Я падумаю. Зараз.
Пытанне: Вам цяжка ўспамінаць?Вы не можаце аднавіць у памяці самыя,на першы погляд.нязначныя дэталі? Думайце.
Адказ: (Другі агент). Пах. Я... я хачу сказаць, што ў кватэры,калі мы туды зайшлі.я адчуў пах аміяку.
(Трэці агент). Я таксама адчуў непрыемны і рэзкі пах.
(Першы агент). Я... у мяне напачатку таксама мільганула думка, што ў кватэры ўтрымліваецца жывёліна: сабака ці кот,напрыклад. Кот звычайна меціць сваю тэрыторыю мачой...
Пытанне: Пах серы ці нітрабензіну вы адчувалі?
Адказ: Бьіццам так. Нібы разбілі тухлае яйка.
Пытанне: Вы ўсё ўспомнілі?
Адказ: (Другі агент). Я хачу сказаць... Магчыма,вы не паверыце.рука аднаго з тых блізнят прайшла скрозь маё плячо.нібы скрозь паветра. Я адчуў хіба што адзеравяненне ў тым месцы.
Пытанне: Вы сцвярджаеце, што ягоная рука праткнула наскрозь ваша плячо?
Адказ: Так.
Пытанне: Ён зрабіў гэта наўмысна?
Адказ: He думаю. Проста,адхіляючы мяне,калі яны выходзілі.
Пытанне: I вы нічога не адчулі?Нават болю?
Адказ: Так. Нічога.
Пытанне: Што яшчэ?
Адказ: (Трэці агент). Калі яны выходзілі.то адзін з іх наступіў на мяне нагой. Нага прайшла ў жывот, я хачу сказаць, праз яго да падлогі, быццам я быў створаны з эфіру.
Пытанне: Вашы адчуванні?
Адказ: Я... я.. мне цяжка патлумачыць. Але я паспрабую. Я адчуў, быццам мне ў жывот засунулі кавалак ільду. Так.ільду. Болю не было.толькі пачуццё холаду.
Пытанне: У вас не знойдзена пашкоджанняў падчас абследавання,акрамя агульнага моцнага энергетычнага спаду. Вас непакоіць якая-небудзь сімптаматыка ў месцы ўздзеяння,на целе — можа,жывот?
Адказ: He. Толькі аняменне.
Пытанне: Вы маеце яшчэ што сказаць?
Адказ: Нічога.
Частка II. Аблічча праўды
Нас можа чакаць больш чым катастрафічнае ўзрушэнне — калі мы даведаемся, якое наша сапраўднае месца ў гэтым свеце.
Астрафізік Э.Сміт. (3 размовы).
VIII. Філосаф Зайцаў
Надыходзячая восень ужо адчувалася ў паветры. Менавіта яна часам фарбавала неба ў шэры колер,кідаючы там-сям на асфальт яшчэ пакуль рэдкае жоўтае лісце клёнаў.імкліва скарачаючы дзень,дьі апырскваючы наваколле дробнай цёплай імжой.ад чаго не дужа ўсмешлівыя твары прахожых выглядалі яшчэ больш тужлівьімі.
Двое крочылі па вуліцы.
— Гэта добра, што вы тады знайшлі і папярэдзілі мяне. Цяпер.пакуль я не параюся што рабіць.нічога не буду прадпрымаць.
— Але ж яны змусілі мяне.да слова,“залажыць” вас.
— Калі гэта сапраўды яны,то што мы можам ім супрацьпаставіць?Баюся, нічога. Таму не камплексуйце. Дарэчы.чаму вы адстаяцё?
— Я не магу шпарчэй. 3 мяне нібы выкачалі энергію.
— Нічога. Я таксама ледзь не трапіў на такое ж небяспечнае рандэву. Затрымаўся, праводзіў дзяўчыну, і ведаць не ведаў.што мяне ўжо чакаюць.
— Так, жыццё ўскладнілася. I навошта я толькі падбіраў той сінтэзатар? Мяркую, цяпер яны пакінуць нас у спакоі?
— Я абяцаў паказаць яго прафесару Зайцаву. Зараз гэта немагчыма. На жаль.
— He бяжыце так хутка.дайце перадыхнуць.
