Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Супакойся, Багдан. Ты што, хацеў бы, каб ён зрабіў усё, як абяцаў? Кажуць, існуюць выпадкі, калі вычварэнцы падаўляюць у сабе свае інстынкты і жэняцца толькі каб замаскіраваць сваю сапраўдную сутнасць.1
1 Па класіфікацыі Хіршфельда, гамасексуалісты ў асноўным падраздзяляюцца на дзве катэгорыі: андрафілы, якія цягнуцца да мужчын старэйшага ўзросту і эфебафілы, якія маюць схільнасць да юнакоў (эфебы (грэч.)— юнакі 18—20 гадоў).
Існуюць тры асноўныя тэорыі прычын гомасексу-
альнасці: тэорыя “полавай ненармальнасці”, тэорыя “спакушэння” і тэорыя “сегрэгацыі”, але, на думку асобных філосафаў і псіхіятраў, гомасексуальнасць, трансвестыцызм, некаторыя псіхічныя хваробы, у прьіватнасці, шызафрэнія, з'яўляюцца хутчэй за ўсё збоем у рабоце матрыц, чарговы раз даказваючы гэтым віртуальнасць нашага свету.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 20 тысяч народжаных даводзіцца адзін транссексуал. Адпаведна гэтай статыстыцы, толькі ў нашай краіне каля 500 чалавек з сіндромам адвяргання полу.
Рэпарцёр абдумаў словы дзяўчыны з іншага боку і нават здзівіўся такой нечаканай логіцы.
— Вядома ж,не,— шчыра сказаў ён. — Але павінна ж быць нейкая прыстойнасць,справядлівасць,так?Дасі мне яго адрас,я сам разбяруся.
Ліда Баркова,усміхаючыся,пахітала галавой.
— He. Усё ў мінулым. Няхай з ім разбіраюцца Вышэйшыя Сілы.
— Добра,— сказаў рэпарцёр. — На сёння закрываем гэтае пытанне,урэшце,як і ўсе астатнія.акрамя аднаго.
— Якога?
Рэпарцёр набраў у грудзі паболей паветра.
— Самага галоўнага. Я хачу... хачу каб ты стала маёй. Сёння. Зараз.
Вочы дзяўчыны ў надыходзячым прыцемку ўспыхнулі і набылі зеленаватае адценне. Прыгожыя вусны расціснуліся, яна зірнула ў твар мужчыны,што сядзеў насупраць,і сказала:
— Няхай так. Я гатова,Багдан.
Распранаючы дзяўчыну, Багдан Кайра адначасова адчуў яе прыхаваны страх.які яна ў сабе падаўляла.і, разам з тым.жаданне блізкасці, давер і адданасць яму — вопытнаму мужчыне, якога выбрала і, магчыма, назаўсёдыд пачуццё ўдзячнасці да яе на кароткае імгненне раптам захлынула яго цалкам, амаль знішчаючы
фізічны поцяг.але гэтае пачуццё як прыйшло.так хутка і адступіла перад спрадвечным поклічам прыроды: яго мужчынскай плоці і яе жаночай гатоўнасці прымаць гэту плоць.
За вокнамі ўжо даўно ўсталявалася ноч. Праз нейкі час дзяўчына падхапілася з ложка. На прасцірадлы Багдан Кайра міжволі заўважыў цёмную пляму — нявольнае сведанне страчанай ёю цноты. “Вось і ўсё”,— падумаў ён.затрымаў яе і зноў абняў.пяшчотна цалуючы ў вусны.
— Трэба прыбраць са стала,бо так пакідаць нягожа, — патлумачыла Ліда Баркова.абдымаючы таго ў адказ.
— Добра,— сказаў Багдан Кайра і дадаў: — Застанешся ў мяне. Назаўсёды. Заўтра перавязём з інтэрната твае рэчьі, а потым выберам час і паедзем да бацькоў — тваіх і маіх,прасіць дазволу на шлюб. Пойдзеш за мяне?Рызыкнеш?
Дзяўчына схавала шчаслівы твар у падушку.
— Згода.
Але раніцай рэпарцёр, праводзіўшы дзяўчыну і аддаўшы ёй дублікат ключа ад кватэры,паехаў на працу, бо там наспела некалькі неадкладных спраў, дамовіўшыся з Лідай, што вечарам заедзе па яе, і папрасіўшы, каб яна папярэдне патэлефанавала яму. Увішны і хуткі на ногі,Багдан Кайра хутка вырашыў усё пытанні на працы, і пайшоў да рэдактара, каб той дазволіў яму ўзяць два вольныя дні за свой кошт. “Што так?— пацікавіўся рэдактарД машынальна дадаў абыходкавую ў такіх выпадках рэпліку: — Мо, ажаніцца вырашыў?” Рэпарцёр Кайра адказаў, што так,вырашыў,пасля чаго выслухаў адпаведныя віншаванні крыху здзіўленага начальніка і паехаў дахаты.
Ён выскачыў з аўтобуса непадалёку ад дому і скіраваў да шапіка.у якім купіў некалькі газет.
