• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    а не віталіся зусім.быццам яе тут не існавала,і тут якраз паваліўся плот,ці,можа,яны знарок гэта зрабілі.бо іх жанчыны пачалі карыстацца той яе дальняй часткай саду як прыбіральняй, выходзілі з раніцы, падбіралі спадніцы і гадзілі там, а дзеці іх ужо сноўдаліся па ўсім гародзе,выядалі ўсё.што спела,расло,і крычалі адно аднаму,здавалася,толькі адно зразумелае ёй слова
    дайдайдайдай
    і вырывалі адно ў другога з рук, з рота, а потым яны раптам заўважылі хлопчыка, дакладней, заўважылі, што ў таго не ўсё ў згодзе з псіхікай,са здароўем; адкуль ім было ведаць,што хлопчык нарадзіўся з хваробай Даўна па той простай прычыне, што быў зачаты
    там.дзе дазіметры паказвалі болып як пятнаццаць кюры,да таго ж муж пачаў піць і не захацеў спыніцца.так яно і атрымалася — бяда адна ніколі не ходзіць,казалі ёй, яна і сама не раз упэўнівалася ў той вядомай усім ісціне,але штодня глядзець на хлопчыка ўсё роўна было балюча, хаця той быў такі рахманы і ціхі і размаўляў з птушкамі, пчоламі, восамі, чмялямі, жабамі, трусом у клетцы, якога зваў Піля (зменшанае ад Піліпа) і карміў таго дзьмухаўцамі,прыгаворваючы
    ПіляПіляПіля
    і трус, белага колеру, атлусцелы, як шар, хутка-хутка працаваў сківіцамі за дротавай рашоткай клеткі,паядаючы траву.і пазіраў на хлопчыка круглым чырвоным вокам, і калі што яму не падабалася, гучна грукаў аб падлогу заднімі лапамі
    трахбах
    і даўнёнак радасна ўсміхаўся і рабіў выгляд,што пужаецца,і гаварыў
    ешешешеш
    і вось дзеці тых перасяленцаў ці бежанцаў (як яны пра сябе казалі) пачалі падбірацца да яе Улі (так яго звалі ад сапраўднага, дадзенага пры нараджэнні, Юльян), бо даўнёнак сам казаў пра сябе
    Уля
    і спачатку быццам жартавалі: шчыкалі,тузалі яго,але іх жарты набывалі ўсё больш садысцкае адценне, і даўнёнак пачаў іх баяцца,хаця ўвогуле любіў вазіцца з дзецьмі, пакуль яны, тыя дзеці прыхадняў, не пачалі піхаць і штурхаць яго,а потым і біць па твары,па руках,і даўнёнак не разумеў гэтага і хаваўся ў хаце і не хацеў потым выходзіць у сад, а затым з клеткі знік трус — ўвогуле гэтага трэба было чакаць,бо яго проста скралі і з'елі.нават косткі не пасаромеліся выкінуць за павалены плот,дзе ўтварылі сметнік,і яна каторы раз пайшла з імі сварыцца,але, як і першы,і другі,і трэці раз, з гэтага нічога не атрымалася — яе проста не заўважалі,і тады яна звярнулася да ўчастковага,былога вяскоўца,зухаватага,маладога яшчэ,гадоў трыдцаці, вузкага ў плячах і ўжо аб'ёмнага ў паясніцы чалавека,
    які дасягнуў межавай для сябе вышыні — падняўся да лейтэнанцкага звання, і той хадзіў разбірацца і на яе пытанні заўсёды казаў
    тактак
    нешта з паважным выглядам крэсліў у сябе ў блакноце асадкай, пукаціў чорныя, ухілістыя вочы і зноў казаў
    тактак
    і яна ў думках ужо зняважліва звала яго Тактакам і разумела, што спадзявацца на яго ці на які закон дарэмна, бо Тактак збольшага растлумачыў ёй, што тыя першыя бежанцы ўжо прапісаліся праз гарвыканкам і набылі нават грамадзянства, і каб даказаць, што яны гандлююць наркатой (а яна ўсё часцей заўважала,як да чужынцаў звярталіся маладыя дзяўчаты і хлопцы, a апошнім часам і падлеткі, і некаторыя з іх так спяшаліся.што карысталіся шпрыцамі прама на вуліцы,за плотам),трэба сур'ёзныя доказы
    тактактак
    тлумачыў ёй участковы і адводзіў вочы, у яго ўжо з'явілася іншамарка, ён увесь час некуды спяшаўся, і яна канчаткова дапяла, што ніхто не паварушыць і пальцам у яе абарону, бо суседзі, што жылі далей па вуліцы,займаліся кожны сваім і рабілі выгляд,быццам навакол нічога не адбываецца, і заставалася адно — прасіць парады і,магчыма,дапамогі ў брата Данілы,які калісьці жыў тут, разам з ёй, і тады быў невялікі правінцыйны горад Янаўск (такі ён,дарэчы,і застаўся) і была сям'я,а цяпер яна засталася ў гэтым Янаўску адна: хіба даўнёнка можна лічыць за памочніка,меркавала яна і з жахам чакала кожнай ночы,бо начамі,як ні дзіўна, актыўнасць прышэльцаў узрастала: рыкалі маторы аўто,нехта прыязджаў ці,наадварот,ад'язджаў, даносіліся ўвесь час чыесьці галасы,крьікі,а то па садзе нехта хадзіў,яна была ўпэўнена,што часам і заглядвалі ў вокны,але чамусьці асабліва страшылася яна па начах хляўка ў глыбіні саду,ля самага паваленага плота, свайго хляўка, адкуль ужо неаднойчы знікалі то рыдлёўка,то граблі,то што з інструмента мужа-нябож-
