Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
сталі запаўняць свет. He ўлада над матэрыяй і выхад у Космас, а спажыванне стала мэтай чалавека. А гэта тупік. Нас таксама сатруць з твару Зямлі, як і папярэднія няўдалыя цывілізацыі.
— А калі Эксперымент не атрымаўся?
— Няхай так. Я вас зразумеў,і вы мяне амаль што пераканалі. Але на ўсім гэтым, мяркую, наша жыццё не заканчваецца. Калі свет,у якім мы жывём,такі неверагодна жахлівы,то і мы павінны развітацца з усім “занадта чалавечым” і сканструяваць зусім новае аблічча жыцця. Вось я адразу ўспамінаю Кастанэду, які аднойчы выказаўся наступным чынам: “Наша рэальнае дасягненне — гэта майстэрства быць стоікам,і толькі гэта з'яўляецца адзіным спосабам ураўнаважыць жах перад тым, што ты чалавек, і захапленне тым,што ты чалавек”.
Суразмоўцы зноў замоўклі,абдумваючы тое.пра што гаварылі раней. Рэпарцёр глядзеў у заклеенае наглуха, бруднае акно, за якім бачыў некалькі дрэваў, шэрыя гмахі збудаванняў і частку неба з адзінокай птушкай.
XI.	Чысцільшчыкі
На другі дзень пасля таго, як наведаў у бальніцы аўдытара, рэпарцёр сустракаўся са сваёй каханкай. Абое абвясцілі спачатку па тэлефоне сваіх бацькоў пра заручыны і паведамілі ім,што неўзабаве прыедуць знаёміцца, перад тым як згуляць вяселле і пачаць жыць разам.
У вечары, праводзіўшы дзяўчыну, рэпарцёр Кайра патэлефанаваў філосафу Зайцаву і спытаў таго, ці мае ён, час, каб абмеркаваць важныя для яго, і не толькі яго, пытанні. Філосаф адказаў, што ў гэты момант ён якраз вярнуўся з інстытута,дзе чытаў лекцыю,і што не супраць,калі рэпарцёр зазірне на хвіліну.
He адкладваючы,Багдан Кайра ўскочыў у тралейбус і паехаў да Зайцава. У сумцы рэпарцёра ляжаў дыктафон, на якім была запісана яго гутарка з невядомымі асобамі,што выдавалі сябе за супрацоўнікаў выведкі.
— Я штодня купляю ў шапіку “Паўночны кур'ер”, бо не хачу прапусціць пачатак вашага абяцанага матэрыялу, — заўважыў філосаф Зайцаў, запрашаючы Багдана Кайру ў пакой.
Рэпарцёр пахмурна зірнуў у адказ.
— Яго не будзе,— сказаў ён.
— Як.зусім?
— Так. Магчыма.
— У вас ёсць на гэта прычыны?
— Ёсць.
— Яны дастаткова важкія?
— Так.
Філосаф Зайцаў задумаўся.
— He буду вас прымушаць адказваць,— урэшце вымавіў ён. — Вы маеце права трымаць іх,я маю на ўвазе тыя прычыны,пры сабе.
Рэпарцёр Кайра нервова сціснуў рукі.
— Паслухайце,— сказаў ён,— я зайшоў да вас,каб задаць пытанне, і магчыма, не адно,вы можаце не адказваць, я нават ведаю, што вы не пажадаеце, але ж я ўсё-такі спытаю. Скажыце, вам не цяжка жыць з вашай ідэяй — я маю на ўвазе ідэю Матрыцы, віртуальнасці нашага свету, які,як вы сцвярджаеце, існуе хутчэй за ўсё,як камп'ютэрная сімуляцыя?
Філосаф Зайцаў паціснуў плячыма.
— Калі б гэтая думка, якую падтрымліваюць ужо дзесяткі “прасунутых” вучоных, нават і дайшла да кожнага чалавека на зямлі, то і гэта нічога б не змяніла. Канец прадказальны.
— Што вы маеце на ўвазе?— спытаў рэпарцёр.
— Нічога жахлівага. Мы ўсе калі-небудзь проста знікнем за долю секунды.вось і ўсё.
— I калі, па-вашаму, адбудзецца гэтае “калі-небудзь”?
— Мяркую, хутка. Ужо праз некалькі стагоддзяў. Як толькі мы навучымся пакідаць біяабалонку, перакачваць свядомасць у іншы суб'ект, магчыма неарганічнага парадку,і раскрыем таямніцы стварэння матэрыі з інфармацыі.
— Калі мы здолеем такое.., прабачце, мы ж тады станем бессмяротнымі,— сказаў рэпарцёр. — Дык чаму мы знікнем?
— Нам не дадуць зрабіцца неўміручымі.
— Чаму?
