• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Рэпарцёр Кайра паціснуў плячыма.
    — Зараз.
    Ён выцягнуў з кішэні і расклаў на стале здымкі.
    — Я зрабіў дванаццаць каляровых кадраў, — патлумачыў рэпарцёр, — вось вам дванаццаць здымкаў — любуйцеся. За якасць адказваць не магу.я ж вам расказаў,у якіх абставінах я здымаў.
    Філосаф Зайцаў усхвалявана ўтаропіўся ў глянцавыя аркушыкі.
    — Вось ён,арэол,— прамармытаў ён,— ён фасфарасцыруе вакол іх галоў і мае зеленаватае адценне. Толькі на іх траіх. Як у вас атрымалася?Гэта вялікая ўдача,я вас віншую.
    — Вазьміце сабе любы з гэтых здымкаў, — велікадушна прапанаваў журналіст.
    Твар філосафа Зайцава прасвятлеў ад задавальнення. Ён не хаваў радасці.
    — Я хацеў сам у вас папрасіць,— сказаў ён,— але не мог рашыцца. Дзякуй за шчодры дар.
    — У вас,пэўна,багаты архіў па гэтай тэме?Я маю на ўвазе захапленне уфалогіяй,— спытаў рэпарцёр Кайра.
    — Тое-сёе ёсць,— адказаў Герман Зайцаў. — Я вам пасля пакажу. Але гэты здымак патрэбны мне для іншага. Я хачу зрабіць спробу ідэнтыфікацыі сфатаграфаваных: раптам яны звычайныя людзі,а на працы ці дома маюць справу з выпраменьваннем. Мне гэта трэба, каб выключыць памылковы варыянт. Хаця я ўпэўнены: гэтыя клоны — не людзі і маюць пазачалавечае паходжанне.
    Журналіст не хаваў скепсісу.
    — He бачу спосабу ідэнтыфікаваць,— заўважыў ён.
    — Я звярнуся да праваахоўных органаў, — сказаў філосаф Зайцаў. — У мяне ў гэтым горадзе ёсць добрыя знаёмыя ў розных установах і сферах. Калі ў іх бывае патрэба ў якой кансультацыі,яны просяць дапамогу ў мяне. А цяпер я звярнуся да іх.
    Ён па-ранейшаму не мог супакоіцца і адарваць позірк ад здымкаў. Журналіст заўважыў яго стан і, разважыўшы, велікадушна прапанаваў:
    — Вазьміце сабе ўсё. Я зраблю яшчэ.
    Абодва крыху памаўчалі. Кожны думаў пра сваё.
    — Дэталь з гелікаптэра ў вас? — раптам спытаў Зайцаў.
    — У мяне.Герман Антонавіч.
    — Яны пойдуць па следзе.
    — Лухта, — сказаў рэпарцёр. — Гэтая рэч у мяне нядаўна, а належыць яна пакуль майму знаёмаму — аўдытару Саковічу. Але той з'ехаў ці то на лецішча.ці то ў камандзіроўку. Ніхто не ведае, што яна ў мяне і нават што ў яго.
    — Вы памыляецеся.
    — Але чаму?
    — Яны вылічаць спачатку вашага знаёмага і потым вас.
    — Няўжо яны такія ўсюдыісныя?
    — Нават калі б нехта схаваўся ад іх за трохметровымі бетоннымі мурамі.яны б прыйшлі да яго.
    Рэпарцёр скептычна ўсміхнуўся.
    — Скрозь сцены?
    — Так.
    — He даю веры.
    — Ваша справа.
    — Чаму б ім не пайсці на кантакт з намі,з усім чалавецтвам? — спытаў рэпарцёр. — Калі яны рэальна існуюць.
    Філосаф зайцаў усміхнуўся.
    — Гэта мы можам не існаваць рэальна,— сказаў ён.
    — У тым,пэўна,і справа.
    — He разумею.Герман Антонавіч.
    — Пра гэта пасля. А кантактаў,акрамя спантанных, якія нічога не вырашаюць,мяркую,не будзе.
    — Так ужо і не будзе?— усміхнуўся рэпарцёр.
    — Ніколі. Упэўнены.
    — Дык што гэта ўсё азначае? — паказаў на здымкі Багдан Кайра.
    Філосаф Зайцаў памарудзіў.
    — Мяркую,паказ,— урэшце вымавіў ён.
    — Паказ?Навошта ён ім?Які сэнс?
    — Бачыце,колькі ў нас пытанняў.
    Паўза.
    — Згода, — сказаў рэпарцёр. — Мне цяжка вас дагнаць,я адчуваю. У тым сэнсе.што мне не хапае ведаў. Я пакуль падчытаю тое-сёе,а потым зноў зайду да вас. Вы не супраць?
