Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
1 Аднаяйкавыя блізняты, якіх іншым разам раздзяляюць яшчэ ў дзяцінстве сотнямі ці тысячамі кіламетраў, праходзяць свой жыццёвы шлях паралельна адзін аднаму: часам носяць аднолькавую вопратку, маюць мужа ці жонку з аднолькавымі імёнамі, хварэюць аднолькавымі хваробамі і нават паміраюць адначасова. Яны цалкам анамальныя па факту свайго зачацця і далейшага жыцця, і з пункту гледжання генетыкаў і навукоўцаў іх увогуле не павінна быць, хаця ў межах СНД іх налічваецца прыкладна каля двух мільёнаў.
Калі ў аднаго з аднаяйкавых блізнят назіраюцца адхіленні ў сексуальнай арыентацыі, тое ж самае ўласціва і другому на сто працэнтаў. Абодва з'яўляюцца ці гомасексуаламі, ці лесбіянкамі, зноў даказваючы гэтым, што з'яўляюцца адным біялагічным арганізмам.
Акадэмік Альберт Вейнік мімаходзь заўважае: “я правёў вопыт з двума маладымі людзьмі — аднаяйкавымі блізнятамі — экстрасэнсамі. Паасобку яны маюць абсалютна аднолькавую (падкрэслена аўтарам) энергетыку. У кантакце ж іх энергетыка павялічылася не ў 2, а ў 10 тысяч разоў (!)”.
— Ну,а самы свежы доказ — той што прызнае і сучасная навука — вы можаце яго акрэсліць? — спытаў аўдытар Саковіч.
Філосаф Зайцаў задумаўся на некалькі секунд.
— А хіба вам не падаецца дзіўным такі агульнавядомы факт, што ў прымітыўных жывёл у папуляцыях існуе механізм балансу нараджальнасці: калі загінула шмат самцоў, то іх адразу больш нараджаецца. Тое ж заўважана і ў чалавека: пасля войнаў на свет з'яўляюцца ў асноўным хлопчыкі. Дарэмныя спробы дарвіністаў растлумачыць гэты працэс. Калі б яго запускала біялогія,то ён пачаўся б толькі праз некалькі пакаленняў. А ён пачынаецца імгненна. Тут няма ні дарвінізму, ні генетыкі, а ўключаецца работа Матрыцы.2
2 Філосаф В.Дзеружынскі лічыць, што Матрыца з'яўляецца пры зачацці, калі не гены, а вада, што ўваходзіць у склад першай клеткі, з якой пакуль складаецца арганізм, кадзіруе звязку з той пазаматэрыяльнай структурай, дзе адбываецца аддзяленне ад падобных структур бацькоў. Цяпер яны разам да смерці, і вада ў гэтай клетцы перадае код сваёй Матрыцы ў ваду астатнім клеткам, якія з'яўляюцца ў выніку дзялення: не аднаму арганізму, як звычайна, а адначасова двум ці тром блізнятам. Прычым, гэта не аднабаковы працэс, а двухбаковы, дзе Матрыца змяняецца ў працэсе жыцця.
— Да таго ж, — дадаў гаспадар, — мне не аднойчы даводзілася назіраць палтэргейст, і я дасюль лічу яго самым яркім доказам віртуальнасці нашага свету. Ён адбываецца пастаянна то там,то тут. Назірайце. Рабіце высновы.
— Напрыклад?— спытала Ліда Баркова. — Растлумачце дэтальна,Герман Антонавіч.чаму гэта самы яркі, як вы кажаце,доказ?
— Спантанная матэрыялізацыя і дэматэрыялізацыя — вось што адбываецца. Палтэргейст аперыруе вобра-
замі.гэта значыць дзейнічае на ўзроўні інфармацыйнага складу матэрыі, што і даказвае яе віртуальнасць. Вось падае на падлогу кніга і... разбіваецца на дробныя кавалкі,быццам яна са шкла. Але гэта падае не кніга, а вобраз кнігі.вось у чым справа. Лядоўня перамяшчаецца праз бетонную сцяну да суседа. Можа такое здарыцца.калі б першае і другое: сцяна і лядоўня — былі з рэальнага рэчыва?Вядома — не. А калі і адно і другое — толькі вобразы?Такіх прыкладаў тысячы. Я зразумела патлумачыў?
— I ўсё-такі: прыкладам, неапазнаныя лётаючыя аб'екты — яны могуць быць доказам віртуальнасці нашага свету?— спытаў рэпарцёр Кайра.
— На вялікі жаль,— развёў рукамі філосаф Зайцаў, — я не ў стане адказаць на такое пытанне. Яно настолькі складанае і глыбокае,што цягне за сабой яшчэ цэлы шэраг іншых,часам не менш значных пытанняў. Мы можам спачатку вывучаць тое.што побач: аднаяйкавых блізнят, палтэргейст,гомеапатыю,тэлегонію, шаманізм, філіпінскіх хілераў, напрыклад...
