• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

    Апладненне ёлупа

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
    Памер: 560с.
    Мінск 2005
    136.99 МБ
    ну вось і пабачыліся,пацучоныш, памятаеш пляж
    а Антон Кніга давёў
    гэта іх старшога сынок — вось нам
    і закладнік у рукі.сам прыйшоў.агалец, золата розум засціла,цяпер кумекаеш, што рабіць будзем?
    але тут прачнуўся і выйшаў даўнёнак і.убачыўшы Карыма.задрыжэў і засланіў твар рукамі.і Даніла Прусак спытаў, стрымліваючыся
    гэта ён цябе.малы?
    а хлопчьік дрыжэў усё больш.ён задыхаўся,і мужчына тыцнуў карабінам на чужынца і загадаў
    ну,пайшлі з хаты.пацучоныш
    і той адразу стаў шэры.страх імкліва перафарбоўваў яго, ён мяняўся на вачах і гаварыў.гаварыў бязглуздзіцу
    гэта не я,праўда,не я,вы мяне адпусціце? адпусціце.я грошай дам.бацька дасць яшчэ больш, праўда, дасць
    але стары выцягнуў з шафы вяроўку і пацягнуўся звязаць таму рукі за спінай,патлумачыўшы Данілу Прусаку
    яшчэ бегчы кінецца.я ж яго не даганю,а ты застрэліш,што,можа,і варта.але пакуль рана, а месца ў мяне харошае для яго падрыхтавана — склеп на гародзе,ну,зараз пойдзем,агалец, сукін ты сын
    і мужчына не адказаў на гэта, ён пачаў супакойваць даўнёнка і гаварыў таму
    не бойся,малы,ідзі яшчэ паспі,
    a то пагуляй тут,цацак,праўда,няма
    падумаў і папрасіў у старога паперу,ручку,і яны адвялі чужынца ў склеп, і Даніла Прусак спытаў у таго, паставіўшы да сцяны
    сястру маю,Любу,гаспадыню дома.хто забіў?
    на што Карым адказаў спалохана
    гэта не я
    і Даніла Прусак прыставіў таму рулю да галавы ты павінен ведаць,ты ўсё бачыў,чуў,гавары
    і Карым раптам здаўся.выгляд у яго быў такі.быццам з яго выпусцілі паветра.і сказаў
    не забівай мяне — гэта Васіліна зрабіла
    а мужчына вельмі здзівіўся, але не падаў выгляду і спытаў адразу
    ёй загадалі?ці яна сама?гавары — ну
    і Карым адказаў
    не ведаю.чуў толькі,што яна, бо нам забіваць нельга
    а Даніла Прусак працягваў
    ну.твае словы мы яшчэ праверым,а пакуль скажы.навошта было яе забіваць — каб дом захапіць,так?
    і Карым кіўнуў у адказ так
    а Даніла Прусак дапытваўся
    ну,а Кліма Фралова хто “ажыццявіў”?
    і Карым сказаў
    чуў.што ў СІЗО заўсёды ёсць пара чалавек, якія за “шмаль” на ўсё згодныя
    а мужчына спытаў “шмаль”,дарэчы,вы ў хляве хаваеце, каб шмону пазбегнуць?
    і Карым адказаў там
    а мужчына даў яму лісты паперы,ручку і сказаў цяпер тваё жыццё вось на гэтай паперы будзе табой жа занатавана: на адным лісце напішаш пра Васіліну — хто яна,адкуль вы яе прывезлі і як і чаму яна забівала, адна ці з кім яшчэ,і той ліст нам застанецца, а на другім лісце напішаш бацьку, каб праз паўсутак,тэта значыць у ноч, усе вы адсюль з'ехалі прэч, акрамя забойцы сястры маёй.тады праз дзве гадзіны,калі ўпэўнімся.што ўсё па правілах, цябе адпусцім,а калі не з’едзеце,што ж, прабач; вось кошт твайго жыцця,і дадай яшчэ бацьку свайму,каб не рабіў глупства, не распачынаў пошукі і ўсё астатняе, інакш табе гамон,і сыходзіць няхай пачынаюць.калі сцямнее,не раней,а Васіліну няхай звяжуць і ў хляўку тым,дзе забівала, пакінуць
    гаварыў Даніла Прусак, а стары ўхвальна ківаў галавой, а потым чужынец пісаў лісты, потым яго, ад-
    крыўшы люк,зачынілі ў склепе.люк замкнулі,і ключ Даніла Прусак паклаў у кішэню.а старому сказаў
    цяпер.Антон Пракопавіч,трэба ліст да бацькі яго даставіць,і будзем чакаць
    і Антон Кніга толькі задаволена хмыкнуў і згадзіўся усё правільна,сынок
    а Даніла Прусак адзначыў гэта яго — “сынок” і чакаў, а стары працягваў
