Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
бугуламудулага!
крычаў ён нешта па-свойму, а Даніла Прусак зайшоў у дом, зняўшы з цвічка на сцяне веранды сякерку, зноў выйшаў у сад да дзіркі ў плоце.за якой ужо лямантавалі.узмахваючы ў яго бок кулакамі,жанчыны, а падлеткі брыдкасловілі і рабілі яму непрыстойныя жэсты, і, скарыстаўшы тую ж кухарскую сякерку, узняў плот: прыбіў цвікамі дошкі да жэрдак, а потым на верандзе пачаў гатаваць ежу.паступова супакойваючыся,і тут якраз прачнуўся даўнёнак і сказаў ласкава і сумна
Даня
і мужчына падвёў яго да рукамыйніка, і хлопчык памыў сабе рукі і твар,і Даніла Прусак сказаў
заўтра пойдзем на раку і вуду возьмем, каб лавіць рыбу,а можа,і скупнёмся раз-другі, калі дажджу не нацягне
а сам думаў пра тое.што будзе рабіць далей.бо дапамога на пахаванне, якую атрымалі і прынеслі яму настаўніцы з тае школы,дзе працавала Люба, пайшла на хаўтуры.а грошы.што знайшоў у шуфлядцы — пэўна, рэшта яе “адпускных”,— таксама хутка сплывалі,і трэба было неяк жыць далей,некуды ўладкоўваць хлопчыка,але пакуль тое,ён разбярэцца тут да канца,а потым вырашыць пра лёс жытла, — усё імкліва набягала на яго, як набягае на адзінокага хадака на дарозе навальніца.і раптам ён сцяўся ад холоду,які пракаціўся па спіне і знік у нагах.хаця на верандзе было цёпла.бо раптоўна адчуў,як гэта ўжо было з ім не раз у апошні час,сваю адзіноту ў гэтым свеце і адказнасць за жыццё тых нямногіх,хто спадзяваўся толькі на яго,бо ім і не было спадзявацца больш ні на каго іншага; а потым мужчына накарміў даўнёнка і пайшоў з ім да суседа Манюкі,дзе іх сустрэла дачка Манюкі Рэгіна і.адводзячы вочы ўбок,правяла ў пакой да бацькі,— яна была відавочна спалохана,думала,што сусед прыйшоў расказаць бацьку аб здарэнні, ала Даніла Прусак прыйшоў зусім не дзеля гэтага, ён прагнуў пачуць што-небудзь пра апошнія дні сястры,не можа быць,гаварыў ён.каб сусед, ці яго жонка, ці дачка не ведалі б чаго, якой-небудзь важнай дробязі,а можа,што бачылі ці пачулі,але жонка Манюкі — Марыля — адмоўчвалася.а гаспадар гнуў свае
цяпер кожны за сябе гаварыў ён скрушна
цэны скачуць, беспрацоўе, рабаўнікоў, зладзеяў развялося
і яшчэ нешта пустое,як і сам,але раз-пораз Даніла Прусак лавіў на сабе яго насцярожаны,ацэньваючы позірк і думаў,што гэты чалавек,калі што і ведае.не дапаможа яму аніяк, і ўспомніў раптам ангельскую пры-
маўку: “чым вышэйшы плот,тым лепшы сусед”,але ж вось у літоўцаў амаль няма парканаў паміж сваімі.і — жывуць.і чужынцаў на сваю зямлю не дапускаюць,і з гэтай думкай развітаўся з Манюкам і выйшаў з хлопчыкам у цемру — надыходзіла ўжо ноч,і ў тых людзей.што засялілі ўчастак зямлі на постфралоўскай прасторы.якраз усё брутальна ажывілася — рыкалі маторамі некалькі іншамарак,сноўдалі постаці,адтуль увесь час нешта гучна выкрыквалі,бьіццам ніколі і не ўмелі гаварыць нармальна, а з вокнаў гучэла расейская папса,і Даніла Прусак падумаў,што пацукі на тое і здольныя,каб існаваць уначы.так ужо ім наканавана,і тут трэба быць пільным і не дапусціць, каб яны ўсё пераўтварылі ў ноч,а даўнёнак цягнуўся за ім,уздыхаў і гаварыў
ПіляПіляПіляПіля а потым ўспомніў і пытаўся мамамамамама?
