Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
у нас всэ главные
і пачала гучна крычаць па-свойму дзецям губудумузуру!
але потым усё-ткі знікла ў доме,адкуль,счакаўшы час, да яго выйшаў высокі і зарослы чорнай шчэццю апу-
цак з тоўстай шыяй і дзіўна завостранай зверху галавой: патыліца ў яго была зрэзана,а лоб збягаў назад,і ўтаропіўся вострымі вачыма, а Даніла Прусак сказаў яму
плот больш не чапайце.я не пацярплю
і не азіраючыся пайшоў у дом, а на другі дзень зноў накіраваўся да следчага Кузіна.доўга чакаў яго ў райаддзеле,а даўнёнак енчыў,прасіўся на вуліцу і пачынаў плакаць, калі ўрэшце следчы з’явіўся і, нават не запрасіўшы ў кабінет,абыякава спытаў
ну,з чым на гэты раз?
і мужчына патлумачыў
я б усё-ткі хацеў пагаварыць са сваім суседам, Клімам Фраловым,самі ведаеце,цікаўнасць маю вялікую
а следчы Кузін сказаў
высока ўзнімацца спатрэбіцца, аж на самае неба,ён,пэўна,там ужо — якраз учора засіліўся,такая для вас навіна
але Даніла Прусак не паверыў жарты ў вас.ментоў а следчы гаварыў
часу не маю з вамі чырыкаць,але скажу толькі — жартаваць не абучаны, у кавээнах не ўдзельнічаў
і дадаў
дык.каб вам зусім сюды болып марш-кідкі не рабіць,скажу па сакрэту,што ў тым доме Фраловых мы вобыск зрабілі — быў адразу дазвол пасля смерці вашай сястры — дык вось вам навіна: аніводнага грама наркаты там не знайшлі.пуста
пасля чаго Даніла Прусак не стрымаўся — заўважыў ну,у няўдалай Дар'і заўсёды авар'і
але следчы Кузін не пакрыўдзіўся і раптам спытаў вы там,у сталіцы,дзе працуеце?
і мужчына адказаў, прапускаючы ў вузкім калідоры ўздоўж сябе то аднаго,то другога міліцыянера,а даўнёнак шчыльней ціснуўся да яго
пасада невялікая,у канструктарскім бюро а следчы заўважыў павучальна і прывязчыва
дык у вас там,можа,творчы ўзлёт
і суцэльны поспех?рынкі асвойваеце?
і ўсміхнуўся з’едліва, закрываючы за сабой дзверы,а Даніла Прусак да радасці хлопчыка завярнуў да выхаду,і неўзабаве вуліца засмактала іх: было яшчэ не вельмі горача,хуткія аблокі адно за адным набягалі з усходу, раз-пораз накідваючы на наваколле ценевы вэлюм, а потым у гарадскім парку яны елі марожанае і назіралі, як звыкла спрачаліся паміж сабой купкі сп'янелых рабацяг ды зладзеяватых абадранцаў з апухлымі тварамі, але тут даўнёнка пачало хіліць у сон,і мужчына павёў яго дадому,і з перагаворнага пункта на паштамце званіў сыну,але там так і не знялі слухаўкі, і потым з хлопчыкам ішоў па вуліцы, на якой ужо, здавалася, мільгалі толькі постаці чужынцаў.бо ля фралоўскай сядзібы стаяла некалькі іншамарак, ля якіх віравалі мужчыны і з рэзкімі крыкамі насіліся ўзад-уперад дзеці і падлеткі, а з дома часам таксама з крыкамі выбягалі і забягалі зноў унутр жанчыны
бугуламаташагудулу! бляматаюшуву!
чуў ён,а даўнёнак узяў яго за руку і ціснуўся бліжэй, і яны ішлі,і мужчына лавіў на сабе хуткія, ацэньваючыя позіркі, за якімі адразу ішлі ўслед разняволенавыклікаючыя спокіўкі.што разам дэманстравала прыхаваную агрэсіўнасць гэтых людзей,і мужчына думаў пра ўсё,пакуль карміў і ўкладваў спаць хлопчыка.і потым.калі крыкі на вуліцы і фралоўскім падворку,здаецца, дасягнулі верхняга напалу, у доме ўключылі магнітафон,быццам скідвалі напругу
туруламтамтамбурулам! булурамдамрамдулубам! гурузамрамшамтубудам!