— А якія адносіны могуць мець шаманы да праблемы НЛА?— здзівілася Ліда Баркова.
— Самыя непасрэдныя. Я думаю, шаманы, змяняючы сваю свядомасць,робяцца здольнымі пераносіцца ў сапраўды рэальны свет, дзе напрамую могуць маніпуліраваць матрыцай.1
1 М. Харнер, які ў якасці антраполага займаўся доследамі ў Эквадорскіх Андах, дзе пражывалі індзейцы хівара, якія ў той час яшчэ займаліся паляваннем за галовамі (іх яны высушвалі), адзначае, што сярод хівара было шырока распаўсюджана шаманства. Але першая яго спроба трапіць у свет шаманаў была няўдалай, ён застаўся толькі назіральнікам. “Праз два гады, — піша ён, — амерыканскі музей натуральнай гісторыі запрасіў мяне папрацаваць у Перу на Амазонцы, каб вывучыць культуру індзейцаў каніба. Mae антрапалагічныя доследы ішлі добра, але ў мне не атрымлівалася даведацца што-небудзь аб іх рэлігіі.
Урэшце, яны сказалі, што калі хачу гэтаму навучыцца, я павінен выпіць напой шаманаў з ліян расліны аяўхаска. Я згадзіўся”.
Далей тое, што адчуў і пабачыў даследчык.
“Я пачаў адчуваць свой мозг, — кажа М. Харнер. — Я адчуў, як ён расслаіўся на чатыры асобныя пласты. 3 апошняга, самага ніжняга, пачалі зыходзіць новыя вобразы. Тых, хто мне іх паведамляў, я бачыў цьмяна: гэта былі гіганцкія, падобныя да рэптылій істоты, якія вяла раскінуліся ў самым нізе задняй часткі майго мозгу. I тут яны паказалі мне жывую карціну. Перада мной адкрылася Зямля — такая, якой яна была мільярды гадоў таму, калі на ёй яшчэ не было жыцця. Потым з неба пачалі падаць сотні чорных крупінак. Я ўбачыў, што гэта былі на самой справе вялізныя істоты з крыламі. Яны сядалі, стомлена махаючы крыламі. Істоты загаварылі са мной на мове думак: яны патлумачылі, што бягуць ад чагосьці ў космасе і тут хочуць выратавацца. Потым яны паказалі мне, як заснавалі жыццё на планеце, дзе сярод мноства жывых форм іх саміх нельга было выявіць. Я далей зразумеў, што яны ўнутры ўсіх форм жыцця на Зямлі, у тым ліку і ўнутры чалавека. Яны паведамілі мне, што з'яўляюцца сапраўднымі гаспадарамі планеты, а мы, людзі, — іх жытло і служкі...”
Далей аўтар, захапіўшы блакнот, ідзе да сляпога шамана і апісвае свае прыгоды. Ён расказвае пра цмокаў, але не кажа, што яны, як ён даведаўся, прыбылі з космасу. Шаман кажа яму: “Заўсёды яны так гавораць, а на самой справе гэта ўсяго толькі Гаспадары Далёкай Цемры”, — і паказвае рукой угору...
“Шаман, — паведамляе далей М. Харнер, — гэта чалавек, які можа па-свайму жаданню прыйсці ў зменены стан свядомасці, датыкаючыся да схаванай рэальнасці... У шаманічным стане свядомасці, шамана ўражвае, наколькі рэальна тое, што паўстае перад ім. Ён атрымлівае доступ да цэлага новага Сусвету. Ён сам выбірае шлях, але не ведае, што яго на гэтым
шляху чакае. Ён вынаходнік бяскрайніх абсягаў схаванага Сусвету...”
“Індзейцы хівара ўспрымаюць шамана як чалавека, які выдзяляе святло, што з'яўляецца ў выглядзе “кароны” ці ауры вакол галавы. Аура ствараецца толькі тады, калі шаман знаходзіцца ў змененым стане свядомасці, выкліканым “аяўхаскай” і падуладны толькі зроку іншага шамана, які знаходзіцца ў такім самым стане”, — адзначае аўтар.
“Калі эскімоскі шаман вяртаецца з падарожжа, людзі ў чуме “чуюць яго здалёк: яны чуюць, як ён імчыць па трубе, якую адкрылі яму духі — усё бліжэй і бліжэй — і вось з гучным крыкам “Плю-а-хе-хе!” ён імкліва вынырвае і аказваецца на сваім месцы за фіранкай”.
Даследчык Джоан Вастокас у сувязі з гэтым даволі сучасна і мудра заўважае, што “магчыма матыў колаў тунеля характарызуе сам вопыт прадбачання і сімвалізуе сабой адтуліну, скрозь якую шаман пранікае на Неба, тым самым пераўзыходзячы межы фізічнага Сусвету”.
— Ну,а філіпінскія хілеры?
