• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    У канцы 2002 года ў СМІ прамільгнулі навуковыя паведамленні “аб існаванні ў Сонечнай сістэме паралельнага, нябачнага, неадчувальнага свету, які скла-
    даецца са схаванага рэчыва і з’яўляецца нашым люстэркавым адбіткам”.
    — А доказы, доказы,— захваляваўся рэпарцёр Кайра.
    — Іх шмат і з'яўляюцца ўсё новыя. Узяць хоць пачатак усяго існага — Вялікі Выбух. Тэарэтыкі запэўніваюць,што наш Сусвет узнік за тысячныя долі секунды з сінгулярнасці: бясконца малой велічыні,а гэта значыць.па сутнасці,з нічога. Вы можаце ўявіць бясконца малую велічыню? Але ж, як сказана недзе ў Шэкспіра: “нішто параджае нічога”. Магчыма, Знешнія Сілы ўключылі наш свет як камп'ютэрную праграму, накачаную сікстыльёнамі трыльёнаў інфармацыйных мегабайт — вось і ўся праўда. I ўсё.што вакол нас і мы самі, паўтару, магчыма — камп'ютэрная сімуляцыя і толькі. Хоць я ніякі не прарок і магу памыляцца. Магчыма, так пабудавана Прырода. Але ж і само Існаванне і Прырода аднекуль павінны былі з'явіцца, хіба не так? I Знешнія Сілы, калі яны сапраўды існуюць? Нехта ж запаліў гэты каласальны феерверк і стварыў наш Сусвет?А магчыма і іншыя?Вядома, аўтадафэ зараз не практыкуецца, але вучоны.які задае такія пытанні,рызыкуе згубіць рэпутацыю. Дык я,напрыклад,не вучоны ў вузкім сэнсе гэтага слова.
    — Але ж паслухайце,— перапыніў рэпарцёр,— калі ўсё-такі мы хоць і неяк незаўважна,але падыходзім да ідэі Творцы.то ўзнікае некалькі законных пытанняў.
    — Ну і якіх?— з мяккай усмешкай спытаў філосаф Зайцаў.
    — Ну,па-першае,калі Вялікі Выбух даў пачатак нашаму Сусвету з яго ста пяцідзесяццю пяццю мільярдамі галактык,то што было да таго?
    — Гэта не карэктнае ў сэнсе эстэтыкі пытанне.
    — Няхай. Тады па парадку: нас стварыў Творца, a хто ён сам і хто стварыў яго?Дзе ж пачатак гэтага працэсу?
    — Таксама не карэктнае пытанне.
    — Дык што — Творца, па-вашаму, гэта нехта нак-
    шталт камп'ютэрнага геймера? — раздражнёна пацікавіўся рэпарцёр.
    — Магчыма. Супергеймер,скажам так.
    — А калі іх шмат?Як у “Касмагоніі” Станіслава Лема?
    — Цалкам верагодна. I ў кожнага свой паддоследны Сусвет... I мы — адна.так бы мовіць,з прабірак.
    Паўза.
    — Калі мы ў агульных рысах хоць крыху ў нечым разабраліся то,давайце,ўсё-такі вырашым з вашай дапамогай, што такое, па-вашаму, менавіта наш свет? — звярнулася да філосафа Зайцава Ліда Баркова. — У вас жа, пэўна, ёсць на гэты конт нейкія свае меркаванні? Усё гэта настолькі цікава і неверагодна...
    Гаспадар толькі ўздыхнуў.
    — He думаю.што можна так лёгка разабрацца з мадэллю нашага Сусвету. Над “адзінай тэорыяй светабудовы” ўвесь час працавалі і дагэтуль ламаюць галовы буйнейшыя навукоўцы планеты з пачатку дваццатага стагоддзя і да нашых дзён. Але ўсё новыя і новыя ідэі толькі дадаюць пытанняў. Вось, прыкладам “тэорыя струны”1 і некаторыя іншыя.
    1 Пятнаццаць мільярдаў гадоў таму — у момант Вялікага Выбуху — у Сусвеце існавала адзіная “звышсіла”. Яна вызначала развіццё матэрыі, часу і прасторы. Праз лічаныя долі секунды яна “распалася” на чатыры вядомыя нам зараз сілы. Доўгі час фізікі шукаюць формулу, якая зноў звяжа гэтыя сілы ў адно — гравітацыйнае, электрамагнітнае, моцнае і слабое ўзаемадзеянні — гэта значыць аб'яднае тэорыю адноснасці з квантавай механікай і стане агульнай для мікра— і макрасвету. Калі б мы аднавілі ўмовы, што панавалі ў момант Вялікага Выбуху, падкрэслівае амерыканскі фізік Стывен Вайнберг, то гэтыя сілы зноў бы стварылі тую самую “звышсілу”. “Магчыма, у бліжэйшыя паўстагоддзя мы здолеем стварыць тэорыю, якая іх аб'яднае”, — мяркуе Вайнберг. Але на погляд скептыкаў, “сусветная формула” — “Theory of
    Everything” — калі яна і будзе адкрыта, можа выглядаць нядоказнай і незразумелай. Магчыма, яе нельга будзе праверыць нават эксперыментам.