    чыка,а пільнаваць усё гэта яна не магла.і ніякія замкі тут не дапамаглі б, яна была ўпэўнена, пасля таго, як купіла адзін такі ў гаспадарчай краме і навесіла.але ён знік разам з клямкай на другую ж, здаецца,ноч,і яна зразумела,што захаваць тут нічога немагчыма,але,тым не менш,трэба было,бо насоўваліся восень і зіма,а з надыходам халадоў ёй неабходна было апальваць дом, хіба дзеля даўнёнка, дзеля таго,каб неяк жыць далей, бо яна ведала.што адказвае за гэта безабароннае жыццё,анягож,і ў думках хацела толькі аднаго — каб аднойчы яна прачнулася і ўбачыла, як згінулі, праваліліся скрозь зямлю нахабныя чужынцы, гэтая набрыдзь,але пакуль усё заставалася па-ранейшаму, бо ў тым хляўку не толькі выкруцілі лямпачку і адарвалі провад,а і ўвогуле звечара станавілася вусцішна,нават дзіка,бо аднойчы.калі яна пайшла туды са свечкай,каб адшукаць сокавыціскалку, і запаліла тую свечку сярнічкай,то раптам агеньчык патух,быццам з-за пляча яе нехта яго задзьмуў,і жанчына спачатку анямела ад незразумелага ёй жаху, а потым кінулася да дзвярэй і апамяталася толькі ў хацеД шкадавала,што няма тэлефона (яшчэ не падышла яе чарга, хаця, як настаўніца, яна мела нейкія нязначныя прывілеі), гладзіла па галаве даўнёнка,які,хоць і было позна.чамусьці не спаў,і гаварыла
    у доме павінен жыць мужчына, інакш гэта не дом
    а даўнёнак, які церабіў старую цацку і пазіраў убок, сумна ўсміхаўся і паўтараў у прастору перад сабой
    ПіляПіляПіля
    і тут яна канчаткова вырашыла паведаміць брату, але не званіць яму,не прасіць прыехаць неадкладна,а проста напісаць ліст.у якім хіба што збольшага прыгадаць пра ўсё тое,што адбывалася тут з ёй,і папрасіць парады,што ёй рабіць далей.і на другі дзень выбрала час, знайшла канверт, аркуш паперы і пачала выводзіць словы
    “Дабрыдзень, Даня..
    і надоўга задумалася, але потым рашуча працягвала
    пісаць,пакуль не напісала ліст і не заклеіла яго ў канверт,а даўнёнак сядзеў побач і казаў
    ДаняДаняДаня
    бо акрамя пчол,восаў,якія,дарэчы,ніколі не кусалі яго, розных раслін, мошак, жаб і птушак ён любіў яшчэ яе і свайго дзядзьку Данілу якога зваў, як і яна, памяншальна — Даня,і голас яго радасна зазвінеў
    ДаняДаняДаня
    казаў ён,а яна ківала хлопчыку галавой і думала пра тое, як ёй пакінуць яго аднаго, пакуль яна ходзіць у краму, бо цяпер, хаця і лета і ў яе адпачынак, а значыць,што дзіцё пры ёй,але яна апошнім часам стала ўсяго баяцца.а гэта ўжо зусім не жыццё,калі ўвесь час у галаве.нібы цвік,адна і тая ж думка небяспеканебяспеканебяспека
    і яшчэ ў чужынцаў з’явілася пакаёўка, — яны прывезлі яе аднекуль здалёк,пэўна,адтуль,дзе жылі раней, і якую звалі Васіліна,— русачка гадаў сарака пяці.высокая, худая, з вульгарным тварам крымінальніцы і моцнымі,доўгімі рукамі.але яе ніколі не бачылі п’янай ці з цыгарэтай у руцэ; у яе былі чорныя блукаючыя вочы і цупкі і прывязлівы позірк,часам як у вар'яткі,а ёй падпарадкоўваліся дзве паслугачкі ў гадох — яны то мылі бялізну, то даглядалі і мамчылі дзяцей, якіх станавілася ўсё больш і большД ўсіх гэтых траіх,найбольш Васіліну,жанчына чамусьці вылічыла і не засцерагалася, як тых чужынцаў, асабліва пакаёўку, якая здавалася ёй хаця і прымітыўнай і незразумелай, але ўсё-такі больш блізкай істотай,з якой яна аднойчы нават перакінулася словам, хаця тая і не вельмі хацела размовы, у рэшце рэшт і сама размова атрымалася імклівай і нелагічнай,але,меркавала яна,так і бывае ў жанчын,успамінаючы,як тады спытала ў пакаёўкі здалёк прыехалі?
