Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
— А калі б мяне не аказалася дома?— раптам не да месца пацікавіўся я.
— Ну,далёка ад яго вы не адыходзіце,— загадкава сказаў памочнік,— і,калі нам трэба,то мы заўсёды вас знойдзем.
Нейкі момант я ацэньваў сітуацыю,потым адказаў, што хутка прыйду.
Клаўдзія ўжо апранулася і глядзела.як я залажу ў камбінезон.
— Я правяду цябе,— паабяцаў я.
— He. Ты можаш спазніцца. He будзі ліха.
Мы таропка выйшлі з флігеля,я нават не стаў замыкаць дзверы. На будоўлі сям-там гарэлі ліхтары.успыхвалі агеньчыкі зварачных апаратаў — тут працавалі ў дзве,а часам,як я ведаўД ў тры змены. Я знарок не спяшаўся, але Клаўдзія прыспешвала мяне, каб я не спазніўся.
— Толькі да цэнтральнай брамы, — паставіла яна ўмову. — Далей я сама — там недалёка трамвайны прыпынак.
— Няхай так,— згадзіўся я.
Далей мы ішлі моўчкі, з асцярогай у цёмных месцах,каб не зваліцца ў якую яму ці наадварот не залезці ў кучу недапрацаванага раствору. Урэшце мы выйшлі да брамы,Клаўдзія цмокнула мяне ў шчаку і падпіхнула назад:
— Бягом.
На планёрку,якія ў апошні час праводзіліся і ўвечары, я тым не менш з'явіўся апошнім. Ад мяне пахла віном і жаночым адэкалонам. Начальнік будоўлі змрочна зірнуў на мяне,нічога не сказаў.я адшукаў вачыма свабоднае крэсла і сеў. He буду падрабязна пераказваць тут, што гаварылі, коратка ж — пра план,пра неабходнасць выканання, пра забеспячэнне, дастаўку і дэфіцыт тэхнікі ды матэрыялаў.
Назаўтра я па-ранейшаму зрабіў кантрольныя праверкі. Лепш за ўсё для гэтага падыходзілі валасы. На такой ці іншай старонцы сваіх запісаў і працоўных выкладак (я запамінаў нумары старонак) я акуратна ўкладваў па адной валасіне, каб потым праверыць. Калі хто заглядваў у мае паперы, дык валасінкі знікалі, а зазіралі туды даволі часта, нават рэгулярна, пэўна, у іх быў дадатковаы ключ ад майго флігялька. Дарэчы.выдалі мне іх два,і адзін з іх я аддаў Клаўдзіі.
“Клаўдзія?Не, толькі не яна”,— думаў я. На перыяд маіх адлучак у доследную лабараторыю любы зацікаўлены мог пранікнуць у маё жытло і ўсё там праверыць і агледзець. Усё-такі не Клаўдзія,не. У падсвядомасці я зразумеў,што яе праверкаД калі яна (праверка) пацвердзіць адсочку з боку Клаўдзіі,то гэта адразу адрыне мяне ў мацнейшую дэпрэсію і адзіноту. A найгоршае пекла — гэта пекла адзіноты. Дарэчы, хто гэта сказаў?Я не хацеў ісці па такім шляху.бо вытрымаць яшчэ гэта ўжо станавілася не па маіх сілах...”
травень, 8
6.	Катлаван
“...Клаўдзія не прыходзіць да мяне ўжо другі дзень. Па абедзе я зайшоў у сталовую.дзе знарок стаў у чаргу з надзеяй яе ўбачыць. Але не давялося. Я з'еў свой абед у кампаніі двух люмпенаў і блатнаватай дзяўчыны ў брызентавай робе — магчыма, кранаўшчыцы. Я хацеў спытаць,дзе працоўнае месца Клаўдзіі і адшукаць яго, пэўна.які цесны кабінецік з фанернымі сценамі-перагарадокамі, але вырашыў зрабіць гэта заўтра: можа, да заўтра яна неяк аб'явіцца,ну,патэлефануе хаця б.
Ля дзвярэй флігеля, між тым, мяне чакаў мажны мужчына ў гадох, у плашчы колеру ляжалай травы і кепцы. У яго быў стомлены твар з чырвонымі пражылкамі аматара алкаголю і нечакана цупкі позірк.
— Гэта вы Ласкоў?— спытаў ён.
— Так.
Ён выцягнуў пасведчанне супрацоўніка крымінальнага аддзела і паказаў мне.