    — Я б хацеў пабачыць тую дэталь з гелікаптэра, — сказаў філосаф Зайцаў. — Калі вы можаце гэта арганізаваць?Я быў бы вам вельмі ўдзячны.
    — Мы зойдзем да вас усе разам,— паабяцаў рэпарЦёр.
    — Хто гэта — усе?— удакладніў Зайцаў.
    — Я.аўдытар Саковіч і Ліда Баркова,— сказаў рэпарцёр. — Вы не супраць такой кампаніі?
    — Што ж,буду чакаць.
    VII. Паляванне на паляўнічых
    Прагляд знятай аператыўнікам на плошчы відэастужкі (а здымаўся ўсякі стыхійны натоўп людзей), яе ідэнтыфікацыя,а таксама выбарачная адсочка тэлефонных перагавораў гарадской лініі, і ў прыватнасці сяброў уфалагічнага таварыства “Парамір”, ужо на другі дзень прынеслі плён. Апоўдні служба бяспекі мела ўжо некаторыя дадзеныя ў сувязі са здарэннямі і ведала пра асноўных удзельнікаў тых падзей, калі над плошчай з’явіўся неапазнаны да гэтага часу гелікаптэр. Штатныя аналітыкі спецслужбаў супаставілі падзеі і зрабілі дзве адпаведныя высновы. Адну з іх можна было класіфікаваць як асноўную, а другую адразу залічылі ў разрад напаўфантастычных, хаця падобныя з'явы фіксаваліся здаўна.1
    1 Да канца I тысячагоддзя, як адзначалася ў хроніках, з лятаючых неапазнаных караблёў апускалі якар на канаце, па ім на зямлю сыходзілі істоты падобныя да людзей, часам іх адразу лінчавалі, у іншых выпадках яны адсякалі канат і ўцякалі. Па сучасных меркаваннях, гэта былі біяробаты і “пілоты” НЛА.
    Першая версія: на тэрыторыі рэспублікі дзейнічае група тэрарыстаў. Мэта невядомая.
    Другая версія: неапазнаны гелікаптэр з энланаўтамі на борце з'яўляецца аб'ектам незямнога паходжання. Мэта экіпажа — таксама невядомая.
    Для распрацоўкі адной з дзвюх версій — той, якая акажацца асноўнай — была створана мабільная група спецназа,з якой праводзілі інструктаж.
    — Дык вось, — казаў інструктар, падпалкоўнік службы бяспекі, даволі высокі чалавек з кароткай стрыжкай і стомленым тварам, — калі па першай версіі план нашых дзеянняў распрацаваны і вам вядомы,то па другой узнікае шэраг пытанняў.а таксама некаторых заўваг.
    Ён агледзеў засяроджаныя твары спецназаўцаў,якія моўчкі слухалі яго,і працягваў:
    — Коратка і — па сутнасці. Магчыма, не ўсім вам вядома.што спантанныя кантакты з ЭНЛА і членамі іх экіпажаў адбываюцца і адбываліся практычна ўвесь час.2
    2	Толькі спадарожнікавая сістэма адсочкі ЗША штодзённа рэгіструе ад 5 да 900 НЛА.
    — Адпаведна вядуцца,хаця пакуль безвынікова.усебаковыя сакрэтныя даследаванні. Так, на тэрыторыі Расіі першае такое даследаванне адбылося ў 1792 годзе, другое — у 1913, дарэчы, 30 чэрвеня 1908 года, зарэгістраваны каласальны выбух Тунгускага НЛА, а з 1947 года пачалася сусветная эра НЛА.3
    3	Пачаткам буму НЛА прынята лічыць 24 чэрвеня 1947 года, калі амерыканскі бізнесмен К.Арнольд ляцеў на ўласным самалёце ля гары Маўнт-Рэйнір у штаце Вашынгтон і ўбачыў у паветры ланцужок аб'ектаў, плоскіх, як патэльні ці талеркі.
    — Уфалагічныя камісіі геаграфічных таварыстваў.а таксама спецаддзелы пры інстытутах існуюць зараз ва ўсіх краінах Еўропы і за акіянам. Ёсць яна і ў нашай рэспубліцы.
    Сабраны за апошні час фактычны матэрыял гаворыць пра звышмоц рэгіструемых аб'ектаў і іх перавагу над сучаснымі зямнымі тэхналогіямі.4
    4 Буйнейшы уфолаг Беларусі акадэмік А.Вейнік паведамляў: “Вядомы цікавы выпадак з НЛА, які ў лютым 1985 года з'явіўся і прыбартаваўся наперадзе цеплавоза з парожнім таварняком і ўзяў яго на прамянёвы буксір — гэта было на шляху ад Петразаводска да станцыі Новыя Пяскі. Перад станцыяй на ўздыме цягнік пачаў разганяцца і на хуткасці 50 км/гадз. праскочыў станцыю. Пры максімальным тармажэнні ўсе
    колы не круціліся, але пасля гэтага не толькі не сталі квадратнымі, але не мелі і ніводнага склізуна, адпаведна — увесь цягнік быў прыпадняты над рэйкамі...”
