Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
не,але на падворку было спакойна, шумеў дождж,хіба толькі з вальера падаў голас службовы сабака.дый той хуткг супакоіўся, вязень прыняўся за справу, ён спяшаўся, бо ўжо нагадвалася раніца.але прымушаў сябе не ўпадаць у паніку,і рэшткі яшчэ адной цагліны асыпаліся вонкі; яго рукі ўжо свабодна пралазілі ў дзірку, і справа пайшла хутчэй, ён спяшаўся, бо па яго падліках час, адведзены яму, вось-вось павінен быў скон’іыцца.а што пагроза не пустая — ён ведаў дакладна, варта было толькі ўспомніць пра Кліма Фралова, і мужчына выбіў апошнюю,на яго думку, цагліну і,падставіўшы пад ногі вядро, стаў праціскацпа ў дзірку, куртка перашкаджала яму, ён зняў яе і зноў зрабіў спробу,рука і галава го пралезлі ў шчыліну,ён вылазіў са сцяны,як насякомае з кокана, раздзіраючьі ў кроў рукі,:. ўпаў уніз,на мокры асфальтавы падворак — ноч яшчэ хавала яго, сабака з вальера зноў забрахаў, але мужчына аддыхаўся і, прыціскаючыся да сцяны, дабраўся да брамы,яна нават не была зачынена, і выйшаў на вуліцу.пасля чаго адразу звярнуў у першы ж завулак,ікі перасякаў яе,і пайшоў далей у цемры.імкнучыся не пераходзіць на бег,бо тады б ён адразу прыцягнуў да сябе чыюсьці ўвагу і шлях яго вёў не дамоў, a да Аьтона Пракопавіча Кнігі,бо ён ведаў.што дома яго легка возьмуць зноў, а другога такога шанцу на ўцёкі яму не выпадзе ніколі,і толькі думка пра хлопчыка і сына Ігната непакоіла яго.таму ён і вырашыў прасіць дапамогі ў старога.
Частка шостая
П<іглум
Хлопчык доўга бег за машынай, у якую, ён бачыў, гвалтам упіхнулі мужчыну — яго дзядзьку Данілу, але машына знікла за паваротам, і ён спыніўся, часта дыхаючы, бо не прывык бегаць, і сказаў у пустэчу
Даня
і азіряуўся навокал у пошуках дапамогі ці ўвогуле якога апірышча.але ніхто да яго не падыходзіў і не загавор-
ваў з ім, і ён павярнуў назад, інстынктыўна выбраўшы адзіны вядомы яму напрамак, які, як ён разлічваў, быў яму спрыяльны,— напрамак да дому і гаварыў
ДаняДаняДаня
і праціраў вочы ад пяску і пылу.што ўзняў вецер,і так рухаўся па вуліцы.і тут яго ўбачылі дзеці чужынцаў,і замахалі рукамі,і закрычалі брыдкае і незразумелае
бляматахушарава!
а потым адзін з іх схапіў камень і шпурнуў.і астатнія пачалі кідаць па чарзе і трапілі некалькі разоў,а даўнёнак прытуліўся да плота і глядзеў бездапаможна,а тыя скакалі навокал і гікалі і крычалі
бляматахушарава!
пасля з боку былой фралоўскай сядзібы да іх выйшла жанчына і нешта сказала незадаволена,і тыя неахвотна адступілі,але гірчэлі.нібы сабакі,на якіх прыкрыкнуў гаспадар, і ўрэшце разбегліся, а даўнёнак пайшоў далей,пакуль ля самай брамкі яго зноў не перанялі.на гэты раз падлеткі і дзяўчаты.больш старэйшыя за тых, першых дзяцей.па ўзросту і гаварылі
гэй,ты,псіх
і смяяліся
хехехехехе
і пускалі даўнёнку ў вочы дым,ад якога ён адхіляўся і моршчьіўсяД гаварылі
ты грэбаны псіх
і махалі рукамі і падскоквалі.быццам не ведаючы,чым яшчэ сябе заняцьД падбягалі да лаўкі.на якой ужо сядзелі некалькі дзяўчат з навакольных вуліц і хапалі іх за рукі і за плечы,а тыя ўсміхаліся нервова і ўзбуджана
хехехехехехехе
а потым усе зноў звярнулі ўвагу на даўнёнка, бо той паспрабаваў праціснуцца праз іх да сваёй брамы, але мажны Карым пераступіў яму дарогу і спытаў кпліва і гучна
ты куды,псіх?