— Чым магу?— пацікавіўся я.адначасова запрашаючы яго зайсці. Я затрывожыўся, хаця не падаваў выгляду. Калі гэты непажаданы наведвальнік не са спецслужбаў, то ўжо не так кепска, думаў я, адчыняючы дзверы.
— Дарэчы, — сказаў агент, назіраючы за маімі дзеяннямі,— ваш ключ мае дублікат?
— Так,— пасля непрацяглага роздуму кіўнуў я.
— I дзе ён зараз?
Я вытрымаў паўзу. Мы зайшлі ў мой захламлены пакойчык.
— У загадчыцы вытворчасцю сталовай Колесавай,— я ўрэшце назваў услых прозвішча Клаўдзіі.
— Яна была ў вас заўчора?— спытаў агент.аглядаючы памяшканне.
— А ў чым справа?— пацікавіўся я з трывогай.
— Адказвайце,калі ласка.на пытанне.
— Яна амаль штодня прыносіла мне абеды. Заўчора — таксама.
Агент прысеў у крэсла і пакасіўся на бутэлькі на стале. Адна з іх, якую мы з Клаўдзіяй не дапілі, была ўжо поўная мух.
— Што здарылася?— спытаў я.
— Яе цела знайшлі ўчора ў адным з катлаванаў на тэрыторыі будоўлі. Яна была згвалтавана і жорстка забіта. Вельмі жорстка...
Агент яшчэ нейкі часдапытваў мяне,я нешта адказваў.дакладна не памятаю. Калі ён пайшоў,я выпіў бутэльку віна прама з рыльца, потым знайшоў пляшку этылавага спірту і працягваў піць да ночы, пакуль не зваліўся і не заснуў.
* * *
...Назаўтра пасля абеду я паехаў на пахаванне. Перадусім давялося праглынуць пару таблетак пірамідону,каб сцішыць галаўны боль і апрануць касцюм,хаця больш за ўсё мне хацелася зноў напіцца.
Клаўдзія аказалася замужняй,у яе была дачка каля пяці гадоў. Здалёк я ўбачыў яе мужа: гэта быў даволі
высокі малады чалавек у форме вайскоўца са скуластым смуглявым тварам і чорнымі.гладка зачэсанымі валасамі над пакатым ілбом. Як я пачуў,ён,нягледзячы на сваю маладосць.быў ужо ў чыне генерал-маёра і параўнальна нядаўна прызначаны камандаваць пяхотнай дывізіяй, якая дыслакавалася ў прыгарадзе сталіцы. Па абрыўках размоў вакол мяне я даведаўся, што блатныя перанялі Клаўдыю непадалёку ад прыпынку,нехта нават чуў.як яна клікала дапамогу...”
чэрвень, 5
7.	Рашэнне
“...Перада мной як інжынерам-канструктарам металакаркаса доўгі час стаяла вельмі складаная задача. Постаць у сто дваццаць метраў вышынёй, якую я ў думках называў ёлупам,стаяла на адной апорнай назе, другая (левая) была адстаўлена назад (характэрная асаблівасць амаль усіх выяў Правадыра) і абапіралася толькі на насок,што ўжо пагражала небяспекай. Патрэбна было утрьімаць усю постаць,увесь звышцяжар на правай назе,а ў пятцы працягнуць каля пяці ліфтаў — найскладаная праблема. Пасля таго як унутраны каркас мусіў быць разлічаны,трэба было вылічыць нагрузку на другасны, да якога пасля замацоўвалася б абшыўка. Па макету скульптара ў метр вышынёй мы вызначалі ў аэрадынамічнай трубе ветравыя і сонечныя нагрузкі.ды тэмпературныя хістанні на працягу апошняга стагоддзя.
У маю задачу ўваходзіла таксама праца ў лабараторыі (яна знаходзілася ў акадэмічным цэнтры непадалёку) і стварэнне абмерных чарцяжоў.каб зрабіць мадэль у два з паловай метра. Потым яна павінна была павялічыцца спачатку ў дзесяць разоў,а пасля распілаваную на кавалкі мы зноў мусілі б нарошчваць іх.каб стварыць стадваццаціметровую, асноўную.
На сваім метровым макеце я рабіў гарызантальныя сячэнні праз кожны сантыметр і па іх каля ста чарцяжоў. Трэба было праверыць болыіі як дзесяць тысяч абмерных кропак. Абмеры я рабіў у спецыяльным
станку з дапамогай стальных спіц: на кожную гарызанталь іх патрабавалася каля ста адзінак.