    У момант Вялікага Выбуху Мікракосм на адно імгненне сустрэўся з Макракосмам. Стандартная мадэль фізікі, не здольная апісаць гэтую першародную стыхію, не растлумачвае, чаму элементарныя часцінкі маюць масу і чаму Сусвет складаецца з матэрыі, а, прыкладам, не з антыматэрыі.
    Зараз, сярод тэорый, якія прэтэндуюць на універсальнасць, найбольш перспектыўная “тэорыя струны” (Strings). Усё пачалося з таго, што фізікі Майк Грын (Англія) і Джон Шварц (ЗША) прыйшлі да высновы, што квантавая механіка несумяшчальная з гравітацыяй таму, што элементарныя часцінкі a pri­ori лічацца бясконца малымі кропкамі. Усё зменіцца, калі меркаваць, што яны маюць канчатковыя памеры — напрыклад, напамінаюць звышмалюсенькую ніць. Уявім, што Сусвет на недасяжным нам мікраўзроўні — аснове яго асноў — запоўнены такімі ніцямі ці “струнамі”. Па гэтай ідэі, у якую цяжка паверыць розумам, усе элементарныя часцінкі — электроны, пратоны, кваркі — вібрацыі тых нябачных струн. Самі “струны” ўяўляюць сабой энергію ў чыстым выглядзе.
    Дык вось, “цаглінкі светабудовы” ўзнікаюць накшталт гукаў, якія нараджаюцца пры вібрацыі струны. Гэта — мелодыі з нябачнага Нішто ў мікрасвет, каб потым рэхам адгукнуцца ў макрасвеце, нараджаючы бачныя вобразы аб'ектаў. 3 гукаў гэтых струн і нараджаецца опус, які носіць назву Сусвет.
    Нешта падобнае выказвалася і раней. Але такая ідэя не вырашалася матэматычна, бо “струны” “адмаўляліся” вібрыраваць у трохмернай прасторы. Шварц і Грын выявілі, што ў дзесяцімернай (!) прасторы гэтая тэорыя ўрэшце можа быць выніковай. Абсурд матэматычна дакладна звязваў усё раней несумяшчальнае. Гэта значыць, мы жывём... у дзесяцімернай прасторы? Але акаляючае нас — трохмернае: яно
    ведае толькі даўжыню, шырыню, вышыню, ды час, што бяжыць з мінулага ў будучыню.
    Давялося адзначыць, што большая частка вымярэнняў... бясконца малая. Яны — гэтыя вымярэнні — аніяк не вынікаюць у акаляючым нас свеце і не маюць у ім, верагодна, аніякай ролі. Значыць, у любой кропцы чатырохмернай прасторы часу павінен хавацца клубочак скручаных вымярэнняў, якія, хаця і не бачныя, але могуць вызначаць якасці элементарных часцінак (масу і электрычны зарад).
    Толькі Вялікі Выбух вылучыў іх, схаваных у Сусвеце. 3 іх мноства па нейкай дзіўнай прычыне выкрышталізаваліся ўсяго чатыры нармальныя вымярэнні. I яны акрэсліваюць межы нашых ведаў. За імі знаходзіцца Нішто, якое не ўспрымаецца намі ніяк і не спасцігаецца нікім і ніколі.
    Гіпотэза эксперыментальна не правяралася. Адпаведна разлікам, даўжыня “струны” складае ўсяго дзесяць у мінус трыццаць трэцяй ступені сантыметра, што прыкладна адпавядае так званай пастаяннай Планка. Дык вось, “струна” ў 100 000 000 000 000 000 000 (сто мільярдаў мільярдаў) разоў меней за пратон. Адпаведнае параўнанне дапаможа зразумець прапорцыі. Калі б удалося павялічыць “струну” хаця б да паўсантыметра, то атам вадароду дасягнуў бы памераў Млечнага Шляху.
    Адпаведна тэорыі струны, пасля Вялікага Выбуху дзесяцімерная прастора згарнулася ў звышдробны шарык. Яго дыяметр быў у 10 у дваццатай ступені разоў меншы за дыяметр атамнага ядра. Потым чатыры вымярэнні імкліва выцягнуліся, стварыўшы свет, у якім мы жывём. Астатнія шэсць засталіся нябачнымі.
