Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
ўвогуле. Як ні дзіўна, улады адносяцца да іх ледзь не памяркоўна,тым самым вызначаючы тоеснасць паміж імі і сабой.
У многіх з іх я бачыў шматлікія тотатэмічныя адзнакі прыналежнасці да пэўнага крымінальнага рангу: абавязковую фіксу з жоўтага металу на пярэдніх зубах (звычайна металічныя каронкі ставіліся імі на здаровыя зубы), татуіроўкі на самых розных частках цела (тут вызначаліся рукі, плечы і спіны) і характэрную вопратку ў адрозненне ад так званых “рабацяг”, апранутых у брудныя і падраныя фуфайкі: паласатыя цельнікі,якія,дарэчы,лічыліся сярод іх надзвычай каштоўнымі, кепкі-васьміклінкі, курткі фасону “лыжніца”,а на нагах — хромавыя боты ці чаравікі пад нагавіцамі “клёш”,у падруб якіх зашываўся шрот — для асаблівага форсу.
Яны размаўляюць паміж сабой на дзіўнай сумесі,ці, як кажуць на маёй радзіме — трасянцы з “фені” і невялікага запасу слоў дамінуючай мовы. Вядома, прэваліруе “феня”. Як я ведаю ад юрыстаў,блатны жаргон налічвае ў сваім лексіконе сотні тысяч слоў,выразаў і фразеалагем.з якіх можна скласці некалькі (каля сямі) тамоў. Ніводны народ (і мой таксама) не можа вызначыцца такім своеасаблівым моўным феноменам. Лексіку “фені” часта скарыстоўвае і тэхнічная эліта: на планёрках,падчас работ,калі даводзіцца непасрэдна кантактаваць з так званым пралетарыятам.
Зрэшты,як я іншым разам мяркую,і мы ўсе на нашай адноснай свабодзе (у параўнанні,напрыклад,з турмой ці лагерам) таксама выспавядаем прынцып “зоны”. “Пахан” — ён жа “генсек”, “аўтарытэты” — яго сілавыя ўрадоўцы,“шаманы” — палітрукі,“смотряіцпе” — фінансісты,эканамісты,“шасцёркі” — абслуга, памагатыя,“рабацягі” — пралетарыят і сяляне. Хіба не жыве ўся краіна па гэтым прынцыпе?— думаў я,кідаючы рыдлёўкай раствор і цягаючы яго потым насілкамі. Думка гэта настолькі авалодала мной, што я страціў усялякую пільнасць.
Непадалёку гулялі ў карты прыблатнёныя, якія,
пэўна.даўно ўжо не працавалі. Сонца прыгрэла.і некаторыя з іх скінулі фуфайкі,падстаўляючы пад цёплыя, веснавыя промні “распісаныя” спіны і грудзі. На адным з іх я ўбачыў не зусім якасную выяву Карла Маркса і Правадыра.
— Як ты думаеш?— спытаў я напарніка (ітээраўца, чыё прозвішча не магу нават успомніць),які цягаў разам са мной насілкі,і кіўнуў на блатара: — калі да гэтых двух выяў у яго на спіне далучыцца трэцяя?
Мы якраз спыніліся, каб адпачыць. Мой напарнік сціснуў сківіцы, як скамянелы, і замаўчаў. Я таксама больш не ўсчынаў з ім размовы.
Я часта думаю пра цяперашняга Правадыра. Калі тое.што я тут напішу, стане вядома, мяне закатуюць у сутарэннях.але я ўсё-такі мушу даверыць паперы.што ні нры якіх абставінах не скажу ўголас.
Па-мойму,цяперапіні Правадыр таксама,а,можа,яшчэ ў большай ступені ўвасабленне д'ябла. Калі ён пражыве хаця б дзесяць год і больш,краіну чакае пагібель, і, тым не менш, народ абагаўляе яго. Іх паэт казаў: “Людн холопского званпя суіцне псы нногда: чем тяжелей наказанне — тем нм мнлей господа...”
