Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
...Сёння я звыкла гнуўся над чарцяжамі,калі раптам адчуў за спінай чыюсьці прысутнасць. Я абярнуўся: без стуку да мяне зайшла Клаўдзія — работніца мясцовай перасоўнай сталовай,куды я іншым разам забягаў паабедаць ці купіць чаго з сабою. Калі больш дакладна, яна мела пасаду загадчыцы вытворчасці.
Я зірнуў на яе. Клаўдзія была вышэй сярэдняга росту,нават высокая,з рэзкімі рысамі твару,цемнавалосая і коратка стрыжаная, з прыгожым ротам каханкі і амаль зялёнымі,драпежнымі вачыма. У руках яна трымала хатулёк, з якога выторкваліся вялікі тэрмас, талеркі і алюміневы салдацкі кацялок.
— Што ты,Клаўдзія?— спытаў я.
Яна ўсміхнулася. Зубы ў яе былі белыя, вострыя і роўныя.
— Загадалі насіць вам абеды прама сюды, — адказала яна, не адводзячы ад маіх вачэй свайго крыху ляніва-ліпкага позірку.
Я ўзяў з яе рук хатулёк,прычым пальцы нашы сутыкнуліся, і змахнуў са стала паперы. Жаданне раптоўна ўзнікла ўва мне і расцяклося па целу. У роце стала суха.У мяне даўно не было жанчыны.
— Чаму, Клаўдзія?
Яна паціснула плячыма. На ёй была кофта і лёгкая сукенка крыху ніжэй каленяў. Яна абвяла вачыма мой захламлены пакойчык, падышла да ложка і пачала засцілаць яго акуратна і па-свойму.
— Вы не ясцё?— спытала яна,не абярнуўшыся.
— He,— адказаў я,і дадаў:
— Давай на “ты”. Я ненамнога старэйшы за цябе.
Клаўдзія,не адказаўшы.раптам скінула туфлі і лягла на ложак, сагнуўшы калені і шырока рассунуўшы іх. Ногі яе агаліліся. Яна зірнула мне ў вочы і ўсміхнулася:
— Потым паясі.
Мне засталося павярнуць у дзвярах ключ і скінуць камбінезон. Хвіліны праз тры я, здрыгаючыся, бурна выліўся ў яе.
Так я нечакана вырашыў сваю сексуальную праблему. Клаўдзія аказалася вопытнай каханкай. Яна давяла мне,што як толькі мы пабачыліся на будоўлі.то я ёй адразу спадабаўся.і не за што-небудзь там асаблівае,а за вочы: яны.сказала Клаўдзія,у мяне сінія.а гэта яна ўвогуле ўбачыла ўпершыню, бо сярод тутэйшых мужчын такога не назіраецца. Жанчыны на будоўлі, якіх яна ведае,гаварыла Клаўдзія.нават паспрачаліся паміж сабой, каму з іх я дастануся, але яна вырашыла, што толькі ёй,і нікому больш.
Я слухаў гэтую звычайную жаночую балбатню, але не надта верыў ёй. Мяне на нейкі момант зацікавіла яе сямейнае становішча: напрыклад, замужам яна ці не? Аднак я не задаў аніводнага пытання — навошта?Калі захоча, то скажа сама, але, думаў я.наўрад ці яна што шчыра раскажа.нешта тут было не тое.
Мы ляжалі голыя на ложку, прама на коўдры. Завушніцы ў вушах маёй нечаканай каханкі таксама былі,на мой погляд,занадта дарагімі нават для загадчыцы вытворчасці ў сталовай. Але я нічога не сказаў ёй пра гэта. Праз хвіліну Клаўдзія закінула на мяне сваю доўгую нагу.потым села.ашчаперыўшы мае сцёгны і сціснуўшы зубамі вялікі палец маёй левай рукі, які пачала смактаць,і на гэты раз усё было вельмі працягла ў часе, нехта грукаў у дзверы, мы не звярталі ўвагі,урэшце яна ўся затрымцела,ловячы аргазм,вочы яе злёгку прыжмурыліся і заслаліся пажадлівай павалокай,я неўзабаве зноў выліўся ў яе,і мы задрамалі на якую хвіліну. У дзверы ў чарговы раз нехта пагрукаў, але хутка сышоў, я апрануўся і сеў за стол. Боршч у тэрмасе быў зусім гарачы,яшчэ цёплыя былі і катлета з макаронай. Клаўдзія есці адмовілася, толькі прагна выпіла мой кампот і, счакаўшы, пакуль я ўсё хутка праглынуў, сабрала хатулёк і моўчкі выйшла за дзверы. Я зноў сеў за працу.
