Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— А святло?Што можна сказаць пра яго?— спытаў рэпарцёр Кайра.
Філосаф Зайцаў нервова памасіраваў зморшчыны на лбе.крыху памарудзіў,раздумваючы,і адказаў:
— Гэта,магчыма,тая ж вадкасць. А значыць — рэчыва зусім не з нашага свету.1
1 Тэорыя аб абсалютна анамальных якасцяў святла набыла ў апошні час шмат паслядоўнікаў. Так іспанскі фізік Хумберта Мічынел праводзіў вопыты з лазерам, замаруджваючы яго промні з дапамогай спецыяльных матэрыялаў. Мадэлюючы працэс на камп'ютэры, вучоны рассякаў замаруджаныя промні
лазера на асобныя імпульсы, якія працягваліся некалькі мілісекунд. Аказалася, што пучкі святла пачыналі прымаць форму кропляў і паводзіць сябе як вадкасць. Святло можа пранікаць і ў цвёрдыя пароды. Сенсацыя наспявала і вось нядаўна часопіс “Physical Review Letters” паведаміў, што італьянскаму фізіку Рафаньі ўдалася стварыць светлавы імпульс, які рухаўся з хуткасцю ў пяць-сем раз больш хуткасці святла ў вакууме (якая, адпаведна тэорыі адноснасці Эйнштэйна, з’яўляецца межавай хуткасцю перадачы фізічнай інфармацыі ў космасе). Лі Джунг Ванг і яго калегі з Прынстанскага універсітэта апісваюць эксперымент, у якім хуткасць светлавога імпульса ў сотні разоў (!) пераўзышла хуткасць святла. Група швейцарскіх фізікаў паведаміла, што ёй давялося вылічыць, з якой хуткасцю два “ўзаемазвязаныя” фатоны ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Такія фатоны адрозніваюцца ад звычайных тым, што нараджаюцца ў адным і тым жа эксперыменце, маюць ўзаемазвязаныя характарыстыкі, і як бы далёка потым не разляталіся, змена характарыстыкі аднаго “адразу” выклікае змену характарыстыкі другога. Швейцарскія вучоныя памералі гэтае “адразу” і высветлілі, што хуткасць з якой сігнал аб змене характарыстыкі перадаецца ад аднаго фатона да іншага, як мінімум у 1500 разоў болыпы за хуткасць святла ў вакууме. 3 такой хуткасцю да бліжэйшай зоркі быў бы ўсяго толькі адзін дзень лёту.
Хуткасць святла амаль 300 тысяч кіламетраў у секунду. Некалькі год таму дацкі фізік Лене Вестергаард і Джон Хау ў Кэмбрыджы (Масачусетс) зменшылі хуткасць святла да 17 м/сек, увогуле спынілі яго, потым у такім выглядзе запусцілі далей.
— Дык вынікае.што мы нейкі інфармацыйны запаведнік?— спытала дзяўчына.
— Мала таго — касмічныя апараты,якія запускаюцца з Зямлі за межы Сонечнай сістэмы, пачынаюць перадаваць скажоныя звесткі.а потым і ўвогуле змаўка-
юць па невядомых прычынах, што дае падставы некаторым вучоным лічыць,што за межамі нашай планетарнай сістэмы зусім іншы стан матэрыі і іншыя законы хіміі і фізікі,— адказаў гаспадар.
— Дык што —■ жыццё на планеце не магло зарадзіцца спантанна?— пацікавіўся аўдытар Саковіч. — Як жа тады ўсе сучасныя веды,тэорыі — усё,што яшчэ выкладаецца ў школах і навуковых установах?1
1 Вядомы біяхімік С. Костычаў яшчэ на пачатку XX стагоддзя скептычна ацаніў гіпотэзу самазараджэння арганізмаў.
“Калі б я прапанаваў абмеркаваць, наколькі вялікая верагоднасць таго, каб сярод неарганічнай матэрыі шляхам натуральных працэсаў выпадкова ўзнікла фабрыка — з топкамі, трубамі, катламі, машынамі і г.д, — то такая прапанова зрабіла б уражанне вар'яцкага жарту. Але прасцейшы мікраарганізм пабудаваны нашмат складаней усялякай фабрыкі, значыць яго выпадковае ўзнікненне яшчэ мепш верагоднае”.
Сучасны амерыканскі вучоны астрафізік Ч. Вікрамасінгхе спасылаецца на падлікі верагоднасці выпадковага сінтэзу звышскладаных біямалекул пры ўмове выпадковых аб'яднанняў іх складаных частак. Лік такіх камбінацый аказаўся жахлівым: 10 у 10 000 ступені — значна больш за колькасць атамаў у Сусвеце. Вучоны зрабіў выснову:
“Хутчэй ураган, які пранёсся па звалцы старых самалётаў, збярэ новы суперлайнер з кавалкаў лому, чым у выніку выпадковых працэсаў узнікне са сваіх кампанентаў жыццё”...
