Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
але ў іх нічога не атрымліваецца — будоўля дый уся краіна, кішаць злачынцамі і “ліхімі” людзьмі — такая жорсткая рэальнасць,і яна, магчыма, застанецца да Ta­ro часу, пакуль будуць стаяць на гэтай адрынутай Богам зямлі тысячы ёлупаў, а ў цэнтры яе — як сімвал злавеснай прысутнасці — мёртвая істота ці то інкуба, ці то яго фантома — двайніка.”
Частка III
Наступніца
1.	Паправа
Лідзія Д. сядзела ў крэсле за сталом,на якім гарэла электрычная лямпа пад абажурам,ляжалі скатаныя рулоны шматлікіх чарцяжоў і на ачышчаным ад іх месцы,невялікім пятачку пакрытым старымі і акуратна зацёртымі плямамі ад пралітых вадкасцяў і гарачай патэльні (адразу прыгадвалася, што тут жыў мужчына),перад ёй ляжалі старонкі дзённіка яе наўзбежніка. Быў позні вечар, хаця работы на будоўлі не перапыняліся і ў гэты час. Мухі раз-пораз прыляталі на святло лямпы, але яна рэзкім узмахам рукі адганяла іх прэч, і яны з тонкім істэрычным зумканнем разляталіся па цёмных кутках.
Ужо не першы раз яна пасля сваёй асноўнай працы тут,над чарцяжамі і разлікамі.эксперыментамі ў доследнай лабараторыі, садзілася і ўважліва чытала спісаныя неахайным.таропкім почыркам старонкі, раздумваючы над іх яўным ці прыхаваным сэнсам. Гэты дзённік, знойдзены ёй па шчаслівай выпадковасці,а такой магло і не здарыцца, яна лічыла падарункам лёсу, знакам, не інакш.нейкіх будучых,спрыяльных для яе падзей. Каб не лёс,яна магла прапусціць тыя знарок зробленыя папярэднікам пралікі,якія б непазбежна прывялі да катастрофы, а цяпер яна знойдзе іх усе, яна ўжо знайшла болыпасць,ёй,безумоўна,пашанцавала. Яна зараз пастараецца як належыць зрабіць канструкцыю асноўнага металакаркаса наймацнейшай, каб людзі стагоддзямі дзівіліся са здзейсненага ёй і яе саўдзельнікамі.
Дзённік яна не пакажа нікому, нават тым, усюдыісным, якія кантралююць усё і ўсіх. Прачытаўшы чарговую старонку (чытала яна ў другі ці трэці раз), яна кідала яе на старанна вымытую патэльню і спальвала. Хопіць. Так будзе лепш,думала яна.спяшацца не трэба, ёй нават падабалася зноў перачытваць таго, амаль невядомага ёй Марку Ласкова, які могбы стаць, на яе думку, значнай велічынёй,а скончыў,як звычайны няўдачнік. Яна хавала астатнія паперкі ў тайнік — дачытае потым, задавальненне трэба зацягваць у часе, піла чай, а то і з паўшклянкі віна, закусваючы парай бутэрбродаў з чорнай ікрой.а то і з чырвонай і марудна распраналася. Выгляд свайго аголенага цела звычайна ўзбуджаў яе. Яна правярала ці замкнёныя дзверы.старанна папраўляла фіранку на акне і разглядвала сябе ў люстэрку і так (люстэрка было малое): у яе былі моцныя клубы, парослыя ледзь прыкметным пушком стройныя ногі, налітыя невялікія грудзі і даволі прыгожы, азіяцкіх абрысаў скуласты твар з маленькім пажадлівым ротам.
Лежачы ў ложку,яна часта ўяўляла.як спаў тут яе папярэднік — малады мужчына з сінімі вачыма, то адзін.то з той жанчынай.на месцы якой магла быць і яна, каб так распарадзіўся лёс. Яна гладзіла свой упалы жывот, клубы, потым, заплюшчыўшы вочы,мастурбіравала і ўрэшце, дасягнуўшы задавальнення, адразу засынала.
Будоўля ліхаманкава пашыралася. Нават ноччу працавалі краны, раўлі бульдозеры, чуліся галасы і крыкі рабочых. Праз некалькі гадзін ім на замену прыходзілі новыя, адпачыўшыя, і зноў узнімаліся ў кабіны кранаў і браліся за рычагі кіравання трактароў: цэлая армія іх з рьідлёўкамі і насілкамі ў руках корпалася ля катлаванаў і кар'ераў.