& * &
Дарэчы.пра яе.гэтую працу,больш падрабязна. Мне падпіскай забаранілі гаварыць пра тое,над чым я працую,нават вызначаць.дзе — усё было,так бы мовіць,зарэтушыравана вэлюмам сакрэтнасці, хаця ў час кароткіх вылазак-вандровак за тэрыторыю будоўлі я ў чэргах ля піўных бочак чуў, што зрэдку асцярожна прамаўлялі адзін аднаму абачлівыя абывацелі: за трохметровым парканам заліваецца фундамент гіганцкага Палаца, які, як меркавалася, будзе адным з самых вялікіх і высокіх у свеце.
Урэшце,гэта ў агульных рысах так і было,але яны не маглі ведаць дэталяў: а ў іх то і быў найбольш сенсацыйны фактар. Сам Палац павінен будзе ўяўляць сабой гіганцкі комплекс у некалькі сотняў метраў з дзвюма вялікімі заламі — на 25 тысяч чалавек кожная, і малой — на 5 тысяч. Па габарытах Палац павінен стаць звышвялікім і высокім (каля 600 метраў) будынкам у свеце,але і гэта не ўсё. Цяпер я паведамляю
тое.чым непасрэдна займаюся сам,і што за важнае і сакрэтнае даручэнне меў. На версе вышыннага шпіляп'едэстала запланавана ўстанавіць статую Правадыра, якая павінна быць і будзе нашмат цяжэйшай, больш аб'ёмнай і вышэйшай за знакамітую статую Свабоды. Вось параметры. Рост — 120 метраў, даўжыня правай рукі — 45 метраў, указальнага пальца — 6 метраў, аб'ём біцэпса — 12 метраў. Акружнасць грудзей — 70 метраў.даўжыня спіны — 50 метраў. У левай руцэ Правадыр будзе трымаць кепку, даўжыня якой — 13 метраў. У правай руцэ павінна быць размешчана аглядальная пляцоўка — на вышыні прыкладна каля 600 метраў.
Гэта агульныя дэталі грандыёзнейшага праекта.які мае быць ажыццёўлены ў бліжэйшы год-два — урэшце кіраўніцтва будоўлі ціснулі зверху, і тэрміны вызначаліся аптымальна сціслыя.
Матчыма, у сувязі з гэтымі абставінамі, а можа ў нашай вялікай супольнай краіне было так заўсёды прынята,любая будоўля звычайна поўнілася “ліхімі” людзьмі: блатнымі, люмпенамі ўсіх масцей, сінімі ад адмысловых татуіровак былымі зэкамі-крымінальнікамі.проста прыблатнёнымі — і мая радзіма, як я ведаў, заўсёды прагна цягнулася да блатнаты і,запабягаючы,па-халопску трымцела перад іншародцамі, якія трапна і ўмела скарыстоўвалі гэта. I цяпер на будоўлю Палаца набіралі амаль усіх жадаючых, тых, хто трапляў пад руку, не надта разбіраючыся ў іх асабістых справах, дакументах і біяграфіях. Зверху, між тым, жорстка пагражалі адсідкай і іншымі карамі,усутыч да вышэйшай меры.і не толькі за невыкананне плана.
Начальнік будаўніцтва пакуль рэдка выклікаў мяне — абмяжоўваўся заўвагамі і загадамі на штодзённых ранішніх планёрках, але днямі прыняў асабіста і тэт-атэт гаварыў са мной роўна пятнаццаць хвілін — я засёк час. Для яго гэта нават нязвыкла многа. У яго абліччы выдзяляліся стомленыя чорныя вочы на квадратным масіўным твары,якія часам адсвечвалі крыважэрным і ліхаманкавым бляскам: асабліва калі ён злаваў ці спра-
чаўся з кім-небудзь. Зараз ён быў амаль што ў гуморы і сказаў мне.запрасіўшы сесці.наступнае:
— Калі ў тваіх разліках па ўнутраным каркасе будзе самая дробязная памылка, а такія памылкі на вышыні пасля ўстаноўкі выявяцца амаль адразу — ты будзеш спачатку закатаваны.а потым,калі яшчэ жыццё цябе не пакіне,расстраляны. Тое ж,што я патрабую ад цябе,растлумач у адвольнай форме,памятаючы пра сакрэтнасць.сваёй камандзе: памочнікам,тэхнікам,слесарам і іншым.уключна да прыбіральшчыцы. Ніхто з вас не павінен зрабіць нават самай маленькай памылкі. Ты зразумеў?
— Так,— адказаў я.
Ён расшпіліў каўнер фрэнча і спыніў на мне свой цяжкі позірк.
