Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
1 Альберт Вейнік распрацаваў даволі цікавую тэорык> Светабудовы, і хаця яму не хапіла ведаў і напрацовак апошняга дзесяцігоддзя, многія яго погляды надзвычай актуальныя і ў нашыя дні. Мы з'яўляемся прадстаўнікамі хранальна-метрычнага свету, — лічыў ён, — таму нам цяжка ўявіць сабе аб'екты, якія не ўтрымліваюць хранальнага рэчыва. Тыя аб'екты, што не маюць памераў і масы, могуць уладкоўвацца ў наш
хранальна-метрычны свет па прынцыпу “размазвання”. Пазаметрычных светаў, паводле меркавання вучонага, павінна быць шмат. Тады ў кожнай кропцы нашага свету можа знаходзіцца некалькі аб’ектаў, якія належаць да розных светаў. Верагодна, дадаваў ён, існуюць яшчэ невядомыя рэчывы, якасці якіх мы нават не можам сабе ўявіць. Урэшце, можна ўявіць свет без хранальнага і метрьічнага рэчываў адначасова. Ён павінен існаваць па-за часам і прасторай. Ёсць важкія доказы, што прырода не пазбаўлена і такога звышэкзатычнага свету.
У гэтых адносінах А. Вейнік класіфікаваў светы па прыкмеце памяншэння ролі метрычнай з'явы, г.зн. па памяншэнні памераў (масы) аб'ектаў. Нам лепей за іншы вядомы макрасвет, тое-сёе мы ведаем пра мегасветы, мікрасветы і нанасвет. Але самую сур’ёзную загадку ўяўляюць для нас пікасвет, фемтасвет і атасвет. Два — пікасвет і фемтасвет — настойліва пра сябе нагадваюць. Загадкай застаецца самы тонкі — атасвет. Гэтая праблема, гаворыць А. Вейнік, зусім нядаўна была пад найстражэйшай забарОнай. Уфолаг кранае ў сваіх нататках такія з'явы і раздзелы, як парапсіхалогія, левітацыя, палтэргейст, яснабачанне, НЛА і г.д.
“Робіцца страшна, — заключыў свае шматгадовыя доследы А. Вейнік, — калі падумаеш, што звыштонкі свет знаходзіцца ўнутры кожнага з нас, у кожным нашым атаме, клетцы, органе і целе ў цэлым. Фемтааб'екты маюць здольнасць сінтэзаваць ці здымаць любы атам, змяніць функцыі любой клеткі і органа і ўвесці ў нашу свядомасць любую думку, пачуццё і жаданне, паказаць любы сон і ўвогуле зрабіць з намі ўсё, што заўгодна. Тым больш, што яны не толькі могуць, але і робяць усё гэта: дыктуюць нам думкі, паказваюць сны, уплываюць на функцыі рэгулявання арганізма і г.д.”
Паўза.
■— Але ж доказы.факты. Ці можам мы,знаходзячы-
ся ўнутры.як вы сцвярджаеце.віртуальнай сістэмы.вызначыць,што яна менавіта віртуальная?— раптам вярнуўся да самага балючага пытання рэпарцёр.
Філосаф Зайцаў памаўчаў,перад тым як адказаць.
— Думаю, хутка мы назапасім столькі ведаў, што здолеем напэўна сцвярджаць гэта. Ёсць ужо шмат доказаў. Віртуальнасць толькі сімулюе рэальнасць, а таму рэчыва ў ёй не мае рэальнага носьбіта, ёсць толькі ўзаемадзеянне, якое праграмуецца праз сістэму Матрыц. Вучоныя ўжо з вялікім непаразуменнем сутыкнуліся з гэтай дзіўнай якасцю рэчыва нашага свету: імгненнасць у гравітацыйных узаемадзеяннях, ігнараванне адлегласцей,эвалюцыяніраванне рэчыву Сусвету адначасова і паўсюдна, універсальнасць якасцей рэчыву, дзіўныя эфекты накшталт тэлегоніД, гомеапатыі2, зачацця і развіцця аднаяйкавых блізнят.вампірызму3, выхаду з цела4,палтэргейста5 і іншыя.
