Апладненне ёлупа  Юры Станкевіч

Апладненне ёлупа

Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
136.99 МБ
Паўза.
Мы моўчкі глядзім, як фізрук выцягвае з рукзака некалькі боханаў белага хлеба, а потым кансервавыя бляшанкі. “Сняданак турыста” — чытаю я на адной.
— Вось,— дакладвае ён. — Дзесяць бляшанак. Кожнаму па адной. Адкаркуеце, спадзяюся. Ножык у каго ёсць? Капітан!
— Ёсць! Анягож! — адгукваюся я. — Знойдзем!
— Ну.дык бывайце,— развітваецца Асланавіч. — Харошы матч, дарэчы, згулялі! Таго-сяго з вас у інтэрнат спартыўны аддаць бы,але цяпер позна ўжо. А шкада...
Ён спрытна, адной нагой, разганяе ровар на сцяжынцы,ускоквае на яго і націскае на педалі.
— Дзякуй, Асланавіч! — крычу я запознена.
Ён,не абарочваючыся, маша рукой. Малайчына, Асланавіч! Талковы мужык!
Мы накідваемся на ежу. “Сняданак турыста” ліхаманкава ўскрываецца ножыкам, відэльцы мы робім з трэсак. Рэжам белы хлеб. О-о, якая гэта асалода — абед у лесе на свежым паветры...
Неўзабаве ўсё знікае ў нашых страўніках. Мы яшчэ крыху адпачываем, але не даюць камары,і таму неўзабаве даводзіцца ісці далей. Урэшце мы выходзім з лесу і набліжаемся да першых збудаванняў гарадской ускраіны. Якраз цяпер паміж Кацапам і Фрыцам завязваецца сварка. Яны не сыходзяцца ў ацэнцы нашай гульні.
— Я мог бы забіць мяч,і не адзін,— гарачыцца Кацап. — Але вы не “падпітвалі” мяне пасам! Таму і вынік такі.
— Харошы.між іншым, вынік, — кажа Фрыц. — У іх неблагая зборная,яшчэ б пяць хвілін — і нам гамон. А “падпітваць” цябе няма разліку — ты не гулец.
— А ты — гулец?
— Так,я — гулец.
— Ты байструк. Цябе немец зрабіў!
Фрыц.які ўвогуле спакойна адносіцца да сваёй мянушкі,не можа цярпець.тым не менш,размоў пра сваё незаконнае паходжанне. Да таго ж,ён пад’еў, і з кожнай секундай яго арганізм аднаўляе сваю моц. Сварка адразу пераўтвараецца ў бойку. Спрактыкаваны ў вулічных сутычках тэўтон, імгненна кідаецца на свайго праціўніка і зашчэплівае таго нагамі, адначасова сціскаючы рукамі горла. Абодва коцяцца ў пыл. На зямлі болып дужы Кацап расціскае варожы захоп і адчувальна б'е Фрыца кулакамі па галаве і спіне. Урэшце ён апынаецца зверху на сваім праціўніку.
— Зарэжу! — істэрычна вішчыць ён. — Папішу,сука!
Але.пакуль тое,мы не ўмешваемся. Б'юцца адзін на адзін. Такое правіла.
— Давай,Фрыц! — падбадзёрваю я.
— Федзя,бей! — упрошвае побач Лясны Брат.
He любяць у нас Кацапа.
Нязломны тэўтон не падманвае нашы спадзяванні. Знізу ён трапна “дае быка” і трапляе ворагу галавой якраз у падбародак. Пэўна, вестыбулярны апарат яго праціўніка адразу пачынае даваць збоі, бо той на некалькі секунд упадае ў стан вялай комы. Я карыстаю-
ся гэтым, выцягваю ў яго з кішэні складны ножык і закідваю падалей на ўзбочыну.у пустазелле. Цяпер няхай б’юцца.
Я паціху іду далей па дарозе,якая вядзе ў горад,дадому. Дзень коціцца да свайго завяршэння. Лясны Брат крочыць збоку і, як заўсёды, фантазіруе на свае ўлюбёныя тэмы. Я прыслухоўваюся.
— Каб я меў такую моц: загадаў жаданне і — вось яно,збываецца... Я б што пажадаў.як ты думаеш?Не ведаеш?Уяві сабе: сабраліся яны на сваю дэманстрацыю, на парад свой,там,у сталіцы,танкі ўсякія спачатку вывезлі,гарматы,бомбы бочкападобныя,атамныя,і тут axpas у паветры вялікі дырыжабль з'яўляецца. Ціха так наплывае і над іх Чырвонай плошчай спыняецца на вышыні. А на ім велізарнымі літарамі надпіс з абодвух бакоў. I ведаеш,які?
Я паціскаю плячыма.
