Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Дык вось. 3. упершыню расказаў мне пра двайнікоў і паведаміў,што яны з'яўляюцца і ў наш час. Ён прывёў мне ў прыклад, тым не менш, як класічны, даўні выпадак з рускім паэтам, князем Пётрам Вяземскім. “Аднойчы,— апісаў гэтую падзею сам князь,— я вяртаўся ў свой дом на Неўскім позна ноччу. Яшчэ на падыходзе я ўбачыў ў вокнах свайго кабінета святло. “Хто там?” — спытаў я служку. “Там нікога няма”,— адказаў той і аддаў мне ключ ад пакоя. Я адчыніў і ўбачьіў,што спінай да мяне за маім сталом сядзіць чалавек і піша. Я ціха падышоў.прачытаў з-за пляча што ён піша і — паваліўся без прытомнасці. Гэты чалавек быў... я сам. Калі ж я ачуняў,то ў кабінеце было пуста,а напісанае я схаваў і нікому ніколі не пакажу”...
3., паведаміўшы пра гэты выпадак з вядомым паэтам,расказаў пад вялікім сакрэтам пра асноўнае,што на яго погляд,тычылася не каго-небудзь,а... Правады-
ра. Апошні бязвыездна знаходзіўся ў Горках. Але аднойчы з'явіўся ў Крамлі адзін, без аховы, што было амаль неверагодным. Калі ж дзяжурны чэкіст тэлефанаваў у Горкі,яму паведамілі, што Правадыр дома,ляжыць у ложку і нікуды не выязджаў. У функцыянераў Крамля ўзнікла вялікая праблема — як зразумець адначасовую матэрыялізацыю Правадыра адразу ў двух месцах?Так узнікла афіцыйная версія, што Правадыр сапраўды нечакана,нікому не паведаміўшы (!),прыехаў на сваё месца працы. Неўзабаве пасля гэтага Правадыр нумар адзін памёр. Дарэчы,апісанае вышэй наступства — смерць аўтэнтыкаў.амаль заўсёды азнамяноўвае папярэдняе з’яўленне фантомаў-двайнікоў.
У рэшце рэшт стыль і самавыражэнне, якіх, па сутнасці.не было ў тэкстах, гаварылі самі за сябе. Можна толькі гадаць,хто ўвесь час хаваўся за той пустатой і хто кіраваў асобай Правадыра.яго так бы мовіць.біяабалонкай.
Гэтыя небяспечныя і мяжуючыя з вар'яцкімі.думкі і гіпотэзы (пра адну з іх ніжэй),то прыходзілі да мяне, то знікалі пад уплывам будзённых спраў,але ж,пэўна, вада, прабіўшы ў адным месцы гаць.будзе толькі мацнець і пашырацца.пакуль не ператворыцца ў плынь — гэтак і мае таемныя думкі,што раз-пораз сціскалі мне голаў.
Так як я,па-мойму,калі-нікалі даволі дасціпны,то я іншым разам пачынаў рызыкоўна жартаваць на тэму правадырызму, спачатку, вядома, з Клаўдзіяй.
— Як ты думаеш?— спытаў я яе аднойчы ў ложку, — ці займаўся Правадыр калі-небудзь сексам? Можа, яны разам з жонкай толькі феербахаў і чыталі?..
Клаўдзія захіхікала.
— Табе-то што з таго?
— Мне ж таксама,як і скульптару.трэба ўваходзіць у яго аблічча,— вяла рэзюміраваў я.
— He з жонкай.а хутчэй з каханкай,— пачала разважаць Клаўдыя. — Ну,з той.сам ведаеш... Інэсай.
— А калі з таварышам па партыі?— панесла мяне. — Жылі ж яны ўдваіх цэлы месяц у шалашы?
Клаўдзія раптам падхапілася да тэлефона, каб выключыць.
— Выключаю ўсё сам,асабліва па абедзе,-— супакоіў я яе,— і рэпрадуктар таксама,на ўсялякі выпадак. Каб нас ніхто не слухаў.
— Я нічога не чула, але могуць пачуць іншыя. Ты не павінен даць ім падставу,інакш прападзеш. Хіба ты не ведаеш,што ў сценах поўна вушэй?
Сапраўды,я могсарвацца ў любы момант. У лабараторыі,дзе мы,у адрозненне ад майго флігеля,часта пакрысе ўжывалі казённы спірт, на планёрцы, проста на вуліцы,альбо ў трамваі. Здзіўляла мяне тое,што блатным і прыблатнёным, напрыклад, часам многае зыходзіла з рук: нібы нейкая нябачная абалонка абараняла іх ад усюдыісных службаў. “Здай пяць мыслячых і можаш быць вольны”,— успомнілася мне. Мыслячыя — вось хто ім быў небяспечны і патрэбны,ці,інакш кажучы.апошнія былі не патрэбныя сістэме.