— Мяркую,у аснове нашых першапачатковых і пануючых зараз агульнавядомых уяўленняў ляжыць мана,— цвёрда сказаў філосаф Зайцаў.
Між тым, сутонела. Дыскусанты спынілі гутарку і зірнулі ў акно.за якім ужо пачынала згушчацца цемра.
Філосаф Зайцаў спахапіўся.
— Сябры,мы з Лідай зробім што-небудзь да гарбаты,— прапанаваў ён.
— Тады дазвольце задаць апошняе пытанне,— сказаў аўдытар Саковіч. — Калі на вашу думку і мы,і ўсё навокал.і наша жыццё — толькі камп’ютэрная сімуляцыя.то што нам усім рабіць?
Філосаф Зайцаў усміхнуўся нечакана мяккай усмешкай.
— Гэта адвечнае пытанне: “што рабіць?” А нічога. Проста жыць і далей так,як нам падказваюць нашыя сумленне і мараль. Вось і ўсё.
Гаспадар з дзяўчынай пайшлі на кухню, і Багдан Кайра адразу злавіў сябе на думцы.што яму нечага не хапае. ‘Тэтая дзяўчына, — падумаў ён, — яна ўжо прайшла свае першыя выпрабаванні і набыла здольнасць ацэньваць людзей.а цяпер апынулася на раздарожжы. Трэба вырашаць”.
Часам, пазіраючы дагэтуль крадком на Ліду, Багдан Кайра лавіў сябе на думцы, што прыгажосць у чыстым выглядзе амаль нічога сабой не ўяўляе.а галоўнае ў чалавеку,тым больш у жанчыне,усё-такі стыль. Гэтая проста апранутая дзяўчына, безумоўна, прыгожая. Але ж на вуліцы за дзень можна сустрэць шмат прыгожых дзяўчат і жанчын. Толькі вось пачуццё стылю ёсць не ў кожнай з іх. У Лідзе гэтае пачуццё адчувалася ва ўсім: у стрыманай манеры паводзіць сябе,не злоўжываць касметыкай,з годнасцю насіць танныя рэчы,не зважаць на беднасць.
Быццам прачытаўшы яго думкі, стомлены і змрочны, але па-ранейшаму назіральны аўдытар Сакавіч спытаў:
— Спадзяюся, вы не ўпусціце свой шанец, спадар Багдан?Я маю на ўвазе дзяўчыну.
— Хоць я бедны і непрыгожы,— адказаў яму ў тон рэпарцёр,— але пастараюся.
IX.	Закаханыя
— Вось.тут я жыву,— сказаў рэпарцёр.
Дзяўчына нясмела зайшла ўслед за ім у вітальню і нерашуча спынілася.
— Бадай,крыху інакш чым у інтэрнаце,— паспрабавала яна пажартаваць.
— Будзь як дома,— сказаў банальнасць Багдан Кайра, але спахапіўся і, укленчыўшы, сам зняў з ног дзяўчыны боцікі. — Вось мае пантофлі, яны праўда вялікія.але да кухні дойдзеш.
— Чаму ж ты не завёў спецыяльныя.без памеру,так бы мовіць,усярэднены варыянт?Ты ж,пэўна,нямала перавадзіў сюды дзяўчат?Скажы мне праўду.Багдан!
— Смялей, Ліда! — абмінуў гаспадар небяспечную тэму.узяў дзяўчыну за руку і павёў за сабой.
— Ведаеш,Багдан,я крыху агледжуся і адразу пайду на кухню,— сказала дзяўчына. — Ты ж,пэўна,галодны. Толькі пакажы мне.дзе твае харчовыя запасы. I віно адкаркуй. У цябе ёсць віно?Я хачу напіцца.
— Гэта яшчэ навошта?— не паверыў рэпарцёр.
— Для храбрасці.
Багдан Кайра абняў дзяўчыну за плечы і прыцягнуў да сябе. Ён пацалаваў яе спачатку ў лоб,потым у вусны, адчуў яе лёгкую напружанасць, якую дзяўчына імкнулася схаваць ад яго,і ўсё зразумеў. “Сёння,— падумаў ён,— яна так вырашыла і таму прыйшла. Сёння гэта адбудзецца”.