— Ніколі не здагадаешся. Адно только слова. 3 трох літараў.
Я спыняюся.
— Прасякаеш?— пытаецца Лясны Брат,— якое слова?О-о-о,бегаюць яны там,на трыбуне! Глядзяць толькі на неба, цішыня наступаеД ў гэтай цішы ўся плошча варушыць губамі — сваё самае ўлюбёнае і распаўсюджанае слова чытае...
‘к'к’к
Фрыц сядзіць у мяне дома,мажны,нават атлусцелы. Учора я выпадкова сустрэў яго ў горадзе і запрасіў у госці. Ён жыве ў Маскве і прыехаў сюды,на такой жа старой “капейцы”,як і ў мяне. Толькі іншага колеру. “Дачцэ “Мазду” аддаў, — тлумачыць ён, — а мне і на гэтай зручна”.
— Ешце,Фёдар,ешце,— запрашае яго жонка.
На стале шмат яды. Пляшка гарэлкі.
Але Фёдар Маркевіч,былы аднакласнік.не галодны: мы нетаропка вядзём гутарку, якая ні да чаго не абавязвае. Фрыц не спяшаецца паведаміць.з якой нагоды прыехаў сюды са сталіцы,ды і я не пытаюся.
Як гаспадар, я расказваю першы. Паведамляю, што скончыў універсітэт, які мяне нічому не навучыў, хіба што рабіць макет газеты,але гэтаму можна было навучыцца за дзве гадзіны. Мне і дагэтуль, іншым разам, сняцца дрэнныя сны пра экзамены.якія я здаю і не Ma­ry здаць — па ўсіх тых філасофіях, палітэканоміях і гісторыях партыі,якія адабралі ў мяне бясцэнныя месяцы і гады жыцця,потым работа ў газеце пад спрадвечным кантролем звышпільных і абцяжараных комплексамі сакратарак па ідэалогіі, і вось цяпер, калі я мог бы сядзець і пасылаць на заданні падначаленых.я сам выходжваю нагамі і “вырабляю” галавой свой кавалак хлеба.
Я “праваліўся” у гэтым жыцці, як футбольны абаронца.кажу я. Нават аповяды,якія я зрэдку пішу і дасылаю ў літаратурны часопіс,не хочуць друкаваць. A дасылаю, — расказваю я, — іх дастаткова рэгулярна, ды праз месяц-другі, атрымліваю адмоўны адказ, падпісаны адным і тым жа імем. Мне нават цікава, калі я праб'ю тую сцяну.
— Нічога,не ўсім жа быць пісьменнікамі,— суцяшае жонка. — ты і так пімат пішаш у сваёй газеце.
— А сцяна тая, дарэчы асаблівая — хто б ты думаў?
— Хто?— з ветлівасці пытаецца Фрыц.
— Генусь Вінцэсавіч — рэдактар часопіса. Так.жыццё часам робіць самыя нечаканыя павароты, ха-ха... Той самы таўсматы Генусь,сын былой начальніцы лагера, куды мы трапілі неяк з футбольнай вандроўкай. Памятаеш?
Фрыц ўспамінае з цяжкасцю,і я тлумачу.
— Але ж ёсць, пэўна, і іншыя часопісы? — слупіна кажа Фрыц.
— I я яму тое ж самае даводжу,— заўважае жонка.
— Так,— смяюся я. — Ёсць. Але я б’ю ў адну кропку.
Я па інерцыі скарджуся яшчэ на уціск усялякіх хамаў і абзываю сябе няўдачнікам. Мы ўспамінаем агульных знаёмых,сяброў дзяцінства і па школе.
Я расказваю, што ведаю. Вітас Варгуліс (Лясны Брат) стаў акцёрам і працуе дзесьці ў абласным тэатры; Іван Нагееў (Кацап) узяў шлюб з яўрэйкай і цяпер жыве ў Ізраілі; Міхась Алейнік (Залман) працаваў галоўным інжынерам невялікай фабрыкі па вырабу каніфолі і памёр пасля другога інфаркта,зацкаваны на рабоце; Змітрук Кротаў (Плахіш) — Герой Расіі (пасмяротна),бо загінуў у часе аварыі на атамнай субмарыне; Ілля Ласкавец (Баптыст) — пчаляр; Косця Хватынец (Хват) — загінуў у Афганістане, дзе быў прапаршчыкам роты,яго брат Генадзь — настаўнічае; лёс Алеся Лашкевіча (Бязмена) мне невядомы,а Васіль Хадатовіч з'ехаў у Расію,дзе і быў забіты прыблатнёнымі на вуліцы ля свайго дома.
— Вы б паелі, Фёдар, — зноў частуе Фрыца жонка.