Я ведаў,што на адным з уральскіх заводаў ужо распрацавалі спецыяльную сталь для каркаса.які я мусіў дарабіць. Нават марку прыдумалі — “ПП”. Расшыфроўвалася абрэвіятура проста — Палац Правадыра. Калі я разлічыў колькасць гэтай сталі,то мне стала на нейкі момант вусцішна: патрабавалася яе чатырыста дваццаць тысяч тон.
Частка металакаркаса мусіла быць рухомай. Так,гэта не агаворка: Правадыр наверсе пад уздзеяннем ветру і сонца павольна махаў бы рукой і ківаў галавой. Працуючы над чарцяжом і абдумваючы ўвесь гэты неверагодны і пачварна фантастычны праект, а фундамент Палаца ўжо пакрысе закладвалі,я задумаўся над некалькімі, вельмі важнымі для мяне самога праблемамі. Яны тычыліся не маёй працы,а,скажам,маральнасці ўсяго, што я мусіў рабіць. Я сфармуляваў пытанні, Вось яны:
1.	Ці не нясе ўвесь план-праект элемент звычайнага сатанізму?
2.	Калі сатанінскія сілы могуць апанаваць аднаго чалавека,то ці змогуць яны зрабіць тое ж з цэлым народам і дзяржавай?
3.	Mary я асабіста стаць правадніком пачварнай квазіідэі, і якая мая ступень адказнасці за гэта перад вечнасцю?
На ўсе гэтыя пытанні пасля нязначных унутраных ваганняў, я адказаў станоўча. Так я саспеў для асноўнай ідэі майго жыцця,бо ведаў,што іншага жыцця і іншых жыватворных ідэй у мяне ўжо ніколі не будзе. Так ці інакш гэты вар'яцкі праект павінен быў знішчыць мяне ці духоўна,ці ўвогуле фізічна. Альбо я яго. Пытанне ставілася рубам: дазволю я ўкараніцца сатанінскім сімвалам,якія сканцэнтраваліся ў выглядзе гіганцкага пачварнага ідала,ці не?
He, адказаў я сам сабе. He дазволю. Я знішчу яго сам. I ў памяць па Клаўдзіі таксама,якая,я адчуваў гэта ў душы,верыла ў мяне,а,магчыма,і пакахала.”
чэрвень, 10
8.	Сабатаж
Я прыступіў да выканання свайго плана. Папершае,я зрабіў “зачьістку” сваіх папярэдніх разлікаў па металакаркасу. Паколькі самым безабаронным, на мой погляд, месцам постаці з’яўлялася левая нага — там , дзе яна была адстаўлена назад і абапіралася на насок.была спакуса зрабіць знарок слабым звяном асноўную апору — правую нагу, але я не пайшоў па гэтым спрошчаным шляху. Я ўнёс нязначныя змены ва ўсе сто чарцяжоў — толькі вельмі “прасунуты” спецыяліст заўважыў бы памылкі. Пасля ўстаноўкі ўсёй гэтай неверагоднай па сваіх памерах махіны, яна нейкі час прастаяла б нерухома.пакуль не пачаўся б сезон вятроў. Як толькі вецер набярэ неабходную сілу,улічваючы хістальныя ўзмахі постаці рукой і галавой.а адпаведная моц паветранага патоку здаралася адзін-два разы на год,ідал абрынецца ўніз,ламаючы і разбураючы сцены і надбудовы.
Адзінота, сум па Клаўдзіі і пачуццё асуджанасці прыгняталі мяне, але, з іншага боку, надавалі моцы. Што ж, калі я абраны на гэта дзеянне, то няхай так і будзе.наўрад ці я застануся жывым — сачэнне за мной працягваецца і апошнім часам узмацнілася. Пасля заканчэння работ, вядома, можна ўсё-ткі падмануць іх і знікнуць, але куды падзецца — вось пытанне? He ў Амерыку ж — межы закрытыя наглуха, дый што мне тая далёкая Амерыка, калі ў мяне адна радзіма, няшчасны край.які разрываюць увесь час на кавалкі?
Я не так ужо часта і думаю пра сябе: як,у прыватнасці, са мной абыйдуцца пасля заканчэння работ — мне збольшага ўсё роўна, але ўспамінаю тых, хто быў мне дарагі — сваіх родных і Клаўдзію. Апошняя так і застанецца для мяне назаўсёды неразгаданай.і ёй я буду ўвесь свой астатні век удзячны за яе самаадданую шчырасць і тую “лёгкасць дыхання”, з якой яна кароткі час крочыла па маім нярадасным, нават убогім, жыцці. Следства, пэўна, дзякуючы патрабаванням яе мужа,усё яшчэ актыўна вядзецца, мяне зноў апыталі,