Праз нейкі час яны ўжо сядзелі за сталом.і Багдан Кайра зноў расказваў дзяўчыне, як яго тут апытвалі аператыўнікі,і ўвогуле ўсё,што ведаў. Пад канец ён нават выцягнуў і паказаў гільзу дзевятага калібра да пісталета Макарава, але спахапіўся, што сваімі аповядамі можа толькі напалохаць яе і пачаў даводзіць іншае — як пасля да яго заходзіў філосаф Зайцаў са сваім напарнікам ■— уфолагам з мясцовага таварыства — у таго была з сабой рамка і яшчэ нейкія прыборы,і яны замяралі ў кватэры фон і ўсё іншае.
— I што,прыборы што-небудзь паказалі?— спытала Ліда Баркова.
— Спачатку,— сказаў праўду рэпарцёр,— а потым фон зменшыўся і зараз —• норма.
— Дык ты думаеш,тут былі “людзі ў чорным”?
— Я нічога не думаю.
— Але ж яны забралі свой прыбор і зніклі,нават папярэдне абясшкодзілі трох узброеных прафесіяналаў?
— Так,— згадзіўся рэпарцёр,— завалілі іх,як бараноў.
— А калі б ты вярнуўся раней і сустрэўся з імі?
— Я б не хацеў, — шчыра прызнаўся рэпарцёр. — Аўдытар Саковіч кантактаваў з імі. Цяпер у яго дэпрэсія.і ён у бальніцы. Я хутка зайду да яго.
Дзяўчына прыгубіла віна. Рэпарцёр еў з апетытам.
— А ты рыхтуеш свой сенсацыйны матэрыял? Можа, я табе перашкаджаю працаваць? — раптам успомніла яна.
— Ну што ты,самаму занядбанаму творцу,хаця які я творца — так, рамеснік, патрэбна свая Муза. Вось я цябе і выбраў. Цяпер ты будзеш натхняць мяне, — усміхнуўся рэпарцёр. — А матэрыял будзе і яшчэ які... Я пачну з “чорнага гелікаптэра”, патлумачу пра “людзей у чорным”,апішу ўсё.што бачыў і прыкладу да ўсяго здымкі. Скажу табе па сакрэту.хоць яны тут у мяне ўсё вымелі (свой прыбор),я аддаў напярэдадні некалькі здымкаў філосафу Зайцаву. Яны,я маю на ўвазе фота, у яго якраз і захаваліся. Я змушу гэты мегаполіс закалаціцца ад страху. Кожнаму яго жыхару на кожным кроку будуць мроіцца іншапланецяне,схаваныя ў біяабалонцы чалавека. “Паўночны кур'ер” пачнуць ірваць з рук. Я расцягну матэрыял на некалькі нумароў з працягам. Я ўжо знайшоў загаловак. “Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн”. Гэта з Настрадамуса.
— А што.калі яны зноў вернуцца?Сюды?
Рэпарцёр разліў віно ў бакалы і, супакойваючы дзяўчыну, усміхнуўся.
— А навошта? Што ім цяпер тут трэба,які інтарэс? Яны ж забралі свой сінтэзатар — і кропка. І,увогуле, усё гэта лухта. Я не веру ні ў якіх чысцільшчыкаў. Тут нешта іншае. Можа,якія гульні вайскоўцаў.
— А вось Герман Антонавіч верыць.
— Філосаф Зайцаў.як я ўжо казаў.таксама можа памыляцца, — заўважыў рэпарцёр. — Усе, хто цікавіцца паранармальнымі з'явамі — крыху дзівакі. Хаця я
прызнаю.ён шмат ведае і даволі “прасунуты” ў многіх навуковых галінах.
Дзяўчына не пагадзілася.
— Я была б задаволена любым бокам жыцця.калі б побач са мной быў такі чалавек.як ён,—■ заўважыла яна.
— Ён старэйшы за цябе на цэлае пакаленне, — раўніва адшукаў слабое месца рэпарцёр. — Пра што б вы з ім размаўлялі? Пра “зялёных чалавечкаў”?
— А ты злы,Багдан.
— Ды не,— спахапіўся рэпарцёр. — Зусім я не злы. Проста мне, як, пэўна, усякаму мужчыну,не вельмі падабаецца,калі твая дзяўчына пачынае хваліць кагосьці іншага.
— Я — твая дзяўчына?
— Так,ты мая. Ну,спадзяюся,будзеш.
Раптам яны з палёгкай усміхнуліся адно аднаму. Напружанне пачало спадаць. Рэпарцёр вырашыў выкарыстаць гэта, каб высветліць яшчэ адно пытанне, якое непакоіла яго.
— Паслухай, Ліда,— пачаў ён,— той хлопец.з якім ты сустракалася да мяне, што — вырашыў, быццам разлічыўся з табой цалкам? Бадай, тая наіўная правінцыялка.адрабіла на яго,і на гэтым кропка?Мне не падабаецца такі варыянт. Я вельмі не люблю,калі мяне ці каго з маіх блізкіх кідаюць на лахатрон, скажам так.