    як ліст ім перадаць — тое ўжо мой клопат, не хвалюйся
    і пачаў збірацца ў дарогу і гаварыў
    цяпер час прыспешвае,кожная секунда дарагая,трэба,каб яны прынялі рашэнне да ночы,а то нас пачнуць вылічваць,— за грошы на іх уся “кантора” пачне працаваць, так іх і гэтак,а калі з'едуць, то і нас у спакоі пакінуць
    і дадаў свае,улюбёнае
    а вось цяпер... мы іх тэлеграфным слупам праз памыйную яму
    пасля чаго пайшоў, а мужчына пакарміў даўнёнка і паклаў яго спаць і сам прылёгна канапу,паклаўшы далонь на прыклад карабіна, і драмаў чуйным сном, і прыслухоўваўся час ад часу, ці не чуваць са склепа крыкаў вязня.але ўсё было ціха,і мужчына ляжаў і думаў пра сына Ігната,а потым пра даўнёнка,пра тое,як будзе з ім далей.але так нічога не надумаў.таму што рьшнулі веснічкі і стары Кніга з'явіўся ў дзвярах і сказаў
    ліст дасланы,пэўна,ужо яго чытаюць,
    цяпер будзем чакаць ночы — яна вырашыць і стары дадаў,што знарок перадаў ліст праз выпадковага падлетка, бо дарослы запомніў бьі яго ў твар, знайшліся яшчэ б якія прыкметы,а калі іх высачаць ці што яшчэ сарвецца.то — гамон,і літасці ад сваіх жа не будзе, а Даніла Прусак на тыя словы паляпаў па карабіну і заўважыў,што зброя пры іх,а большага аргумента ў такіх выпадках проста не існуе.на што Антон Кніга сказаў іранічна
    вось вы і прыйшлі да нейкай высновы
    схадзіў праверыць закладніка, і той прасіў выпусціць яго і енчыў і скавытаў у склепе, а стары зноў давёў яму, што ўсё залежыць ад ягонага бацькі і супляменнікаў,а сам.каб меў магчымасць,то проста кінуў бы яму ў склеп гранату.і прыгразіў,што выканае гэта.калі той не змоўкне,вярнуўся ў дом і гаварыў
    кажаце — мы старая,выпрацаваная нацыя, ангельцаў у прыклад прыводзіце, якія,маўляў,на мяжы выроду,
    а вазьміце кітайцаў?
    яны ж таксама старая нацыя
    і злаваў
    яшчэ ні адзін народ не выжываў, падстаўляючы задніцу.а сярод рабоў ніколі не будзе адзінства —
    гэта яшчэ Арыстоцель заўважыў
    і буркацеў свае і казаў
    гэтыя нашэсці страшнейшыя за Чарнобыль, страшнейшыя за войны, землятрусы і паводкі, бо тыя пацукі не ведаюць ні шкадобы, ні спачування
    і абураўся
    а вам не дзіўна,што толькі ў нас тых прыхадняў любяць,і вар'яцеюць ад іх, і служаць ім,і трымцяць перад імі?
    і заканчваў звыклым
    ...я гэтых пакладанцаў тэлеграфным слупам праз памыйную яму
    а час ішоў,і закладнік зрэдку пачынаў крычаць у склепе, ды з вуліцы яго пачуць не маглі, а чуў даўнёнак сваім вострым слыхам і нерваваўся і прасіў
    хачудамоўхачудамоў
    а потым пачало сутоньвацца.і стары сказаў
    ну,цяпер зноў мой выхад
    і патлумачыў
    трэба схадзіць і на свае вочы паглядзець,
    што там робіцца
    і запэўніў мужчыну
    я там не засвечаны.ніхто на мяне ўвагі не зверне
    і,раптам спыніўшыся.сказаў
    я ўсё думаю над вашымі словамі.і ў мяне ўражанне,што мы сапраўды мусім дарэмна затыкаць тут плаціну.якую ўжо прарвала, і ваду назад не вернеш,праўда,а варта.можа, толькі сябе ратаваць.бо аднойчы прачнёмся і пабачым,што гэтая набрыдзь паўсюдна, а з другога боку насуперак ёй хіба што вартая жалю кучка дэбілаў,апушчэнцаў, наркаманаў ды самаедаў, якія сваіх жа дачок ім прададуць
    і апраўданне таму знойдуць
    а Даніла Прусак паціснуў плячыма і змрочна заўважыў потым будзем разважаць.а сёння ноччу мы павінны іх адолець
    на што стары сказаў
    а я вось што яшчэ мяркую: каб не той Чарнобыль,то нам ужо даўно б гамон быў; панаехалі б з усіх бакоў прыхадні, чужынцы ўсякія,і лепшыя землі адабралі б ды захапілі б — дзе хітрасцю, дзе падманам,а дзе і сілай,
