Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— Маўзалей.
Яна засмяялася.
— Ты,пэўна,жартуеш,дызайнер?
— He.
Я па магчымасці коратка расказаў ёй пра гутарку з Галоўным і яго прапанову.неасцярожна дадаўшы.што асабіста лічу ўсё гэта дурнотай, якая апанавала цэлы народ.
— Тады чаму ты на яе працуеш?На дурноту?
— Мяне забралі амаль гвалтам і, не пытаючы, хачу гэтага ці не.прывезлі сюды,— патлумачыў я,ужо надта не стрымліваючыся. — Болып за ўсё я хацеў бы дамоў!
— Проста, усе вы баязліўцы, — прамармытала Клаўдзія. — Ты б адмовіўся і кропка. Але, — дадала яна.усміхаючыся,— тады б мы не сустрэліся ніколі.
Я хацеў расказаць ёй пра бацьку.але прамаўчаў.
— Ну,што ты чакаеш?— спытала Клаўдзія. Яна ляжала голая,у сваёй позе нумар адзін — сагнуўшы ногі у каленях і рассунуўшы іх.
Але я раззлаваўся. Нешта ўва мне супраціўлялася яе словам.
— Я не баязлівец,сказаў я. — Гэта зусім не так.
— Пакрыўдзіўся?
I тут мяне нібы прарвала. Я закрычаў на яе,каб легла нармальна, і пачаў расказваць ёй пра бацьку, пра тое.што чакаю ўвесь час наступстваў з іх боку,а можа яны якраз усё і ведаюць і прывезлі мяне сюды з разлікам,што я буду высільвацца над іх ср..м праектам і — баяцца іх,буду заўсёды пад каўпаком.а калі зраблю крок убок,то адразу буду знішчаны.нават калі стану тут вар’ятам, і хіба не гаворыць сама за сябе штодзённая адсочка за мной? I не выключана, што я ніколі не траплю дамоў!
Клаўдзія слухала моўчкі,толькі паглажвала мяне па твары, быццам была нашмат старэйшая, і я таксама хутка замаўчаў. Неспадзяваная мая тырада толькі засмуціла мяне. Час ішоў. Рука Клаўдзіі слізнула па маім жываце і ніжэй, дыханне яе пачасцілася, а вочы затуманіліся жаданнем і асалодай. Смочкі яе невялікіх, шырока расстаўленых грудзей былі цвёрдыя і халаднейшыя за скуру на шыі і плячах. Я па чарзе злёгку пакусваў іх, запусціўшы пальцы між яе вузкіх бёдраў, ад чаго яна ўскрыкнула і застагнала. Ногі яе рассунуліся, я перамясціўся паміж іх і ўвайшоў у яе. Праз некалькі хвілін яна сутаргава затрымцела ў маіх абдымках, а пасля мы змянілі позу, Клаўдзія зноў запалілася,але тут нехта заторгаў дзверы.а потым пачаў грукаць у іх,і яна адразу сцішылася,прыслухоўваючыся. Я зірнуў на ходзікі на сцяне: час абеду даўно прайшоў,у дзверы зноў пагрукалі — мы таропка і неахвотна пачалі апранацца. Потым я зірнуў у акенца, каб упэўніцца, што непажаданы наведвальнік сышоў і выпусціў Клаўдыю,пасля чаго сеў за стол і з’еў прынесены ёю абед.
* * W
Назаўтра быў выхадны і я паехаў на Цэнтральную плошчу. Як мне там растлумачылі, чаргу, каб хутка, надта не чакаючы.трапіць у Маўзалей.трэба было займаць аж а пятай гадзіне раніцы. Я ж апынуўся тут каля дзесяці.
Чарга з аднастайна і безгустоўна апранутых людзей
цягнулася цераз усю плошчуД кантралявалі яе міліцыянеры ў форме. Я стаў у канцы за стрыжанай пад хлопца дзяўчынай і дзядзькам перад ёй у саламяным капелюшы і пачаў марудна рухацца разам з усімі ў напрамку да склепа з вартавымі. А паколькі чарга ў некалькіх месцах мела спіралепадобную структуру, чакаць мне трэба было дастаткова доўга, у думках я вылічыў яе даўжыню — дзесьці каля паўтара кіламетра. Там-сям у чарзе ўспыхвалі непрацяглыя размовы, людзі размаўлялі чамусьці ціха, да іх звычайна, быццам прагульваючыся, падыходзіў стрыжаны пад бокс малады чалавек і, паслухаўшы пра што гавораць, зноў вяртаўся на сваё месца. Я беспамылкова вылічыў у ім службоўца з органаў бяспекі — іх тут, пэўна,было некалькі: можа дзесяць,а можа і болып,каб прыглядваць увесь час за натоўпам і слухаць пра што гавораць людзі.
