Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Дзверы ў кватэру сапраўды былі адчынены,што заўсёды не ўхвальвалася гаспадаром. Ен зайшоў у вітальню і.распранаючыся і ставячы ў кут дарожную сумку,зірнуў у люстэрка, што вісела на сцяне. На яго глядзеў энергічны знешне мужчына сярэдніх гадоў,крыху сутулы,з сівізной на скронях.але шыракаплечы і вузкі ў клубах — калісьці ён шмат займаўся веславаннем і нават быў у прызёрах на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
— Гэй.ёсць тут хто! — паклікаў ён.
Маўчанне.
— Спіце?— зноў спытаў Пётра Саковіч.
Адказу не было.
3 узнікшым пачуццём трывогі ён зазірнуў на кухню,затым у залу,а потым адчыніў дзверы ў спальню.
На ягоным ложку ляжала незнаёмая дзяўчына ў сонцаахоўных акулярах і моўчкі глядзела на яго. Пётра Саковіч з нямым здзіўленнем адзначыў,што яна даволі маладая, гадоў дваццаці пяці,гожая,з русымі,коратка пастрыжанымі валасамі. Яна была ў светлых штанах,а на плячах падтрымлівала лёгкую ці то кофту,ці то вятроўку.
— Як вы сюды трапілі?— урэшце выціснуў ён з сябе. — Хто вы?
— Што вы тут робіце?
Паўза.
— Мо,вы ўсё ж растлумачыце?
Дзяўчына ўрэпіце расціснула рот.
— Прыйшла па выкліку...
Яна лёгкім, плаўным рухам паднялася з ложка і апынулася перад ім. Цёмныя акуляры яе зазірнулі ў твар аўдытару.
— Я вас не выклікаў. Тут нейкая памылка. Вы, пэўна, пераблыталі адрас, — не на жарт абурыўся Саковіч.
— Памылкі няма,— сказала дзяўчына.
Аўдытар Саковіч раптам адчуў сябе вусцішна. Пачуццё трывогі паступова ўзмацнялася і межавала ўжо ледзь не са страхам. “Але чаго я баюся?— прамільгнула ў яго галаве. — У кватэры больш нікога няма, a дзверы я зачыніў — значыць, ніхто не зойдзе. Баяцца жачыны? Глупства..
— Але ж дзверы былі ўвесь час замкнёныя,а я адсутнічаў некалькі дзён. Як вы ўвайшлі — праз дзверы? — спытаў ён.ашаломлены. — Вы падабралі ключ?
— Так,— сказала дзяўчына.
— Што значыць так?
— Праз дзверы.
— Вы яшчэ і жартуеце.
— Што значыць жартуеце? — не зразумела дзяўчына.
— Можа,у вас сёння баліць галава?— спытаў урэшце аўдытар. — I таму вы ўсё на свеце пераблыталі?
— Занятак сексам не выклікае галаўнога болю, — адзначыла дзяўчына і ў сваю чаргу задала пытанне:
— Мне распранацца?
— Чакаю адказу.
— He трэба. Чаму я павінен займацца з вамі,як вы кажаце, сексам, калі гэтага можа зусім не жадаю. Дарэчы,вы даўно тут?
— He. Ну,можа,з гадзіну. Чаму вы не жадаеце?Мужчыны заўсёды гэтага жадаюць. Людзі — аднолькавыя.
Аўдытар Саковіч разгубіўся. Самыя розныя думкі праносіліся ў яго галаве. “Можа,атрымалася так.што я ў спешцы, калі ад'язджаў, сапраўды запамятаваў зачыніць дзверы, — думаў ён. — Такога, праўда, ніколі не здаралася, і я дакладна памятаю, што дзверы замкнуў на ключ. Так,замкнуў. Але ж усякае можа быць. 3 узростам памяць слабее”.
Дзяўчына па-ранейшаму стаяла перад ім,настойліва не адпускаючы яго позірку. Лёгкая ці то блузка.ці то кофта шчыльна аблягала яе стройны стан. Адкрытыя
шыя.рукі былі смуглявыя ад загару, але скура сухая, быццам зусім без потавых залоз.
— Жадаюць, але не заўсёды. А я вас не выклікаў. Вас па тэлефоне выклікаюць? Так? Дык пакіньце мяне ў спакоі.
— He зараз,— сказала дзяўчына.
— Што.можа, мне і плаціць давядзецца? Вы, пэўна, вельмі ж рызыкоўна зблыталі адрас,дом,вуліцу ці кватэру. Давайце, вымятайцеся. Я не жлоб і не стану вытурваць вас сілай ці з дапамогай міліцыянтаў,— як Ma­ra спакайней прапанаваў Пётра Саковіч.
— He. Я павінна высветліць тое,што мяне цікавіць.