— Ты чытаў Правадыра? — зусім нечакана спытаў ён.
— У ходзе падрыхтоўкі і здачы экзаменаў у інстытуце,— адказаў я,не падаючы выгляду,што здзіўлены.
— А колькі разоў ты наведваў Маўзалей?
Я сумеўся, але, унутрана махнуўшы на ўсё рукой, зноў сказаў праўду:
— Ніводнага разу.
— Чаму?
— He было часу,і да таго ж я дрэнна ўспрымаю нябожчыкаў.
Але ён, здаецца, быў вельмі задаволены маім адказам.
— Там у вас,на Беларусі, сустракаюцца надзвычай праўдзівыя і шчырыя людзі,— адзначыў ён. — Можа, і ты з такіх?Га?
Я паціснуў плячыма.
— Добра.што не круціш чэлясам і не маніш мне,— працягваў начальнік будоўлі. — Але слухай уважліва: табе трэба ўжыцца ў вобраз, разумееш? Адчуць усю веліч думак Правадыра і веліч таго,што мы намераны стварыць. Яго кнігі табе прынясуць, а каб наведаць Маўзалей — выбераш бліжэйшы выхадны. Постаць Правадыра, — дадаў яшчэ ён, — трэба зрабіць жывой,
нібы апладнёнай, і гэта павінна быць асноўнай тваёй мэтай.
Ён яшчэ у двух-трох фразах абмовіўся пра нашу вялікую адказнасць за ўвесь праект,і за адказнасць перад усім светам — няўдачы проста не павінна здарыцца, гаварыў ён, інакш жыццё кожнага з нас не будзе вартым і пляўка,і пасля гэтага кіўком даў мне зразумець,што размова закончана.
Я ўскочыў з крэсла і,не задаўшы аніякіх пытанняў, выйшаў.
На другі дзень пасыльны прынёс да мяне ў флігялёк першыя дзесяць тамоў з твораў Правадыра. Я распісаўся ў атрыманні.як гэта ў нас было заведзена.
Клаўдзія прыходзіць да мяне раз на дзень.у абедзенны перапынак, акрамя выхаднога дня, які належыць нам,будаўнікам,адзін на тыдзень. Урэшце.калі на будоўлі падціскала з планам.а такі план мусіў вьхконвацца бясспрэчна,працавалі і ў выхадныя. Але дзень быў скарочаны,да абеду,і ў сталоўцы ў такі дзень,як звычайна.не кармілі.
Клаўдзія — хоць і невялікі, але начальнік у сваёй сталовай. Яна заўсёды спяшаецца,апраўдваючыся тым, што яе чакаюць на месцы працы,і мне даводзіцца есці абед ужо без яе і адносіць потым посуд у сталовую самому: Клаўдзія настаяла,каб я гэта рабіў і не пакідаў ёй назаўтра брудныя талеркі.
Неяк яна пацікавілася.жанаты я ці не,і я адказаў, што не. Але як толькі я раскрыў рот,каб,у сваю чаргу, спытаць тое ж у яе, Клаўдзія, гледзячы мне ў вочы і ўсміхнуўшыся, адмоўна пахітала галавой — яна яшчэ раней патрабавала ў мяне,каб я не задаваў ёй аніякіх асабістых пытанняў. Пакуль ёй усё гэта,таямнічае і незнаёмае, пэўна, толькі прысалоджвае секс. У нас прыкладна гадзіна з нечым.і яна выкарыстоўвае яе,кожны раз разнастайваючы ў ложку ўсё.што ведае ў гэтым.так бы мовіць.накірунку, а ведае яна нямала. Нават у свае “крытычныя” дні яна з задавальненнем ужывае аральны кантакт.пасля чаго,выпіўшы мой кампот,збірае хатулёк з посудам і спехам ідзе на працу. Лёгкая ў хад-
зе.толькі веснавы вецер трэпле вакол яе стройных ног сукенку.
Днём мне не хапае часу,але позна ўвечары я часта ўспамінаю яе, з кожным разам забіваючы голаў усё большаю колькасцю сумневу: хто ты,на самай справе, Клаўдзія?”...
красавік, 15
2.	Цела
“Аднойчы я спытаў Клаўдзію.ці не хоча яна пабыць са мной у выхадны дзень і пагуляць крыху па горадзе, які я,дарэчы,пакуль дрэнна ведаю,вось толькі з раніцы планую зрабіць шпацыр да аднаго цікавага для мяне месца.а потым мы вольныя рабіць што хочам.
— Якога месца? — спытала яна распранаючыся і бессаромна разглядаючы па чарзе свае ўзнятыя ўгару доўгія ногі.