Але ж узнікае, між тым, пытанне: чаму цяперашні Правадыр з такім нечалавечым імпэтам услаўляе і ўшаноўвае памяць свайго папярэдніка, цела якога старанна даглядаецца ў Маўзалеі?Яму больш лагічна было 5 зняславіць таго праз сродкі інфармацыі і тым узвялічыць самога сябе. Але гэтага не здараецца,што,на першы погляд, нават дзіўна. Ды толькі на першы погляд. Мяркую, справа ў тым, што абое, так бы мовіць, рабое. Магчыма.наша Зямля падпарадкоўваецца не боскаму наканаванню (Бог жа пакуль маўчыць), а сатанінскай сіле,якая мэтанакіравана ўсяляецца ў асобна абраных людзей,а далей ужо ідзе адзін і той жа сцэнар: гэтыя актыўныя псіхапаты становяцца праваднікамі лакальнай, а то і глабальнай метафізічнай мутацыі.якая вядзе звычайна да страты цэлага этнасу. Д'ябал схільны да самазнішчэння — хіба не так?Дык вось.каб не застацца адыёзнай постаццю,цалкам вера-
годна, што цяперашняму Правадыру мэтазгодна прыкрыцца сваім папярэднікам і працягваць агульную, д'ябальскую справу. Пэўна,адсюль і фантастычны праект больш як стометровай постаці наўзбежніка, якая, магчыма, будзе стагоддзямі вісець над гэтым мегаполісам,над краінай і над народам.які абажае сваіх катаў. “Чалавек — подлы” — вось у чым прычына...
У адно з маіх таемных наведванняў роднага дома маці расказала мне.што бацька,які не хадзіў у царкву, каб не наклікаць бяды (калі храм наведваў хто маладзейшы за сямідзесяцігадовага.за ім пачыналі сачыць), аднойчы ўсё-такі пайшоў да святара на споведзь. Праз некалькі дзён пасля таго яго забралі. Маці, па наіўнасці,зусім не звязала паміж сабой гэтыя дзве падзеі.але я адразу супаставіў і зрабіў выснову: святар меў сувязь са служкамі д’ябла.
Цяпер надзеі няма нідзе. Я пішу гэтыя радкі ў безгалосым дзённіку.бо нават падзяліцца думкамі — смяротна небяспечна. “Здай пяць мыслячых і можаш быць вольны”. I зусім не трэба нішчыць усіх, увесь народ (гвалту не абярэшся) — гэта яны зразумелі і пралічылі. Варта знішчыць большую частку яго эліты, і ён ужо не падымецца ніколі. 3 ім тады можна будзе рабіць усё: апускаць, марыць голадам і нечалавечай працай, выкарыстоўваць замест гарматнага мяса, разбэшчваць маральна да поўнага аскаціньвання і скіравана, раз-пораз, падчышчаць фізічна.”
красавік, 26
4.	Фактар двайніка
“Вечарам я разгарнуў адзін з прынесеных мне тамоў Правадыра і пачаў чытаць. Як я ні імкнуўся сканцэнтраваць увагу на прачытаным, сэнс яго ўпарта выскокваў у мяне з галавы. Пачуццё невытлумачальнай тугі раптоўна ахапіла мяне. Калі адкрыццё становіцца даступным і вочы раскрываюцца, мяне заўсёды апаноўвае сум. Артыкул (гэта была цэлая філасофская праца Правадыра) насіў назву “Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм”. Урэшце з пачуццём узмацнелай тугі я
адкінуў гэтую квазізначную слоўную эквілібрыстыку ў кут. Перагартаўшы дзесятак тамоў, я задумаўся. Пустата! Я знайшоў слова.якое вызначыла ўвесь шлях чалавека,у якім я падазраваў інкуба. Як казалі ў мяне на радзіме — Талалай! Але, Талалай апантаны сатанінскімі сіламі. Так,пустата і больш нічога! Ніводнай яркай, шляхетнай і праўдзівай думкі, за якую можна зачапіцца. Мана! I гэтую ману прадстаўляюць як самае мудрае і самае чалавечнае?3начыць,меркаваў я,шукай за гэтым самае подлае і бесчалавечнае. Раптам нібы заслона ўпала з маіх вачэй: чым я ўвогуле тут займаюся? Над якім праектам працую? Мая праца дасць што-небудзь станоўчае маёй няшчаснай радзіме,таму ж чалавецтву? Мне, урэшце?
Ноччу мне сасніўся бацька. Раней я ніколі не бачыў яго ў сне. Мы быццам селі за стол каб паесці,ён хутка з’еў сваё — усё,што было на талерцы і.гледзячы мне ў вочы,забраў мой хлеб і моўчкі.прагна з'еў і яго.
Я чамусьці расказаў свой сон Клаўдзіі. Гэта было ўдзень, па абедзе. Спустошаныя, мы проста ляжалі, ляніва аддаючыся кожны сваім думкам. Я парушыў гэтую паўзу проста так,каб урэшце нешта сказаць.
— А дзе твой бацька зараз, ён жывы? — спытала Клаўдзія.
— He ведаю,— неабдумана,у напаўдрымоце адказаў я.
— Дзіўна,— не адставала Клаўдзія. — Як гэта не ведаеш?