— Ім.Знешнім Сілам,мяркую гэтага не трэба,інакш быў бы кантакт. Цяпер. Зараз. Сёння.
— Кантакт з кім?
— 3 ЭНЛА хаця б. Бо, верагодна, гэта іх біяробатылазутчыкі. Ці, можа, нешта іншае. Але яго, кантакта, няма і наўрад ці будзе. Вы б кантактавалі з парсючком.лёс якога прадвызначаны?А калі Знешнія Сілы не ідуць на кантакт.то чалавецтва для іх хіба што як для нас калонія мікробаў у колбе.
Рэпарцёр крыху падумаў.
— Але ж,калі нас нехта штучна вырошчвае,то ў гэтым, пэўна,ёсць патрэба?— спытаў ён.
— Магчыма і так, — згадзіўся філосаф Зайцаў. — Толькі мы наўрад ці пра тую патрэбу даведаемся. А з іншага боку, які сэнс у нашым існаванні? Чалавек дэградуе. Спажываць — вось што зрабілася для яго дамінантай. Вялікія нацыі выраджаюцца, а іх набыткі спажываюць сквапныя варвары,у якіх мэты ўсё тыя ж: размнажэнне, захоп тэрыторыі і спажыванне. Шлях тупіковы.
— Вы жывеце адзін? — раптам пацікавіўся рэпарцёр.
— Так, — адказаў філосаф Зайцаў. — Мая жонка была ўрачом,але год таму яе не стала. Лейкемія. А дачка жыве асобна. У яе свая сям'я.
— Я таму спытаў,— засаромеўся рэпарцёр Кайра,— што,на маю думку,адзінота не надае аптымізму. Нават такому адукаванаму чалавеку,як вы.
— Нічога такога на мяне не ўздзейнічае, — запярэчыў філосаф Зайцаў. — Адзінота хіба што толькі спрыяе ў навуковых пошуках.
— Але ж гэтыя пошукі нельга аднесці да чыста навуковых. Яны хутчэй калянавуковыя.
— Згодны. Ды тут я не адзін. Традыцыйныя наву-
ковыя дасягненні ў сваёй большасці ўжо не вытрымліваюць крытыкі. Толькі нестыкоўкі і правалы. За імі існуе нешта зусім дзіўнае і для нас незразумелае. Хіба не цягне і вас зазірнуць у гэтую бездань?
— Яна можа зірнуць у адказ,а гэта ўжо небяспечна. Паўза.
Філосаф Зайцаў з цікавасцю вывучаў разгублены твар рэпарцёра.
— Я адчуваю, што з вамі адбыліся нейкія не зусім прыемныя падзеі,— урэшце сказаў ён. — Так ці не?
Рэпарцёр відавочна вагаўся.
— Мне пагражалі, — урэшце прызнаўся ён пасля роздуму.
— Яны прыходзілі да вас?“Людзі ў чорным”?
— Так.спачатку прыходзілі. Але без мяне. Мяне не было дома. Потым патэлефанавалі ўвечары, а шостай гадзіне,я паглядзеў на гадзіннік. Я толькі вярнуўся дахаты. Прадставіліся супрацоўнікамі выведкі.
— Што яны ад вас хацелі?
— Маўчання. Калі адмоўлюся — я асуджаны.
— Вось яно што. Ну.гэта да іх падобна. I я б дадаў, іх пагрозы — сур'ёзная рэч.
— Да таго ж,пра што мне зараз пісаць?Усе доказы: так званы сінтэзатар яны раней, як вы ведаеце, знайшлі.ў маёй кватэры і забралі. А без доказаў я разам са сваімі тэкстамі жывы экспанат для “дуркі”. Фотаздымкі ўвогуле не ўяўляюць цікавасці. Ну,пасажыры ў метро,ну,аура — і што?
— Пагрозы і толькі? Пра што яшчэ вы з імі гаварылі?Гэта вельмі цікава.
— Я спытаў,хто яны і адкуль. На гэта мне адказалі, што яны з паветранай выведкі і праводзяць сакрэтны эксперымент.
Філосаф Зайцаў.не хаваючы хвалявання, ўскочыў з крэсла.
— Мана! Быў жа збіты знішчальнік! Якая ўжо тут выведка!
— Яны ўвесь час папярэджвалі мяне,каб я маўчаў.
— Вядома,што так. Гэта чысцільшчыкі.
— Чысцільшчыкі?
