Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Атрымліваецца, ім усё дазволена, тут, у нашым свеце?— змрочна спытаў рэпарцёр Кайра.
— Наўрад ці. Яны ж не Богі. Усяго толькі біяробаты,на маю думку. Але,пры жаданні яны здолелі б лёгка знішчыць усю планету. Ва ўсялякім разе я б не рызыкнуў апынуцца ў іх на дарозе.
— Калі.вы не супраць.мы пагаворым пра гэта пасля, — сказаў рэпарцёр. — Скажу вам толькі адно — калі раптам прыадчыніцца гэтая таямнічасць і адбудзецца татальная пераацэнка каштоўнасцей, то гэта не пойдзе на карысць чалавеку. Вось мая думка.
— Што ж, бадай, я з вамі згодны, — памаўчаўшы падвынікаваў філосаф Зайцаў.
Пасля размовы з Зайцавым рэпарцёр пазваніў у бібліятэку Лідзе Барковай. Ён паведаміў дзяўчыне пра скон аўдытара Саковіча і сказаў, што будзе заняты ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята, кульмінацыя якога адбудзецца ў Цэнтральным парку. Але дзяўчына папрасіла яго не пакідаць яе адну і выказала жаданне быць з ім, на што Багдан Кайра, падумаўшы, згадзіўся.
W * &
Увесь апошні тыдзень мабільныя групы апера-
тыўнікаў спецслужбаў былі заняты адсочкай неапазнаных дагэтуль тэрарыстаў, але безвынікова. Між тым,у іх шэрагах адбыліся адчувальныя страты: агент,які раней кантактаваў з невядомымі непасрэдна на гелікаптэры, падвергся нападу і псіхалагічнага ўціску ў бальніцы, пасля сеанса гіпнозу ўпаў у прастрацыю, адмовіўся ад ежы і быў скіраваны ў ведамасны шпіталь, дзе з ім пачалі працаваць псіхіятры. Стан яго, між тым, імкліва пагаршаўся. У тым жа шпіталі знаходзіліся яшэ двое аператыўнікаў.апрамененых у ходзе кантакту з невядомай зброі,калі яны сядзелі ў засадзе на кватэры рэпарцёра.
Вышук на дарогах, вакзалах, чыгуначных станцыях і аэрапортах не прынёс дагэтуль аніякіх пазітыўных вынікаў. “Чорны гелікаптэр” знік, а службы супрацьпаветранай абароны,якія былі папярэджаны і прыведзены ў павышаную гатоўнасць,таксама нічога не маглі паведаміць.
Між тым агульнагарадское свята вось-вось павінна было пачацца. Падыходы да Цэнтральнай плошчы і парку адпачынку запоўніліся часовымі шапікамі і ларкамі, куды дробныя гандляры звозілі розны тавар. На самой плошчы заканчваўся мантаж вялікай сцэны, на якой павінны былі выступіць спачатку чыноўнікі,а потым артысты,усталёўвалі гукаапаратуру,вывешвалі рэкламныя шчыты і плакаты з ідэалагічнымі заклікамі.
Рэпарцёр з дзяўчынай уліліся ў натоўп, які паволі сцякаўся ў месцы гулянняў. Ліда трымалася зусім блізка ад свайго нарачонага, часам прыціскаючыся да яго пляча і яўна адчуваючы сябе не зусім утульна сярод узбуджанай, разнакаляровай публікі. Урэшце, рэпарцёр разумеў яе: яго самога чамусьці,як ніколі.раздражнялі папсовая музыка,якая з грукатам вылятала з дынамікаў,купкі п'яных падлеткаў з бутэлькамі піва ў руках,дзяўчаты з цыгарэтамі.якія раз-пораз істэрычна павісквалі і выкрыквалі нешта, што амаль цалкам складалася з вульгарызмаў, атлусцелыя матроны ля прадуктовых ларкоў са сваімі мужчынамі, апранутымі ў скуранкі і з нязграбнымі кепкамі на галавах.
Каб не дзяўчына побач, рэпарцёр зусім бы засумаваў. Атрыманае ім заданне — зрабіць некалькі здымкаў і напісаць да іх дзвесце радкоў падтэкстоўкі таксама наганяла на яго тугу. Да таго ж рэпарцёра непакоілі думкі пра недарэчную смерць аўдытара Саковіча.і звязаныя з ёй падзеі. Упершыню яго ашаламіла пачуццё штучнасці, хуткаплыннасці і недасканаласці жыцця, узмоцненае ў дадатак надта ж песімістычнымі,мяжуючымі з гомафабіяй поглядамі філосафа Зайцава.
На Ліду.апранутую вельмі сціпла: цёмная спадніца, белая блузка,жакет і чаравікі на нізкім абцасе — зусім не па сучаснай модзе,якую Кайра лічыў ідыёцкай,тым не менш часта азіраліся сустрэчныя мужчыны. Акрамя прыгажосці.у дзяўчыны было пачуццё годнасці.што неўпрыкмет кідалася ў вочы.
