Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Ён пакрысе рыхтаваўся да смерці — самага важнага,як ён лічыў.моманту ў жыцці кожнага чалавека.
Красавік 2003 г.
Сезонныя гульні ў футбол
На сваёй старой “капейцы” я еду ў дзіцячы аздараўленчы, ці, як па-ранейшаму ў нас кажуць, піянерскі лагер,куды тыдзень таму ўладкаваў на першую змену сына.
Дарога мне знаёмая. Хаця за мінулыя гады ўсё тут змянілася. Горад разросся ў шырыню.а лес пасунуўся, каб даць месца нязграбным, пабудаваным пад убогую архітэктурную фантазію катэджам.з бессэнсоўнымі вежамі і вежкамі,а то і проста хатам з цэглы (з дрэва ў гарадскіх межах будаваць забараняюць). У лесе, наўзбоч дарогі, шмат прамысловых і побытавых адходаў,над якімі віруюць зграі чорных птушак: галак.гракоў,варон. Сам лагер,хаця і ў моцным заняпадку,але яшчэ трымаецца на функцыянальным рэжыме. “Колькі ж год прайшло?”, — думаю я, імкнуся падлічыць,але збіваюся. Домікі там-сям амаль спарахнелі,нават латы з шалёўкі хутка не дапамогуць,але пакуль усё збольшага існуе. Нават стадыён з футбольным полем і брамамі застаўся ўсё той жа. Хіба што стойкі пагнілі,дык іх памянялі.
— Ведаеш,— кажа сын,— мы тут толькі ў футбол і ганяем. Штодня. Я ў зборнай лагера.
— I ў якасці каго?— цікаўлюся я.
— Паўабаронцы.
— Так.так. Цікава.
— А ўчора да нас вулічныя гульцы з горада прыходзілі. Дык мы з імі згулялі.
— I як,прайгралі,выйгралі?— пытаюся я.
— “Разарвалі” небаракаў. Як газетны ліст. Яны ж, аказалася, галодныя і спецыяльна прыходзілі, каб паесці чаго-небудзь, што застанецца ў нашай сталоўцы. Дык мы з імі вельмі лёгка справіліся.
— Ну і накармілі іх?
— Так. Наеліся і пайшлі. Казалі зноў прыйдуць — узяць рэванш.
Я аддаю сыну абяцаныя футбольныя кеды з шыпамі, тое-сёе з прысмакаў. Мы нейкі час гаворым на розныя тэмы.а потым я ад'язджаю.
Напрыканцы лета адбудзецца чарговы фінал чэмпіяната свету па футболу. Гэты від спорту пакрысе ўрываецца ў наша жыццё. Я ўключаю транзістар. Паміж біржавымі навінамі.цэнамі на бензін і зводкамі надвор'я, па радыё гавораць, вядома, пра футбол. Гучыць савецкая, старых часоў,песня. Я прыслухоўваюся.
...С футболом мы расстанемся не скоро,
Но время не унять н не сдержать,
Прндут честолюбнвые дублеры
Дай Бог нм хоть по-нашему сыграть...
Гучыць прыпеў пра каманду. Я выключаю транзістар. Больш я ўжо амаль не цікаўлюся спортам, хаця чэмпіянаты свету гляджу з задавальненнем. Там іншым разам здараюцца сапраўдныя футбольныя драмы. Пэўна, і сёлета нешта такое адбудзецца. А перадусім рэдактарка гарадской газеты.дзе я доўгі час працую рэпарцёрам, загадала мне напісаць пра мясцовую футбольную каманду.
Бяда,калі горад падладжваецца пад адзін від спорту. Значыць,іншыя будуць у заняпадзе.
Я схадзіў на стадыён.які набыў.як і абяцалася paHeft ў прэсе, “еўрапейскі” выгляд.і на якім цяпер часта гуляюць маладзёжныя зборныя з удзелам нашай краіны. Так,там,быццам,сапраўды прыстойны выгляд
знутры, але звонку, за высокім бетонным парканам, бруд, рэчавы рынак з барахольшчкамі, бамжы з торбамі, што “пасвяць” пустыя бутэлькі, спрадвечна п'яныя заўзятары,мацяршчына і тлум.
Туга.
Я сачу за дарогай. Еду марудна. Калісьці, даўнымдаўно, мы таксама вандравалі па гэтай дарозе. Так, гісторыя паўтараецца... Толькі людзі нікуды не прыходзяць і нічому не навучаюцца.