2.	Храм
Так як Палац Правадыра павінен быў стаць архітэктурнай дамінантай мегаполіса, на яго арыентаваліся ўсе праектанты і будаўнікі: планавалі знос і зносілі
бліжэйшыя вуліцы,засыпалі зямлёй адселеныя нізіны, разбуралі дамы і іншыя будынкі, якія не ўпісваліся ў асноўны праект.
Раніцай.але не ў поўнай цемры.каб здолелі здымаць кінааператары, узрывалі Храм. Навокал.на адлегласці каля кіламетра, стаяў засцерагальны ланцуг з вайскоўцаў і міліцыянтаў на конях. Нягледзячы на ўтойванне самой падзеі да самага апошняга дня, пра тое, што Храм будуць знішчаць,ведалі ледзь не ўсе. Народ ўжо тоўпіўся ля старых блакіровачных грузавікоў, у кузавах якіх ляжалі снайперы і працягваў прыбываць, хаця ў гэты раён з сярэдзіны дня не хадзілі ні трамваі, ні аўтобусы. У выпадку прарыву натоўпам ачаплення, снайперам быў дадзены загад страляць на паражэнне спачатку імпэтных актывістаў,якія заўважаны ў лідэрстве,а потым усіх тых,хто прарвецца праз ланцугз агароджы.
Інжынер-канструктар Лідзія Д. назірала за прыгатаваннямі ўзрыўнікоў праз акно аўтамабіля, на якім прывезлі сюды асноўных праектантаў на чале з начальнікам будоўлі. Наперадзе завіхаліся толькі кінааператары, ды бегалі вайскоўцы, размотваючы з катушак дрот.
Галоўны вылез з кабіны.яму адразу прынеслі аднекуль крэсла, за ім усе астатнія. Паступова сутонела. Лідзія Д. стаяла крыху ўбаку. Халодны вецер варушыў яе цёмнакаштанавыя валасы, абляпляючы на сцёгнах сукенку. Яна моўчкі ўзіралася ў шматвяковую і быццам непрыступную грамадзіну Храма,якому,нягледзячы ні на што, было наканавана праз некалькі хвілін стаць грудай абломкаў з цэглы і думала пра тое, што ўсе ўяўныя каштоўнасці могуць мець нейкую цану хіба што ў вачах простага люда — усіх гэтых разявак і абывацеляў, што сабраліся на ўзвышэннях і дарожных пад'ездах,пазалазілі нават на рэдкія тут дрэвы,якія засталіся яшчэ некранутымі, — хіба адважацца яны на нешта, каб адстаяць свой Храм, хіба здольныя яны на ўчынак?Вузкія,чорныя,крыху раскосыя яе вочы занатоўвалі ў памяці неабдымную веліч Храма.застылага ў
нямым чаканні, на высокіх скулах жанчыны гарэў амаль нябачны пад загарам румянец.
Хіба мэтазгодна, думала яна, супрацьпаставіць сябе ўсеагульнаму,усезнішчальнаму руху наперад.да новай, іншай будучыні, як імкнуўся зрабіць гэта яе папярэднік.наўмысныя памылкі якога ў праекце канструкцыі яна знайшла і выправіла,і гэта цалкам яе заслуга, дый хто цяпер будзе пра гэта ведаць: дзённік няздары спалены,сам ён знік,і хутчэй за ўсё ніколі не вернецца ў свой Паўночна-Заходні край. А калі і вернецца,то праз многа-многа гадоў, старым, нямоглым і няздольным да супраціву. Гэта ўсё лішнія людзі,слабыя і рэфлексуючыя, думала яна, хіба здолеюць яны стаць на шляху ідэі,якая непераможная?Яна давершыць справу таго няўдачніка, абцяжаранага старымі комплексамі, хаця,яна дапускае думку — і здольнага ў каханні. Але, што такое каханне?Не больш.як інстынкт.які дастаўся нам ад малпаў. Яна спраектуе свой,так,менавіта свой металакаркас,які ўвасобіць у сабе ўсю веліч Правадыра і яго здзяйсненняў. Усё астатняе для яе — неістотна. Постаць Правадыра ўзнімецца над горадам, над усёй неабсяжнай краінай, над усім светам, і гэта постаць будзе стаяць у стагоддзях, вышэйшая за ўсе іншыя постаці.якія яшчэ маюць нейкі ўплыў на людзей.
Раптам зямля пад яе нагамі ўздрыгнула і хіснулася. Храм, вялізны, змрочны і маўклівы, крыху прыўзняўшыся.пасунуўся ўніз,ахутаны хмарай з пылу і дыму. Грукат ад выбуху дасягнуў вушэй натоўпу, з якога ў адказ раздаліся ўзбуджаныя і няўцямныя крыкі радасці.
