Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Рэпарцёр Кайра зноў ліхаманкава зашчоўкаў затворам фотаапарата.
Разам з паветраным патокам ад павольна працуючага гелікаптэра, які дасягнуў яго, ён адчуў выразны пах нітрапаліва.
& * &
Адна з мабільных груп, якая патрулявала раён, дзе праводзіліся ўрачыстасці,выпадкова заўважыла гелікаптэр. Звязаўшыся з цэнтрам.група атрымала загад не марудзячы атакаваць неапазнаны аб'ект сваімі сіламі, пакуль не з'явяцца на дапамогу яшчэ некалькі груп,узброеных пераноснымі ракетамі класа “Зямля-Паветра”. Адначасова з бліжэйшага аэрадрома па трывозе быў падняты ў паветра знішчальнік з загадам не дапусціць знікнення аб’екта,прымусіўшы яго прызямліцца,а ў выпадку невыканання загаду — знішчыць.
Але яшчэ да таго,як знішчальнік з'явіўся над горадам, група, якая выявіла аб'ект першай, атакавала гелікаптэр. Аператыўнікі з'явіліся на месцы падзей якраз у той момант, калі апошні з клонаў, што хутка узнімаліся па лесвіцы,знік у чэраве гелікаптэра. Адзін з аператыўнікаў адразу выбег наперад і стаў рабіць знакі, запрашаючы гелікаптэр прызямліцца. Але аніякага адказу ці рэакцыі не было: гелікаптэр пачаў разварочвацца з відавочным намерам набраць вышыню. Менавіта тады з дзвюх розных кропак ён і быў абстраляны амаль ва ўпор з падствольных гранатамётаў.
Далей адбылося зусім незаразумелае. Абодва зарада,пакідаючы за сабой імклівы інверсійны след,трапілі
ў падбрушша і бок шрубалёта, але прайшлі праз яго нібы скрозь пустэчу. Гелікаптэр,абстраляны ў дадатак яшчэ і з аўтаматаў, пачаў набіраць вышыню. Якраз у гэты момант з яго бліснуў сканцэнтраваны асляпляльны прамень,кшталту лазера,і машына.з якой быў атакаваны шрубалёт, успыхнула і праз некалькі секунд выбухнула. Навокал пачалася паніка. Натоўп кінуўся ў адзін бок — да выхаду з парку: там знаходзілася цэнтральная брама,якая,вядома, не магла прапусціць праз сябе адразу некалькі тысяч чалавек. Стварыўся затор з чалавечых целаў. Некаторых — у асноўным старых.жанчын з дзецьмі і заслабелых,затапталі тыя, што набягалі ззаду, імкнуся як мага хутчэй пакінуць небяспечнае месца. Віск і крыкі жанчын,дзіцячы енк і плач ускалыхнулі натоўп, прымушаючы яго да яшчэ больш неадэкватных паводзін.
Як толькі пачуліся стрэлы, рэпарцёр памкнуўся ўбок, каб не быць збітым з ног, і пацягнуў за сабой дзяўчыну.
— Трымайся за мяне! — крыкнуў ён і... працягваў здымаць.
Гелікаптэр,між тым,імкліва,амаль па вертыкалі,набраў вышыню і растварыўся ў цямнеючым небе. Рэпарцёр паклаў фотаапарат у сумку і, абняў дзяўчыну, прыхіліўшы яе да сябе,прыціснуўся спінай да дрэва на ўскрайку алеі,стараючыся не паддавацца паніцы.
Людзі беглі,абмінаючы іх,у адным напрамку да выхаду. Адусюль чуліся просьбы аб дапамозе. Полымя ад расстралянай машыны шугала ў неба. Чуўся ўжо віск тармазоў — гэта з бакавых вуліц пад’язджалі машыны з аператыўнікамі, якія бралі ў кола раён бедства.
Эпілог
(з лекцыі філосафа Зайцава)
“...Навуковая загадка НЛА магчыма найболып ашаламляльная ў сваім вырашэнні.чым усе разам узятыя фантастычныя домыслы. Толькі вось ці будзе яна вырашана ўвогуле, хаця некаторыя найбольш аптымістычныя даследчыкі ўжо прагназуюць гэта на сярэдзіну бягучага стагоддзя?