Сонца заходзіла. Насычанае бензінавымі выпарэннямі паветра вібрыравала ад суцэльнага шуму рухавікоў. Кволыя дрэвы абапал дарогі ўжо спяшаліся скідваць брудна-жоўтае лісце. Там-сям на парэнчах, якія адгароджвалі тратуары.сядзелі купкі страката ап-
ранутых тынэйджэраў з бутэлькамі таннага піва ў руках, абмяркоўваючы свае, толькі ім вядомыя, праблемы.
Рэпарцёр зайшоў у пад'езд, узбег па лесвіцы і, спыніўшыся перад дзвярыма, уставіў ключ у замок. Але ключ не правярнуўся. Дзверы былі адчынены. “Ну.хіба не пачатак склерозу?— вылаяў у думках сам сябе Багдан Кайра,— і як гэта я забыўся зачыніць?А можа, прыйшла Ліда? Ну, вядома ж, яна,у яе ж з учарашняга вечара дублікат ключа”,— вырашыў рэпарцёр і ўвайшоў у вітальню.
— Ліда! — паклікаў ён. — Гэта я!
Адказу не было.
“Значыць, усё-такі пачатак склерозу”, — вырашыў рэпарцёр і, зірнуўшы на гадзіннік, прайшоў у пакой. Праз некалькі хвілін,як дамовіліся,дзяўчына павінна яму тэлефанаваць. Багдан Кайра пасунуўся бліжэй да тэлефона.і... раптам знерухомеў.
На палічцы,побач з тэлефонным апаратам,абапіраючыся на пластмасавую руку і сагнутую пад прамым вуглом адзіную нагу,сядзела лялька. Сэрца рэпарцёра замерла, а потым закалацілася ў грудзях. Раптоўны, непадкантрольны страх нібыта паралізаваў яго. Гэта была, безумоўна, тая самая лялька, якую ён убачыў у руках клонаў у падземцы і пра якую яму дэтальна апавядаў аўдытар Саковіч. “Яны былі тут,— падумаў ён,— таму і дзверы адчынены. Але навошта?Што яны тут згубілі? Забралі ж свой прыбор,які вызначылі як сінтэзатар.дык што ім яшчэ ад яго трэба?! хто яны,урэшце,хто?Няўжо мае рацыю філосаф Зайцаў і гэта сапраўды “людзі ў чорным?” Калі зараз ён сам не пачынае вар'яцець,такі варыянт якраз найбольш упісваецца ў ланцужок незвычайных падзей, што адбыліся ў апошні час. Так, але ж жыццё не фантастычны блакбастэр.у якім адбываюцца самыя неверагодныя падзеі.а звычайная,нават сумная і аднастайная,калі з яе выключыць напрыклад, каханне, рэч. Ці, можа, кожны чалавек хоць адзін раз у гэтым жыцці сапраўды сутыкаецца з нечым загадкавым, таямнічым і незвычайным?”
Рэзкі пранізлівы гук званка прымусіў яго ўздрыгнуць. Тэлефон! “Пэўна.Ліда?” — мільганула ў яго галаве,калі здымаў слухаўку.
Паўза.
— Я слухаю,— сказаў рэпарцёр Кайра.
Раптам, цалкам інстынктыўна, ён выхапіў з кішэні дыктафон і падключыў яго да апарата. Так ён рабіў іншым разам, калі браў у каго-небудзь інтэрв’ю.
— Рэпарцёр газеты “Паўночны кур'ер” Кайра? — спытаў абыякавы.механічны і ненатуральна вывераны мужчынскі голас.
— Так,гэта я,— сказаў рэпарцёр і запатрабаваў: — Прадстаўцеся. Хто вы такі?
— Я чыннік разведкі паветраных сіл. Вы бачыце знак?
— Які знак?
— Побач з вашым сродкам сувязі?
— Я бачу на палічцы хлам у выглядзе паламанай лялькі,— сказаў рэпарцёр. — Толькі і ўсяго.
— Мы былі ў вас. Гэта знак.
— Якое права вы мелі заходзіць без мяне ў маю кватэру?— спытаў рэпарцёр.
— Наша права неабмежаванае.
— Гэта вы перадусім ўварваліся да мяне.забралі адну рэч — яна вісела на вешаку ў пакеце і сутыкнуліся тут з агентамі службы бяспекі?Я падам скаргу ў адпаведныя інстанцыі. Што вам ад мяне трэба?
— Нам трэба ваша маўчанне.
“Людзі ў чорным” — вырашыў Багдан Кайра. — Гэта зноў яны.ці я — вар'яцею.
Рэпарцёр адчуў.як страх папоўз з раптам пахаладзелых пальцаў рук па плячах і па спіне. “Спакойна,— загадаў ён сам сабе. — Галоўнае.без панікі... Галоўнае — задаць ім як мага больш пытанняў і высветліць іх намеры”. Ён зірнуў на дыктафон: дыскі на касеце круціліся.мігцеў чырвонай кропкай індытакар — запіс ішоў.