— Ты,між іншым,пра ўсю нашу дзіцячую футбольную каманду расказаў,— усміхаецца той,— дык я пра сябе сам раскажу, тым больш, што футболам, пэўна, я адзін на нейкі час і захапіўся.
I Фрыц распавядае,як яго забралі ў войска,служыў ён у Маскве, і там яны ў вольны час ганялі мяч, яго заўважылі, забралі ў СКА спачатку дублёрам, а потым увялі ў аснову. У Маскве ён рана ажаніўся і жыў спачатку ў прымаках.пакуль не атрымаў сваю кватэру,ну, а затым была сур'ёзная траўма нагі, ён кінуў спорт, скончыў тэхнікум і вось зараз — начальнік невялікай аўтакалоны. Дзеці дарослыя.ёсць ужо і ўнукі. А сюды прыязджае штогод.
Мы развітваемся позна ўвечары. “Заўтра, — кажа ён,— трэба вяртацца дамоў”. У прыхожай Фрыц надзявае на парадкам ужо аблыселую галаву бейсбольную кепку,а з рэпрадуктара праваднога радыё пад столлю даносіцца тым часам знаёмы прыпеў:
Тебе судьбу мою вершнть,
Тебе одной меня суднть,
Команда молодостн нашей,
Команда,без которой мне не жпть...
Ён падпявае па-расейску і выходзіць у ноч. I ў яго, пэўна,мяркую я,не зусім усё добра, бо што.як не настальгія,прымушае яго штогод пакідаць свой вялікі усходні мегаполіс,сядаць у машыну (як цяпер),і апынацца на дарозе на Захад,якая вядзе ў дажджы,туманы і ў тыя месцы.дзе калісьці нарадзіўся,— у мінулае...
I яшчэ: зусім нядаўна я бачыў Асланавіча. П'яненькі і недагледжаны,ён адзінока сядзеў на лаўцы ў гарадскім скверы. “Няйнакш яму даўно на восьмы дзесятак пайшло”,— падумаў я і падышоў.
— Можа.што трэба?— спытаў я.
Ён доўга ўзіраўся ў мой твар падслепаватымі старэчымі вачыма.
І,канешне,не пазнаў.
Сакавік 2002 г.
Лавец святла поўні*
(ДароЖныя нататКІ невядомага вандроўніка)
...Нікому не пажадаю сваёй Радзімы. Толькі сабе...
(3 дзённіка)
* &
Увосень 199... года, прымаючы ўдзел у навуковай экспедыцыі па адным з рэгіёнаў Паўднёвай часткі Цэнтральнай Афрыкі, аўтар гэтага караценькага ўступу выпадкова сустрэўся ў тропіках з вядомым палеантолагам,этнографам,натуралістам і шукальнікам прыгод Майклам Ракфелерам. Сустрэча адбылася яшчэ да таямнічага знікнення спадчынніка ўплывовай і адной з найбагацейшых сем'яў Амерыкі: да гэтага часу ходзяць упартыя чуткі пра тое,што ён стаў ахвярай рытуальнага забойства: быў з’едзены канібаламі. Але пакуль адбылася гэтая падзея.аўтар прыведзеных радкоў меў магчымасць пагаварыць на працягу сутак са спадаром Майклам. Апошні,даведаўшыся,што я выхадзец з зусім невядомай яму Беларусі,даў мне адрас аднаго белага чалавека, які жыў у Луандзе, і напісаў да таго чалавека адпаведны ліст,у якім прасіў аддаць мне выпадкова знойдзены ім, Майклам Ракфелерам, раней у тропіках дзённік невядомага вандроўніка і навукоўца, напісаны кірыліцай на славянскай мове, якую я
* Друкуецца са скарачэннямі.
павінен быў,на погляд яго.спадара Майкла,зразумець. За гэта спадар Майкл толькі папрасіў мяне перакласці для яго самыя цікавыя.калі такія знойдуцца,старонкі на англійскую мову, а сам дзённік, калі я таго пажадаю.забраць сабе. Я абяцаў.але не выканаў першую частку яго просьбы, бо Майкла Ракфелера беспаспяхова шукалі і шукаюць дагэтуль,і надзеі на сустрэчу з ім у мяне ўжо не засталося. Тым не менш, па заканчэнні экспедыцыі я ўспомніў пра белага чалавека ў Луандзе, знайшоў яго і атрымаў часткова пашкоджаную,ушчэнт і дробна спісаную, пульхную запісную кніжку, якую і прапаную ўвазе чытачоў.збольшага аформіўшы ўсё пад belle lettre і надаўшы загалоўкі. Няхай самі чытачы мяркуюць пра вартасць надрукаванага.
Навуковец Севярын ПЕРАГУД.
I.	Праваднік "Сплюшка"
Запісная кніжка 194... год
1.