• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Паўза.
    Рэпарцёр усё яшчэ трымаў слухаўку,і Ліда Баркова адчула.як цёплая хваля мяккім дотыкам прайшлася па яе целе. Яна была маладая,і Багдан Кайра пачынаў ёй падабацца. Так, пачынаў, нягледзячы на тое,што яе першы вопыт у каханні скончыўся няўдала.
    — У нашай чытальнай зале якраз сядзіць адзін вельмі “прасунуты” ў эзатэрычных ведах чалавек, — раптам нагадалася ёй. — Ён доктар навук, філосаф, даследчык. Па-мойму, ён можа табе растлумачыць усё.
    — Так ужо і ўсё?— раўніва ўсумніўся рэпарцёр.
    — У мяне склалася менавіта такое ўражанне.
    — А яго ўзрост?Ён малады?— спытаў рэпарцёр.
    — Сам пабачыш. Магчыма.я вас пазнаёмлю.
    Прыкладна праз паўгадзіны заклапочаны рэпарцёр з'явіўся ў бібліятэцы.
    Выслухаўшы часам непаслядоўны аповед Багдана Кайры, дзяўчына задумалася.
    — Ты часам не наглядзеўся якіх жахлівак па тэлевізары? — спытала яна, усміхнуўшыся, так што бліснуў роўны радок яе белых зубоў.
    — Няхай так. Па тэлевізары таксама.
    — I што?
    — Буду пісаць вялікі артыкул,але не хапае ведаў.
    — Што-небудзь здарылася? Артыкул пра што?
    — Дам табе потым зірнуць. Будзеш першым маім чытачом.
    Рэпарцёр адчуў, як нейкія нябачныя токі прабеглі паміж ім і дзяўчынай.
    — Вось твая заяўка,— раптам засаромеўшыся,сказала Ліда Баркова і выцягнула з паліцы некалькі брашур. — Тыя, што ты замовіў. Пачытай, пакуль вызваліцца Герман Антонавіч.
    — Герман Антонавіч?Гэта ён,філосаф і футуролаг? Нешта я пра яго не чуў?Як яго прозвішча?
    — Я разыкну вас пазнаёміць. Ён тут, у чытальнай зале. Але як толькі ён будзе здаваць кнігу.не раней. A пакуль што пасядзі тут, пачытай. Яго прозвішча — Зайцаў.
    Рэпарцёр Багдан Кайра сеў на адведзенае яму крэсла за службовы столік і паглыбіўся ў кнігі. Раз-пораз позірк яго адрываўся ад тэксту і сустракаўся з вачыма дзяўчыны.
    Філосаф Зайцаў аказаўся бедна апранутым.сярэдняга росту чалавекам, высакалобым, з вузкім падбароддзем і шэрымі вачыма. Дзяўчына прадставіла яму рэпарцёра, які падахвоціўся праводзіць таго да прыпынку.
    — Я не даю інтэрв'ю,— адразу папярэдзіў яго філосаф Зайцаў,калі яны выйшлі на вуліцу. — Але калі вас асабіста нешта цікавіць — пытайцеся.
    — Я выпадкова апынуўся на плошчы некалькі дзён таму пад вечар, — растлумачыў рэпарцёр. — Я бачыў незнаёмы шрубалёт і зрабіў каля дзесяці здымкаў. Да таго ж,у мяне захоўваецца адна рэч з таго шрубалёта: нешта накшталт антэны. Ва ўсім гэтым шмат няяснага...
    Філосаф Зайцаў спыніўся.
    — Я ўжо чуў пра “чорны гелікаптэр” з паведамленняў мясцовага уфалагічнага таварыства... Здымкі з вамі?
    — Дома.
    — Вось мая візітка. Я чакаю вас у любы дзень на гэтым тыдні.а восьмай гадзіне вечара. Папярэдне тэле-
    фануйце. Захапіце з сабой здымкі. Я хачу зірнуць. Магчыма,гэта сапраўды быў “чорны гелікаптэр”1.
    1	Феномен “чорных гелікаптэраў” адзначаецца ў апошнія дзесяцігоддзі.
    На думку вядомага даследчыка Д. Кіля, “чорныя гелікаптэры” з'яўляюцца апаратамі незямнога паходжання, якія толькі імітуюць звыклую форму паветраных машын. Яшчэ з пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя некаторыя амерыканскія фермеры скардзіліся на гелікаптэры, якія перыядычна з'яўляліся над іх статкамі. Праз некалькі дзён адбываўся мор скаціны, адзначаліся выпадкі незразумелых пашкоджанняў жывёл. Раз-пораз гелікаптэры вярталіся, і з іх да фермераў выходзілі аднолькава апранутыя людзі ў сонцаахоўных акулярах, прадстаўляліся дзяржаўнымі служачымі і выслухоўвалі іх аповеды. Пасля гэтага яны патрабавалі захоўваць таямніцу і забіралі туіпы з сабой, адначасова канфіскуючы фотаздымкі і відэаплёнку. Калі фермеры звярталіся ў федэральны цэнтр, каб пацікавіцца вынікамі доследаў, то чулі ў адказ, што аніякіх доследаў у тым раёне не праводзілася.
