Апладненне ёлупа
Юры Станкевіч
Выдавец: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”
Памер: 560с.
Мінск 2005
Ён сціснуў кулакі і каўтануў камяк у горле.
“Ты гатовы?”
“Слухаюся.Старшой!” — я ўскочыў з зэдліка.
“Будзь вельмі абачлівы”.
“Буду, Старшой”.
“Тады ідзі. Сухую пайку на трое сутак табе выдаДУЦь”.
Ён на імгненне абняў мяне і сарамяжліва даў пляскача. I толькі як я павярнуўся і выходзіў, раптам укрыжаваў маю спіну. Але я заўважыў гэты яго рух па ценю на сцяне.
6.
“Ліпень 194... г.
Амаль суткі я кружыў ля варожага лагера. Днём адыходзіў далей і выбіраў ахвяру з тых.хто хадзіў па лесе па аднаму, але, па маіх назіраннях, а я хадзіў па пятах па чарзе за трыма, ніводзін не цягнуў на стоадсоткавага “талалая”: то былі, па вопратцы, знешняму выгляду і паводзінах, звычайныя шарагоўцы. I толькі з цемнатой мне пачало шанцаваць. У “майго” языка былі выцягнутыя наперад сабачыя сківіцы,востры нос, збягаючы назад лоб з залысінамі і гонкая, драпежная постаць. Ён быў апрануты ў адносна новую форму і трымаў рэвальвер на поясе ў кабуры,з чаго я зрабіў выснову, што ён не просты “лясны брат”, а нехта з камандзіраў. Урэшце,як потым высветлілася.я не памыляўся.
У цемры я асцярожна рухаўся за ім, пакуль ён не спыніўся. Як я і здагадаўся,мой “талалай” выйшаў па патрэбе. Як толькі ён загаліў азадак, я імкліва пасунуўся да яго ўсытыч і прыставіў рулю нагана да патыліцы.
“Ціха, — папярэдзіў я яго. — Інакш атрымаеш кулю”. Секунду ён раздумваў, а потым прыняў адзіна правільнае рашэнне: не стаў крычаць. Вольнай рукой я выцягнуў яго рэвальвер.
“Устань і павярніся”,— загадаў я.
Ён хацеў падцягнуць штаны.але я не дазволіў.
Амаль у цемры мы сустрэліся позіркамі. “Закрычыш,— папярэдзіў я, — і ты не жылец”. “Хто ты і што хочаш?” — спытаў ён з акцэнтам. “He задавай пытанняў”,— сказаў я.
Тут я зрабіў памылку.бо стаяў надта блізка.і ён раптоўна кінуўся на мяне і ашчаперыў,скаваўшы мае рукі са зброяй.адначасова імкнучыся паваліць на зямлю. Я ўдарыў яго галавой у міжброўеД ён адразу абмяк на некалькі секунд. Я зваліў яго і звязаў рукі за спінай. Ён хутка апрытомнеў і падняўся на ногі.
“Пойдзеш са мной”,— загадаў я,са спіны падцягнуў яму нагавіцы і зашпіліў рэмень.
Усю ноч мы ішлі. Ён так і не папрасіўся па патрэбе, цярпеў, але загаворваў не раз: усё імкнуўся выведаць,хто я,з якога атрада і якая ў мяне мэта. Называў мяне “таварыш”,прапанаваў нават адкупіцца,маўляў,у яго схавана ў лесе золата,грошы. Мяркую, блефаваў, a калі і не — пляваць.
Апоўдні мы ўрэшце прыйшлі. Я здаў “талалая” ў штаб і пайшоў спаць. За яго адразу ўзяліся і ўсур'ёз: нейкі час чуліся яго крыкі,а потым усё сціхла.
Як я даведаўся назаўтра ў камандзіра Яна Шэстака, “талалай” “раскалоўся” і здаў выканаўцаў. Іх было трое, і цяпер яны ў горадзе. “У горадзе, — давёў мне камандзір Ян Шэстак, — з імі разбяруцца нашы людзі. Туды ўжо скіраваны кур'ер. А ты пакуль адпачывай”.
“Талалая” к вечару адвялі як мага далей ад базы.застрэлілі і там жа закапалі ў лесе. Што ж,такі яго лёс.
* * *
Як я даведаўся, днямі немцы даслалі з гарнізона эйнзатцкаманду і на досвітку акружылі вёску.ля якой невядомыя раней падкінулі іх забітага дагэтуль жаўнера. Вясковы пастух — апантаны па мянушцы Піянер, якраз выганяў кароў на пашу і,як заўсёды,трубіў у горан. Горан, набыты ў гарадской краме, яму да вайны выдалі ў калгасе замест аплаты працадзён,чаму апантаны быў усё роўна бясконца рады,і спачатку трубіў і з патрэбай, і без, з чаго і атрымаў адпаведную мянушку.