Размаўляючы.аўдытар Саковіч і рэпарцёр Кайра таропка дабіраліся да тралейбуснага прыпынку ў паўднёва-заходняй частцы горада, дзе іх павінна была чакаць Ліда Баркова. Рэпарцёр Багдан Кайра.які добра ведаў гэты раён.бо раней праводзіў ужо сюды сваю
каханку,а інтэрнат.дзе жыла Ліда Баркова.знаходзіўся побач з прыпынкам, энергічна крочыў наперад, раз-пораз перакідваючыся са сваім спадарожнікам, які відавочна знаходзіўся не ў лепшай фізічнай форме, некалькімі словамі. Урэшце, яны ўсё абмеркавалі і замоўклі. Як толькі мужчыны прыйшлі на дамоўленае месца, то неўзабаве ўбачылі лёгкую стройную постаць дзяўчыны, якая пераходзіла вуліцу і памахала ім рукой. Гэта была бібліятэкарка,і рэпарцёр Багдан Кайра адразу заўсміхаўся і замахаў у адказ.
— Па-мойму,у васузняўся настрой,— парадаваўся за рэпарцёра Пётра Саковіч. — Скажу вам шчыра і адпаведна свайго вопыту, што калі мужчына ўдала знаходзіць сабе пару, то яго існаванне у гэтым вар'яцкім свеце не зусім пазбаўлена сэнсу.
— Згодзен,не сурочце толькі.
Рэпарцёр прадставіў дзяўчыне аўдытара і аб’явіў, што сустрэча і размова з філосафам Зайцавым цяпер патрэбна ім усім яшчэ больш,чым раней.
— А вы ўпэўнены.што ён дапаможа,хаця б парадай, — засумняваўся аўдытар Саковіч.
— Я сустракаўся з ім і ўражанне ў мяне склалася добрае,— запэўніў рэпарцёр.
— Толькі ведайце,— сказала Ліда Баркова,— што ён не выносіць пустых размоў і марнавання часу. Я,дарэчы, купіла ў краме тое-сёе да гарбаты, каб яму не завіхацца на кухні. Мяркую.ён не будзе супраць.
Аўдытар Саковіч крочыў з цяжкасцю. Твар яго быў бледны.а пальцы рук з сінім адценнем.як у хворага на сэрца.
— Вы,я бачу,яшчэ не ачунялі,— сказаў рэпарцёр.
— He зусім. У мяне, пэўна, дэпрэсія. А часам яшчэ цягне на ваніты.
— Спачуваю. He ведаю.як бы я адчуваў сябе на вашым месцы.
Пад'ехаўшы на тралейбусе да вуліцы, на якой жыў філосаф,яны знайшлі дом.дзе пабываў яшчэ раней рэпарцёр Кайра, і падняліся па лесвіцы (ліфта не было) на патрэбны паверх.
Філосаф Зайцаў, папярэджаны дзяўчынай, чакаў іх. Нейкі час ён слухаў аповеды аўдытара і рэпарцёра, не робячы аніякіх заўваг. Вузкі твар яго з вострым падбародкам.на якім серабрылася шчацінне,амаль нічога не выяўляў, толькі позірк неспакойных цёмных вачэй перабягаў з аднаго госця на другога.
— Гэтая дзіўная рэч з гелікоптэра, пагрозы, што з'яўляліся на дысплеі.калі мы яе падключалі, чыесьці прадказанні — усё выглядала даволі жахліва і дзіка,— сказаў рэпарцёр.
— Так. Яшчэ там з'яўляліся нейкія лічбы. Яны мяняліся ў зваротным адліку,— дадаў аўдытар Саковіч.
— А можна больш падрабязна?— папрасіў гаспадар кватэры. — Што за лічбы: двухзначныя, пяці-дзесяцізначныя,якія надпісы,расказвайце ўсё.
Дапаўняючы адзін аднаго, абодва мужчыны расказалі ўсё ад пачатку і да канца. Філосаф Зайцаў уважліва слухаў.
— Магчыма, разгадка простая,— урэшце сказаў ён. — Вам паказалі, хутчэй за ўсё, працягласць вашага асабістага жыцця: лічбы, якія мяняліся прыкладна з секундным інтэрвалам — гэта агульная колькасць удараў вашага сэрца. Любы жывы арганізм разлічаны ў сярэднім на адзін, а беручы пад ўвагу прагрэс і гігіену, на паўтара-два мільярды сардэчных скарачэнняў. Адсюль і вынікі. Вось толькі як яны гэта дыягнастуюць?Шкада,зірнуць бы на той прыбор.
— На жаль,— уздыхнуў рэпарцёр,— цяпер позна.
— Я б увогуле палічыў за лепшае не бачыць ні тых істот.ні іх сінтэзатара,— заўважыў аўдытар.
Абодва апавядальнікі змоўклі.
Паўза.
— Мяркую,вы сутыкнуліся з так званымі “людзьмі ў чорным”,1 — пасля непрацяглага роздуму сказаў філосаф Зайцаў.