Спыніўшыся ля чарговага павільёнчыка, рэпарцёр спытаў у дзяўчыны, што ёй купіць,і тая,пасля непрацяглага агляду вітрыны, папрасіла невялічкі дзіцячы бінокль. Рэпарцёр заплаціў і, перад тым, як аддаць Лідзе,сам агледзеў набытак: бінокль павялічваў адлегласць у тры разы.
Свята, між тым, набірала свой энергетычны тэмп. Усё больш людзей на падпітку траплялася насустрач рэпарцёру і дзяўчыне. Некаторыя з іх былі з дзецьмі.а некаторыя жанчыны.хаця такіх было зусім няшмат, піхалі перад сабой каляскі з немаўлятамі. Там-сям грымела музыка.а дзе-нідзе і танчылі. Рэпарцёр зрабіў некалькі здымкаў для рэпартажа.а потым яны з Лідай спыніліся,каб крыху адпачыць пад тэнтам у імправізаваным кафэ. Кайра замовіў сухога віна і бутэрброды,а Ліда яшчэ выбрала і марозіва.
Чакаючы,пакуль яна яго даесць,рэпарцёр зняў з яе пляча бінокль і пачаў разглядаць праз яго акуляры натоўп людзей,якія чымсьці прыцягнулі яго ўвагу.музыкаў на свежазбудаваным памосце, што выконвалі чарговы шлягер і проста прыгожых дзяўчат.
Блізіўся вечар, хаця было яшчэ даволі светла і адносна цёпла. Рэпарцёр Кайра зірнуў краем вока на Ліду — яна якраз даядала сваё марозіва.шчыра ўсміха-
ючыся яму белазубай даверлівай усмешкай, і цёплая хваля радасці ўспыхнула ў ім у адказ. Ён ужо хацеў прапанаваць ёй пайсці дадому, правёў у апошні раз акулярамі бінокля па наваколлі і ...раптам падскочыў.
На ўзвышэнні, метраў за сто ад таго месца,дзе знаходзіліся ён і Ліда.Багдан Кайра ўбачыў тры постаці ў адколькавых куртках, нагавіцах і бейсболках “Nike”. Усе трое былі ў сонцаахоўных акулярах. Рэпарцёр ліхаманкава падкруціў наводку на рэзкасць. Двое маладых мужчын і жанчына,падобныя адзін да аднаго як блізняты, стаялі на ўзвышэнні (рэпарцёр разгледзеў, што гэта была агароджаная з аднаго боку дзіцячая пляцоўка для гульняў). Клоны нерухома ўзіраліся ў натоўп. У руцэ аднаго з іх быў пластыкавы мяшок. Кайра ўбачыў што жанчына трымала ляльку. Ніхто не звяртаў на іх аніякай увагі.
— Гэта яны,— прашаптаў рэпарцёр.
— Хто — яны?— непаразумела Ліда.
— “Людзі ў чорным”.
Рэпарцёр глядзеў, не адрываючыся. Потым даў дзяўчыне на некалькі секунд бінокль і паказаў напрамак.
— Унь там,на горцы ля пляцоўкі. Бачыш?Іх трое.
— Так. Але ж яны не зусім у чорным.
— Тым не менш, апранутыя аднолькава. А ляльку бачыш у жанчыны?Гэта — яны.
— Сапраўды, лялька. Мне нешта не па сабе,Багдан.
Рэпарцёр выхапіў у дзяўчыны бінокль, але праз паўхвіліны вярнуў.
— Пачакаеш мяне тут, — сказаў ён, выцягваючы з сумкі фотаапарат. — Я хутка. Гэ-х, шкада, што не захапіў кінакамеру.
— Што ты задумаў, Багдан? — устрывожылася дзяўчына.
— Я павінен іх сфатаграфаваць. Яны могуць знікнуць.
— Можа.не варта?Я баюся за цябе.
— Гэта мая работа. I чаго баяцца?Тут?
— Тады і я з табой.
Рэпарцёр завагаўся.
— Згода. Толькі трымайся ля мяне і не высоўвайся. Хутчэй.
Абое таропка выйшлі на сцежку і,абмінаючы стракаты натоўп.рушылі ў напрамку да дзіцячай пляцоўкі.
Раптам рэпарцёр спыніўся.
— Зірні,— сказаў ён.
Дзяўчына паглядзела вачыма ў тым напрамку,куды паказваў Багдан Кайра.
Тройца знікла.
— Але іх няма,— здзівілася Ліда Баркова. — Толькі што былі і — быццам праваліліся. Я б падумала, піто гэта прывіды,калі б ты іх не бачыў.
Абое адышліся ўбок.каб не замінаць людзям.
