Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Так.
— Але ж вы думалі і пра сваё вырашэнне гэтай праблемы?
—■ Думаў, — згадзіўся рэпарцёр. — Мяркую, трэба проста плыць.няхай сабе і супраць плыні.
— I правільна вырашылі. He рэфлексаваць дарэмна. Назапашваць веды. Супрацьстаяць сілам жыцця. Чым не занятак для чалавека?
Паўза.
— У мяне для вас сюрпрыз і.пэўна, вы яго чакаеце, — сказаў рэпарцёр і выцягнуў з сумкі дыктафон.
— Вы запісалі размову з імі? — здагаўся філосаф Зайцаў. — Неверагодна! Як у вас атрымалася?
— Я заўсёды трымаю яго побач, каб падключыцца да размовы. Іншым разам так лепш — хутчэй ці, як кажуць у нас, аператыўней узяць інтэрв'ю, ці ўвогуле запісаць размову, — патлумачыў рэпарцёр, паклаўшы дыктафон на стол.
Ён націснуў клавішу.
— Вось,зараз...
Голас рэпарцёра. Так,гэта я. Прадстаўцеся. Хто вы такія?
Паўза.
Голас рэпарцёра. Які знак?
Паўза.
Голас рэпарцёра. Я бачу хлам у выглядзе паламанай лялькі. Толькі і ўсяго.
Паўза.
Голас рэпарцёра. Якое права вы мелі заходзіць без мяне ў маю кватэру?
Паўза.
Голас рэпарцёра. Гэта вы ўварваліся да мяне.забралі
адну рэч,— яна вісела на вешаку ў пакеце і сутыкнуліся тут з агентамі службы бяспекі? Я падам скаргу ў адпаведныя інстанцыі. Што вам ад мяне трэба?
Багдан Кайра націснуў клавішу, з непаразуменнем узяў у рукі дыктафон.адматаў плёнку назад і зноў уключыў, урэшце пракруціў касету наперад, паслухаў, і зноў вярнуўся на пачатак запісу.
— Дыктафон не пашкоджаны, — сказаў ён, — але запіс няпоўны. Адказаў няма. Я размаўляю з пустэчай.
	
— Я праслухоўваў яго ўчора раніцай. Мне падалося, што асобныя словы ледзь чутныя і ўзровень гуку знізіўся. Я ўставіў новыя батарэйкі. Цяпер вы бачыце: запіс іх галасоў адсутнічае ўвогуле. Ён знік. Быццам яго і не было, а я адказваю сам сабе. Як гэта зразумець?Д'ябальшчына,не інакш...
Філосаф Зайцаў пацёр лоб і нервова прайшоўся па пакоі.
— Чысцільшчыкі не пакідаюць пасля сябе ніякіх слядоў,— урэшце вымавіў ён. — У гэтым,магчыма,іх задача.спадар Багдан.
— Але ж падчышчаць за сабой нейкую дзейнасць ці яе вынікі — гэта, бадай, другаснае. А што тады асноўнае? Чаму яны тут?Вось пытанне.
Філосаф Зайцаў спачувальна пахістаў галавой.
— Гэтае пытанне людзі задаюць сабе стагоддзямі. Ва ўсіх старажытных летапісах, уключаючы Біблію, ёсць апісанні неапазнаных аб'ектаў і іх спантанных, заўважце.а не мэтаскіраваных кантактаў з чалавекам. I адказу на яго няма. Мне вельмі шкада, што запіс іх галасоў знік.але гэта адна з іх вартасцяў: не пакідаць слядоў... Вы ведаеце, мой былы настаўнік Альберт Іосіфавіч Вейнік яшчэ дваццаць гадоў таму звярнуў увагу на гэтую дзіўную якасць рэшткаў энэла. Ён сам ездзіў на месцы аварый “талерак” і праводзіў вопыты з тым,што засталося.1
1 А. Вейнік паведамляе: “Выбухі НЛА, на месцы
якіх заставаліся раскіданыя асколкі, назіраліся ў нашай краіне (А.Вейнік мае на ўвазе СССР). У двух выпадках я меў магчымасць падрабязна даследаваць хранальныя і іншыя іх якасці. Адзін з выпадкаў адбыўся 29 студзеня 1986 г. пад Дальнагорскам на гары Ізвястковай (вышыня 611 м). Я атрымаў адтуль узоры асколкаў: (свінцовыя і жалезныя шарыкі, “сятчатку”) і г.д. Хачу звярнуць увагу на наступныя дадзеныя хімічнага аналізу: у “сятчатцы” назіраюцца знікненні і з'яўленні элементаў. Так, да прагрэву ў вакууме рэнтгенаструктыўны аналіз паказваў золата, срэбра і нікель. Пасля прагрэву яны... зніклі, хаця нічога не выпарылася і не плавілася. Куды зніклі тры элементы? Затое з'явіўся малібдэн, якога там ніколі не было.