    Тры “чорныя гелікаптэры” ў 1993 годзе напалі на сакрэтную базу ў Арызоне. Хуткасць, з якой яны рухаліся, дазваляла ім лёгка пазбягаць знішчальнікаў. Гелікаптэры не адклікаліся на пазыўныя і не мелі апазнавальных знакаў.
    — Чорны гелікаптэр?Можа,патлумачыце?
    — He на вуліцы. Гэта доўгая размова.
    it it it
    Ужо на другі дзень (увечары рэпарцёр правёў Ліду Баркову да інтэрната.па дарозе яны зайшлі ў кафэ павячэраць) ён спачатку пазваніў,а потым паехаў да Зайцава. Футуролагі філосаф жыў у прыгарадзе ў аднапакаёўцы старой планіроўкі. Рэпарцёр убачыў шматлікія кніжныя паліцы і стэлажы. Частка кнігмесцілася ў са-
    маробных нішах. У астатнім інтэр'ер быў амаль спартанскі, хоць вострыя вочы журналіста ўбачылі і некалькі сапраўды каштоўных рэчаў. “Бедна часта жывуць зусім не тыя,хто гэтага сапраўды варты”,— паспеў падумаць рэпарцёр Кайра.
    — Праходзьце і сядайце.
    Багдан Кайра ўладкаваўся ў крэсле. Гаспадар заняў месца на канапе.
    — He прапануйце мне ні кавы,ні гарбаты,— сказаў рэпарцёр. — Я не хачу вам надакучваць. Да таго ж вы, пэўна,не маеце часу. Як і я,дарэчы.
    — Што ж, калі захочаце піць — у мяне ёсць мінеральная вада.
    — Дзякую,не хачу.
    — Тады расказвайце. 3 пачатку і да сённяшняга дня.
    Паўза.
    Рэпарцёр Кайра падумаў і коратка паведаміў пра тое, што здарылася і чаму ён лічыць усё вартым увагі.
    — За ўсім гэтым вялікая таямніца,— дадаў ён. — Калі я яе разгадаю,то напішу сенсацыйны матэрыял.
    Асабліва зацікавілі гаспадара тыя фрагменты аповеду рэпарцёра, дзе гаварылася пра выхапленую аператыўнікам антэну, сама гэтая рэч (Зайцаў папрасіў рэпарцёра потым паказаць яму яе), фотаздымкі, зробленыя ў метро і на плошчы.
    — Хачу пачуць вашу думку,— сказаў пасля таго,як рэпарцёр змоўк, філосаф Зайцаў і працягнуў журналісту складзеную ўдвая газету. — Прачытайце, там адзначана. Гэтае незалежнае выданне вам вядома,якраз сённяшні выпуск.
    Рэпарцёр Кайра разгарнуў газетны ліст.
    — Чытайце ўголас,— папрасіў філосаф.
    “Над мястэчкам Грады,3аходняй вобласці,— пачаў рэпарцёр,— днямі ці быў збіты,ці пацярпеў аварыю паветраны знішчальнік “Міг-26”. Што характэрна для такіх пазаштатных сітуацый, урад і вайскоўцы захоўваюць маўчанне. Па афіцыйнай версіі, “Міг-26”
    трымаў курс у бок палігона.з баявым грузам у дзве ракеты. Калі верыць вайскоўцам.мэтай палёту былі звычайныя вучэбныя стрэльбы. Але днямі зрабіліся вядомымі паказанні дыспетчара, які адсочваў палёт знішчальніка на экране радара. Па словах дыспетчара, непадалёку ад заходняй мяжы сувязь з пілотам нечакана перарвалася. На экране побач са светлавым адбіткам самалёта з'явілася яшчэ адна адзнака, якая належала невядомаму паветранаму апарату. Дыспетчар назіраў, як “Міг” зрабіў віраж і пайшоў з ім на збліжэнне. Пасля гэтага абедзве светлавыя кропкі зніклі з экрана. Па трывозе ў паветра былі паднятыя выведкавы і ратавальны самалёты, якія старанна прачасалі мясцовасць. Яны шукалі сляды, але ні з паветра, ні з зямлі абломкаў крушэння не было знойдзена. Толькі праз некалькі дзён у лясным масіве было знойдзена цела пілота знішчальніка, які катапультаваўся. Пілот быў мёртвы. Прычыну смерці кіроўцы знішчальніка ўладам не паведамілі.