Я, дарэчы, з цяжкасцю ўспрымаю натоўпы. Калі людзей шмат і да таго ж цесна, я заўсёды імкнуся як мага хутчэй змяніць сітуацыю і выбрацца на большую прастору. Ліфты і малааб'ёмныя памяшканні таксама не спрыяюць майму адчуванню камфорта і самаспакою. Магчыма гэта клаўстрафобія ў зародкавым стане, а можа што іншае. Я апантана не люблю чэргі.але тут вакол была адносна вольная плошча, і я мог у любую хвіліну пакінуць сваё месца,і таму працягваў цярпліва чакаць,па сантыметрах рухаючыся наперад. Потым я ўсё-ткі вырашыў сысці,але дзяўчыну наперадзе раптам хіснула — нехта укліньваўся ў чаргуД яна на кароткае імгненне прыхілілася да мяне ўсім сваім маладым, гнуткім целам. Мая ўвага адразу пераключылася на яе, я разгледзеў яе больш пільна: яна была стройная, вузкая ў клубах, з шырокімі плячыма, пэўна, якая спартсменка, можа плаўчыха, вырашыў я. Чымсьці няўлоўным яна напомніла мне Клаўдзію, я аддаўся ўспамінам пра нашу мінулую сустрэчу.ад чаго неўзабаве выявіў,што знаходжуся ў стане эрэкцыі.
Ад бяздзеяння — я нават не захапіў з сабой якой газеты , каб пачытаць і тым самым неяк скараціць бег
часу.я паволі,як кінастужку.прагнаў у памяці ўсё.што мы рабілі з Клаўдзіяй у мяне ў ложку.потым уявіў,як я зрабіў бы гэта са стрыжанай пад хлопца дзяўчынайспартсменкай.і так паволі рухаўся далей,засяроджаны на сваіх рызыкоўна раскаваных думках.
Прайшло даволі шмат часу. Урэшце я аказаўся ў зоне, так бы мовіць, павышанай увагі і засяроджанасці. Некалькі вайскоўцаў змянілі ўжо міліцыянтаў і кіравалі чаргой. Натоўп і я разам з ім паволі зацёк у памяшканне, і пакрысе трапляў у залу, дзе і месцілася шкляная труна з целам Правадыра.
Да гэтага часу я ўжо моцна стаміўся, мне нічога больш не хацелася, нават есці, хаця я нічога не еў з раніцы. Я раптам убачыў пад шкляным каўпаком падобнага на ляльку Правадыра. У нябожчыка,а ён быў у цёмным касцюме,быў даволі ружовы ці жаўтлявы,а мо мне так здалося, ненатуральны твар, знізу парослы бародкай,вочы заплюснуты,рукі ляжалі не як звычайна, на грудзях, а ніжэй, прыхінаючыся адна да адной. Людзі.утаропіўшыся у той бок,рушылі далей.дзе пасля выходзілі ўздоўж сцяны і зноў траплялі на плошчу.
Я,нягледячы на тое,што было ніякавата,паімкнуўся больш дасканала разгледзець усё: труну.самога нябожчыка ў ёй,і таму неяк незаўважна для сябе зрабіў у той бок крок,а потым другі,да мяне ўжо моўчкі пасунуліся двое ў цывільным, але я паспеў зрабіць яшчэ адзін крок,і ўжо значна бліжэй зноў убачыў ружова-шэры, ільсняны, невялікіх памераў твар, шэрыя ж кісці рук, — невытлумачальнае пачуццё ахапіла мяне,быццам у далёкім дзяцінстве,калі я аказаўся адзін у лесе перад цёмным ідалам. Мне ўжо зблажыла, не хапала паветра,я адчуў цвёрды дотык рук тых,дваіх,якія,адзін загарадзіўшы ад натоўпа спінай,другі — ненадакучліва, але досыць настойліва.упіхнулі мяне ў бакавую нішу, пакойчык,дзе я і плюхнуўся на лаўку.
— Хто вы такі? Дакументы!
Яны бесцырымонна праверылі кішэні,абмацалі мой касцюм і плашч. Я аддаў ім пасведчанне з месца працы за подпісам начальнікі будоўлі і патлумачыў, што
дрэнна ўспрымаю недахоп свежага паветра. Здаецца.іх гэта цалкам задаволіла. Мяне вывелі асобна,правёўшы праз іншыя дзверы ўздоўж сцяны, пасля чаго я зноў апынуўся на плошчы...”
