• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    Загадчык аддзялення памаўчаў, а пасля паўзы сказаў:
    — Хворы лічыць, што яго апраменілі энланаўты з Месяца. Уражвае сімптаматыка? Як гэта вам?Ён нікому,вядома,не казаў пра гэта,засцерагаўся,але медсястра, якая ставіла яму кропельніцу, міжволі прачытала яго запісы,якія ён рабіў на асобных лістках.і расказала мне. Я,вядома,не адабраю такога стукацтва.але змушаны сачыць вельмі ўважліва за ўсім,што тут у мяне адбываецца, у тым ліку і за ўсялякімі псіхічнымі адхіленнямі ў хворых. Спадзяюся,вы мяне зразумееце. У мяне таксама павінны тут быць свае вочы і вушы. Нават так.
    — I што ён сцвярджаў у сваіх запісах?— спытаў рэпарцёр Кайра.
    — Там нейкая містыка. Быццам ён бачыў самога Уладара Месяца,якога называе Мен1,! ягоных служак, а таксама,што непасрэдна сутыкаўся з імі і нават варагаваў.
    1 Мен — фрыгійскі бог Месяца. Лічыцца ўладаром смерці. Культ Мена пранік у Грэцыю ў IV ст. да н.э. Мен выяўляўся як безбароды юнак з сярпом Месяца за плячыма.
    — На жаль, ён зусім не хлусіць, — сказаў філосаф
    Зайцаў. — Павінен вас запэўніць,што хворы сапраўды меў кантакт з неапазнанымі дасюль гуманоідамі, якія раней сцвярджалі,што прыляцелі з Месяца.2
    2 Звесткі пра тое, што Месяц выкарыстоўваецца невядомымі гуманоідамі, як базавая дапаможная пляцовачная прастора, неаднаразова траплялі ў друк, хаця і засакрэчваліся вядучымі касмічнымі дзяржавамі.
    21 ліпеня 1969 г. “Апола-11” здзейсніў пасадку на Месяц. Калі астранаўты Армстронг і Олдрын вышлі з модуля, то адразу заўважылі над сабой два НЛА. Некалькі іх знаходзіліся на паверхні Месяца. Па словах былога супрацоўніка НАСА Біндэра, радыёаматары перахапілі і запісалі размову паміж Цэнтрам і караблём.
    Цэнтр: “Цэнтр выклікае “Апола-11”. Ну, што там у вас?”
    Карабель: ...Гэтыя “малюткі”... Яны вялізныя, сэр! Проста гіганцкія! Бог мой, вы не паверыце! Кажу вам, тут ёсць і іншыя караблі. Яны стаяць побач ля аддаленай кромкі кратэра. Яны назіраюць за намі!”
    А вось урывак з гутаркі паміж Армстронгам і невядомым навукоўцам, якая адбылася значна пазней гэтага палёта на Месяц.
    Н: “Дык што там на самой справе адбылося з “Апола-11”?”
    Армстронг: “Гэта было неверагодна. Сутнасць у тым, што гэтыя чужынцы далі нам зразумець, каб мы пакінулі іх тэрыторыю. Вядома ж, пасля гэтага ні аб якой станцыі на Месяцы не можа быць і гаворкі”.
    Н: “Што вы маеце на ўвазе пад словамі “далі нам зразумець?”
    Армстронг: “Я не маю права на падрабязнасці, Ma­ry толькі сказаць, што іх караблі нашмат пераўзыходзяць нашыя як па памерах, так і па тэхнічнаму вырашэнню. Яны былі сапраўды гіганцкімі! I пагрозлівымі... Цяпер ні пра горад на Месяцы, ні пра станцыю нам няма чаго і марыць”.
    Н: “Але пасля вас там пабывалі і іншыя караблі?”
    Армстронг: “Вядома. НАСА не рызыкнула раптоўна і без тлумачэння спыніць праграму. Гэта магло выклікаць паніку на Зямлі”...
    Рассакрэціць інфармацыю пра НЛА заклікаў астранаўт Мітчэл. Ён быў шостым чалавекам, які пабываў на Месяцы. Мітчэл упэўнены, што прышэльцы існуюць. “У мяне дастаткова сяброў у выведцы і арміі, якія шмат ведаюць пра візіты гуманоідаў. Яны (гуманоіды) валодаюць такой тэхналогіяй, якая нам і не снілася. Гэта шмат каго вельмі трывожыць. Урад баіцца, што афіцыйнае прызнанне існавання прышэльцаў дэстабілізуе грамадства, але такое прызнанне неабходна, каб людзі даведаліся пра сапраўдную прыроду прышэльцаў і пагрозу, якая ад іх зыходзіць”...
    — Таму ёсць сведкі і адзін з іх,— філосаф кіўнуў на рэпарцёра,— перад вамі.
