Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
даклад аб супрацоўніцтве? Ха-ха! Дарэчы, вы калі-небудзь чулі пра Філадэльфійскі эксперымент?1
1 Эксперымент Альберта Эйнштэйна, які ў 1943 годзе працаваў на BMC ЗША. 3 дапамогай гіганцкіх магнітных генератараў, працуючых на рэзанансных частотах, спрабавалі зрабіць ваенны аб'ект нябачным. Дзеля гэтага быў выбраны амерыканскі эсмінец “Элдрыдж” з экіпажам.
Але пад час эксперымента нешта адразу пайшло не так, быццам падключыліся невядомыя і жахлівыя сілы, бо карабель, пасля таго, як зрабіўся нябачным, тэлепартаваўся з дока Філадэльфіі на вялікую адлегласць у Норфолкскі порт, (!) а потым быў вернуты назад. Частка экіпажа загінула, а іншыя зрабіліся пасля гэтага вар’ятамі. Некаторыя людзі, бачныя ўнутры поля, зыходзілі ў “нішто” — яны проста знікалі. Яшчэ адзін з экіпажа, ужо пасля эксперымента, на вачах жонкі і дзіцяці прайшоў “скрозь сцяну” свайго дома, і больш ніякіх яго слядоў не было знойдзена. У адных пад час эксперымента толькі дваілася ў вачах, іншыя смяяліся і хісталіся, як п'яныя, той-сёй самлеў. А некаторыя сцвярджалі, што трапілі ў іншы свет, дзе бачылі дзіўных незямных істот і кантактавалі з імі. Некалькі чалавек памерла...
Сведчаць, што праведзены з эсмінцам “Элдрыдж” эксперымент зрабіў цяжкі ўплыў на яго натхніцеля — А.Эйнштэйна, які пасля гэтага ўпаў у дэпрэсію, спаліўшы шэраг сваіх прац і распрацовак.
— Хутчэй за ўсё,вы не ведаеце. Коратка патлумачу: з эсмінцам “ДЕ-173” ці “Элдрыдж” у 1943 годзе быў праведзены эксперымент. Хацелі зрабіць яго нябачным пры дапамозе электроннай маскіроўкі. Вакол карабля было створана экстрэмальнае магнітнае поле.але далей усё выйшла з-пад кантролю. Ёсць здагадкі,што пад час вопыту праявілася зацікаўленасць з боку НЛА. Палавіна экіпажа карабля быццам звар’яцела,ці,як яны казалі, сталі “замярзаць”: нагадваць людзей, якія зна-
ходзяцца ў змрочным стане, нібы ў іншым свеце, у дваіх назіраўся эфект самаспальвання. Многія пасля памерлі ў клініках. Я думаю,што створанае суперполе дазволіла ім перайсці за тую мяжу,якая аддзяляе нас ад Матрыцы. Упэўнены.што філосаф Зайцаў.калі ведае пра гэта, зрабіў аналагічныя высновы.
— Вы пранікліся ідэяй пра Матрыцу?
— Калі нават і так,то я не збіраюся крычаць пра гэта на кожным кроку. Адны вераць у БогаДншыя ў эвалюцыю матэрыі ў прыродзе, яшчэ нехта ў Матрыцу. Ідэя якраз упісваецца ў матэрыялістычныя рамкі.
Суразмоўнікі міжволі з асцярогай агледзеліся, але ўпэўніліся, што да іх размовы ў палаце не прыслухоўваюцца. Некалькі хворых па вуглах займаліся кожны сваім: хто спаў.хто корпаўся ў асабістых рэчах.
— Я тут падчытаў тое-сёе,— сказаў аўдытар. — Папрасіў жонку.яна адшукала ў кнігарнях,у бібліятэцы. Спантанныя кантакты з імі, накшталт майго, не рэдкасць. Дык вось,яны,як правіла,не прыносяць нічога, акрамя хваробы, таму, хто з імі сутыкнуўся. Ці яшчэ горш.
— Пацярпіце,— супакоіў рэпарцёр. — Усё мінецца, і ваша хвароба таксама. Чалавек — надта ж жывучая істота.
— Дзякую, — пацяплелым голасам прагаварыў аўдытар,— але,дарагі Багдан,скажыце мне адну рэч.
— Якую?
— Вы памятаеце лічбу, што з'явілася на дысплеі пасля падключэння той штукі з гелікаптэра?Калі адначасова была і ваша выява?
Рэпарцёр зморшчыў лоб,успамінаючы.
— He,— адказаў ён. — He памятаю. Хаця.варта было запісаць. Нешта шматзнакавае. Мільёны там з нечым.
— Дзесяцізнакавая лічба, — паправіў Саковіч. — Мільярд з нечым. Вось. А калі быў спачатку індэфікаваны я — лічба была сямізнакавая. У мяне на гэта памяць выдатная.я лічбы адразу запамінаю. Вось так.
— Дык што з таго?— спытаў рэпарцёр.