— Д'ябалынчына,— захваляваўся рэпарцёр,— ты ведаеш,што за гіпотэзу выказаў мне філосаф Зайцаў учора па тэлефоне? Так, коратка, у некалькіх словах, нібы імправізаваў. Быццам энлэа і іх вытворныя — гэта не што іншае, як камп'ютэрныя вірусы ў нашай Віртуальнай Рэальнасці. Дзікія высновы з не менш дзікай ідэі. Але ва ўсім гэтым нешта ёсць. Інакш — мы вар'яты, трэба заплюшчыць вочы і нічога не заўважаць.
Яны памаўчалі,працягваючы аглядаць наваколле.
— Мне ўвогуле не да сэрца такія думкі,— заўважыла дзяўчына. — Быццам усе мы ні на што не вартая жамяра.якую стварылі невядома для чаго.
— Наколькі я зразумеў яго думку, яны не тое што нейкія там “іншапланецяне” — гэта абсурд.а проста тупыя часцінкі працуючай Праграмы,якая стварае ілюзію нашай рэальнасці. Іх задача: якраз і пераканаць чалавецтва ў сваёй рэальнасці і,што яны з'яўляюцца з іншых планет. Выснова: наш Сусвет — жахлівая пустэча,альбо камп'ютэрная сімуляцыя. Толькі іх камп'ютэры не такія вартыя смеху, як нашы, на бінарнай аснове, а звышкамп'ютэры,якія працуюць на аснове вобразаў.
— Мы можам быць проста тэхнічным эксперыментам.
— Ці якой гульнёй.
— Ці літаратурным творам.
— Альбо лабараторнай звышпрабіркай.
— Тэатральнай пастаноўкай.
Абое паморшчыліся. Рэпарцёр прыхіліў да сябе дзяўчыну.
— У мяне ёсць ты,— сказаў ён. — Усё астатняе,магчыма, не так і важна. Я маю на ўвазе нават і наша жыццё. Няхай сабе і віртуальнае.
— А ў мяне — ты.
Лёгкі шолах прабег па вершалінах бліжэйшых клёнаў. Пасыпалася лісце ад раптоўнага ветру, і Багдан Кайра зірнуў на неба,упэўнены,што набягаюць хмары і неўзабаве пачнецца дождж.
Метрах у дваццаці ад зямлі, крыху збоку ад таго месца,дзе яны прыпыніліся.у небе бязгучна вісеў “чорны гелікаптэр”. Ён, пэўна, з'явіўся зусім нядаўна і нечакана, так што амаль ніхто пакуль не заўважыў яго прысутнасці,тым больш,што лопасці яго вінтоў працавалі без шуму,і ніякіх апазнавальных агнёў ці іншых светлавых сігналаў на борце не было.
Рэпарцёр Багдан Кайра выхапіў фотаапарат і ліхаманкава зрабіў некалькі здымкаў. Ліда.не стрымаўшы здзіўленага воклічу.навяла свой бінокль на цёмную Ma­cy,якая павольна калыхалася над натоўпам. Між тым, некалькі разявак таксама заўважылі шрубалёт і, задраўшы галовы, паказвалі пальцамі ў яго бок. У натоўпе пачуліся крыкі, той-сёй замахаў рукамі ў знак прывітання паветранаму чужынцу, — усё больш людзей спыняліся і глядзелі ў неба, але некаторыя з трывогай,якая лёгка чыталася на іх тварах. Побач з рэпарцёрам і з дзяўчынай стаяў невысокі,акуратна апрануты стары,трымаючы на шворцы дагледжаную балонку. Нечакана сабака істэрычна заскавытаў і пачаў шалёна вырывацца з рук,а потым папоўз пад ногі гаспадару, пакідаючы за сабой лужыну. У натоўпе там-сям, нібы на паверхню з глыбіні, астраўкамі ўсплываў страх.
— He адыходзь, трымайся за мяне! — працягваючы здымаць, крыкнуў рэпарцёр дзяўчыне, і тут жа дадаў: — Глядзі!
Раптам з борта гелікаптэра змейкай бліснула ў паветры і выкінулася лесвіца. Сам шрубалёт нырнуў уніз
на некалькі метраў.і адразу да той лесвіцы памкнуліся тры знаёмыя рэпарцёру постаці клонаў і пачалі хутка падымацца на борт — усё гэта адбывалася ў поўным маўчанні. Нягледзячы на тое, што па адной руцэ ў іх было занята — жанчына трымала ляльку, адзін з блізнят — пластыкавы пакет — рэпарцёр здагадаўся, што там сінтэзатар,а другі трымаў сумку (тую самую, якую рэпарцёр бачыў у яго руках у метро),— усе яны спрытна.нібы малпы,рухаліся,наверх,перабіраючы адной рукой лесвічныя прыступкі.