    Але падрабязнасці здарэння ўсё-такі сталі вядомыя. Вадзіцелі машын з шашы бачылі, як знішчальнік заатакаваў невядомы шрубалёт чорнага колеру і выпусціў па ім ракету. Але мэты яна не дасягнула, бо шрубалёт са звышнатуральнай хуткасцю ўхіліўся ад ракеты і,што было неверагодным, пачаў праследаванне рэактыўнага знішчальніка. Абодва імкліва схаваліся за лесам на даляглядзе. Ніхто са сведкаў не чуў выбухаў і не ўбачыў дыму на магчымым месцы падзення самалёта...”
    Рэпарцёр Кайра скончыў чытаць. Ён на хвіліну задумаўся: лоб яго перарэзалі зморшчыны,а шэрыя вочы нерухома глядзелі ў адну кропку на сцяне.
    — Ну,што скажаце?— спытаў яго філосаф Зайцаў.
    — Думаеце.гэта наш агульны знаёмы,якога бачылі над цэнтральнай плошчай?Вы сур'ёзна намякаеце.што прычына аварыі знішчальніка і гібелі пілота — загадкавы “чорны гелікаптэр”, які некалькі хвілін знаходзіўся ў небе над цэнтрам горада і сабраў там натоўп?
    Твар філосафа Зайцава стаў ледзь не ўзрушаны — ён яўна нерваваўся.
    — Упэўнены. Хаця мая ўпэўненасць не мае доказаў. Гэта быў той самы “чорны гелікаптэр”, — змрочна заўважыў ён.
    — Нават так?
    — Так.
    — Ну,а вашы меркаванні?
    — “Чорныя шрубалёты” з'яўляюцца апаратамі невядомага паходжання, хутчэй за ўсё паралельнага свету. Яны толькі аднаўляюць звыклую форму сучасных паветраных машын. Гэта звычайны камуфляж. Ёсць шматлікія сведчанні пацярпелых. Такое здараецца даволі рэдка,але здараецца. I гэта быў ніякі не кантакт.
    — Іхнія пілоты — іншапланецяне?
    — He. Я не веру ні ў якіх блізкіх нам і далёкіх іншапланецян. Мяркую — гэта біяробаты, але надзвычай высокай ступені выканання. Яны думаюць і дзейнічаюць нашмат хутчэй і небяспечней за людзей. Вы бачылі менавіта іх спачатку на плошчы,а потым у метро.
    Рэпарцёр задумаўся.
    — Але чаму яны так доўга круціліся ў цягніку па Кальцавой?Які сэнс?
    — Яны — іншыя,— сказаў філосаф Зайцаў. — У іх дзеяннях нельга шукаць сэнсу,бо ён нам заўсёды будзе незразумелы. На вялікі жаль.
    — Клоны зніклі так раптоўна,нібы праваліліся пад зямлю,— заўважыў рэпарцёр.
    — Глядзіце,каб яны не з'явіліся зноў, і менавіта да вас,— перасцярог яго Герман Зайцаў. — Цалкам магчыма,што яны вас вылічылі там,у метро.
    — Лухта, — адмахнуўся Багдан Кайра. — Яны не бачылі,як я іх здымаў.
    — Вы ўпэўнены?
    — Так.
    — А я б не быў такім катэгарычным. Можа,мы ўвогуле ўсе ў іх на ўліку. Уладзімір Ажажа1, напрыклад, лічыць, што пад іх непасрэдным кантролем кожны
    індывід, які мае неасцярожнасць і няшчасце нарадзіцца на гэтай планеце,так вось. I такое можа быць.
    1 У. Ажажа — буйнейшы расійскі уфолаг. Вядзе спецкурс у Інстытуце дзяржаўнага адміністравання.
    — Ну,а вы самі як лічыце?Калі не браць пад увагу меркаванне Уладзіміра Ажажы?3а намі назіраюць?
    Філосаф усміхнуўся, але яго ўсмешка была невясёлай.
    — Вы б самі бясконца, тысячагоддзямі назіралі, за якімі мухамі ці камарамі?У тых,хто так дзіўна з намі сутыкаецца,іншая матывацыя. Мяркую,і нас яшчэ чакаюць найвялікшыя адкрыцці. Ведаю толькі, што паміж намі і імі — бездань.
    — Ці не шмат самапрыніжэння ў вашых думках? — няўпэўнена спытаў журналіст.
    — Тыя,з кім мы сутыкаемся,— гэта не браты па розуму,вось у чым справа. Ніякага самапрыніжэння тут няма. Невядома ўвогуле,хто яны: гэта куды складаней і глыбей. Ведаю толькі, што мы на парозе неверагоднейшай з таямніц. Але ж вернемся.так бы мовіць, да нашых баранаў. Я хацеў бы зірнуць на здымкі.калі вы не супраць.