і,ужо дома,нечакана лёгі, па звычцы, адразу заснуў,а раніцай мужчына накарміў яго, дастаў сваю старую пластыкавую вуду, паклаў у кішэнь хлеба, узяў для хлопчыка коўдрачку і ручнік і,як абяцаў,павёў таго на пляж, дзе было яшчэ пуста, пляж увогуле быў у заняпадзе, бо рака мяняла тут рэчышча і падмывала бераг насупраць, і ўжо можна было прадбачыць лес грувасткага і безгустоўнага катэджа.пабудаванага гады два таму метраў за сорак ад берага,а цяпер,прыкінуў Даніла Прусак,да вады засталося ўжо метраў дваццаць пяць, а потым думкі яго зноў вярнуліся да апошніх падзей, а даўнёнак гаварыў
рыбарыбарыба
але тут Даніла Прусак убачыў адзінокую жаночую постаць на беразе з паўхвіліны хады ад іх і пазнаў Алесю,якая сядзела, падкурчыўшы ногі, глядзела ў ваду і паліла,а побач тырчэла ў неба рыльца бутэлькі.і мужчына адвёў хлопчыка ў супрацьлеглы бок, каб тая не прычапілася з пустой размовай, паслаў даўнёнку на траву коўдру, дапамог таму распрануцца і распрануўся сам,адчуваючы,як прыемна заказытала босыя ногі тра-
ва — пахла мятай,— яе роўныя.зялёныя пруткі ўперамешку з аерам выторкваліся з зямлі, спускаючыся да вады, — рака бязгучна спяшалася далей пад стромкім берагам насупраць,і даўнёнак адразу знайшоў сабе занятак: пачаў корпацца ў пяску і часам уваходзіў у Bafly па калені і гаварыў.назіраючы малявак і верхаводак рыбарыбарыба
а мужчына выкапаў чарвяка і закінуў вуду — проста так.зусім не спадзеючыся злавіць,і лёг на траву.адчуваючы,як святло сонца пяшчотна гарачыць і падпальвае скуру на спіне і нагах.і доўга ляжаў так,назіраючы за даўнёнкам і амаль фізічна адчуваючы, як запавольваецца бег часу, пакуль урэшце гук матора не вывеў яго з гэтага стану: доўгі шэры “мерседэс” старога выпуску разварочваўся прама на пляжы і спыніўся метраў за дваццаць.ляснулі дзверцы кабіны.і разам з гукамі папсы адтуль вылезлі трое: адзін,пэўна,з мясцовых, вышэй сярэдняга росту, з ральефнымі біцэпсамі, коратка стрыжаны.і з ім двое таго ж тыпу,што жылі ў фралоўскім доме,а можа, нават,і з тых самых,быццам бежанцаў, адзначьіў Даніла Прусак, — усе на падпітку, а потым з кабіны,хіхікаючы,з’явілася яшчэ адна асоба — дзяўчына гадоў дваццаці з цыгарэтай у руцэ і бутэлькай віна ў другой,і,пахіснуўшыся,села на траву.а мясцовы закрычаў
купацца! хто са мной,маць вашу так!
і здзёр з сябе спартыўныя штаны,куртку,а потым трусы.застаўся голы,разагнаўся і спрытна нырнуў з берага ў плынь ракі,а двое яго сябрукоў загаманілі па-свойму і знялі толькі кашулі, застаўшыся на беразе, між тым як голы мацак з рэзкімі выкрыкамі сплываў па рэчцы ўсё бліжэй і ўрэшце праплыў побач з паплаўком вуды Данілы Прусака.быццам не заўважыўшы ні яго, ні вуды,а даўнёнак адразу перастаў корпацца ў пяску і насцярожана,як звярок,які пачуў небяспеку.узіраўся ў чужынца,а той крычаў
скачыце і вы,внатурэ,не пашкадуеце!
і плыў на спіне,выторкваючы геніталіі,і крычаў маць яго,так і гэтак!
а потым вылез на бераг і пацягнуў у ваду дзяўчыну, глынуўшы з яе бутэлькі.а тая роблена вішчэла
Сярожанька.не трэба! ай,бля,не хачу!
і хіхікала і зноў выкручвалася і крычала,звяртаючыся да тых,дваіх
Карым.ратуй! дапамажыце!
але тыя раўнадушна глядзелі,пакуль урэшце голы Сярожа ўцягнуў яе ў раку,на глыбіню.і абое паплылі,мацюкаючыся і адплёўваючыся,прычым стрыжаны ўпарта плыў на спіне, дэманструючы свой перад, і ўрэшце вылезлі на бераг — дзяўчына пабегла за машыну і сцягнула там спадніцу і кашулю, застаўшыся ў майтках.бо ліфчыка на ей не было,а стрыжаны Сярожа раптам падышоў да таго месца.дзе сядзеў Даніла Прусак, і сказаў
я вытруся
але мужчына не зразумеў,пра што тлумачыць голы Сярожа, і, сціснуўшы сківіцы, заўважыў
ты б менш крычаў,дзіцё напалохаеш
а той тым часам падчапіў з зямлі хлопчыкаву коўдру і ручнік і пачаў выціраць імі спачатку галаву і плечы, а потым жывот і геніталіі, але Даніла Прусак ужо ўскочыў на ногі і тузануў коўдру з рук нахаба
думай.што робіш,ублюдак, гэта ж дзіцячыя рэчы!