Усіх мужчын павыганялі з хат і разам пашыхтавалі перад былым сельсаветам. Потым адлічылі кожнага чацвёртага (у іх лік, а іх набралася дзесяць, трапіў і Піянер.які нічога не разумеў) і тут жа, зачытаўшы загад, расстрал ялі.
I хаця вёска была не з нашай зоны апекі,камандзір Шэстак вельмі ўзрушыўся і на сходцы папрасіў па магчымасці выведаць, хто падкінуў да яе забітага немца, амаль пенсіянера, хутчэй за ўсё паштара, які ехаў па сваіх справах на веласіпедзе і не ўяўляў небяспекі.
•к -к •к
7.
“Жнівень 194... г.
Амаль месяц я нічога не занатоўваў у запісную кніжку. Але зусім не таму.што навокал нічога значнага не адбывалася. Наадварот. Толькі холадна, бяздумна і разважліва пісаць пра некаторыя з падзей я проста не мог, бо яны тычыліся мяне ў самай найвялікшай ступені.
Ледзь не два тыдні назад невядомыя згвалтавалі Івонку. Калі я ў чарговы раз наведаўся да яе,то адразу зразумеў, што адбылося нешта вельмі нядобрае. Івонка знаходзілася ў стане адзеравянелай дэпрэсіі, ледзь не комы,і мне спатрэбілася нямала сіл і намаганняў, каб вывесці яе з шоку, і прымусіць да размовы. Урэшце яна збольшага расказала мне, як усё здарылася.
Калі яна засталася дома адна (маці была занята ў школцы), з паўночнага боку, з лесу да хаты падышлі двое ўзброеных людзей і патрабавалі накарміць іх і даць чаго-небудзь з сабой. Як пазней высветлілася, гэта былі акружэнцы з усходніх савецкіх вайскоўцаў.цяпер звычайныя марадзёры.якія хаваліся ў лесе ад немцаў, акаўцаў, упаўцаў і “бульбашоў”, спадзеючыся да апошняга не кантактаваць з імі і так пераседзець вайну, незалежна ад яе зыходу. Асноўным іх заняткам было рабаванне па вёсках. Верагодна, яны папярэдне заўсёды нейкі час назіралі за тым.што і як робіцца ў наваколлі.ці ёсць там мужчыны з самааховы, дзе слабае месца.і потым ішлі і забіралі ўсё,што маглі і хацелі на той час. У хаце Івонкі яны забралі соль,рэштку прадуктаў і дзве сярэбраныя лыжкі, на якіх былі пазначаны ініцыялы яе бацькоў.
Упершыню я адчуў.як вялікая бяда кранула, урэшце,і асабіста мяне. Нават у час арышту і будучы вязнем я не зазнаваў такой безвыходнасці, адчаю і цяжкай, каламутнай нянавісці. Я павінен быў дзейнічаць. Па-першае,я выведаў у Івонкі некаторыя іх прыкметы.
Мне было важна ўсё: як яны выглядалі.у што былі апрануты,якога колеру мелі валасы,ці былі і як падстрыжаны, можа, мелі якія асаблівыя выявы,знакі і адрозненні ў паводзінах,пра што і як гаварылі — мне трэба было ведаць усё.
Адначасова я паведаміў пра сваю бяду камандзіру Яну Шэстаку — з ім я мог гаварыць.як з бацькам. Ён выслухаў мяне моўчкі. Адчувалася.што падзеі апошняга часу накладвалі на яго вялікі цяжар. Калі я закончыў свой аповед.камандзір Шэстак сказаў,што дапаможа ў вышуку,але я давёў яму,што справа тычыцца выключна мяне,і я ўсё вырашу сам. Папрасіў яго толькі адкласці даручанае мне і двум маім сябрам заданне па ліквідацыі забойцаў да таго, як спраўлюся з крыўдзіцелямі Івонкі.
“Ты адчуваеш, што нашых ворагаў большае?” — спытаў мяне раптам камандзір Шэстак.
Я згадзіўся,думаючы пра сваё.а ён заўважыў гэтую маю адхіленасць і адпусціў, нагадаўшы быць вельмі абачлівым.
“Пабудзь ля дзяўчыны,— дадаў ён,— бо яны могуць аб'явіцца там зноў. А лепш — зусім заставайся ля яе. Ты спатрэбішся нам потым”,
Але я адмовіўся ад апошняга і хутка зазбіраўся.папрасіўшы толькі больш патронаў да свайго нагана і затачыў на нажным станку ў нашай невялічкай, створанай пры атрадзе, майстэрні дзве жалезныя пласціны, якія знайшоў ля вёскі і якія раней маглі быць дэталямі сеялак ці якога плуга. Справа ў тым, што я ў атрадзе ўвесь час трэніраваўся і дасягнуў неблагіх вынікаў у кіданні нажа.удасканаліў сваю “рукапашку” і стральбу з абедзвюх рук з вінтоўкі і рэвальвера. Але забойная вартасць нажа — не больш як сем метраў,а заточаная пласціна ляціць далей і літаральна праламвае цела ахвяры. Гэта мне таксама падказаў камандзір Ян Шэстак. Я злаўчыўся кідаць даволі важкія,заточаныя пласціны з абедзвюх рук паасобку і разам.