1 З'ява тэлегоніі характарызуецца тым, што імпульс да зачацця стварае матрыцу, але не даходзіць да яйцаклеткі (напрыклад, пры карыстанні кантрацэптывамі). Тады зачацце нібы адкладаецца да чарговага біялагічнага коітуса, але ў яго выніку нараджаецца патомства з матрыцай, ужо раней створанай (“запісанай”). Такая з'ява знайшла сваё нечаканае і загадкавае ажыццяўленне ў межах былога СССР (у большасці ў Маскве), калі ў 1956 годзе праходзіў першы Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў. Дагэтуль сексуальныя кантакты з цёмнаскурымі ў СССР выключаліся з-за так званага “жалезнага занавесу”, a пад час фестывалю адбыліся, што хутка забылася б, калі б не нараджэнне ў белых жанчын цёмнаскурых дзяцей праз год, два, нават тры гады, калі яны павыходзілі ўжо замуж за мужчын сваёй расы (белай), і не маглі кантактаваць ні з кім іншым.
2 Гомеапатыя — з'ява, калі раствор захоўвае якасці рэчыва, растворанага да такой ступені, што ў ім не захоўваецца ніводнай малекулы гэтага рэчыва.
3 Вампірызм (вампіралогія) — з'ява да гэтага ча-
су не вывучаная, навукай успрымаецца вельмі асцярожна і нават негатыўна. Але сабраныя на працягу стагоддзяў доказы і факты сведчаць пра тое, што вампірызм, гэта значыць выхад пахаванага каматозніка з цела, які суправаджаецца з'явай тыпу палтэргейста і ў некаторых выпадках назіраннем НЛА, а потым падсілкоўванне ім (каматознікам) “астраллю” жывых сваякоў ці знаёмых, мае месца і ў наш час. Сапраўдная эпідэмія вампірызму звалілася на Еўропу ў XVH-XVIII стагоддзях, калі хрысціянства дазваляла хаваць мерцвякоў побач, гэта значыць, у цэнтрах гарадоў і паселішчаў, у родавых склепах і могілках.
Медыкі таго часу не маглі адрозніць мёртвых ад упаўшых у летаргію ці кому. Апошніх (па сутнасці, жывых) хавалі ў трунах, у якіх яны працягвалі жыць па некалькі гадоў, непакоячы і ствараючы смяротную бяспеку сваякам. У Беларусі такіх звалі непрытомнікамі ці ваўкалакамі. Як толькі медыкі (патолагаанатамы) пачалі даследаваць нябожчыкаў шляхам ускрыцця цела, гэтым забіваючы і патэнцыяльных вампіраў, з'ява вампірызму пачала паступова заціхаць, і сустракаецца зараз хіба ў глухой правінцыі. (Нядаўна падобныя з'явы афіцыйна зафіксавалі ў адной з вёсак). Над магіламі вампіраў часта назіраецца свячэнне, што навука прымітыўна тлумачыць выдзяленнем фосфарыстага вадароду. Але ж нават у масавых захоўваннях Другой сусветнай вайны ніхто не бачыў такога свячэння. Над могільнікамі жывёл — таксама. Тым больш, якое можа быць выдзяленне фосфарыстага вадароду, калі ў чалавека няма прыкметаў гніення і часам нават б'ецца сэрца? Зафіксаваны выпадкі, калі вампіры пры эксгумацыі ажывалі: стагналі і крычалі, а то і лаяліся, калі іх цела пракалвалі чымсьці вострым. У народзе і дасюль ведаюць старажытны сродак, як пазбавіцца ад наведванняў ваўкалака — трэба раскапаць яго магілу і прабіць грудзі асінавым калом. Вядома, такі сродак зараз лічыцца негуманным.
4 Філосаф Вадзім Дзеружынскі, напрыклад, лічыць, што “палтэргейст закранае нашу сутнасць (пазавіртуальную “матрыцу”) і здзяйсняе маніпуляцыі напрамую з інфармацыйнай складанай матэрыі, мінаючы ўзровень энергіі і работы. Такая ідэя сёння ўсё больш папулярная ў даследчыкаў, хаця “калі я яе выказаў некалькі гадоў таму, — кажа ён, — мяне гэтыя ж даследчыкі ў муку перамалолі сваім кансерватыўным сарказмам...”
— Выхад з цела?Вампіры? Дык яны сапраўды існуюць?— адразу пасыпаліся пытанні ад дзяўчыны.
— О-о,тут доўгая размова,— адказаў гаспадар. — Патлумачу, тым не менш, коратка, хаця пытанне надзвычай нявывучанае.загадкавае і пагрозлівае. У сярэднявеччы.калі сваякі і іншыя зацікаўленыя раскопвалі магілы вурдалакаў,каб забіць іх і абараніцца ад іх наведванняў, то заўважалі часам дзіўную, неверагодную рэч: вампіры літаральна плавалі ў затопленай крывёю труне.а скура на іх аднаўлялася.як у змяі — з'яўлялася маладая. Што ж адбываецца?Па невядомых прычынах чалавек упадае ў кому. Тут задзейнічаны знешнія структуры, якія намі кіруюць, ну, скажам, Матрыца. Знаходзячыся ў коме,ён пераходзіць сваёй свядомасцю (застаючыся, вядома, у труне) да структуры Матрыцы, дзе пачынае аперыраваць вобразамі,як яе элементамі.