— Дзіўна,— казаў я Клаўдзіі,— калі мы робім нешта супрацьлеглае статуі Свабоды,то значыць постаць Правадыра будзе сімвалізаваць Несвабоду, а гэта значыць — рабства?
— Плюнь,— гаварыла Клаўдзія,— давай лепш зоймемся сексам — у нас мала часу.
Гіпотэза мая нумар два.якая па сутнасці вынікала з асноўнай, складалася з таго, што фантом-двайнік мог проста знішчыць свой арыгінал.пасля чаго працягваць жыццё пад выглядам аўтэнтыка.
Зрэшты, часам на поўным сур'ёзе меркаваў я, менавіта такі акт павінен быць самай заманлівай ідэяй любога фантома-двайніка, пасля чаго, атрымаўшы бескантрольную ўладу,ён могбеспакарана выконваць сваю місію. “А што калі ў Маўзалеі ляжыць менавіта двайнік?” — думаў я. Хіба народжанага простай жанчынай трымалі б з такой упартасцю ледзь не ў стане анабіёзу ў цэнтры гіганцкага мегаполіса і не менш неабсяжнай краіны,якая з апантанасцю імкнецца ў бездань, паядаючы, нібы міфічны Крон.сваіх лепшых,разумных, таленавітых, прыгажэйшых? Тут няйнакш
здзяйсняецца іншая воля.якая на сучасным этапе непераможная.”
травень, 6
5. Адсочка
“...На выхадны, а гэта была нядзеля, я пакінуў будоўлю,каб зрабіць невялікі шпацыр па горадзе і тое-сёе набыць. Было ужо адчувальна горача, жанчыны апранулі лёгкія сукенкі,некаторыя з іх не былі пазбаўлены прыгажосці. Я зайшоў у краму каб купіць нейкую дробязь: кавалак мыла, пачак лёзаў галіцца, ваксу для абутку. Усё гэта я склаў у сумку.а калі пайшоў назад, да дзвярэй.то ўбачыў невысокага мацака ў спартыўнай тэнісцы і белых парусінавых макасінах. Ён павярнуўся да мяне спінай і нешта разглядваў у вітрыне: я зірнуў таксама, але нічога цікавага там не выявіў, акрамя піянерскага горна,бубна,ды жаночых панчох,нацягнутых на муляж.
Раптам я зразумеў — як заўсёды нечакана,рэфлекторна і амаль падсвядома: за мной сочаць, і гэты мацак,які прытвараецца,што яго прывабіў нейкі бубен ці горн,хутчэй за ўсё агент.і па спіне ў мяне прабегхаладок трывогі. Я выйшаў з крамы і павольна пасунуўся па вуліцы.між тым як у галаве ў мяне ўзнікалі і абганялі адна адну думкі: што,калі я проста памыляюся,і як мне без асаблівага клопату і панікі прасвятліць сітуацыю?Урэшце,я прыдумаў сам сабе наступную тэзу: магчыма, тое, што я выявіў, аніякая не адсочка, a проста спосаб абараніць мяне як каштоўнага і патрэбнага ўладзе дызайнера ад нейкіх непажаданых наступстваў, прыкладам блатняцкай фінкі, калецтва, абрабавання на гоп-стоп ці яшчэ чаго іншага.
— Мне гэта вельмі не падабаецца,— сказала на мой аповед Клаўдзія. — Ты ўжо не бачыш небяспекі.цябе закалыхалі мае супы з катлетамі. А ты ведаеш,што ў хахлоў па вёсках мор, дзяцей крадуць ды ядуць? Кажуць, абапал чыгункі, якая вядзе ў сталіцу, валяюцца трупы галодных,і ў тваёй Беларусі цяпер ненамнога лепш. Ці, можа,ты чакаеш,што пра гэта напішуць у газетах?
Паколькі прыкметы маёй актыўнай адсочкі не перапыняліся.я прыдумаў своеасаблівую гульню (пазней я зразумеў, што толькі зрабіў горш): пачаў выяўляць з сябе артадокса і актыўнага аматара ідэй Правадыра. Так я раскрываў на чарговых старонках прынесеныя мне кнігі і ўстаўляў туды ўкладкі з паперы,на якіх коратка запісваў свае ўяўныя ўражанні. Звычайна гэта тычылася мудрасці Правадыра, звышкаштоўнасці яго ідэй і думак — з часам я зусім абзухваліўся і пачаў алоўкам падкрэсліваць прама на старонках самыя яго пустыя і нікчэмныя месцы, асобныя фразы, дадаючы ў рэмарках, што гэта геніяльна, потым увогуле пачаў ужываць суцэльную гіпербалізацыю ў такіх тэрмінахвызначэннях, як звышмудра, суперяскрава, неверагодна цудоўна і г.д. Часам гэта выглядала даволі дзіка і смешна. Але.меркаваў я,наўрад ці хто стане сур'ёзна ўнікаць і рэцэнзаваць мае запісы і кароткія нататкі,параўноўваючы з арыгіналам — у іх жа таксама.пэўна, не хапала часу.