— А што вас цікавіць?3дыміце,дарэчы,акуляры.
Ад дзяўчыны павявала спакусай і жаданнем. Пакой раптам нібы напоўніўся цэлым воблакам ферамонаў, якія хвалямі зыходзілі ад незнаёмкі.
— Як цябе зваць?— нечакана перайшоў на “ты” Пётра Саковіч.
— Гэта не важна,заві як пажадаеш.
— Імя запамятавала?— наіўна пацікавіўся аўдытар і дадаў: — Ды ты прысядзь ужо,калі прыйшла. Мяне завуць Пётра.
— Распранацца?
Аўдытар Саковіч яшчэ падумаў і,ацэньваючы,агледзеў жанчыну.
— Добра, — раптам згадзіўся ён. — Бачу, ніяк інакш ад цябе не пазбавішся. У цябе ёсць кантрацэптывы?
Паўза.
На твары незнаёмкі адбілася нешта накпіталт разгубленасці.
— Што такое кантрацэптывы?— спытала дзяўчына і зняла акуляры.
— He прыкідвайся дурніцай. Я прыехаў з камандзіроўкі і хачу адпачыць. Адзін. Давай хутчэй.калі ўжо ў цябе да мяне такі сантымент. He будзем жа мы займацца гэтым без кантрацэптываў. Хочаш выпіць?У мяне тут было віно.
— Вы двойчы сказалі кантрацэптывы. Што гэта?
— Гэта тое самае,што ў цябе павінна заўсёды быць з сабою,калі ўжо занялася такой справай,як прастытуцыя. Дык ты маеш іх ці не?Не мне ж тлумачыць табе такія рэчы.
‘Тэта, несумненна, вар'ятка, — падумаў раптам аўдытар Саковіч. — А,магчыма,бандытка і хто-небудзь з банды побач. Трэба падысці да тэлефона і выклікаць патруль. А да таго перагледзець тут усё — мо,яна што скрала?Хаця шкада — у тым сэнсе,што гэтая дзіўная незнаёмка пачала правакаваць у яго самы сапраўдны юр, фізіялагічнае ўзрушэнне, так, ён не можа памыліцца”...
— He варта нікуды тэлефанаваць, — сказала, між тым,дзяўчына,апярэджваючы ягоны рух да тэлефона.і зноў села на ложак, па-ранейшаму неадступна гледзячы ў вочы гаспадару кватэры.
Як толькі яна прыняла такую позу,за яе спінай на ложку аўдытар з немалым здзіўленнем раптам заўважыў ляльку — дзяўчынку бледна-ружовага колеру з сінімі вачыма і брудна-бялявай кудзеляй на галаве. Адна нага ў лялькі адсутнічала.
— Адкуль тут такое дзіва?— паказаў на ляльку гаспадар кватэры.
— Гэта дзіця.
— Чыё?
— Маё,— сказала дзяўчына.
“Вар'ятка”,— канчаткова вырашыў аўдытар.
— Вы не павінны тэлефанаваць. Нікуды, — вочы дзяўчыны быццам праціналі свядомасць аўдытара Саковіча. — Інакш вам будзе кепска.
“Вар'ятка, і небяспечная”, — удакладніў у думках Пётра Саковіч. Развялося іх у апошні час шмат. Пэўна, ужо не бяруць у лякарню,бо няма месцаў. Не.трэба неадкладна нешта рабіць”.
— Я табе дам грошай,— сказаў ён,— толькі забяры
ляль... свайго дзіцёнка і ідзі дамоў. У колькі ўмоўных адзінак ты ацэньваеш сваю працоўную гадзіну?
— Вы аддасцё мне адну рэч — гэта вельмі важна,і тым адплаціце.
— Якую рэч?— спытаў аўдытар.
Вочы дзяўчыны разгараліся нясцерпным бляскам, пранікаючы ў яго душу.
— Хранальны сінтэзатар.
— А што гэта такое?
— Тое,што вам не належыць.
— He маўчыце. Адказвайце. Вы ж былі на плошчы пяць дзён таму і назіралі гелікаптэр?
— Быў.
— Вярніце сінтэзатар, інакш вам будзе вельмі Ken­exa.
— У мяне яго няма.
— Ведаю.што няма.
— Дык навошта пытаеш?
Вочы дзяўчыны ззялі, нібы маленькія чырвоныя ліхтары.
— Але вы ведаеце яго месцазнаходжанне.
— Я адсутнічаў і нічога не ведаю. А ты хто?
— Мяне паслалі.
— За рэччу з гелікаптэра?
— Так.
Дзяўчына пачала распранацца.
— Ідзіце да мяне.
Нібы ў сне,адчуваючы,што яго воля ўжо нічога не вырашае, Пётра Саковіч пасунуўся бліжэй, скідваючы на хаду капіулю,а потым абутак і астатнюю вопратку. Ён адчуваў моцнае, непераможнае жаданне блізкасці і чамусьці страх.