-к-к'к
Па хлеб трэба ісці з самай раніцы (бо збіраліся чэргі),што я і раблю, заціснуўшы ў руцэ некалькі рублёў з капейкамі,пакінутыя маці. Яна пайшла на працу на свой харчкамбінат,калі я яшчэ спаў. На камбінаце, дарэчы, вырабляюць адзіны прадукт — патаку, і дома яе, абрыдлай, дастаткова — амаль трохлітровік. А вось хлеба — няма. Патака ж без хлеба ў рот не лезе. Але каля самай крамы ў той дзень мяне чакае непрыемнасць: два дарослыя незнаёмыя шпанюкі раптам накідваюцца і гвалтам адбіраюць грошы,разбіўшы яшчэ ў дадатак мне нос і рассёкшы губу. Пакуль я збіраюся з думкамі,шпанюкі знікаюць.
— Што ж ты, варона, не крычаў? — спачувае мне нейкая незнаёмая цётка з кійком. — Нядаўна тут і парэзалі аднаго такога ж... I ў дзяўчыны сумачку адабралі...
Сплёўваючы кроў.я іду назад,дадому,але ўжо на падыходзе чую,як мяне клічуць:
— Гэй,Шпіён!
Я азіраюся. Шпіёнам мяне празвалі не толькі на вуліцы, а і ў школе, бо мой бацька быў пасля вайны арыштаваны (нкусаўцы даведаліся, што ён у сорак чацвёртым годзе запісаўся па маладосці ў Беларускую краёвую абарону),і цяпер даседжваў у карагандзінскім лагеры па 58-м артыкуле. А раз сядзіць ці сядзеў — то нямецкі шпіён.адсюль была і мянушка.
Да мяне падыходзіць Фрыц. 3 Фрыцам мы вучымся ў адным класе.хаця ён старэйшы за мяне на два га372
ды (ён двойчы заставаўся на другі год). Увогуле яго прозвішча Маркевіч,а завуць Фёдар.але ён нарадзіўся ад немца (што, вядома, не было прама даказана, але калі-нікалі суседзі пра гэта пагаворвалі), і таму атрымаў адпаведную мянушку. Урэшце аніякіх доказаў і не трэба: Фрыц — ярка выяўлены бландзін.з вадзяністаблакітнымі вачыма і характэрнай формы галавы, сапраўдны тэўтон.
Я спыняюся.
— Давай, рыхтуйся, — без аніякіх уступаў кажа Фрыц,— а я да цябе якраз іду,хіба табе ўчора не паведамілі? Праз паўгадзіны кіруем у лагеры, згуляем з іхнімі піянерамі матч. Рушым да Хадота, возьмеш майку з нумарам,трусы і што на ногі.
Хадот (мянушка) — мой аднагодка і жыве непадалёку.
Фрыц ужо стаіць перада мной і працягвае, каб паціснуць,руку. Ён у падраных картовых штанах і нячышчаных стаптаных чаравіках на босыя ногі. Кашуля такога ж прыкладна кшталту ў яго на плячах. Я (як і ўся школа) ведаем,што Фрыц жыве ў вялікай нястачы і, часам, па ініцыятыве класнай, яму збіраюць па дваццаць, трыццаць капеек,каб купіць на зіму абутак ці яшчэ што. Яго маці, зацкаваная суседзямі прыбіральшчыца, амаль усё заробленае прапівае.а пасля плача і раскайваецца.
Урэшце, маё становішча не намнога лепей, тым больш зараз — голад пасяліўся ў страўніку. Я сплёўваю.
— Ага, — заўважае ўрэшце Фрыц, — хто гэта цябе падмаладзіў?
— He ведаю,— я ў некалькіх словах расказваю.
— Ёлуп,— падсумоўвае Фрыц,— аддаць тым сукам больш за тры рублі? Ты б іх фінкай,ёсць у цябе фінка? Гэта ж столькі жратвы можна было купіць.хлеба белага,і-і-х-х..! — Ён аж стогне ад уяўлення ежы. Сліна цячэ ў яго з рота,ён плюе сабе пад ногі. — Але.на тое і лета,— працягвае з энтузіязмам ён,— каб не быць галоднымі. Вось згуляем у лагеры матч, а ў абед нас
пакормяць,такі там ужо існуе парадак,ды што табе даводзіць,хіба першы раз так робім?Хлеба там набяром з сабой. Хопіць і на заўтра. Нават чорны,калі яго падсушыць,то вельмі смачны.
— А хто яшчэ ідзе.колькі нас?
— Адзінаццаць. Каманда ў поўным складзе. Лішніх нам таксама не трэба,тады могуць толькі чаю ці кампоту даць. Памятаеш,як летась у Дудзінцы?
Вядома, я памятаю усе нашы леташнія галодныя вандроўкі па піянерскіх лагерах. Тады у Дудзінцы нас набралася зашмат,чалавек дваццаць.што не спадабалася лагернаму персаналу, і пасля матча, які мы хаця і выйгралі.нас усіх па-жлобску напаілі кампотам і — на гэтым кропка, з паганай усмешкай сказаў нам іх кухар: “эйш раскапылілі губу.чаму вас столькі — запасных аж дзесяць, каманда-дубль ці як? I хлеба не дам, няма хлеба...”