Івонка больш маўчыць, увесь час знаходзячыся ў
цяжкім одуме. Я прапанаваў ёй, што прадстаўлюся яе маці і скажу.што пасля вайны мы возьмем шлюб, але яна ніяк на гэта не адрэагавала,і я не настойваў. Я ведаю, што летам тут заўсёды шмат работы. Селяніну ці ўвогуле таму, хто жыве ў вёсцы, каб выжыць, трэба назапасіць харчавання на доўгія зіму і вясну. Івонка занята ўсім гэтым,але робіць усё нібы праз сілу і механічна. Маці пра тое,што адбылося,не ведае.
Удзень я ці кружу ў лесе паблізу ад вёскі,ці ляжу, схаваўшыся.на гарышчы пуні,а ноччу зноў заняты пошукамі і выведкай. У вёску зрэдку наведваюцца немцы.бываюць і партызаны з самых розных атрадаў: усім нешта трэба. Але “маіх” пакуль няма. Я ўжо збольшага ведаю,як яны выглядаюць.у што апрануты. Час,між тым, ідзе. Урэшце я запланавана заходжу ў дзве суседнія.самыя блізкія вёскі і пытаюся ў жанчын,ці не з'яўляліся ў іх два “таварышы”,апранутыя так і так,і на выгляд такія вось: я абмалёўваю ў агульных рысах іх узрост. “Так, — адказваюць мне ў адной з крайніх хат жанчыны”, — былі нядаўна, пагражалі зброяй, забралі дзвюх курэй-нясушак і хлеб. “Як выглядалі тыя нясушкі? — між іншым, паспачуваўшы сялянкам, пацікавіўся я. — Якой былі масці: звычайныя, белыя ці якія іншыя?” “Рудыя”, — адказалі мне, — рудыя з шэрымі пёрамі, кончыкі якіх мелі чорную афарбоўку. А грабеньчыкі, каб вылучаць сваіх, памазаны школьным чарнілам”.
Карыстаючыся компасам.я па спіралі абыходжу лес вакол вёсак,часта сілкуючыся іргой,ажынай,грыбамі і рэшткамі хлеба і сала, якія яшчэ ў мяне засталіся. Я аддаю шмат энергіі,і мой арганізм патрабуе ўсё больш бялку. He хапае солі.якая нават у горадзе,як я ведаю, каштуе вельмі дорага.
Івонка амаль увесь час зацята маўчыць. Раней яна шмат расказвала мне: пра бацькоў.пра сваё дзяцінства, пра школу і сябровак, з якімі вучылася, а зараз абмяжоўваецца некалькімі словамі пра надзённае. Часам мне вельмі шкада яе,але я ведаю.што нічым ёй цяпер
не дапамагу: хіба толькі паціху час усё вылечыць. Блізкасці са мной яна мякка,але рашуча пазбягае. Mae пачуцці да яе абвастрыліся: можа я не так і моцна кахаю яе, але не задумваючыся ахвяраваў бы дзеля яе жыццём. Магчыма,ад таго,мяркую,што ў жыцці я мала ад каго бачыў дабра, а гэтая дзяўчына даверылася мне поўнасцю і безразважна і, як кажа камандзір Ян Шэстак — за зло — па справядлівасці,а за дабро — дабром.
На час адлучак я пакідаю ёй свой наган. Я паказаў ёй,як страляць.
Днямі.пры святле сонца,я пабачыў на яе галаве пасмачку сівых валасоў. Ёй — толькі семнаццаць.
8.
“Жнівень 194... г.
Завяршаючы чарговую выведку ў лесе,а мае вылазкі станавіліся ўсе больш аддаленымі па радыусу, калі браць за цэнтр кола вёску.дзе жыла Івонка,я натрапіў на след. Ён, як я вызначыў, быў больш як сутачнай даўнасці: гадзін трыццаць пяць, сорак. Гэта былі рэшткі дзвюх курэй-нясушак. Побач было месца, дзе палілі вогнішча. Пер'і сярод папаратніку, якія я старанна агледзеў, былі рудымі і шэрымі з чорнымі кончыкамі. Дзве адсечаныя курыныя галавы і косці былі старанна затаптаны ў мох. Сэрца маё забілася, калі я ўбачыў на птушыных галовах метку, пра якую казалі сялянкі: грабеньчыкі былі знарок запэцканы чарнілам. Гэта бьіў “мой” след.