— Так добра?
— А так?
Паўза.
За акном згусцілася цемра. Пэўна, прайшло шмат часу. Ён нібы ачуняў, выплыў з цяжкага сну і цяпер зноў уваходзіў у тую рэальнасць, якая яго акаляла: убачыў столь сваёй спальні з невялічкай, амаль непрыкметнай плямай.якую ён некалькі разоў імкнуўся зафарбаваць, але так і не здолеў,бо фарбы чамусьці не браліся,барометр на сцяне.палічку з транзістарам і некалькі кніг побач, акно, напалову завешаныя жалюзі, столік, крэсла побач, з якога звешвалася жаночая вопратка, — ён павярнуў голаў і ўздрыгнуў: побач з ім узнікла і стаяла.пазіраючы на яго,дзяўчына,тая самая, якая быццам бы з’явілася па выкліку,але пераблытала адрас,не інакш.ці яе паслалі.як яна кажа,— увогуле ён ужо анічога не разумеў. Дзяўчына моўчкі, не міргаючы.глядзела на яго вялікімі і пукатымі (толькі цяпер ён заўважыў) вачыма, але гэта было не ўсё: яе цела больш не мела палавых прыкмет — плоскія грудзі, пазбаўленыя малочных залозаў, безвалосасць, амаль мужчынскі торс. “Сіндром Морыса?— пранеслася галаве ў гаспадара кватэры. — Але ж нейкі час таму яна быццам была нармальнай жанчынай са свежым тварам і смуглай прыгожай скурай,цяпер жа яе цела набыло змярцвела шэры колер”. Аўдытар хацеў ускочыць на ногі,але чамусьці не здолеў паварушыцца.
Дзяўчына.часта спыняючыся.пачала апранацца.
— Д'ябальшчына! — прахрыпеў непаслухмяным голасам Пётра Саковіч. — Што са мной?
Паўза.
— Дык вось,— амаль не расціскаючы вуснаў,загаварыла дзяўчына, — сінтэзатар не ў вас, а ў іншага чалавека,якому вы яго часова аддалі. Хто гэты чалавек?
“Я не ведаю”,— хацеў адказаць аўдытар,але замест гэтага чамусьці сказаў праўду:
— Рэпарцёр Кайра з “Паўночнага кур'ера”.
-’’Паўночны кур'ер” — гэта што?
— Назва газеты.
— Уставайце, вам трэба збірацца, — загадала дзяўчына.
Гаспадар кватэры даволі лёгка ўстаў з ложка. Пакуль ён апранаўся, дзяўчына працягвала гаварыць. “Ен,пэўна,не разумее ўсёй важнасці той рэчы,якая была выкрадзена з гелікаптэра,— даводзіла яна. — Лепш будзе.калі ён і яго хаўруснікі,у якіх захоўваецца тая рэч.адразу вернуць яе,інакш усе яны будуць жорстка пакараны”...
Аўдытар Саковіч скончыў апранацца і сеў у крэсла, працягваючы слухаць.
Раптам ён з немалым здзіўленнем заўважыў, што тэмп размовы субяседніцы пачаў нібы замаруджвацца. Словы з цяжкасцю выцякалі з яе вуснаў.а самі вусны пачыналі часам неяк ненатуральна дрыжэць, пацепвацца і крывіцца. Дзяўчына пахіснулася і зрабіла некалькі крокаў у напрамку да дзвярэй. Хада ў яе стала адчувальна няўпэўненай. Марудна,па складах.яна вымавіла дзіўныя словы:
— У мяне больш не засталося энергіі. Я... мушу пайсці. Так... пайсці...
Бывайце і памятайце пра сінтэзатар, які вы... павінны аддаць у бліжэйшы час. Так, памятайце. Памя...
Раптам яна,часта спыняючыся,вярнулася і забрала ляльку. Хісткай хадой яна падышла да дзвярэй і перад тым як выйсці на лесвіцу (аўдытар устаў з крэсла і пайшоў за ёй следам) павярнулася да яго тварам. Гаспадар кватэры са здзіўленнем і жахам назіраў.як яна, няўпэўнена трымаючыся на нагах, зазірнула яму ў вочы. Твар яе стаў змярцвела шэрым,а з куткоў вуснаў разам з чырванню памады пацякла сліна.
Як толькі дзяўчына зрабіла крок за дзверы,аўдытар убачыў раптоўна ўзніклае ярка-блакітнае святло, якое нібы ахутала яе постаць. Святло зрабілася настолькі яркім, што ён міжволі заплюшчыў вочы, а калі расплюшчыў іх.дзяўчыны на лесвіцы ўжо не было.