— Давай хутчэй, — прыспешвае Фрыц. — Пайшлі прама да Хадота.там усе,пэўна,ўжо ў зборы. Ты ж ведаеш — матч трэба згуляць да абеда, інакш нічога не атрымаем, наперад ці асобна ніхто не пакорміць. А да тых лагераў сем кіламетраў за горадам, пакуль яшчэ дойдзем — гадзіннік у каго ёсць ці не?Тры рублі з капейкамі,гэта ж трэба! А капеек колькі было?
— Дзевяноста дзевяць,— выдумляю я абы што.але Фрыц верыць.
— Дзве,тры,— падлічвае ён,— гэта ж чатыры боханы белага хлеба,ёлуп ты,і-і-э-х-х!
У Хадота (Васіля Хадатовіча) сапраўды ўжо амаль уся каманда. Бацька Хадота калісьці сам гуляў у футбол за горад.і дома ў яго.больш чым ашчаднага чалавека,засталося два камплекты скрадзенай формы — з нумарамі,усё як належыць,ёсць і некалькі пар бутсаў, а таксама шмат чорных гумовых трэніровачных спартыўных кедаў. Знойдзецца,як я ведаю.і некалькі сініх армейскіх сацінавых трусоў,вялікіх,па калені.але яны таксама форменныя,і,значыць,усё ў масць.
Мы разбіраем форму.ліхаманкава прымяряючы хто што: потым усё вернем гаспадару. Я бачу самога Ха-
дота.двух братоў Хватынцоў — Генадзя і Косцю,яшчэ аднаго свайго аднакласніка Віцю, ці Вітаса Варгуліса (Ляснога Брата),Плахіша (Змітрука Кротава),Баптыста (Іллю Ласкаўца, яго бацька — сябра абшчыны евангельскіх хрысціян), Бязмена (Алеся Лашкевіча), а таксама Кацапа (Івана Нагеева). Кацап старэйшы за ўсіх нас і фізічна больш дужы,і таму іншы раз звыкла распараджаецца ўсімі. Толькі Фрыц ніколі не падпарадкоўваецца яму — пэўна з-за сваёй тэўтонскай упартасці. Я лічу ўсіх — нас дзесяць. Каго не хапае?
— Залмана няма,— кажа Баптыст.
Залман (Міша Алейнік) — наш варатар. Брамнік. Мянушка ад прозвішча па-бацьку — Залманавіч.
— А дзе ж Залман? — нервуецца Фрыц. — Хто panep стане на вароты?
— Шпік,-— загадвае мне Кацап. — Тусуй за ім. Ён, пэўна,дома. Чаму яму ўчора не паведамілі?Паведамілі? Дык дзе ён?
— He пайду,— адказваю я.
— Чаво,чаво?— адразу пасоўваецца да мяне Кацап, наліваючыся на вачах злосцю. — А хто пойдзе,я?Хіба я з ім у шахматы гуляю?Не,не гуляю. Мяне.у адрозненне ад цябе.там не ведаюць.
— Адчапіся,ты,— заступаецца за мяне Фрыц. — Бачыш.яго абрабавалі, збілі, грошы адабралі. А трэ было іх фінкай... Падкалоць,як свіней,маць іх...
— Я схаджу, — прымірэнча прапаноўвае Баптыст. — Тут жа недалёка.
Але якраз у гэты момант рыпае брамка.і ў дзвярах узнікае даўгая,сутулая постаць з хатулём у руках. Гэта Залман.
— І-і-х-х! — шчыра радуецца, што па ягоным выходзіць,Фрыц. — Давай,хутчэй бяры форму і пойдзем. Колькі часу,дарэчы?Варушыся!
— Як адыходзіў, амаль дзевяць было, — кажа Залман. — Што за пажар,Фрыц?Сажа загарэлася?
— Праз дзве гадзіны мы павінны быць у лагеры, інакш да абеда не згуляем, — незадаволена падганяе Фрыц. — Ты, Залман, можа наеўся з раніцы,а я — га-
лодны,унь і Шпіён (ён ківае на мяне) есці хоча. Яго абрабавалі. Там жа,у лагеры,на абед могуць даць макароны.і не з чым-небудзь, а з катлетамі ці які гуляш,і хлеба ад пуза (ён цыркае слінай). I супу нальюць. Наядзімся,бля!
Ад яго слоў я таксама глытаю сліну. У нашых месцах шмат хто галадае.але і ў іншых,пэўна,не лепш,бо па хатах і кватэрах амаль штодня ходзяць наезжыя жабракі, пераважна жанчыны,і просяць чаго паесці — хоць скарынку хлеба.