    — Так,— пацвердзіў рэпарцёр. — Я іх бачыў.
    — Вы, пэўна, жартуеце? — абвёў вачыма наведвальнікаў доктар.
    — Хадзіць сюды ў працоўны дзень,каб жартаваць? — спытаў рэпарцёр. — Урэшце.ваша права верыць нам ці не.але вы павінны мець на ўвазе тое,што мы вам паведамілі.
    Паўза.
    — А што я скажу вопытным дыягностам.калі нават і запрашу іх сюды.на кансультацыю?
    — Скажыце, што, магчыма, гэта апраменьванне, — параіў філосаф Зайцаў. — У гэтым выпадку вы будзеце зусім побач з ісцінай. Дарэчы,сутыкаліся з тымі ж самымі гуманоідамі і людзі з адпаведных службаў. Наш агульны знаёмы Пётра Саковіч.на жаль.не адзіны пацярпелы.
    — Ну.задалі вы мне задачку,— вымавіў доктар.
    — Каб толькі вам,— сказаў рэпарцёр.
    — I вы можаце расказаць мне болып падрабязна ўсю гісторыю пра гуманоідаў і нашых хворых?Ну,хаця б у агульных рысах?
    Філосаф і рэпарцёр.дапаўняючы адзін аднаго,коратка паведамілі доктару частку з таго.што ведалі.
    ...За бальнічнай брамай Зайцаў і Кайра развіталіся. У кожнага былі свае справы і таму кожны з іх спяшаўся.
    — Калі што — тэлефануйце, — паціскаючы руку спадарожніку,сказаў філосаф Зайцаў. — Буду рады дапамагчы,чым здолею.
    Рэпарцёр кіўнуў, згаджаючыся, падзякаваў і пайшоў. Увечары,здаўшы дзённую норму радкоў на паласу (на выхадны газета выходзіла павялічаным фарматам — на шаснаццаці палосах),Багдан Кайра паехаў у бібліятэку.дзе дачакаўся,пакуль Ліда скончыць працу. Яны павячэралі ў бліжэйшай кавярні, а потым рэпарцёр праводзіў дзяўчыну ў інтэрнат — перавозіць яе да сябе ён пакуль не рашаўся.
    Ужо зусім позна Кайра вярнуўся да хаты. Як і ўсе апошнія дні,перад уласнымі дзвярыма яго ахапіла пачуццё трывогі. Рэпарцёр спыніўся і нават прыслухаўся, але нічога не пачуў, хіба толькі праз дзверы ад суседзяў да яго данесліся ці то слабыя галасы, ці то гукі працуючага тэлевізара.
    Рэпарцёр выцягнуў з кішэні ключы і стаў адмыкаць. Ключ у замку не паварочваўся. Непаслухмянымі пальцамі ён пацягнуў ручку на сябе — дзверы адчыніліся. Але ж яны былі незачыненыя! Страх з'явіўся раптоўна, як абвал. У кватэры было ціха. Гарэла святло,апошні час ён нават спаў пры ім — не выключаў. Рэпарцёр асцярожна ўвайшоў і агледзеўся: у кватэры было пуста і ціха. Ён абышоў усе нешматлікія куткі сваёй аднапакаёўкі.зазірнуў на кухню і ў ванную. Нікога. Дык чаму адчынены дзверы?— напружана думаў ён.зноў адчуваючы,як халадок страху паўзе па руках і па спіне,— ён дакладна памятаў,што,як і заўсёды, зачыніў іх на два павароты ключа. У чым тады справа?
    Раптам ён знерухомеў. На палічцы побач з тэлефонам было пуста. Пуста, а раней жа там “сядзела” пакінутая імі паламаная лялька! Цяпер яна знікла. Рэпарцёр абвёў вачыма падлогу,зазірнуў пад стол і крэслы. Лялькі не было.
    Багдан Кайра зняў слухаўку і набраў нумар тэлефона філосафа Зайцава. Праз некалькі секунд слухаўку зняў гаспадар.
    — Гэта я, Кайра, — сказаў рэпарцёр. — У мяне ў кватэры змены.
    — Гаварыце,— запатрабаваў філосаф Зайцаў. — Коратка і па справе.
    Рэпарцёр расказаў. Спачатку пра дзверы.потым пра знікненне лялькі.
    Яго суразмоўца нейкі час маўчаў, а потым зрабіў выснову.
    — Гэта зноў вам знак, — паведаміў ён. — Я так мяркую.
    — Знак?Які?— спытаў рэпарцёр.
    — Яны сыходзяць. Больш не вернуцца. Вы вольны ад іх патрабаванняў. Мяркую, яны завяршылі сваю місію, калі такая існавала.і цяпер вяртаюцца ў той край.пра які мы нічога не ведаем і наўрад ці калі даведаемся. Вось што я пра ўсё гэта думаю. Спіце і не зважайце ні на што.