У дадатак з'явіўся і сульфід берылія. А праз некалькі месяцаў ад яго засталіся хіба што няўлоўныя сляды...”
— Раней мы гаварылі і пра тое,што ваш настаўнік спаліў вынікі сваіх доследаў і звярнуўся да Бога?Памятаеце.спадар Герман?
— Так,— пацвердзіў філосаф Зайцаў. — Ён зрабіўся вернікам.прыняў праваслаўе,але калі-нікалі цікавіўся уфалогіяй і назапашваў веды да самага свайго выпадковага скону.
Паўза.
— Мне вельмі шкада.што ўсё так атрымліваецца,— сказаў рэпарцёр. — He падумайце толькі, што я спужаўся і таму не рыхтую матэрыял для газеты. Я назбіраю больш доказаў, назапашу ведаў — усё, мяркую, наперадзе.
Гаспадар са спачуваннем выслухаў рэпарцёра.
— Я ўвогуле лічу, што таямніцу чалавека нельга разгадаць з налёту, з наскоку. Тут спатрэбіцца самае цеснае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах навукі.а таксама ў тых галінах.якія навука не жадае прызнаваць. I шматгадовыя пошукі іх сімбіёзу могуць нічога не прынесці. Але цікаўныя людзі, якія змогуць ахвяраваць
сваім часам,энергіяй,нават жыццём,ідучы ў гэтым напрамку,вядома ж знойдуцца. Так было і так будзе.
— Ну, а вы самі? — спытаў рэпарцёр. — Вы даўно займаецеся гэтым?
— Для мяне ўсё вышэйназванае не больш, як хобі. Толькі і ўсяго. Я зарабляю сабе на жыццё іншым. Дарэчы.дарагі Багдан.як справы ў нашага агульнага знаёмага,я маю на ўвазе,спадара Саковіча,з якім вы мяне днямі наведвалі? Кантакты, няхай і спантаныя, так проста не праходзяць.
— Яго стан пагаршаецца, — паведаміў Багдан Кайра. — Урачы не могуць паставіць яму дыягназ.а ён не можа ім сказаць праўду: ніхто ж з іх яму не паверыць. А сабе ён гэтым толькі нашкодзіць. Ён баіцца, што яго прымуць за псіха.
— Калі вы збярэцеся да яго яшчэ, патэлефануйце і мне — я пайду з вамі,— сказаў філосаф Зайцаў.
Рэпарцёр падняўся з крэсла і паклаў дыктафон у сумку.
— Я зайшоў да вас і яшчэ па адной прычыне,— нерашуча вымавіў ён. — Справа ў тым,што мы з Лідай вырашылі ўзяць шлюб і хочам.каб вы былі ў нас сватам. Вядома, калі ў вас знойдзецца час. I на вяселлі таксама.
Філосаф Зайцаў быў відавочна задаволены. Ён паціснуў маладому чалавеку руку і сказаў,праводзячы таго да дзвярэй:
— Я рады за вас.дарагі Багдан.а яшчэ больш за вашу дзяўчыну. Калі я вам спатрэблюся, то я, вядома, заўсёды да вышых паслуг.
Рэпарцёр ужо ўзяўся за ручку дзвярэй.як гаспадар кватэры спыніў яго.
— Каб не забыцца.вось яшчэ што,— дадаў ён. — Вы пакідалі мне фотаздымкі,зробленыя ў метро і на плошчы. Я,у сваю чаргу,абяцаў вам.што звярнуся да некаторых са сваіх шматлікіх знаёмых з мэтай ідэнтыфікацыі тых маладых асоб.якія выяўлены на вашых фота. Дык вось,я звярнуўсяД ніхто з тых асоб,якіх вы сфатаграфавалі і вакол галоў якіх бачны арэол, не існуе
ўвогуле. Магчыма не існуе.так мне паведамілі. Іх няма ні ў якай камп'ютэрнай сістэме,іх няма нідзе. Мала Ta­ro, дарагі Багдан, аператыўнікі, якія сутыкнуліся з невядомымі ў вашай кватэры.як толькі пабачылі здымкі, аднагалосна апазналі ў іх тую самую тройцу, знятую вамі ў метро. Кола замкнулася. Цяпер я на дзевяноста адсоткаў упэўнены: гэта былі “людзі ў чорным”,ці як я іх называю — “чысцільшчыкі”. Да мяне прыходзілі з адпаведных структур — вы разумееце з якіх — і кансультаваліся, як з уфолагам. Думаю, яны будуць яшчэ сустракацца і з вамі і з нашым агульным знаёмым, аўдытарам Саковічам. Ва ўсялякім разе я думаю,што ў апошнія дні будуць створаны групы захопу, а таксама спецыяльныя мабільныя пошукавыя групы,якія адпаведна ўзброены. Але гэта толькі мая думка.