1 “Людзі ў чорным” — паводле сведчанняў, істоты, якія з'яўляюцца там, дзе назіраліся палёты, завісанні ці пасадкі НЛА. Яны на першы погляд не адрозніва-
юцца ад звычайных людзей, але пры больш уважлівым назіранні ствараецца ўражанне не зусім удалага капіравання чалавека. За межамі ЗША “людзі ў чорным” з’яўляюцца ў рознай вопратцы. Таямнічыя візіцёры сур'ёзныя і нешматслоўныя. Ездзяць групамі па 2-3 істоты на аўтамабілях маркі “кадылак” ці “ягуар”. Калі іх пачынаюць праследаваць, машыны могуць знікаць з дарогі, не пакідаючы ніякіх слядоў. Сабраная ў Амерыцы і Еўропе інфармацыя сцвярджае не толькі рэальнасць існавання “людзей у чорным”, але і негатыўныя наступствы кантактавання з імі.
— Вы гаворыце пра гэта так, быццам гэтая з'ява назіраецца вельмі часта,— скептычна заўважыў рэпарцёр Кайра.
— На жаль.справа ужо зусім не ў тым,верыць нам у НЛА ці не — у паветранай прасторы тысячы іх рэгіструюцца штодня па ўсёй Зямлі,справа ў тым,што іх трэба вывучаць.але прышэльцы не ідуць на кантакт, а гэта ўжо можа без перабольшвання скончыцца канцом свету.
— Чаму ж так змрочна.Герман Антонавіч?— спытала Ліда Баркова.
— Адкажу. Калі мы і наш свет — прадукт маніпуляцыі Знешніх Сіл,то нежаданне пасланцоў тых Сіл,а гэта значыць так званых НЛА ўступаць з намі ў кантакт — па сутнасці прысуд нам усім. I прысуд гэты — “вышэйшая мера”. Нас калі-небудзь сцяруць,як сціраюць файл у камп'ютэры. Эксперымент будзе закрыты. Вось,на мой погляд,і ўсё.што мае адбыцца.
— Але ж яны з'явіліся проста над плошчай,сабралі натоўп,— вяла запратэставаў аўдытар Саковіч,— размаўлялі, высадзілі нават нешта накшталт дэсантнай групы. Хіба гэта не кантакт?
— He,— сказаў філосаф Зайцаў.
— Тады што гэта было?
— Паказ.
— А навошта ён?
Філосаф Зайцаў красамоўна паціснуў плячыма.
— Спачатку я хацеў бы паслухаць кожнага з вас. Вось вы,Багдан,— звярнуўся гаспадар кватэры да рэпарцёра,— маеце ж вы нейкія свае распрацоўкі ці проста думкі па гэтай праблеме?
— Так,— згадзіўся Багдан Кайра. — Я шмат прачытаў і шмат перадумаў за апошнія дні. Да таго ж маю, згадзіцеся, як і спадар Пётра і нейкі эмпірычны набытак,мы ж,магчыма,непасрэдна сутыкнуліся з так званымі энланаўтамі. Асабліва ён, — кіўнуў рэпарцёр у бок аўдытара. — У сувязі з усім гэтым я вам зараз падкіну адну тэорыю (вядома, яна не зусім мая, але я на яе добра-такі “запаў”). Тут, канечне, можна падумаць,што у мяне праблемы з псіхікай. Магчыма,уся гэта тэорыя — трызненне, а, магчыма я і маю рацыю. Я ж у гэтых пытаннях і праблемах пакуль дылетант. Таму да мяне трэба ставіцца не як да адхіленца.а як да звычайнага абачлівага маралізатара, які, нават калі і памыляецца.аніякай шкоды іншым не зробіць.
— Давайце бліжэй да справы,— нервова перабіў яго аўдытар.
— Дык вось. Ёсць і былі раней — тут,думаю,вы пагодзіцеся — доказы прысутнасці на Зямлі негуманоідных форм жыцця,якія,урэшце,павінны мець нейкую пэўную мэту: ну, скажам, каланізацыя, паразітарнае ўкараненне, накшталт вірусаў, у біяабалонку, каб жыць за кошт людзей.а то і задача выкаранення чалавецтва і вызвалення жыццёвай прасторы для сябе, свайго далейшага развіцця — хто мне дакажа,што такога ўвогуле не можа быць?Аднойчы,у далёкім мінулым, я назіраў такую з'яву, як палтэргейст (я тады толькі пачынаў працаваць журналістам), і існаванне побач з намі іншых формаў жыцця цяпер для мяне — факт,аксіёма,хаця ў гэта і цяжка паверыць. Пытаюся: можа, урэшце, карэктавацца наша жыццё разумнымі негуманоіднымі формамі ці не?Вось што высветлілі нядаўна амерыканскія уфолагі сумесна з медыкамі і біёлагамі: у геномах некаторых людзей знойдзены аднолькавыя чужародныя гены, якіх няма ў іх супля-