— Магчыма.тут з'ява такога ж парадку. Сапраўдны хілер, а не шарлатан, — заўважце, апошніх развялося шмат,— таксама перад аперацыяй, якую ён робіць рукамі,без скальпеля, уводзіць сябе ў стан змененай свядомасці, пасля чаго лёгка, нібы ў эфір, апускае рукі ў цела пацыента і маніпулюе ў ім. Толькі вось ці не напрамую з матрыцай адбываецца яго незвычайны кантакт?1
1 Філіпінскія хілеры перад тым, як рабіць аперацыю без скальпеля, спачатку ўводзяць сябе ў транс. Да гэтага часу вядуцца спрэчкі: з'яўляюцца хілеры шарлатанамі ад хірургіі ці сапраўднымі неардынарнымі лекарамі. Журналіст Георгій Зотаў прапанаваў хілеру паказаць на ім свае неардынарныя здольнасці. Вось што ён піша:
“Хілер увайшоў у транс. Затым пад яго пальцамі ў мяне на грудзях з'явілася рана, напоўненая крывёй. Я адчуваў слабыя паколванні, падобныя да ўздзеяння электрычным токам. Праз хвіліну пасля выхаду з астральнага поля, Фіарэнціна, кінуўшы ў міску некалькі ружаватых плёнак, сказаў: “Усё. Я пазбавіў цябе ад лішніх клетак. Да восені заўважыш, як тваё здароўе палепшылася”. Шнараў на маім целе не было.
Вярнуўшыся ў Маскву, я першай справай аддаў ручнік з крывёю на аналіз у клініку. Кроў аказалася маёй”.
— Але як,па якой тэхналогіі.скажам так.код будучага чалавека перадаецца на Матрыцу?— спытаў аўдытар Саковіч.
— А вось гэта вельмі цікавае пытанне. Мяркую.праз ваду. Арганічнае — праз яе, а неарганічнае — праз святло.
— Дык што — вада ўсюдыісная?Яна і тут,у нас,і — недзе там?— паказаў пальцам у столь рэпарцёр.
— А вось тут можна гаварыць і рабіць высновы гадзінамі, — сказаў гаспадар, і вочы яго набылі глыбіню і бляск. — Вы не задумваліся,чаму пры такой з'яве як палтэргейст з нічога ў большасці выпадкаў спачатку з’яўляецца менавіта вада? Падкрэсліваю: з нічога... Я сам матэрыяліст,але няхай мне хто-небудзь растлумачыць.у чым тут справа!
— Дык што, выходзіць, эвалюцыя — ўмоўная рэч? нахмурыўся аўдытар Саковіч.
— Так. Нас акаляюць суцэльныя анамаліі, бо Прырода нібы падладжваецца пад адну мэту. Усё гэта вельмі дзіўна: бясконцы ланцуг выпадковасцей, дзівосаў, цудаў, мэтаскіраванасцей. Чалавек на восемдзесят адсоткаў складаецца з вады,без яе няма жыцця.але вада абсалютна анамальнае для нашага свету рэчыва.1
1 Анамальныя якасці вады выклікаюць найвялікшую ўвагу ў вучоных. Навука прызнае, што вада з'яўляецца невытлумачальным рэчывам, якое поўна-
сцю супярэчыць усім вядомым законам прыроды. Яна — адзіная рэч у Сусвеце, якая расшыраецца пры замярзанні, і разгадкі няма дагэтуль. Без вады няма ні жыцця, ні эвалюцыі (амаль кожны жывы арганізм на 80 працэнтаў складаецца з вады). Сама планета быццам створана для вады, якая ўстойліва знаходзіцца ў ненармальным для любога рэчыва вадкасным стане. Вада ідэальна падыходзіць для напаўнення цела. Састаў крыві чалавека аналагічны акіянскай вадзе. Вада — адзінае ў свеце рэчыва, якое пасля плаўлення спачатку сціскаецца, а затым пры павышэнні тэмпературы, пачынае расшырацца. Пры 4 градусах Цэльсія ў яе найбольшая шчыльнасць. Вада па хімічнаму складу — гідрыт кіслароду, і, адпаведна свайму месцу сярод іншых гідрытаў, павінна кіпець пры мінус 80-90 градусах і плавіцца пры мінус 100 градусах Цэльсія. Але такога не адбываецца. Вада — наймагутнейшы носьбіт энергіі і мацнейшы растваральнік і г.д. Нешта анамальнае ўтрымлівае ваду менавіта ў анамальным стане. Існуюць думкі, што ўсе анамальныя з'явы ў нашым асяроддзі (палтэргейст, НЛА, здані і г.д.) маюць сувязь з анамальнымі якасцямі вады. Адной з фаз палтэргейста якраз з'яўляецца вада, што ўзнікае невядома адкуль. Вада, як адзначаюць сучасныя вучоныя, рэчыва абсалютна далёкае і неадэкватнае Прыродзе.