— Так. Я даўно не быў на радзіме.
Я замаўчаў. Клаўдзія яшчэ разы-два спытала нешта па інерцыі,але я перавёў гутарку на іншую тэму. А потым у дзверы пагрукалі. Час абеду скончыўся, трэба было працаваць.
* & &
... Я папярэджаны.што калі нават звар'яцею,то мяне ў сувязі з незавяршэннем працы.таксама расстраляюць,і я запісваю свае думкі.якія наўрад ці хто прачытае пры маім жыцці. Вядома, мяне могуць аб'явіць
вар'ятам,але,тым не менш,я мушу патлумачыць сваю тэорыю.
Тычыцца яна непасрэдна маёй працы, а больш дакладна,постаці Правадыра,над металакаркасам якой я мушу праводзіць усебаковыя доследы.
Пачну здалёк. Неяк, заканчваючы дыпломны праект, я завітаў у цэнтральную бібліятэку, а менавіта ў спецзахоўванне, маючы допуск па пратэкцыі майго кіраўніка толькі да адной кнігі. He памятаю ўжо, як яна дакладна называлася,дый гэта наўрад ці будзе каму цікава, а больш цікава тое, што калі я прагледзеў тую кнігу і хацеў пакласці яе на месца і сыйсці,то ўбачыў,што бібліятэкарка адлучылася. Тут я заўважыў на паліцы,а меў і маю добры зрок,адну з рэдкіх ранніх работ Цыялкоўскага. He стрымаўшыся, я зайшоў за бар'ер.узяў кнігу і зноў сеў на сваё ранейшае месца і пачаў чытаць. Недарэмна шматлікія цэнзары на службе ўладаў забаранялі такія кнігі,хавалі іх у спецзахах, а высоўвалі толькі самыя простыя і,магчыма,не істотныя ідэі празорцы. Але,па сутнасці. Яшчэ Кант заўважыў: “я вельмі схільны да сцвярджэння існавання ў свеце нематэрыяльных істот”... Так,па-германску прама,дакладна і геніяльна! He ведаю,ці быў знаёмы Канстанцін Цыялкоўскі з выказваннямі вялікага філосафа і іншых шматлікіх папярэднікаў ад Парацэльса.Месмера.Бэкана і аж да нашых дзён,але выказваўся ён даволі відавочна і акрэслена. На пачатку Сусвету ўзніклі, магчыма,сутнасці,пабудаваныя не так,як мы, ва ўсякім разе з непараўнальна болып разрэджанай матэрыі”. За мільярды год гэтыя сутнасці, лічыў вучоны,маглі стаць “вянцом дасканаласці”. “Ці захоўваюцца яны да цяперашняга часу, і ці жывуць сярод нас, з'яўляючыся невідзімкамі?” — ставіў пытанні па-кантаўскі прама рускі вучоны.
Полімарфізм такіх існасцяў можа быць бясспрэчным, Дык вось, у шэрагу іх сутнасцяў, а можа зусім інакшых.больш ніжэйшага рангу сустракаюцца і прыжыццёвыя прывіды-двайнікі. Двайнікі гэтыя могуць мець абсалютна сканіраванае матэрыяльнае аблічча,
дзейнічаць і нават фізіялагічна функцыянаваць, як іх аутэнтыкі.
Увага,цяпер я падыходжу да асноўнага. Яшчэ вывучаючы ў вольны час творы Правадыра (бо свабодна, з асалодай.як таго ж Канта, Гегеля,не кажучы ўжо пра Ніцшэ,чытаць іх па-мойму немагчыма),я звярнуў увагу на безумоўна нечалавечую сутнасць амаль усіх тэкстаў — быццам пісаў іх не чалавек.а нейкі экспанат, зачаты ад інкуба ці яшчэ хто.нашмат горшы. Я доўга думаў і ўрэшце здагадаўся, і здагадка мая была простая: сачыняў тэксты двайнік. А ў такой асобы, як Правадыр, проста не магло яго не быць, у сувязі з яго прыналежнасцю да паранармальнага. I я не казаў бы гэта так упэўнена, каб не ведаў яшчэ адну, так бы мовіць,дэталь.адну характэрную гісторыю.
Але.каб гэта “дэталь” не выглядала адыёзнай,раскажу наступнае. У Менску я быў знаёмы з адным пачынанаючым вучоным, назаву яго 3., які цікавіўся вампіралогіяй і ўвогуле эзатэрычнымі ведамі. Я некалькі разоў меў з ім кароткія гутаркі, а потым страціў з поля зроку — казалі,што ён некуды з'ехаў. Зараз я здагадываюся,які гэта быў ад'езд і куды.