красавік, 21
3.	Суботнік
На будоўлі аб'яўлены чарговы суботнік з нагоды дня нараджэння Правадыра. “Са святам!” — вітаюць усе адзін аднаго. Некаторыя пры гэтым прыціскаюць рукі да сэрца, нагінаюцца з робленай усмешкай, ледзь не да зямлі,а то і ўвогуле ненатуральна звіваюцца ўсім целам. Пагарда спее ў ва мне, мяжуючы з цягам на ваніты. Праз некалькі гадзін, як я ведаю, усе яны нап’юцца і разбрыдуцца па сваіх засмечаных тараканамі і мухамі бараках,а некаторыя будуць піць да цемры.
Клаўдзіі на суботніку не было — яна раней папярэдзіла мяне.што паедзе на склады па прадукты.
Што яшчэ нядобра здзівіла, на “свяце працы”, дык гэта знешне прыхаванае адсочванне адзін аднаго: хто як працуе — ці выкладваецца поўнасцю, ці толькі робіць выгляд.што заняты працай. Пры гэтым цалкам не выключаныя наступствы ў выглядзе заўтрашніх даносаў, далёка ідучых разборак на сходзе, пазбаўлення грашовых прэмій.а то і самага горшага.што можа здарыцца тут з любым чалавекам — пільнай цікаўнасці карных органаў. Таму гэтыя відазмененыя рабы, няйнакш,падганяючы адзін другога і калі-нікалі выкрыкваючы псеўдапатрыятычныя лозунгі, зласліва пасвяць сябе самі,не дазваляючы нават перакуру ці звычайнага адпачынку. Урэшце, думаў я з горыччу, і на маёй радзіме тое ж самае. Раптам мне ўспомніўся дом,дзе я нарадзіўся, бацькі, рэчка і паплавы за ёй,над якімі летам з крыкамі лёталі кнігаўкі. Туга ахапіла мяне. Калі іншыя народы ў часе заваявальных паходаў.сутычак і войнаў прыводзілі з сабой палонных, каб прымусіць потым працаваць на сваю карысць, гэта значыць рабоў,то ў гэтым краі ўмудрыліся загнаць у пры-
гон істотную большасць сваіх жа Івашак і Палашак, меркаваў я. Адсюль дзікунскія ўспышкі халопскай нянавісці да класа гаспадароў.якія ўрэшце рэшт выліліся ў іхнюю так званую вялікую кастрычніцкую рэвалюцыю. А што ў ёй было вялікага? Голад, кроў, галеча. Хіба што постаць ідала, якога зрабілі месіяй, а сапраўднага месію зноў з асалодай распялі і выкінулі з храмаў. Цяпер гэтая постаць павінна ўзвысіцца над усім жывым і здаровым.і з вышыні сотняў метраў (нашмат вышэй за статую Свабоды ў далёкай і клятай Амерыцы) махаць усім рукой і ківаць галавой... Так я думаў, корпаючыся у абломках і смецці і цягаючы насілкі з растворам і цэглай і амаль штохвілінна адказваючы на прывітанні і віншаванні супрацоўнікаў лабараторыі, адміністрацыйнага аддзела, начальнікаў і сваіх нешматлікіх падначаленых — урэшце мне гэта надакучыла яшчэ больш, чым не маючая асаблівага сэнсу праца.і я толькі ківаў у адказ.а потым перастаў рабіць і гэта...
Значна вальней,у адрозненне ад нас, ітээраўцаў,адчувалі сябе на гэтым,так званым.свяце працы люмпэны і прыблатнёныя,якімі заўсёды кішэла больш-менш значнае будаўніцтва. I хаця тут не было падканвойных — усё-такі амаль цэнтр сталіцы, адыходы грамадства, якіх,тым не менш,аб'явілі “сацыяльна блізкімі” і “рэвалюцыйным элементам”, раз-пораз трапляліся перад вачыма то паасобку, то цэлымі купкамі. Па будоўлі паўзлі чуткі пра зарэзаных, зацэментаваныя трупы, прайграных у карты, пра нейкую секту, члены якой, нібы вампіры.пілі кроў з жывых ахвяр.а потым тапілі тых у катлаванах.
Небяспечнымі, на мой погляд.тут з'яўляюцца і так званыя “хімікі” — тыя,хто ўжо “адцягнуў” большасць асноўнага тэрміну і атрымаў адносную волю на будоўлях. Сярод іх я назіраю асобін (назваць іх людзьмі не паварочваецца язык),чыя спадчынная дэгенерацыя зайшла занадта далёка.а паняцця маральнасці не існуе