— He прыкідвайцеся,што не дапялі. Хіба вы не памятаеце.што сказаў пра гэта філосаф Зайцаў?
— Нешта не ўязджаю,— зманіў рэпарцёр Кайра.
— Гэтыя лічбы — мяркуемая колькасць скарачэнняў сэрца, што яшчэ засталіся. У вас дык — быццам норма,а ў мяне?
— Лухта, — пакрывіўся рэпарцёр. — Вы тут фантазіруеце.накручваеце самі сябе. Зайцаў назваў адну з магчымых гіпотэз. А побач з ёй можа быць і шмат іншых. Магчыма,тыя лічбы значылі зусім іншае.
— Добра,— згадзіўся хворы. — Замнём гэтую тэму. Лепш раскажыце мне, як у вас справы з вашай сяброўкай. Я заўважыў, што ў вас узаемны сантымент.
Рэпарцёраў твар асвяціўся мяккай усмешкай.
— Мы вырашылі быць разам,— сказаў ён. — Хутка наведаем яе бацькоў. Я нават хацеў перавезці яе рэчы з інтэрната да сябе.але... цяпер крыху пачакаю.
— Што так?— спытаў Саковіч.
— “Людзі ў чорным”. Яны нядаўна былі ў мяне дома.калі я адсутнічаў,а пасля пагражалі мне па тэлефоне.
Паўза.
— Што яны хацелі?
— Каб я маўчаў. Хіба не тое ж яны патрабавалі і ад вас?
Аўдытар пацямнеў з твару. Ён надоўга задумаўся.
— А як жа ваш сенсацыйны тэкст? — урэшце пацікавіўся ён. — Яны патрабуюць, каб вы маўчалі і пра гэта?Яны ведаюць пра тэкст?
Рэпарцёр Кайра паціснуў плячыма.
— Я яшчэ не вырашыў пра тэкст,— сказаў ён. — Я думаю.што рабіць.
— Так. Значыць — ракіроўка, — заўважыў аўдытар Саковіч. — Але вы не камплексуйце. Я вас разумею. Вы цяпер не адзін, і мусіце адказваць і за дзяўчыну. Тым больш, што іх трэба заўсёды абыходзіць.бо гэта, пэўна, сілы таго ж парадку,пра што калісьці казаў Лаа Дзы — памятаеце?“Самае найма-
гутнейшае ў свеце тое,чаго нельга ўбачыць, пачуць, спазнаць”...
— Магчыма, — пагадзіўся рэпарцёр. — Нам і так хапае праблем. Чым болын я назіраю гэты свет — тым больш мяне апаноўвае сум. Але,пэўна,у тым і сэнс,каб не наракаць на ўсё,а рабіць сваю справу. Калі жыццё ўзнікла само ці створана штучна.яно ўсё роўна нечага вартае. Пэўна,ёсць мэта,дзеля якой мы з'яўляемся на свет і існуем у ім столькі часу.
— Мне ўвогуле ў апошнія дні вельмі цяжка,— сказаў аўдытар. — Я,у адрозненне ад вас.засумняваўся ў вартасцях жыцця, тым больпі, што ёсць доказы яго штучнасці. Які сэнс у чымсьці,калі я ведаю,што памру?Не зараз дык потым. I ўрэшце гэтыя людзі навокал: на вуліцах,у крамах,на працы — усе нешта вышукваюць,выхопліваюць,паядаюць,кудысці бягуць з вырачанымі вачыма. А навошта? Каб праз вельмі хуткі час усім ператварыцца ў прах?Калі навукова-тэхнічная рэвалюцыя кардынальна змяніла свет.то ў чым тыя змены і сэнс?Я не разумею.чаму пры ўсім пры тым у нас пануе самаедства, эліта нацыі пакутуе, а хамства спраўляе трыумф?Дый не толькі ў нас.
Рэпарцёр выслухаў і пагадзіўся:
— Так, і хвалёная дэмакратыя — гэта псеўда-дзяржаўны лад,яна не можа сябе абараніць.а чалавек пры ёй выраджаецца.бо ўсе высілкі скіраваныя на тое.каб даць выжыць хіба што хітрым і вяртлявым невукам.1
1 Біёлаг з МДУ Аляксандр Бялоў лічыць, што прыстасаванне чалавека да навакольнага асяроддзя ідзе не праз удасканаленне (па Дарвіну), а праз дэгенерацыю. Ланцуг такі: людзі ў выніку развалу цывілізацыі ператвараюцца ў дзікуноў, потым у малпалюдзей, чалавекападобных малпаў і проста малпаў. Многія вучоныя таксама лічаць, што ў гісторыі Зямлі існавала некалькі цывілізацый, якія знішчалі сябе (толькі ці самі?). Ці не сціралася ўсё, дарэчы, як камп'ютэрны файл, у долі секунды нейкай Звышсілай? А потым цывілізацыя “запускалася зноў?”