Пабудова Храма ажыццяўлялася на працягу сарака чатырох год і закранала часы чатырох імператараў. Будаваўся ён на стагоддзі. Шырыня цагляных сценаў складала тры метры дваццаць сантыметраў і запатрабавала каля сарака мільёнаў цаглін. Звонку Храм быў аздоблены мармуровымі плітамі, а месцы стыкоўкі пліт з цэглай залівалі свінцом. Тынкоўку пад роспіс рабілі надзвычай працаёмкім спосабам: у сот-
нях квадратных метраў сценаў, калон, скляпенняў і купалоў свідраваліся ў шахматным парадку шматлікія адтуліны.у іх забіваліся луджаныя стальныя кастылі, потым усё гэта густа перапляталася луджаным дротам,а потым яшчэ і пянькой. На гэтую сетку клалі цэмент.
Рэгулярныя богаслужэнні вяліся ў Храме з 1883 года. Там праходзілі ўрачыстасці: з нагоды 500-годдзя з дня смерці Сергія Радонежскага.ІОО-годдзя вайны 1812 года,300-годдзя Дома Раманавых.
Летам 193... года на пасяджэнні кіраўніцтва краіны было прынята рашэнне аб зносе Храма і будаўніцтве побач Палаца Правадыра.
Знішчэнне асноўнага Храма, а таксама тысяч іншых храмаў ,цэркваў і манастыроў з'явілася вышэйшай ступенню ўніжэння славянскага народа і пачаткам канца здыхаючай і жабрацкай краіны,а таксама пачаткам заняпаду тысячагадовай метафізічнай мутацыі — хрысціянства.
Замест эпілога
...Этап прыбыў суткі таму і адразу быў скіраваны на работы. У бараку засталіся Марка Ласкоў,купка блатных і, з этапа, былы лейтэнант — малады, крыклівы і яшчэ поўны сіл. Ноччу ў яго скралі боты,і ён скарыстаў гэта.каб не ісці разам з усімі.
Марка Ласкоў ужо не падымаўся і ведаў,што памрэ дзесьці вечарам ці пад раніцу. Ногі ў яго распухлі, a твар пачарнеў ад перанесенага напярэдадні інфаркту. Цела ўжо не слухалася. Але адно пытанне яшчэ цікавіла яго ў гэтым жыцці: былы лейтэнант аказаўся са сталіцы, і ў перапынках паміж яго крыкамі Марка Ласкоў ціха спытаў таго.ці пабудаваны там,у сталіцы, Палац Правадыра?Ён жа павінен ведаць?Былы лейтэнант падумаў і адказаў, што чуў пра тое, быццам будаўніцтва спынілі, а ўвесь метал з яго пайшоў на супрацьтанкавыя “яжы”. Сталіца ўжо была ў аблозе.
Пасля гэтага,незадаволены,што яго адцягнулі ад асноўнага,былы лейтэнант зноў пачаў крычаць.
— Тут усе ворагі народа! Я не хачу быць з імі, адвядзіце мяне да начальніка! — крычаў ён. — Мяне забралі памылкова! Так,гэта памылка! Адпраўце мяне на фронт!
Блатныя.якія гулялі ў карты,урэшце кінулі свой занятак і прыслухаліся, але былы лейтэнант працягваў сваё.
Пахан, які адзін займаў лепшыя, падвоеныя, нары, паклікаў аднаго са сваіх і роблена запытаў:
— Чаго ён крычыць?Не ведае.што ў свеце і так зашмат шуму?Хіба ў яго,дурыка,няма сэрца?
“Шасцёрка” на суседніх нарах вышчарыў зубы:
— Зараз праверым.
Ён выцягнуў маленькі самаробны складанчык, потым драўляную лыжку і акуратна завастрыў яе ў вузкай частцы. 3 двума блатарамі ён падышоў да былога лейтэнанта. Двое схапілі таго за рукі і заламалі іх назад. “Шасцёрка” нагнуў галаву да грудзей лейтэнанта і паслухаў.
— У яго ёсць сэрца,— сказаў ён.
Пахан кіўнуў.
Са сваіх нараў наверсе Марка Ласкоў убачыў, як лыжка лёгка ўвайшла былому лейтэнанту ў грудзі, ён ускрыкнуў.таргануўся некалькі разоў і заціх. Блатары падцягнулі яго да парашы і кінулі на падлогу.
Марка Ласкоў перавёў позірк на вузкія вакенцы барака,у якіх убачыў кавалак шэрага неба і месіва хмар, якія плылі і плылі з поўначы адна за адной.