X.	Ракіроўка
Бальнічная палата,у якой ляжаў аўдытар Пётра Саковіч, была разлічана на чатырох хворых, а на самой справе змяшчала восем. Аўдытар, які паступіў нядаўна, займаў першы ад уваходу і самы нязручны ложак. Зрэдку ён, як і большасць пацыентаў, уставаў і хадзіў па калідоры.але больш часу проста ляжаў. Разпораз яго наведвалі жонка з дачкой,але ён ад гэтага чамусьці толькі раздражняўся і таму, здаралася, хутчэй выпраўляў іх дахаты.
Без асаблівага энтузіязму ён сустрэў і рэпарцёра Кайру. Рэпарцёр быў у заношаным бальнічным халаце,які проста накінуў на плечы. Ён павітаўся і сеў на крэсла ля ложка, паклаўшы ў тумбачку тое-сёе з ежы, купленай у бліжэйшым супермаркеце. Яго здаровы выгляд рэзка кантраставаў з выглядам суразмоўніка: аўдытар быў жоўты з твару, на якім хваравіта блішчэлі глыбока запалыя,неспакойныя вочы.
Рэпарцёр не задаваў пытанняў. Ён павітаўся і замоўк. Аўдытар таксама маўчаў, і так яны прасядзелі нейкі час,пасля чаго Пётра Саковіч паведаміў,што ўрачы пакуль не могуць паставіць яму дакладны дыягназ: сімптаматыка даволі няясная — у яго быццам вялікая страта крыві.як пры апраменьванні,страта вагі,да таго ж працягваюць змяншацца эрытрацыты, хаця ніякага лейкозу ў яго няма.
Рэпарцёр выслухаў усё гэта і пасля паўзы спытаў:
— Раней у вас такога не было?Я мак> на ўвазе хваробу.
— He,— адказаў аўдытар. — Урэшце.я здагадваюся, нават ведаю дакладна з-за чаго ў мяне гэта нявызначаная сімптаматыка.
— I з-за чаго?— пацікавіўся рэпарцёр.
Аўдытар зрабіў яму знак,каб той нахіліўся і сказаў напаўголасу:
— “Людзі ў чорным”. Вы,у адрозненне ад мяне,напрамую з імі не кантактавалі.
— Вы гаварылі пра гэта з вашым урачом? — задаў пытанне рэпарцёр.
Аўдытар нервова азірнуўся.
— А вы б рызыкнулі абвесціць такое?Маўчыцё?Ну дык і я — не. Яны б мяне адразу ў “дурку” скіравалі пасля такога прызнання. На абследаванне.
— Я вас разумею,— згадзіўся рэпарцёр.
— То-та і яно, — ажывіўся Саковіч. — Тэма НЛА ўвогуле табуіраваная. Паспрабуйце, загаварыце пра гэта з кім-небудзь акрамя уфолагаў — адразу да цябе паставяцца як да “закручанага”. Хіба не так?
— Так.
— Увогуле, вы самі рызыкнеце пачынаць размовы пра энэла ды іншапланецян у якой-небудзь,няхай сабе і падрыхтаванай,кампаніі?Вы заўважалі,што гэтая тэма з'яўляецца, так бы мовіць,enfante terrible ў любых яе выявах і выклікае ці астракізм, ці падазрэнні ў псіхапатычнай зацыкленасці?Ну,уявіце,што вы лекар, прыходзіце раніцай на дзяжурны абход,сядаеце тут ля мяне на зэдлік,мераеце ціск і пытаецеся,як я сябе адчуваю,а я ў адказ кажу,што адчуваю сябе вельмі дрэнна,бо ва ўсім вінаватыя іншапланецяне.якія мяне дастаюць.бо я скраў у іх хранальны сінтэзатар.
Рэпарцёр міжволі засмяяўся.
— Вось я і кажу,— усміхнуўся ўслед за ім аўдытар Саковіч. — Кола замыкаецца. Як толькі вы пачнеце пісаць свой сенсацыйны матэрыял,вас выклічуць да галоўнага,і той параіць вам адпачыць за свой кошт у санаторыі, ці яшчэ дзе-небудзь. Вы ведаеце, — аўдытар падсунуўся бліжэй і азірнуўся,— калі філосаф Зайцаў сцвярджае, што нашыя мазгі ўсяго толькі біякамп'ютэр, які прымае сігналы звонку, то, пэўна, асобныя тэмы, напрамкі дзейнасці і некаторыя распрацоўкі там,— ён паказаў вачыма на столь,— непажаданыя. Можа мець месца звычайная блакіроўка. Па прынцыпу: можна падвесці каня да вады, але нельга прымусіць яго піць. Як мая тэорыйка? Слабаватая, вядома. Але чым яна горшая за іншыя: напрыклад, за адну з самых распаўсюджаных — тую,у якой мудрыя іншапланецяне назіраюць за намі, каб неўзабаве прызямліцца ў Нью-Йорку ля будынка ААН і зрабіць там