чуў ён,а пад вечар да фралоўскай сядзібы сталі pas-nopas пад'язджаць іншамаркі.а зрэдку і таксі,з якіх выскоквалі ці, наадварот, з цяжкасцю вылазілі маладыя людзі ўзросту яго сына Ігната, а то і меншага, і калінікалі з імі былі і дзяўчаты.і мужчына праз акно ве-
ранды бачыў, як яны заходзілі ці забягалі, бразгаючы брамкай,у дом і хутка выходзілі ці выскоквалі адтуль і зноў сядалі ў таксі, а машыны напружваліся рухавікамі,набіралі хуткасць
ррррррррррррррррррр
і ўжо амаль ноччу, калі цёмнае неба над галавой заіскрылася там-сям зоркамі,ён выйшаў з дома ў сад — музыку за плотам ужо выключылі, але шум і ўскрыкі з боку былога фралоўскага падворка ўсё яшчэ даносіліся да яго слыху.і мужчына доўга сядзеў на ганку, вылоўліваючы паўзы цішыні, якія станавіліся ўсё больш аб'ёмнымі і працяглымі,пакуль урэшце не запоўнілі ўсю прастору,і вушы лавілі толькі камарыны звон ды аднастайнае сакатанне цвыркуноў, калі раптам яму здалося,што ў маленькім акне хляўка на мяжы фралоўскай сядзібы мільганула святло.і Даніла Прусак насцярожыўся,а потым некалькі хвілін запар назіраў за тым месцам,аж да напругі ў вачах,але цемра з таго боку была такая ж шчыльная,як і ў самым далёкім кутку саду, і ён вырашыў, што яму проста прымроілася, але нешта неасэнсаванае, нейкая трывога падсвядома перашкаджала яму ісці ў дом,і мужчына,памацаўшы ў кішэні,ці ёсць запалкі,паволі пакрочыў у напрамку да пабудовы,стараючыся ступаць бязгучна,не шумець.быццам ішоў не па сваім участку,а па незнаёмай і варожай яму зямлі, думкі пра гэта, узнікнуўшы, не пакідалі яго, бо памяць калі-нікалі падказвала і пракручвала адзін і той жа фрагмент: цела сястры на падлозе з прыціснутымі да грудзей рукамі і выразам жаху на твары.але мужчына адагнаў гэтыя думкі, ціха падышоў да дзвярэй і пацягнуў іх на сябе.і дзверы,рыпнуўшы,адчыніліся,і ён.пашкадаваўшы, што ў доме няма ліхтарыка, выняў запалкі, чыркнуў адну аб карабок і ступіў цераз парог, пасля чаго стаў, сцішыўшы дыханне і ўзіраючыся ў трапяткія цені ад святла на сценах,але святло мігнула і пагасла — запалка дагарэла,і ён выцягнуў з карабка другую, але яна не запалілася, толькі выбухнула іскрай і зашыпела,і мужчына не стаў запальваць трэ-
цюю,а знерухомеў у цемры, прыслухоўваючыся да самых малых і нязначных гукаў,але іх,лічы,не было,і ён зрабіў крок назад, навобмацак зноў пацягнуў рыпнуўшыя дзверы і пераступіў парог, а потым павярнуўся,каб выйсці тварам наперад і адначасова зачыняючы за сабой дзверы, як раптам цемра перад ім амаль бязгучна скалыхнулася і абрынулася на яго, і мужчына ступіў яшчэ па інерцыі крок-другі,а потым ногі яго падламаліся, і ён цяжка рухнуў на зямлю, губляючы прытомнасць; і стала ўжо світаць.прайшло, можа,гадзіны дзве,калі ён ачуняў.урэшце ён не згадваў пра час,бо галаву працінаў боль,а рука,калі ён намацаў месца ўдару на галаве,стала ліпкай ад крыві.і мужчына адчуў ледзь улоўны, характэрны пах жалеза; са стогнам узняўся на адно калена, а потым на ногі і азірнуўся навокал, але ўсё ў садзе і ля хляўка было па-ранейшаму: хіба што цішыня стала болып выяўная — не было чуваць ні птушак,ні цвыркуноў, раса ўвільгоціла яго ногі і вопратку,і ён з цяжкасцю рушыў у бок веранды,і кожны крок,як малатком,удараў яму ў скроні, а калі зайшоў у дом, то адразу зазірнуў у бакоўку — хлопчык спаў, скруціўшыся на сваім цеснаватым ужо ложку, і мужчына прыслухаўся да дыхання дзіцяці,пастаяў так з хвіліну,а потым агледзеў сябе ў люстэрку — на галаве,на месцы ўдару.была бачная аб'ёмная гематома,з якой яшчэ сачылася кроў, і Даніла Прусак змыў яе над рукамыйнікам і змазаў ёдам рану, а потым знайшоў ручнік, намачыў яго ў вадзе і прыклаў да галавы; усё гэта ён рабіў механічна, як не на сабе, пасля чаго адшукаў бутэльку гарэлкі, адкаркаваў і зрабіў некалькі глыткоў прама з рыльца, і боль паступова пачаў заціхаць.стаў прыглушаны,і ён.зачыніўшы дзверы на верандзе, як быў, у вопратцы, скінуўшы толькі чаравікі,лёг на канапу і праспаў так з гадзіну-паўтары цяжкім, перарывістым сном, а раніцай, накарміўшы даўнёнка.пайшоў з ім да Антона Кнігі,і стары якраз хварэў.але падняўся з ложка і ўважліва слухаў мужчыну і гаварыў звыклае
...я гэты горад і хто яго насяляе тэлеграфным слупам праз памыйную яму
і раіў
з'язджайце,бо тут трэба толькі страляць, а вы на гэта не пойдзеце.дый не дадуць — абложаць,як звера.свае ж
і смуткаваў
мне б маладыя гады — я б тут і хвіліны не затрымаўся, далібог,дрыгва
і даў хлопчыку цукерку,а той,асмялеўшы,хадзіў па пакойчыку і казаў
дзедадзедадзеда
а стары папярэджваў
сцеражыцеся і будзьце абачлівы,бо цяпер яны ўжо ўвайшлі ў смак і будуць паляваць на вас, як на жывёлу,пакуль свайго не даб'юцца
і мужчына перапытаў,нібы зацікаўлена чаго гэта — свайго?