— Так. Мяркую ў іх задача падчышчаць усялякія хібы.якія раз-пораз здараюцца ў іх сістэме пранікнення ў наш свет. Але гэта толькі мая думка,не больш. Іх дзеянні іншым разам бессэнсоўныя. Ну, навошта, скажыце, было ім завісаць увечары над плошчай? Які сэнс?Паказ?3 якой мэтай?Тут нейкі абсурд. Ён не мае логікі і таму жахлівы. А тое,што яны няўдала мадэлююць нашы паводзіны, яшчэ больш падазрона. Па сутнасці мы дзікуны і яшчэ вельмі мала ведаем не толькі пра тое.што можа хавацца ў якіх-небудзь іншых вымярэннях,адкуль яны нас наведваюць,а і нават пра нашу Сонечную сістэму. Што такое сонца, напрыклад? Якія працэсы там ідуць?Як доўга яны будуць працягвацца? Чаму яно пульсуе? Адказы з'яўляюцца ў навуковых распрацоўках, але потым атрымліваецца, што яны не адпавядаюць сапраўднаму становішчу, узроўню новых, больш дасканалых ведаў. Вось мы з вамі тут размаўляем,а толькі ў нашым горадзе штодня рэгіструецца такая з'ява, як палтэргейст. I не адзін, адразу два, а то і болып. А што гэта такое? Навука паціскае плячыма. Чаму ваўкалак,гэта значыць пахаваны каматознік,выходзіць з цела спачатку ў выглядзе светлавога ці валасатага шара.ці яшчэ ў якім іншым абліччы,і пачынае зводзіць рахункі з ахвярамі.часцей за ўсё са сваякамі?1 Чаму энэла ідзе на сутыкненне і прапускае скрозь сябе цэлы лятак з пасажырамі. Быццам адно з іх — лятак ці ЭНЭЛА — не матэрыяльны аб'ект, а нешта іншае?2
1 У магічнай традыцыі Тыбета існуе практыка стварэння як асабістага двайніка, так і своеасаблівых сутнасцей, якіх называюць тульпа. Падобна двайніку, тульпа мае чалавечую знешнасць, а яго паводзіны нельга адрозніць ад паводзінаў і ўчынкаў звычайнага чалавека.
Як толькі тульпа надзяляецца жыццёвай сілай у дастатковай меры, каб іграць ролю рэальнай істоты, ён імкнецца вызваліцца з-пад кантролю свайго ства-
ральніка. Такі фантом паўстае супраць таго, хто яго надзяліў жыццём, і тады адбываецца бязлітасная барацьба паміж імі.
Характэрны прыклад выхаду з цела апісвае французскі падарожнік П. Д. Гэса, які ў 1950 г. наведаў Гвінею. Аднойчы ён спыніўся ў мясцовага знахара Вуанэ, дзе застаўся начаваць. “Насупраць мяне, — піша Гэса, — спіць знахар. Раптам рыпяць дзверы хаціны. На парозе стаіць Вуанэ ў кароткім бубу, у кароткіх нагавіцах. Але ж ён тут, ля маіх ног, на цыноўцы. Ён ляжыць на баку, павярнуўшыся да мяне спінай. Я бачу яго паголеную патыліцу. Паміж намі на зямлі стаіць лямпа. Я не магу паварушыцца, бо назіраю за Вуанэ. Нейкае імгненне ён вагаецца, нахіляецца, праходзячы пад гамакамі, і марудна... укладваецца ў самога сябе. Уся гэтая сцэна адбывалася на працягу некалькіх секунд.
Раніцай, калі мы з Вуанэ засталіся сам-насам, я пытаюся: — “Ты не выходзіў сёння ноччу?”
— Выходзіў, — спакойна адказвае ён і ледзь улоўная іранічная ўсмешка з’яўляецца на яго губах”...
“Некаторыя вядомыя мне асобы, пасля адпаведных трэніровак пры жыцці, навучаюцца выходзіць з цела”, — паведаміў А.Вейнік.
2 Прыклад полімарфізму НЛА. 8 верасня 1984 г. у раёне Мінск-Барысаў “ТУ-134” сустрэўся з НЛА. Сферычная форма НЛА на вачах экіпажа і пасажыраў мянялася на лінзападобную, зноў на сферычную, НЛА прайшоў праз лятак (!) і ўрэшце аб'ект прыняў форму такога ж (“Ту-134”) самалёта. Так і ляцелі ... побач. Прамянёвыя пашкоджанні атрымалі пры гэтым пілоты В. Гоцерыдзе і Ю. Кабачнікаў, а таксама пасажыры.
Чаму Сусвет маўчыць? Чаму з ніводнай са ста пяцідзесяці пяці мільярдаў галактык да нас не даходзіць аніводнага сігналу разумнай дзейнасці. А пошукі па сусветнай праграме SETI вядуцца дзесяткі год?Усё гэта звышдзіўна. Што вы на ўсё гэта скажаце?
Рэпарцёр паціснуў плячыма і заўважыў:
— Мы крыху адхіліліся.
— Ага, я памятаю — вас непакоіць праблема выбару, альбо маральны фактар: як жыць у магчымай віртуальнай сістэме,ведаючы пра гэта?Так ці не?