    — Мы не можам дасканала акрэсліць матывацыю прысутнасці на Зямлі біяробатаў,“пілотаў” і іншых гуманоідаў з НЛА. Таму заўсёды ставіцца асноўная задача: захоп “пілота” жывым ці мёртвым і,вядома,самога аб'екта ці яго рэшткаў. Mary дадаць ад сябе.што выкананне групай задачы ці хаця б яе часткі зробіць бязбедным далейшае існаванне не толькі ўсёй каманды, але і кожнага члена і іх сем'яў.дзяцей і ўнукаў да канца вашага і іх жыцця.
    Лёгкі шолах ад выдыхаемага з грудзей паветра пранёсся па зале. Спецназаўцы моўчкі пераглянуліся і зноў засяродзілі ўвагу на афіцэры.
    — У ходзе выканання пастаўленай задачы,— закончыў ён,— вы павінны будзеце хутка прымаць рашэнні, увогуле вельмі хутка думаць і дзейнічаць, часам цалкам самастойна, бо загады камандзіраў могуць паступаць да вас са спазненнем. Я заклікаю вас да звышасцярожнасці і звышпільнасці ў ходзе выканання пастаўленай перад намі задачы.а яе вы ведаеце: захапіць раней за невядомых страчаную рэч з гелікаптэра ці саміх членаў экіпажа, і, як гаворыцца ў такіх выпадках,няхай дапаможа нам Бог...
    — Цяпер зірніце на экран,— афіцэр зрабіў знак рукой, і ў зале патухла святло. — Вы бачыце аб'ект нумар адзін — раён горада і дом, дзе пражывае адна з асоб, у якой можа знаходзіцца дэталь з гелікаптэра: стрэлкай указана кватэра гэтай асобы.цяпер вы бачыце яе схематычны план. Далей — аб'ект нумар два — дом і кватэра другой асобы.зірніце ўважліва на схему і аб'ект нумар тры: раён іншы,а так нічога незвычайнага. Прыміце да ўвагі той факт,што месцазнаходжанне прадмета з абсталявання гелікаптэра.пра тэхнічныя характарыстыкі якога мы нічога не ведаем пэўна, вылічана і напіымі праціўнікамі. Пытанні,калі ласка.
    — Вы самі сутыкаліся з імі?
    — 3 кім,з імі?
    — 3 гуманоідамі з ЭНЛА?
    — Я бачыў. Аднойчы. Аднаго. Нам паказалі.
    — Ён аказаў супраціўленне?
    — Ён быў мёртвы. У іх здараюцца аварыі.1
    1	Па дадзеных А.Вейніка, вялікая колькасць абломкаў і нават цэлых НЛА, а таксама загінуўшых цел членаў экіпажаў знаходзяцца ў ЗША, а таксама ў Расіі. Пілоты дыскападобных НЛА маюць рост 1,2 м, вялікія галовы, вузкія, мангалоідныя вочы, нос — невялікая выпукласць з адной адтулінай, рот — таксама невялікая адтуліна, вушы — невялікія заглыбленні, рукі доўгія, да каленяў, палавыя органы адсутнічаюць. На здымках была выява рукі з кіпцюрамі замест пазногцяў.
    — Што ён сабой уяўляў?
    — Істоту,якая па ўнутранаму збудаванню нагадвала паўтараметровае насякомае, а па знешняму — чалавека. Толькі без палавых прыкмет і без валасянога покрыва.
    — Яны (энланаўты) могуць прысутнічаць сярод нас?
    — Але. Такія выпадкі нядаўна пачалі фіксавацца.1
    1 Вучоныя, выкарыстаўшы спецыяльна сканструяваную “радыяцыйную” фотакамеру, прызначаную для здымак у космасе, зарэгістравалі на плёнцы незразумелую з'яву. Фатаграфуючы для праверкі камеры натоўпы на вуліцах некаторых еўрапейскіх сталіц, яны атрымалі 76 здымкаў, на якіх вылучаюцца асобы — на думку вучоных — пазазямнога паходжання.
    — Гэтыя людзі вылучаюцца на фотакартках з натоўпу вельмі выразна, — паведаміў журналістам швейцарскі фізік прафесар Хуга Корнхельм з Жэневы, які ўдзельнічаў у канструяванні фотакамер новага тыпу. — Іх галовы акружае зеленаваты фасфарасцыруючы арэол, нябачны няўзброеным вокам. ІІельга было выявіць яго і з дапамогай ранейшай апаратуры.