а стары адказаў.як цвікі забіў
калі пацукі заводзяцца ў доме.то гэта дрэнная прыкмета — значыць.туды неўзабаве бяда прыйдзе.а людзей.каб падпрэгчыся ды вам дапамагчы,няма,вы ж пахадзілі па хатах, пабачылі — юдава поле
на што Даніла Прусак сказаў вяла
за вас старасць гаворыць.адзінота
але стары толькі ўсміхнуўся
хіба не ў гэтым краі больш за ўсіх любяць здраду і здраднікаў?а стукачоў колькі тут на квадратны метр?ды я воляй клянуся.нідзе ў свеце іх столькі няма.як тут.па гэтых кватэрках затруханых,з прусакамі.у гэтых хатах,за гэтымі гнілымі парканамі
і дадаў злосна і змрочна
у мяне зямлі кавалачак.дрэўцы пасаджаны: яблынькі,вішні,а каму ўсё дастанецца?тым прыхадням ці гаўнаедам тутэйшым? ёсць нагода,каб думаць,праўда?
а мужчына сказаў
я вось таксама думаю,можа, варта альтэрнатыву пашукаць, калі міліцыянты не даюць рады?
і стары злосна бліснуў жалезам зубоў
да блатных звярнуцца карціць,ці як?
а Даніла Прусак пацвердзіў,крыху і не без іроніі тут зараз адзін аўтарытэт быццам кіруе,па мянушцы Эмір.у рэстаране ў яго ніколі за вячэру грошай не патрабуюць
але стары ахалодзіў
памятайце — блатныя не людзі
і пачаў з цяжкасцю хадзіць па пакойчыку ўзад-уперад чуў я пра таго Эміра.горад невялікі,днём у більярднай быццам,а вечарам — у рэстаране; мяркую — гэта так званы “смотрягцнй”,але што цікава — і тут сабе на шыю нашы дурыкі чужынца пасадзілі,нават адпаведнага блатнога свайго не знайшлося
і звыкла бурчэў
... я гэтых аўтарытэтаў тэлеграфным слупам праз памыйную яму
і папрасіў на развітанне, усміхаючыся ўсімі сваімі штучнымі зэкаўскімі зубамі
заходзьце.а то пагаварыць няма з кім,далібог, здзічэў
пасля чаго мужчына ішоў па вуліцы.дзе раз-пораз яго ахутвалі аблокі пылу — ад грузавікоў,што праязджалі, грукочучы і бразгаючы жалеззем у напаўпустых кузавах
гахтрахбахцвынь
і адначасова
РРРРРРРРРРРРРР
і зноў
рррррррррррррр
а даўнёнак цягнуўся следам і канькаў піцьпіцьпіць
і мужчына зайшоў у краму і купіў пластыкавую бутэльку газіраванай вады,і хлопчык адразу ажывіўся і, заціснуўшы яе ў руках, пайшоў шпарчэй, але Даніла Прусак не павёў яго дадому,а скіраваў у гарадскі парк,
і па дарозе туды.на вуліцах.ля крамаў — паўсюдна ён бачыў па два-тры такіх жа самых,як з панадворку фралоўскага дома, “бежанцаў” — жанчын і мужчын: яны вылучаліся сярод мясцовых жыхароў і знешнасцю і паводзінамі, але, як адзначыў Даніла Прусак,мала хто звяртаў на іх увагу, быццам не адчуваў нахабнай пагардлівасці чужынцаў, а калі і адчуваў, то спяшаўся хутчэй прайсці далей і не чуць іх гучна-крыклівых галасоў