Сумняваюся, што адбудзецца кантакт з “іншапланецянамі”. Кантакту не будзе: ні прамога, ні іншага. Ніякага. Ніколі. Наш узровень гаворыць сам за сябе: у горных вёсках Інданезіі і Гвінеі, магчыма і ў Экватарыяльнай Афрыцы яшчэ паядаюць трупы сваіх супляменнікаў і палююць на іх галовы. Чалавек — гучыць далёка не з гонарам, а зусім наадварот. Калі Сусвету пятнаццаць мільярдаў год, то ў ім і на самой справе могуць існаваць і, веру, існуюць Звышцывілізацыі.чый узрост складае сотні мільёнаў гадоў,а можа і мільярды. Да гэтага часу яны павінны набыць найвышэйшы статус,які дазваляе ім нават ствараць Новыя Сусветы. Гэтыя Суперістоты нашага ці іншага Сусвету настолькі перагналі нас у развіцці, што ўявіць іх кантакт з намі — прыкладна як нам,з нашымі тэхналогіямі,камп’ютэрамі.ядзернай зброяй і г.д. паспрабаваць кантактаваць з чарвякамі. Яны апярэдзілі нас у сваім развіцці на тысячы, мільёны гадоў. I калі нашы футуролагі прадказваюць,што ўжо праз некалькі стагоддзяў мы будзем валодаць тэхналогіяй жыцця, якая не будзе залежаць ад нашай біяабалонкі, а наша свядомасць стане аўтаномнай і бессмяротнай, то магчыма, калі мы не знішчым сябе самі ці не будзем прасунутыя ў гэтым руху самазнішчэння вышэйназванымі Суперістотамі, дык прыкладна праз тысячу год мы навучымся ствараць любую матэрыю, у тым ліку і разумную. Зазірнуць далей — складана. Але нават і ў гэтым надзвычай аптымістычным прагнозе,у нас і праз сто і тысячу год могуць быць пошукі кантактаў. I дарэмныя. Мы для Суперістот — дзікуны. Чалавеку, верагодна, спатрэбіліся сотні мільёнаў, мільярды гадоў, каб стаць чалавекам. 3 цывілізацыямі нашага ўзроўню мы можам “братацца”, але ж іх тэхналогіі, калі такія цывілізацыі ёсць, не дазволяць ім пераадолець звышадлегласці і наведаць нас. Як і нам — наведаць іх. A для Суперістот Сусвету мы — нішто.
На справе.іншапланетная гіпотэза бясконца глыбейшая, чым яе зараз разумеюць. Тое, што мы бачым штодзённа ў выглядзе НЛА, — гэта не “браты па розу-
му”,гэта нешта больш складанае і глыбейшае. Невядома адкуль і чаму ўзнікае палтэргейст, з'яўляюцца і знікаюць “пілоты”, “біяробаты”, “людзі ў чорным” і г.д.,але гэта малая частка іншых з'яў,дзе замест іх могуць з’яўляцца новыя звышзагадкавыя матэрыяльныя ўтварэнні, якія на мой погляд толькі зноў і зноў сведчаць пра віртуальнасць нашага Сусвету.
Верагодна,нас у бліжэйшым будучым чакаюць найвялікшыя ўзрушэнні,калі мы пераацэнім само паняцце Светабудовы. Будуць пераацэнены і нашыя паняцці ў навуцы,рэлігіі,магчыма,маралі і г.д.
Пакуль жа мы можам толькі чакаць,назапашваючы веды ды пакутуючы ад недахопу жыццёва неабходных інгрыдыентаў, якія ўсё больш змяншаюцца: няўпэненасці страху і бязмернай адзіноты...
•к •к 'к
Празорца Рэнесансу Настрадамус.які нездарма ў свой час трапіў пад падазрэнне інквізіцыі, большую частку свайго жыцця правёў у правінцыйным Салоне і памёр ва ўзросце 63 год. Жыццё знакамітага лекара было,на погляд сучасных інтэрпрэтатараў.бязрадасным і самотным. Хаця пра яго здольнасці мы мяркуем толькі сэнсітыўна. Эпідэмія чумы адабрала ў яго жонку і дзяцей. I калі ў чалавека ёсць два асноўныя інстынкты: размнажэнне і здабыча інфармацыі — то Мішэль Настрадамус, магчыма, змушаны быў,як чалавек цікаўны.аддаваць перавагу другому. Ён шмат ведаў. Частку тых ведаў ён выкарыстаў у сваіх катрэнах. Адпаведна многіх са шматлікіх чатырохрадкоўяў празорцы — на Зямлі чакаецца надзвычай уплывовае нашэсце істот з Космасу. Гаворыцца пра вялікага караля Жаху, які спусціцца з нябёсаў у час вайны: “I ўсе ўбачаць,што ён пасланы Небам.” (Катрэн 10.72)
Падсвядомасць празорцы не маўчала,і ў большасці цэнтурыяў і катрэнаў (а ўсяго іх было напісана 942) ён чуйна слухаў і назіраў тую адзіную субстанцыю,адкуль найбольш адчуваў незатухаючую і жахлівую па-
грозу для ўсяго чалавецтва — гэта звышзагадкавы і таямнічы Космас.
Характэрны ў гэтым сэнсе трыццаць другі катрэн пятай цэнтурыі:
Ou tout bon est.toiu bien Soleil et lune
Est abondant.sa ruine s'approche.