Вечарам наступнага дня Клаўдзія прыйшла да мяне і пасля працы. Яна патлумачыла,што зараз мае пару гадзін вольнага часу, які вырашыла правесці тут, у мяне. Я адразу кінуў у бок разлікі, замкнуў дзверы і, можа.упершыню за ўвесь час.прапанаваў ёй выпіць са мной віна. Дзве бутэлькі яго даўно былі закуплены ў гарадской краме і знаходзіліся.так бы мовіць,у баявым стане ў шуфлядзе. Я разліў віно ў шклянкі, паклаў на стол плітку шакаладу і тое-сёе з закускі,а потым.падумаўшы, прапанаваў падсмажыць яечню (у мяне былі электраплітка і патэльня, але патэльня аказалася нямытая,а Клаўдзія не выявіла жадання гатаваць ежу.)
— He люблю,— толькі і сказала яна.
Мы выпілі віна і праз некалькі хвілін ап'янелі абое. Клаўдзія.нягледзячы на тое.што ў абед мы,як звычайна,пабывалі ў ложку,зноў сцягнула з мяне камбінезон і распранулася сама.
Мы доўга лашчылі адзін аднаго. Пад уздзеяннем алкаголю Клаўдзія нечакана стала больш пяшчотнай, не спяшалася дасягнуць аргазму,але ў рэшце рэшт па-
вярнулася спінай і падкурчыла калені ды жывата, і я ўвайшоў у яе вільготную гарачыню. Нейкі час мы ляжалі ў такой позе.я злёгку пакусваў ёй плечы.Клаўдзія ціха стагнала.потым яе цела запатрабавала руху.і праз некалькі хвілін яна ўскрыкнула і затрымцела — гэта доўжылася даволі працягла.а потым заціхла,пасмоктваючы пальцы на маёй руцэ. Пэўна,ад выпітага віна,я ніяк не мог спыніцца, у той час як стрэлкі ходзікаў на сцяне, якія мы бачылі ў гусцеючых прыцемках, няўмольна паўзлі па цыферблаце. Клаўдзія запалілася зноў.яе пацягнула на розныя вострыя моманты.яна часта мяняла позы,і ўрэшце спынілася на аральным варыянце — я так і выліўся ў яе. Яна падхапілася да стала.выпіла віна і прынесла мне ў шклянцы,потым зноў лягла побач.
— Хіба ты не спяшаешся дадому? — спытаў я. Спаць мне чамусьці не хацелася.
— Напляваць. Мне добра.і няхай.
— Заставайся да раніцы.
Яна адмоўна пахітала галавой.
— He. Будзем спяшацца на працу, нервавацца, урэшце мне трэба з’явіцца дома.
— Цябе хто-небудзь чакае? — асцярожна пацікавіўся я.
Клаўдзія не адказала.і я,каб не працягваць паўзу.пачаў расказваць ёй пра знойдзенага ў балоце ёлупа. Сам не ведаю,чаму я ўспомніў пра гэта. Я расказаў,як яго знайшлі, пра жартаўнікоў-трактарыстаў і пра тое, як з жарта ўсё ператварылася ў жорсткі і непахісны суклон.
Клаўдзію нечакана зацікавіла гісторыя пра каменнага ідала, асабліва яе заінтрыгавала нярэдкае паломніцтва да стода жанчын і іх інтымныя маніпуляцыі з ёлупам, скіраваныя, пэўна, на тое, каб неяк злітасцівіць апошняга на іх карысць і просьбы. Яна, усміхаючыся.выпытвала ў мяне падрабязнасці і дэталі, потым паднялася з ложка і пачала апранацца. За акном ужо апусцілася цемра.
Якраз у гэты момант рэзка звягнуў і зазваніў тэлефон. Я зняў слухаўку.назваўшы сябе.
— Марка Ласкоў.
Тэлефанаваў памочнік начальніка будоўлі. Ён суха павітаўся і ў форме загаду прапанаваў мне быць на пазачарговай вечаровай планёрцы праз паўгадзіны.