    а так — каму з іх асабліва ахвота ў радыяцыю лезці.а хто лезе — тыя зусім ужо набрыдзь, смецце
    махнуў рукой і пайшоў,а Даніла Прусак сказаў наўздагон
    будзьце пільныя.вас могуць вылічыць але стары ўжо сыходзіў,брамка рыпнула за ім,і прыцемкі засмакталі яго непрыкметную постаць; ён яшчэ бурчэў нешта незадаволена і злосна,а потым глыбей насунуў на лоб кепку і саступіў у цень.што стварылі ад святла ліхтароў дрэвы,і пайшоў далей амаль не хаваючыся, без асаблівай засцярогі, адзначаючы цупкімі вачыма былога лагерніка іншамаркі з чужынцамі, што раз-пораз праносіліся па вуліцах, асвятляючы прахожых, і міліцэйскую машыну, якая,
    пэўна, таксама падключылася да пошукаў,дайшоў да месца, да былой фралоўскай сядзібы.і адразу вызначыў, што манеўр з закладнікам яны разлічылі правільна, укол быў нанесены ў самае безабароннае месца, бо ў самой сядзібе і вакол ішоў “з'ём”,— стары не мог памыліцца: вокны і дзверы дома і прыбудовак былі расчынены, адтуль выносілі і выкідвалі рэчы, у паветры стаялі гоман, лаянка, віск дзяцей і жанчын,а на падворку і вуліцы сноўдалі постаці чужынцаў, якія аддавалі загады некалькім нанятым мужчынам і жанчынам з мясцовых, што пераносілі рэчы ў машыны; там-сям на вуліцы стаялі ў цемры купкі людзей і назіралі за ўсім гэтым,а на лаўцы і вакол яе то ўскоквалі і некуды бегалі, то садзіліся зноў і палілі цыгарэты дзяўчаты, і стары пасунуўся бліжэй да іх, правільна разлічыўшы, што ля моладзі пачуеш больш — і больш шчыра, і стаў глядзець і слухаць і чуў.як дзяўчаты перакідваліся ўражаннямі і нерваваліся і выкрыквалі
    ай,бля,зірні,яны і праўда едуць!
    а потым паказвалі пальцамі і гаварылі ім загадалі.так
    і казалі зноў
    а Карым прапаў,не знойдуць
    і ківалі ўбок, дзе пад дрэвам стаяла дзяўчына гадоў шаснаццаці ў кароткай белай сукенцы, што не хавала яе цяжарнасці,і,прыціскаючы далоні да твару.плакала то ціха,то больш гучна,і дадавалі
    яна ж на пятым месяцы
    і адпівалі проста з рыльца бутэлькі і давалі глынуць цяжарнай сяброўцы,суцяшаючы
    ну і народзіш,многія раджаюць
    а тая адразу істэрычна крычала не,я не магу без яго!
    і ёй соўгалі ў руку бутэльку выпі,лягчэй стане
    а цяжарная выгіналася ўсім целам і са стогнам смактала з рыльца і зноў енчыла
    я яго кахаю,так,кахаю
    і ёй гаварылі
    бедненькая,ну давай цябе ўколем, і ты адразу ўсё забудзеш
    і пыталіся
    у каго “машына”, дзевачкі?
    і ўжо даставалі шпрыц.а на старога побач не звярталі ўвагі,быццам ён не існаваў для іх успрымання.і гэта, апошняе,болып за ўсё ўразіла Антона Кнігу,ён быў нават здзіўлены і спытаў
    што тут за разборка,дзяўчаты,можа, патлумачыце?
    і яму адказалі нядбайна і на “ты”
    усё па жыцці,дзед,хіба не бачыш
    і зноў быццам выключылі яго з успрыняцця.нібы жывёлу,і выгіналі целы і тэатральна,а можа,хто і шчыра, ускрыквалі і заламвалі рукі і бедавалі
    ай,я таксама не перажыву.дайце глынуць
    і пыталіся
    у каго бутэлька, дзевачкі?
    а стары стаяў і назіраў і ў думках папрасіў,каб усё адбылося так, як яны запланавалі, і каб разысціся з гэтымі людзьмі ціха і без крыві,бо ў яго ў склепе ўсё яшчэ сядзеў закладнік, а ў хаце, як сцятая спружына, ледзь стрымліваў сябе мужчына са зброяй у руках, і стары слухаў увесь гэты дзіўны і несумненны вэрхал адыходу: крыкі,плач,мацюкі,і нібы чакаў яшчэ нейкага знаку,які б засведчыў абсалютную рэальнасць таго, што адбывалася перад яго вачыма,і раптам сапраўды гэты знак быў ім пачуты: прыглушанае чалавечае выццё данеслася да ягонага слыху