і даўнёнак сказаў ціха
хачу дамоў.хачу дамоў.хачу дамоў
а Карым аж затросся
дамоў?
і зарагатаў, звяртаючыся да дзяўчат, якія сядзелі на лаўц ы
хехехехехехехехе,чулі?ён хоча дамоў!
і тыцнуў хлопчыку запаленай цыгарэтай у твар цяпер гэта мой дом!
закрычаў ён
а ты будзеш жыць у сабачай будцы, псіх грэбаны,так,у хляўку, а ў дом болып
не заходзь.я там буду жыць!
і даўяёнак нічога не разумеў,толькі адчуваў боль ад Ta­ro, шго цыгарэта абпаліла яму шчаку і што ў дом яго не пускаюць,а побач няма нікога з блізкіх яму людзей, і шаптаў
мамамамамама
і на лаўцы адразу захіхікалі дзяўчатыД пачалі пускаць дымкі ад прыпаленых цыгарэт, манерна адстаўляючы пальдыД гаварылі
ай,не трэба,Карым,ён хоча да мамы.пусці яго, праўда,праўда, пусці
але з фралоўскага дома выйшлі дзве дзяўчыны іх узросту,з прыезджых,і адразу закрычалі рэзка і віскліва гаратамадабара!
і пачалі брыдкасловіць
блямахатахушарот!
і ўбачылі даўнёнка.і адна з іх плюнула на яго цьфу!
і закрычала
псіхпсіхпсіхпсіх!
а даўнёнак сціснуўся ў камяк і закрыў твар далонямі, але другая дзяўчына выхапіла ў мажнага Карыма запаленую цыгарэту і пачала тыкаць хлопчыку ў твар,а той засланяўся і адхіляў галаву,а дзяўчына не сунімал:ася. гаварыла
падмаладжу цябе,размалюю,псіха грэбанага, а потым пойдзеш на вуліцу — будзеш грошы зарабляць
і ўсе смяяліся
хехехехехе
а потым і праўда пацягнулі хлопчыка па завулку ўверх,пакуль не дасягнулі большай,галоўнай вуліцы,і пасадзілі таго на асфальт,дзе хадзілі прахожыя,і паставілі побач кардонавую скрыню,на якой было напісана
“подайте бежннцу Хрнста радл”
і як толькі хлопчык спрабаваў уставаць, білі таго неўпрыкмет па руках і галаве,і тушылі на твары цыгарэту,і прымушалі сядзець.і гаварылі
грошай назбіраеш — дадзім паесці.а так цябе ніхто карміць не будзе,больш няма каму.псіх, так цябе і разгэтак
і хлопчык сядзеў на тратуары, і прахожыя часта спыняліся і клалі ў скрыню дробныя грошы,а калі грошай збіралася шмат,то дзяўчаты кідалі свае справы і падыходзілі да яго і забіралі са скрыні паперкі і казалі,закочваючы карцінна вочы і мацюкаючыся
а,бля,зноў мала,Карым — на,бяры
і гаварылі напорыста і нецярпліва
навучым,будзеш зарабляць,псіх
але тут з фралоўскага дома прыйшлі старэйшыя жанчыны і закрычалі на дзяўчат.замахалі рукаміД ўсе разбегліся незадаволеныя, а даўнёнка павялі назад, але ў дом не пусцілі — там і праўда ўжо сноўдалі постаці чужынцаў,а далі кавалак хлеба і сказалі
ідзі гуляй
і паказалі на хлявок
спаць там будзеш
і падштурхнулі ў спіну, і хлопчык пайшоў у сад, ён моцна стаміўся і пакутаваў ад болю,у руцэ ён усё яшчэ трымаў хлеб і рушыў з ім да клеткі — яму раптам прымроілася, што там сядзіць трус Піля, і ён ішоў і шаптаў
ПіляПіляПіля
але клетка была пустая, з засохлымі рэшткамі дзьмухаўцоў і канюшыны на дне ды чорнымі катышкамі трусінага гною,а дзверцы былі выламаныя.і даўнёнак
паклаў туды хлеб — раптам трус вернецца.а потым залез пад дно клеткі, там утварылася нешта накшталт нішы з засохлай травой на зямлі,скруціўся ў позе эмбрыёна.і сон змарыў яго.так ён спаў нейкі час,а потым на клетку села варона і асцярожна зазірнула ўніз.выцягнуўшы шыю, але небяспекі для сябе не адчула, пачысціла аб дошкі дзюбу і доўга назірала за тым.што робіцца ў доме і садзе.а потым узмахнула крыламі,узляцела ў паветра і крыкнула рэзка і гучна
крааааа!