Du del s'avance varier ta fortune,
En meme etat que la septieme roche
Цяпер даслоўны пераклад з французскага:
Дзе ўсё добра.усё ў парадку з Сонцам і Месяцам, Шчодра (багата) набліжаецца разбурэнне: Яно скіраванае з неба.каб змяніць лёс, У тым месцы.дзе сёмая скала.
Аналізуючы, прыкладам, прароцтва з пункту гледжання аб'ёму сучасных ведаў.можна рызыкнуць перакласці яго так,як разумеў яго сам аўтар, улічваючы толькі тую акалічнасць, што ён, існуючы ў трохмернай прасторы, як і ўсе мы, не ведаў пра існаванне іншых, неверагодна складаных вымярэнняў, пра што цяпер ведаем мы.
У свепг.дзе быццам усё ў парадку пад
Сонцам і Месяцам,
Набліжаецца вялікае разбурэнне,
Яно скіравана з неба “змяніць наш лёс”,
I прыдзе з сёмага вымярэння.
Магчыма, менавіта так выглядала б яго прароцтва.калі б ён запісаў яго ў нашы дні.
Але празорца жыў стагоддзямі раней і,верагодна,адчуваў і іншае: веды,якімі ён валодаў і якімі.магчыма, валодаюць і імкліва,нястомна назапашваюць яго аднадумцы ў розных кутках Зямлі — пакуль недасканалыя,каб стварыць у сваёй свядомасці мадэль пачатку, развіцця і канца нашага Сусвету.
Жнівень — снежань 2003 г.
Любіць ноч — права пацукоў
Спі. I не слухай. Я кажу гэта для сябе. Аўра Крысці.
Частка першая
Уварванне
Цяпер,праз адфільтраваную ў часе памяць.мінулыя гады ўжо не ўспрымаліся нешчаслівымі,і ўсё было па-за парогам адчування,нават нараджэнне хворага хлопчыка і смерць мужа не здаваліся ёй катастрофамі, як тады,пакуль не з'явіліся тыя людзі,— раптоўна,быццам з іншага вымярэння.і яна не ведала,адкуль яны і чаму не тлумачылі свае з'яўленне, бо спачатку яны пасяліліся на ўскраіне ў канцы вуліцы,якраз за ўчасткам маёра Фралова.бо той русак выйшаў у адстаўку і пасля вайны асеў у іх мясцінах,тут яму пабудавалі дом,ён недзе служыў, але неўзабаве кінуў, і ў яго доме пачалі піць,і не так,як пілі суседзі ці ўвогуле мясцовыя,— у доме Фраловых пілі ўсе: ён,яго жонка і дарослыя дзеці — дачка Феня і сын Клім; маёр сядзеў штодня на лаўцы перад сваім домам,брывасты,з жабіным ротам, і па-дурному ўсміхаўся ці зрэдку пачынаў выкрыкваць нешта пагрозлівае
так.маць вашу,так,уга-ха
яго і знайшлі неяк раніцай ля той лаўкі, а потым усё пацягнулася як і раней,пакуль дом не апусцеў — Фе-
ню звёз малады афіцэр, а апошнім знік маёрскі сын Клім: казалі.што яго асудзілі па “хуліганцы” — дзвесце першаму артыкулу — і ён хутка выйдзе на волю,але ён так і не вярнуўся,і тады,стаяла якраз лета,з'явіліся тыя людзі, з імі шмат крыклівых дзяцей — быццам сям’я,і ветліва віталіся
зрасстэ,зрасстэ
а на якой мове яны размаўлялі паміж сабой.яна так і не здолела зразумець,і іх рабілася ўсё больш і больш: яны пакрысе асвоілі пуню і павець у маёрскім садзе,а потым быццам папрасілі дазволу (хутчэй за ўсё і не думалі прасіць — у каго, дарэчы?) пасяліцца ў яго кінутым доме.бо нашчадак (Клім),пэўна,згубіўся,ці то ў лагерах,ці то на расейскіх прасторах,але гэтага ніхто не ведаў; дык вось, яны ададралі неяк удзень дошкі з вокнаў маёрскай хаты і пачалі там жыць,і амаль адразу ж да іх панаехалі аднекуль здалёк.спачатку на машынах простых,на “капейках”,а потым і на іншамарках,а затым да дома зрабілі прыбудову з цэглы і там пасяліліся яшчэ людзі, а потым за павеццю вырас перанесены аднекуль зблізу драўляны дом — усё гэта адбывалася хутка,амаль што імкліва,яна нават не паспявала заўважаць, але не заўважаць, быццам іх і не было,не даводзілася,бо яны ўжо не казалі пры сустрэчы зрасстэзрасстэзрасстэ