скрозь зубы вырвалася ў яго, а Сярожа раптам усміхнуўся ўжо зусім цвяроза і прашыпеў яму ў твар што,не падабаецца,лох?я табе не падабаюся,да? ты нас не любіш,так?
і неспадзявана імгненна нанёс удар нагой, які прыйшоўся ў горла мужчыны,той пахіснуўся.ледзь не ўпаў і знерухомеў ад болю і шоку, бо не чакаў такой падлянкі, а голы Сярожа кінуў на траву пакамечаныя коўдру і ручнік і,гучна рыгнуўшы,пайшоў да сваіх.адкуль наўзабаве пачуліся дзявочы віск,лаянка,а потым усё гэта заглушыла музыка ад уключанага на поўную магутнасць магнітафона, а Даніла Прусак сутаргава зглынуў і адчуў,як горла апёк боль.а даўнёнак.пэўна, нічога не бачыў,бо ўдар быў спрактыкаваны і маланка-
вы, ва ўсякім разе мужчына спадзяваўся на тое, што малы не бачыў,і спусціўся да вады.дзе ляжала вуда,і сеў там,а даўнёнак падбегда яго і сказаў трывожна
Даня
потым успомніў і заладзіў
псіхі грэбаныя
і зноў
псіхіпсіхіпсіхі
а Даніла Прусак патрос галавой і прыхінуў таго да сябе — гаварыць ён не мог,толькі згодна кіўнуў,супакойваючы дзіцёнка, і сядзеў так хвілін пятнаццаць, а потым стаў складваць вуду,калена за каленам — адно ў адно, пакуль уся яна не зменшылася да даўжыні локця, надзеў зверху пластыкавы каўпачок і пачаў аглядаць наваколле,пакуль не заўважыў удалечыні кропку — постаць Алесі — тая ўсё яшчэ самотна сядзела на беразе,і сказаў,хутчэй прасіпеў.даўнёнку
ну,пойдзем сходзім вунь да той цёткі
і,сабраўшы яго рэчы.узяў хлопчыка за руку і павёў да жанчыны, ішоў марудна, часта спыняючыся, а калі наблізіўся.вымавіў з цяжкасцю
прывет, Волечка
а тая сказала
я ўсё бачыла, Данііл
вока ў яе было востраеД мужчына зноў адзначыў гэта пра сябе.а яе папрасіў
ты з хлопчыкам пабудзь, зрабі ласку, а я схаджу пагавару
але жанчына кінула недакурак і з жахам запярэчыла ты што, Данііл.не заводзься, яны ж заб'юць цябе
а той адказаў сіпата
не бойся,я загавораны
і Алеся-Вольга спытала дурнавата
дзе?
а той пажартаваў
у дзяржстраху,на кругленькую суму
і голас не слухаўся яго,у горле быццам засела вялікая, вострая стрэмка, ад якой пульсаваў боль, і мужчына
спусціўся да вады, намачыў у ей ручнік і прыклаў да шыі.стаяў гэтак,а даўнёнак гаварыў
рыбарыбарыба
а Вольга-Алеся лашчыла яго галаву невялікай бруднай даланёй і хвалявалася
мне страшна, Данііл,не хадзі
зноў лашчыла даўнёнка, — пазногці на пальцах былі чорныя,і казала
бедненькі
і гнула свае
нехадзінехадзінехадзі
але мужчына кінуў на траву ручнік і абарваў змоўкні,Вольга,а то сапраўды нагаворыш
і вырашыў
ты пагуляй тут з хлопчыкам пакуль, а я зараз схаджу разбяруся,бачыш, нас зняважылі
і дадаў.звяртаючыся да малога пабудзеш з цёцяй Вольгай
і пайшоў.заціснуўшы ў руцэ пластыкавы цяжар вуды, паступова набліжаючыся да машыны, адкуль усё так жа гучэла рэзкая музыка,але галасоў ён не чуў,а калі падышоў бліжэй,са здзіўленнем убачыў,што ўсе спяць — зусім голая дзяўчына ў салоне, адкуль патыхнула потам і спермай — спадніца яе і майка сушыліся на капоце.двое чужынцаў у цяньку на посцілцы за машынай,а накачаны.мускулісты Сярожа,які ўжо быў у трусах,— прама на траве: усіх,пэўна,змарылі хуткацечны секс, сонца і выпіўка, і Даніла Прусак пасунуўся бліжэй, схіліўся над галавой стрыжанага і, размахнуўшыся,з усей сілай апусціў таму на горла цяжкаватую пластыкавую вуду і ўбачыў,як той захрыпеў,пукацячы каламутныя цёмныя вочы,а потым ударыў яшчэ раз, па кадыку, і стрыжаны Сярожа засоўгаў нагамі і зашкроб зямлю,а мужчына кінуў вуду ў раку і пайшоў назад.дзе яго ўжо чакаў устрывожаны даўнёнак, узяў дзіцё за руку.а Алеся таропка абувала парусінавыя падраныя тапачкі і гаварыла