    і нервова рыхтавалася задаць яшчэ пытанні, іх было шмат: пра тое,хто яны такія,чаму з'явіліся і чаго хочуць, якія ў іх мэты — павінны ж быць у людзей нейкія мэты,але пакаёўка пакінула яе пытанні без адказу,а ў сваю чаргу пыталася
    а чорны хлеб можна есці?
    і тлумачыла
    у ім,кажуць,радыяцыя,бо ён з жыта, а пшаніца прывазная
    і цікавілася
    а тут правяралі зямлю,паветра?
    і, калі пачула, што радыеактыўнасць тут значна меншая,чым,напрыклад,у паўднёвых раёнах.адразу перапыніла размову, проста завярнулася і пайшла, і ўсё гэта здалося тады жанчыне нерэальным і невытлумачальным.як бывае ў сне.але ж гэта было наяве, і яна ўсё-ткі супраціўлялася і імкнулася шукаць хаця б паразумення,але тыя прыхадні рабілі сваю справу з механічнай мэтанакіраванасцю насякомых, якія адкладваюць свае яйкі на аблюбаваныя імі ахвяры, і вынік нібы быў імі прадугледжаны, быццам яны толькі выканаўцы непаразумелага ёй і адхіленага ў часе валявога акту,і жанчына хадзіла ля дома,пазіраючы ў бок суседзяўД вусны яе зноў варушыліся,каб вымавіць адно і тое ж
    небяспеканебяспеканебяспека
    пакуль аднойчы яна не вырашыла па-добраму пагаварыць з іхнімі жанчынамі,— няхай ёй і не пашанцавала з суседзямі, дый і ўсёй вуліцы таксама, але паразуменне павінна быць знойдзена, трэба ж неяк жыць далей, і ўзяла з сабой пакет з пернікамі — гасцінцы іх дзецям — і пайшла прама цераз павалены плот, — жанчыны на былым фралоўскім падворку таксама к вечару збіраліся разам, — яна пачула гэта па рэзкіх крыках і дзіцячаму віску.але размовы,як і ранейД тады ў іх не атрымалася,а разам з тым і паразумення, бо хаця дзеці іх і павырывалі і расхапілі ў яе з рук пернікі,жанчыны тыя абмежаваліся двума-трыма фразамі,нават у дом не запрасілі.хаця яе здзівіла тое.што яны ведалі і імя яе,і прозвішча, калі пыталі бесцырымонна на ламанай рускай мове
    а брат.сэстра ў тэбя ест?
    а што ў малчыка? а гдэ работаеш?
    пасля чаго ўвогуле хутка страцілі да яе цікавасць, тут
    якраз да брамы пад'ехала іншамарка, адкуль вылезлі некалькі жукаватых і крыклівых мужчын і жанчын.і яна скіравала назад.цераз павалены плот,і дома ўжо з раптоўным сорамам успамінала, як стаяла перад імі: проставалосая, з чырвонымі плямамі на шчоках, прыніжана стараючыся знайсці паразуменне там,дзе ім і не пахла, а потым, ужо ўвечары, прывезлі з гартапа выпісанае на зіму паліва — крыху дроў і брыкету, і скінулі ўсё гэта на вуліцы перад брамайД яны ўдваіх з даўнёнкам насілі ў хлявок, але перанеслі няшмат, бо наступіла ноч, і яны пайшлі ў дом.дзе яна накарміла даўнёнка кашай і напаіла гарбатай, а потым паклала яго спаць і легла сама.а калі прачнулася — ужо світала, яна выйшла на падворак, зазірнула за браму і ўбачыла.што ні брыкету,ні дроў ужо не засталося,а напярэдадні яны з хлопчыкам перанеслі ў хлявок хіба трэцюю частку таго паліваД скамянела.сціснуўшы вусны, бо нават слезы не хацелі з'яўляцца ў вачох, мо тады яна адчула б палёгку, але жанчына адагнала гэтыя думкі,як не маючыя сэнсуД скіравала прама цераз павалены плот,які яна ўжо не раз падымала і ўмацоўвала,але яго валілі зноў і зноў,і пачала грукаць у дзверы былога фралоўскага дома, але ніхто ёй і не думаў адчыніць, хаця фіранкі на вокнах варушыліся і за ёй відавочна назіраліД так яна прастаяла нейкі час,а потым завярнулася і пайшла,і тут ззаду бразнула фортка,і ўслед ёй паляцеў кусанак яблыка.які ўпаў пад нагамі,ледзь не трапіўшы ў спіну.а потым фортка з трэскам зачыніласяД жанчына на некалькі секунд знерухомела, ліхаманкава шукаючы варыянт далейшых паводзін, але сітуацыя была ўжо небяспечнай не толькі для яе — яна з усіх сіл імкнулася стрымацца.бо памятала пра дзіцё там,у хаце,і вярнулася дадому,дзе села ў крэсла і пачала думаць,як жыць далей,але тут прачнуўся хлопчык і завёў сваё