— Але чаму ў труне кроў?Ён п’е яе са сваякоў,родных,былых знаёмых?
— Мяркую, што — не. Я асабіста не даю веры чамусьці нематэрыяльнаму. Тут наадварот усё у рамках матэрыялізму. У каматозніка,якога пахавалі,не працуюць ныркі,страўнік,лёгкія. Харчаванне іншае.якое — я скажу потым,і таму чырвоныя кравяныя цельцы не разбураюцца, а накопліваюцца, бо касцявы мозг прадуцыруе новыя і новыя эрытрацыты. Усё па навуцы. Вось адкуль у труне кроў.
— Дык чаму сваякі вампіра пасля кантактаў з ім паміраюць.хаця і не адразу?— зацікавіўся аўдытар.
— А вось тут і разгадка. Вампір, дакладней яго bo-
браз,зноў у сваякоў: спачатку як фокус свядомасці,потым, адбіраючы ў іх энергію і ўсё больш матэрыялізуючыся, ён, урэшце, патрабуе асноўных біялагічных функцый: харчавання і,нават,савакуплення (такія выпадкі зафіксаваны). Але так.як наш свет — гэта ўсяго толькі інфармацыя,вампір,каб жыць далей у труне,перапампоўвае на сябе звесткі пра тое.што з'ела яго ахвяра,і такім чынам наталяе голад. Ахвяры ж яго,пазбаўленыя інфармацыі пра ежу, паміраюць, хаця тую ежу і ўжываюць штодня. Працэс працякае праз ваду, якая, нібы магнітафонная лента, запісвае і захоўвае інфармацыю.
— I што далей?
— А далей зноў жа матэрыялістычная проза. Сваякі, занепакоеныя і ўстрывожаныя наведваннямі памерлага.патрабуюць раскапаць яго магілу. I тут бачаць упыра, вурдалака, альбо вампіра — здаровага, жывога (сэрца б'ецца.хаця і вельмі рэдка),валасы і пазногці адраслі,кравяны ціск ёсць,твар здаровы на выгляд і,нават,з новай скурай. Пад ім кроў.у якой ён і плавае.хаця гэта,верагодна,не натуральная кроў.
— I?
— I яго забіваюць, бо тыя, хто раскапаў магілу, у моцным стрэсе. Да таго ж у іх не хапае,а па сутнасці абсалютна няма ведаў,каб растлумачыць гэтую жудасную з'яву. Кол у грудзі.і той памірае,хаця,пры гэтым, як адзначалі нашы старажытныя продкі.часам стогне і крычыць.
— Дык што ўсё гэта значыць? — спытаў філосафа разгублены рэпарцёр.
— Гэта азначае толькі адно: мы жывём у віртуальным свеце і назіраем,пэўна,толькі збой у Праграме,а чаго-небудзь пазаматэрыяльнага тут няма і ў паміне. I такіх збояў шмат.
— Якіх,прыкладам?
— Чаму, напрыклад, вучоныя ва ўсім свеце дзесяткамі год сочаць за аднаяйкавымі блізнятамі і вывучаюць іх зноў і зноў?Вы можаце адказаць на такое пытанне?
— Якраз мы і не можам,— пасля паўзы сказала за ўсіх Ліда Баркова. •— Таму мы прыйшлі да вас,Герман Антонавіч.
Усе міжволі ўсміхнуліся.у тым ліку і гаспадар.
— Таму што навука не здолела да гэтага часу даць адказ: як яны зараджаюцца і чаму дэманструюць адны і тыя ж біялагічныя рэакцыі. А прычына, на мой погляд у тым, што яны звязаны прамой біялагічнай сувяззю — гэта, па сутнасці, адзін арганізм, а больш дакладна — адна Матрыца, і адбывацца такое можа толькі ў адным выпадку — калі мы жывём у віртуальным асяроддзі, дзе няма матэрыі.а ёсць субматэрыя ці інфармацыя, кіруе ўсім гэтым сістэма Матрыц,што і знаходзіцца ў сапраўды рэальным, толькі пазанашым свеце.1