Ці да гэтага імкнуліся тыя Знешнія сілы, пра якіх кажа філосаф Зайцаў.што стварылі наш Сусвет і ўсіх нас?
— Філосаф Зайцаў можа памыляцца. Ён не аракул.
— А калі не? Гэтая дзікая гіпотэза, у якой шмат прыхільнікаў і якую хаваюць у сакрэце,усё роўна будзе прасочвацца, як вада праз гаць, пакуль не стане агульнавядомай аксіёмай. I тады ажыццявяцца найгоршыя прароцтвы: абрынецца эканоміка, рэлігія, мараль. Памятаеце, у Дастаеўскага? “Калі Бога няма, то ўсё дазволена?” Чалавецтва апусціцца да цемры.
Рэпарцёр падумаў і не згадзіўся.
— Магчымы варыянт.але вы пераацэньваеце калектыўны розум. Ну, прыкладам, возьмем наш народ? Ён як жыў пластылінам.так і будзе жыць далей. Хіба што больш пакутаваць, пакуль не знікне... Што яму тая віртуалізацыя і навіна пра тое.што ён ахвяра Эксперымента?Ды ён проста не “ўедзе” ў гэта.
— Ён можа “ўехаць” зусім з іншага боку, — не згадзіўся аўдытар Саковіч. — 3 боку анархіі,усёдазволенасці ды татальнага крыміналу і апусціцца з гэтай нагоды ў такую цемру, у параўнанні з якой Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе наступствы ў выглядзе гулагаў, чыстак і галадамораў пададуцца цнатлівымі спробамі дылетантаў.
— He думаю, што гэта так сур'ёзна, — не згадзіўся рэпарцёр. — Вы захварэлі, страцілі аптымістычны настрой і таму перабольшваеце небяспеку. Чалавецтву ўвогуле на ўсё напляваць.у тым ліку і на сябе з усімі сваімі праблемамі разам.
— Мы крыху пра рознае гаворым,— мякка запярэчыў Пётра Саковіч. — Акрэслім межы асобнымі пытаннямі. Як,прыкладам,адаб'ецца на грамадстве абвестка пра месца чалавека ў свеце,які,магчыма,таксама з'яўляецца камп'ютэрнай сімуляцыяй?Як успрыме чалавек навіну пра тое, што ён аніякі не герой, не Цар прыроды і нават не суб'ект эвалюцыі?
— Я і кажу — ніяк.
— He. Смута пойдзе. I пачнецца з вярхоў. Калі за-
раз ледзь не ў цэнтры Еўропы.а я маю на ўвазе наш мегаполіс, адзначаліся выпадкі канібалізму, то што можа быць пасля тых абвестак увогуле?Вы можаце ўявіць?Я не здольны,фантазіі не хапае.
— Хіба не было ў гісторыі чалавецтва раз-пораз смутнага часу?— не згадзіўся рэпарцёр. — Хіба не паядалі звар'яцелыя маці сваіх дзяцей у галадаморы?Не забівалі людзі сваіх жа суродзічаў матыкамі, палічыўшы ідэалагічна непаўнавартымі?Не вынішчалі ў першую чаргу лепшых і разумнейшых?
— Так,але тут іншае. Тут можа адбыцца тое,што мараль,як шворка.з шыі зваліцца — вось у чым справа.
— А новыя звыштэхналогіі, пра якія казаў філосаф Зайцаў?Калі мы зразумеем іх і навучымся рабіць матэрыю з інфармацыі,ствараць Сусветы,станем неўміручымі — тады ж усё будзе па-іншаму?Так?
Аўдытар Саковіч скрывіўся.
— Зайцаў сцвярджае гэта, але ён казаў і пра тое, што,як толькі мы пачнём авалодваць пералічаным — нават наблізімся да ўсяго гэтага, — нас прыхлопнуць, як мух ці вось гэтых прусакоў,— ён паказаў пальцам, — што бегаюць тут,ля тумбачкі.
— Стварыць.каб прыхлопнуць?Тут нешта не вяжацца.
Але ж калі планетарныя цывілізацыі мінулага гінулі ці дэградавалі адна за адной (а іх сляды мы і зараз з непаразуменнем гнаходзім у геалагічных напластаваннях), то можна уявіць, што чарговая, гэта значыць — наша, зноў высільваецца, каб зрабіцца Звышцывілізацыяй,(а хіба не дзеля гэтага мы створаны?) і, магчыма,зноў загіне. Наша цывілізацыя — рэч дастаткова кволая: зараз існуюць шмат розных фактараў, здольных яе знішчыць. Мы ўжо звыкліся, напрыклад, з тым.што СНІД працягвае пашырацца,і што калі праз якіх трыццаць год не будзе знойдзена супраць яго вакцына.нас чакае выраджэнне. Але нават гэты фактар — адзін з шэрагу дробязей. Страшнейшае іншае. Чалавек саступіў з дарогі да Звышчалавека і пачаў імкліва дэградаваць. Чорныя і жукаватыя,як сказана ў Оруэла,