— Па вашаму.гэта дасць нейкі вынік?
Філосаф Зайцаў паціснуў плячыма.
— He думаю. Сілы не тое што няроўныя,а проста несумяшчальныя. Гэта тое ж самае.каб вайну чалавецтву аб'явіў які мурашнік у лесе. Я ўпэўнены, што іх гелікаптэр з экіпажам можа пры адпаведным жаданні знішчыць увесь наш мегаполіс з усімі намі разам.
— I ты.м не менш —вайна аб'яўлена?— спытаў Багдан Кайра.
— Так. Толькі з кім — вось пытанне? Сілавікі лічаць,што гелікаптэр з'явіцца зноў.каб забраць назад свой дэсант.
XII.	Уладары Селены
3 пачаткам восені ў горадзе, як заўсёды адзначаўся нейкі часовы і быццам штучны ўсплёск актыўнасці. На гэты раз ён тычыўся чарговага фестывалю, прысвечанага малавытлумачальнаму паняццю інтэрнацыянальнага адзінства, які неўзабаве павінен быў адбыцца. 3 гэтай нагоды ў рэпарцёра Кайры,які ўвогуле не вельмі любіў усялякія фэсты, дадалося працы, і ён быў заняты з раніцы да вечара, бо мусіў яшчэ вырашаць і свае асабістыя праблемы,якія таксама патрабавалі часу.
Тым не менш рэпарцёр памятаў і пра аўдытара Са-
ковіча.які па-ранейшаму знаходзіўся ў бальніцы,і,выбраўшы адносна вольную хвіліну,накіраваўся туды разам з філосафам Зайцавым.
Па дарозе філосаф Зайцаў пацікавіўся ў рэпарцёра, як хутка адбудзецца вяселле.і Багдан Кайра адказаў, што яны з Лідай падалі заявы і неўзабаве наведаюць сваіх бацькоў.
У гардэробе бальніцы яны атрымалі халаты і падняліся ліфтам на трэці паверх,дзе,як ведаў рэпарцёр, знаходзіўся ў адной з палат аўдытар. Але,на здзіўленне абодвух наведвальнікаў.аўдытара Саковіча ў палаце не было. На яго ложку ляжаў іншы хворы. Загадчык аддзялення, малады доктар гадоў трыццаці, якога яны заспелі ў ардынатарскай,насцярожана аглядзеў іх праз шкельцы акуляраў і спытаў, кім яны даводзяцца хвораму, пасля чаго паведаміў, што хворы Пётра Саковіч нядаўна накіраваны ў рэанімацыю ў сувязі з часовым пагаршэннем.
— Яго стан настолькі ўскладніўся? — пацікавіўся рэпарцёр.
— Так,— раздражнёна кіўнуў доктар,— на жаль.ён не “прабіваецца” ў сэнсе дыягностыкі і да таго ж знаходзіцца тут,у нас,увогуле не па профілю. Яго,на маю думку,трэба лячыць у іншым месцы.
— Што вы хочаце гэтым сказаць?— спытаў філосаф Зайцаў.
— Толькі тое,што вы пачулі,-— доктар выцягнуў са стоса паперы на стале тонкую папку. — Вось яго так бы мовіць “справа”. Я ўжо размаўляў з яго жонкай.але нічога станоўчага не пачуў. Па-мойму, у яго паранаідальная дэпрэсія,хаця,паўтару,гэта не наш профіль.
— Ён што — не зусім адэкватны? — спытаў рэпарЦёр.
Доктар пабарабаніў пальцамі па стале.
— Вы абодва задаеце мне пытанні,а магу я,у сваю чаргу,пацікавіцца,з кім я маю,так бы мовіць,гонар?..
— Я выкладчык Зайцаў, доктар навук, — прадставіўся філосаф і кіўнуў на свайго маладого напарніка. — А гэта рэпарцёр Кайра з “Паўночнага
кур'ера”. Мы добрыя знаёмыя хворага і, вядома, нас цікавіць стан яго здароўя.
Загадчык аддзялення раптам палагаднеў і нават ажывіўся.
— Як жа,— сказаў ён, звярнуўшыся да рэпарцёра, — я чытаю “Паўночны кур’ер” і часта сустракаю ваша прозвішча. Я запомніў яго.маю на ўвазе прозвішча,адразу, бо слова “кайра” старажытна-кельцкага паходжання і азначае “сябар”. У мяне жонка лінгвіст, таму я ведаю такія рэчы.
— Што ж,калі мы паразумеліся,то можам смела гаварыць з вамі пра ўсё і знайсці нейкі кансенсус, — заўважыў філосаф Зайцаў.