ад чаго даўнёнак ачуўся і расплюшчыў вочы, але схованкі сваей не пакінуў.а працягваў ляжаць і глядзець, што робіцца ў садзе,ля дома і ў доме, адчуваючы боль ад апёкаў на твары і страх.а ў садзе між тым час ад часу сноўдалі чужынцы і забягалі на веранду і ў дом, a потым выбягалі адтуль і гаварылі коратка паміж сабой,а то проста выкрыквалі незразумелае
шараматагала!
ЦІ
даларагашабала!
і зноў забягалі ў дом і выходзілі адтуль.а затым на веранду прывялі і завялі ўнутр дома тых мясцовых дзяўчат.якія самі прыходзілі да чужынцаў і сядзелі дагэтуль на лаўцы, і тыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, прымалі ненатуральныя, карцінныя позы, выгінаючы целы і ўскрыквалі гулліва і нервова
хахахахахахаха!
хехехехехехехе!
адале вакно на верандзе з трэскам расчынілася і адтуль рытмічна загрукатала музыка з магнітафона
дуруламтамдамшарабам! шарадамтамдамдурулам!
і хлопчык бачыў.як у праёме вакна з'яўляліся постаці з цыгарэтамі,заціснутымі ў пальцах.і дзяўчаты прагна палілі,уцягваючы ў сябе дым,а потым рэзкімі рухамі выкідвалі недакуркі ў сад і смяяліся віскліва
хехехехехехе!
і нешта гаварылі,але гучная музыка заглушала іх словы,а потым адна з іх,худая,кірпаносая і бледная з тва-
ру, у квятастай блузцы з даўгімі рукавамі і абцягваючых сцёгны выцертых джынсах, выйшла з веранды і спусцілася ў сад і азірнулася.а потым падышла да Ta­ro месца.дзе стаяла клетка,выцягнула з сумачкі цэлафанавы пакецік, разарвала яго, і хлопчык убачыў, як яна набрала ў шпрыц вадкасці з бутэлечкі.калола сабе ў руку і моршчылася і стагнала, а потым адкінула шпрыц убок і пайшла назад.а пластыкавы цыліндрык з выступаючай вострай іголкай застаўся ляжаць на зямлі, амаль за метр ад хлопчыка — ён мог бы дацягнуцца рукой, але ўспомніў забарону дзядзькі Данілы і прашаптаў
Даня
і бачыў, як дзяўчына павольна пайшла праз сад у напрамку да дома.але пахіснулася раз,другі,і тут,быццам яны даўно гэтага чакалі,некалькі падлеткаў атачылі яе і рэзка і віскліва загаманілі па-свойму і пачалі хапаць яе за рукі і за грудзі — то адзін,то другі,то трэці — гэта былі дзеці чужынцаў: зусім малалеткі,гадоў па дзесяць,дванаццаць,і ўсе смяяліся і зладзеявата азіраліся па баках.і дзяўчына таксама смяялася
хехехехехе
і вяла адмахвалася ад іх рукой,а яе ўсё больш адводзілі ўбок,туды,дзе густа раслі кусты парэчак і маліныД там разам павалілі на траву і сцягнулі з яе джынсы,а потым і майткі.і дзяўчына не супраціўлялася, а наадварот,была быццам задаволена такім паваротам падзей, бо раз-пораз юрліва ўскрыквала і смяялася, і адзін з падлеткаў рассунуў ей ногі, і яны пачалі злучацца — таропка, нібы жывёлы, а астатнія стаялі за кустамі і глядзелі, чакаючы сваей чаргі,і чарга хутка рухалася, але тут іх,пэўна,убачылі з былой фралоўскай сядзібы, бо праз павалены плот прыбегла жанчына.з чужынцаў, і закрычала нешта зласлівае і незразумелае
шабарамазагара!
і замахала рукамі,а падлеткі пачалі разбягацца.хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе
у-у,блядзь!
і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала.мацюкаючыся
бляматахушаварот!
а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына — гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна — і таксама закрычала — пагрозліва і жорстка
а-а, сцерва, маць тваю, наркотка, заб'ю!
і шпульнула ў дзяўчыну кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў.і ўсё крычала
заразіш дзяцей — заб'ю,маць тваю.так і гэдак! і дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і,вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад.быццам ёй не было куды ісці,а на сад,на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч,у доме ўжо засвяціліся вокны.шум адтуль зноў узмацніўся