    Але рэпарцёр заснуў толькі пад раніцу трывожным і неглыбокім сном. Ён часта прачынаўся і прыслухоўваўся.але ўсё было спакойна і ціха. Як толькі за акном пачало світаць, ён падхапіўся з ложка, пагаліўся, выпіў шклянку гарбаты і праверыў сумку,дзе ляжалі фотаапарат і дыктафон. Выходзячы за дзверы,рэпарцёр упэўніўся.што зачыняе іх,як і заўсёды.на два павароты ключа, злавіў сябе на думцы, што не выспаўся, і... збег па лесвіцы ўніз.
    XIII.	Фэстывус
    Сакратарка галоўнага рэдактара, якая сустрэла рэпарцёра, як толькі ён з'явіўся на працу, паведаміла яму, што яго шукаюць з бальніцы. I сапраўды, прыкладна праз паўгадзіны яму зноў патэлефанавалі. Званіў загадчык таго аддзялення,дзе знаходзіўся аўдытар. Доктар сказаў рэпарцёру.што Пётра Саковіч памёр пад раніцу,ужыўшы вялікую дозу барбітуратаў.і што ў прычынах яшчэ будуць разбірацца пасля ўскрыцця, a
    тэлефануе спадару Кайру таму, што нябожчык рабіў запісы і ўсё гэта пісьмова папрасіў перадаць яму — рэпарцёру Кайру,бо,маўляў,гэта павінна дапамагчы яму ў падрыхтоўцы яго будучага матэрыялу.
    Ашаломлены пачутым,рэпарцёр паабяцаў абавязкова зайсці адразу пасля выхадных,і набраў нумар філосафа Зайцава.
    Філосаф якраз быў дома. Ён моўчкі выслухаў рэпарцёра, а пасля сказаў,што трэба абавязкова забраць паперы нябожчыка, пакуль яны не зніклі, і што яму вельмі шкада небараку,але такія і падобныя квазікантакты з іншай альтэрнатыўнай формай жыцця заўсёды вельмі небяспечныя.
    — Але чаму? — не ўтрымаўся ад бяссэнсоўнага пытання рэпарцёр.
    — Таму, — цярпліва растлумачыў яму Зайцаў, — што нам не дадзена зразумець іх і, больш дакладна, тых.хто стаіць за імі,мэты,і чаго ЯНЫ ад нас хочуць. МагчымаДх маральныя каштоўнасці ўвогуле не могуць тлумачыцца нашымі паняццямі. Можа, тое, што мы лічым дабром,для іх — зло,і наадварот. Можа,той,пазавіртуальны свет, дзе, як шлях да яго, ці шлюз, існуе Матрыца, або звышсістэма матрыц, зусім не падобная на тое, што мы можам уявіць і поўная суперпарадку альбо наадварот, хлуму і цемры, ці яшчэ чаго-небудзь увогуле невядомага і варожага нам. Хто ведае.
    — Дык вы лічыце — яны адтуль?3 той прасторы.дзе захоўваецца ў натуральным стане рэальнае рэчыва? — спытаў рэпарцёр.
    — Цалкам магчыма.што і так,а можа і — не,— сумна адказаў філосаф Зайцаў. — Мяркую,ніхто дакладна пра гэта не ведае і наўрад ці калі даведаецца, бо яны нам паведамілі б пра ўсё пад час, так бы мовіць, Асноўнага Кантакту. Але яго мы наўрад дачакаемся. Космас маўчыць.
    — Але ж быў у яго, я маю на ўвазе нябожчыка, нейкі, няхай спантанны кантакт з ІМІ? Нешта ж яны вызначылі, хаця ўсё і скончылася так жахліва? — захваляваўся рэпарцёр.
    — Так,— згадзіўся яго суразмоўца. — Вядома.можна было разблакаваць яго памяць з дапамогай гіпнозу, але гэта небяспечна. Можна лёгка звар'яцець, убачыўшы з боку, як ляжыш.а ў цябе нешта ўсвідроўваюць, устаўляюць у мазгі імплантанты ці электроды ці яшчэ што. Такія выпадкі вядомыя. Чалавек успамінае працэс такога квазікантакту, але яго псіхіка не вытрымлівае, бо часта ва ўсім гэтым няма сэнсу. Так што,— дадаў філосаф Зайцаў,— вам асабіста яшчэ пашанцавала, што вы з імі неяк размінуліся. Я ўвогуле лічу.што ўсе энлэа,якія мы назіраем,і іх вытворныя — гэта ўсвядомленае зазіранне з іх рэальнага свету ў наш віртуальны дзеля,скажам,праверкі. Адсюль іх нечалавечая ў поўным сэнсе гэтага слова ўпэўненасць у сабе і ігнараванне нашых законаў Светабудовы.бо мы для іх не больш.як фантомы ці згусткі інфармацыі.