    Ці здолеем мы ў бліжэйшыя гады стварыць “адзіную тэорыю светабудовы”? Астрафізік Стывен Хоўкінг: “У 1980 годзе я сказаў, што нашыя шанцы ў бліжэйшыя дваццаць гадоў складаюць 50 X 50. Я паранейшаму так думаю. Вось толькі дваццаць гадоў трэба адлічваць зноўку”.
    Нобелеўскі лаўрэат Рычард Фейнман перад смерцю
    (1918-1988) заявіў: “Новыя ідэі здаюцца мне абсалютна вар'яцкімі”...
    Урэшце, як сцвярджаюць Шварц і Грын, ваганні “струн” спарадзілі ўвесь наш бачны свет. У 1995 годзе ў Лос-Анджэлесе буйнейшы спецыяліст у галіне “тэорыі струны” Эдвард Уітэн прапанаваў так званую Мтэорыю. Адпаведна ёй прастора мае 11 вымярэнняў. Яе прыватнымі выпадкамі з'яўляюцца ўсе 10-мерныя сусветы.
    Унутры яе хаваюцца шматмерныя мембраны — так званыя р-браны. Яны валодаюць р-вымярэннем. Так, о-брана — гэта нейкая кропка ў прасторы, 1-брана — гэта знаёмая нам струна, а 2-брана — нейкая плоскасць, якую называюць звычайна мембранай. Такім чынам можна растлумачыць і браны болып высокіх вымярэнняў. Аблічча струны, якая вібрыруе ці мембрана — як “аснова асноў” усіх элементарных часцінак — зразумелыя, але выкарыстаны матэматычны апарат, занадта складаны. Пакуль фізікі не могуць нават завяршыць дэталёвае апісанне М-тэорыі...
    — Але ж вы былі вучнем акадэміка Вейніка, — заўважыў аўдытар Саковіч. — Хіба наш першы уфолаг,якога,на жаль,зараз сярод нас няма.не зрабіў сваёй агульнай высновы наконт Светабудовы?
    — Наша паняцце Светабудовы ўдасканальваецца, але ў кантэксце, які з цяжкасцю ўспрымае наша ўяўленне. Свет, які быў народжаны з нічога? Сто пяцьдзесят пяць мільярдаў галактык узніклі раптоўна і з першапачатковага аб'ёму ў дзесяць у мінус дзевяноста дзевятай ступені кубічных сантыметраў?3а дзесяць у мінус трыццаць пятай ступені секунды?Пры тэмпературы ў дзесяць у трынаццатай ступені па шкале Кельвіна?Велічыня пратона,гэта значыць атамнага ядра атама вадароду — дзесяць у мінус трынаццатай ступені кубічных сантыметраў. Такім чынам атрымліваецца, што наш Сусвет спачатку быў у столькі ж разоў меншы за пратон.у колькі пратон меншы за Месяц.які мы бачым ноччу на небе.
    — Мы можам калі-небудзь зрабіць хоць спробу здагадкі пра тое, што было да Вялікага Выбуху? — пацікавіўся рэпарцёр.
    — Наўрад ці мы даведаемся. Праблемы.якія стаяць перад касмалогіяй, усё болын ускладняюцца, а жыццё чалавека занадта кароткае. Акрамя таго,ужо зараз перад намі больш глыбокія пытанні: чаму,напрыклад,Ha­ma прастора трохмерная? Чаму ўсе канстанты ў прыродзе быццам “падроблены” так,каб узнікла разумнае жыццё? Чаму, усё-такі, менавіта чалавек разважае пра Сусвет, а не наадварот?Хаця мы і не ведаем адказ на быццам самае простае пытанне: адкуль узяўся той розум,які можа і зразумее.як нараджаюцца сусветы.
    — Мне становіцца зразумела,чаму акадэмік Вейнік сутыкнуўся са сцяной,— адзначыла дзяўчына.
    — Ну і чаму?— пацікавіўся рэпарцёр.
    — Таму,што яна і зараз перад намі...
    Твар філосафа Зайцава набыў сумнае адценне.
    — Мяркую, — сказаў урэшце ён, — Альберт Іосіфавіч перажываў напрыканцы свайго жыцця сур'ёзную драму. Успомніце Эклезіяста са знакамітым радком: “памнажаючы веды — памнажаеш тугу”. Магчыма, ён расшукаў нешта такое, ад чаго канчаткова згубіў спакой і раўнавагу. Хаця ўзровень ведаў яшчэ дзесяць гадоў таму быццам не даваў такой падставы. Але... але... Аднойчы ў яго здарыўся сапраўдны зрыў: ён прама ў двары акадэміі спаліў свае рукапісы і кніжкі і аб'явіў усё д'ябальшчынай. Канчатковым яго рашэннем было вяртанне ва ўлонне Праваслаўнай Царквы. Ён прызнаў Бога...1.